У нас на сайте
Новое на сайте
Ссылки

Группа компаний «ТВОЯ СТОЛИЦА»

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Репресии на Случчине
Репресии на Случчине

Вернутыя імёны
16.03.2017

У 1920–1930-я гг. склалася савецкая грамадска-палітычная сістэма, пры якой камандна-адміністрацыйныя метады кіравання пашыраліся на усе сферы жыцця грамадства. Гэты час, супярэчлівы і складаны, стаў пачаткам рэпрэсій супраць народа. Для абгрунтавання неабходнасці насілля шырока выкарыстоўваўся тэзіс пра абвастрэнне класавай барацьбы па меры пабудовы сацыялізму. У савецкім грамадстве жорсткасць стала нормай жыцця. Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючым колам па шматлікіх прычынах. Яны давалі магчымасць знішчыць палітычных праціўнікаў, дазвалялі перакладаць «на ворагаў народа і шкоднікаў» пралікі ў эканоміцы і сацыяльнай палітыцы, далі мільёны бясплатных рабочых, стварылі атмасферу страху, які заглушыў спробы супраціўлення. «Праціўнікі» ўлады па даносах ссылаліся на Поўнач і ў Сібір у лагеры і на спецпасяленні. У выніку пацярпелі ад рэпрэсій сотні тысяч ні ў чым не павінных людзей. Многія лёсы былі скалечаны – на іх свой адбітак наклалі ссылкі, высылкі, лагеры і турмы. Сярод іх прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, сацыяльных слаёў і прафесій. Гэта быу жудасны генацыд супраць свайго народа. Случчане, як і іншыя жыхары Беларусі, спаўна адчулі на сабе лютасць рэпрэсіўнай палітыкі.

Адной з першых ахвяр рэпрэсій, якія разгарнуліся ўжо у 1920-я гг. і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а потым працягваліся і пасля яе, стала Беларусь.

Разам з рэпрэсіямі ў грамадстве зявіўся новы тэрмін «вораг народа», і гэтым было ўсё сказана. Кожнага можна было западозрыць у варожых намерах, навесці паклёп і падвергнуць самаму жорсткаму пакаранню з парушэннем усякіх норм законнасці. Прысуд «ворагам народа» маглі выносіць «двойкі і тройкі» – пазасудовыя органы.

Хваля рэпрэсій пракацілася над прадстаўнікамі беларускай навукі, літаратуры, мастацтва, работнікамі дзяржаўных органаў улады рэспублікі, якія абвінавачваліся у так званым нацыянал-дэмакратызме. З 826 удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху (1917–1924) былі рэпрэсіраваны ўсе, хто застаўся жыць на тэрыторыі БССР. Сярод іх аказаліся нашы землякі: М.А. Асвяцімскі, П.Я. Жаўрыд, А.В. Бараноўскі, А.Ю. Бараноўскі, Г.І. Лістапад і інш. (гл. гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1. С. 250–278).

У Цэнтральным архіве ФСБ РФ знаходзіцца цікавы дакумент – справаздача ДПУ Беларусі за 1926 г., дзе гаворыцца аб паказальным працэсе над «контррэвалюцыйнай арганізацыяй», якую ўзначальваў настаўнік ca Слуцка Ю. Лістапад. Спецслужбамі было ўстаноўлена, што 4 настаўнікі, 1 студэнт і 3 слухачы агульнаадукацыйных курсаў «готовили план свержения Соввласти», прызывали «к организованному неплатежу налогов», да аб"яднання з Заходняй Беларуссю, стварэння сялянскай арганізацыі. I хоць пацвярджэння варожай дзейнасці настаўнікаў i іх былых вучняў не было, усё ж яны былі асуджаны. Услед за гэтым была распрацавана праграма барацьбы з варожымі элементамі ў школах: «а) чистки нежелательного элемента среди учительского состава низших школ и семилеток; б) мероприятия в области выпрямления классовой линии в социальном подборе учащихся с чисткой социально чуждого и а/с элемента из них; в) ряд мероприятий в области оздоровления методов преподавания в школах и изжития ненормальностей в школьном вопросе».

Разумеецца, праграма пачала выконвацца. У маі 1929 г. сакратарыятам ЦК КП(б)Б быў разасланы акружным камітэтам сакрэтны цыркуляр, дзе ўказвалася, што з 5339 студэнтаў вышэйшых устаноў знаходзіцца 112 чалавек «іншых», бо па сацыяльным паходжанні іх нельга аднесці да катэгорыі рабочых, сялян і служачых. Сярод 5545 студэнтаў тэхнікумаў такіх «іншых» налічвалася 144 чалавекі. Сакратарыятам ЦК было рэкамендавана акружным і раённым камітэтам правесці адпаведную праверку і «чыстку», што і было зроблена.

У 1930 г. больш за палову сваіх членаў у выніку рэпрэсій страціў Саюз пісьменнікаў Беларусі, лепшыя кадры страціла і Акадэмія навук рэспублікі. 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў, а колькі навуковых супрацоўнікаў!

Кульмінацыяй расправы над інтэлігенцыяй у 1930–1931 гг. стала справа аб «нацдэмаўскай контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», па якой было арыштавана больш за 110 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Трагічны лес напаткаў маладых пісьменнікаў і вучоных родам ca Случчыны: Ю.Л. Гаўрука, пісьменніка i перакладчыка, дацэнта кафедры мовы і літаратуры Магілёўскага педінстытута; В.У. Мяцельскага, прафесара кафедры аграхіміі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі; С.А. Баркоўскага, літаратуразнаўца і этнографа; Г.П. Бараноўскую, навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры і мовы АН БССР; С.І. Ліхадзіеўскага, паэта, супрацоўніка газеты «Літаратура і мастацтва»; Ф.Г. Шантыра, публіцыста і грамадскага дзеяча; Я. (Восіпа Лявонавіча) Дылу, пісьменніка і грамадскага дзеяча… Пералік можна доўга працягваць.

У гэты перыяд набірала абароты і барацьба з «вясковай контррэвалюцыяй», якая ўзяла пачатак з сярэдзіны 1920-х гг. На першым месцы ў полі зроку аказалася праблема «кулака».

Быў распрацаваны шэраг цыркулярных пісем і інструкцый, у якіх называліся крытэрыі раздзялення кулацкіх гаспадарак па трох катэгорыях і адпаведныя ім меры пакарання: ад вышэйшай (расстрэл) да рассялення ў межах свайго раёна. Ужо ў лютым 1930 г. на месцах былі створаны спецыяльныя камісіі, якія складалі спісы кулакоў, устанаўлівалі катэгорыі гаспадарак, вялі ўлік канфіскаванай маёмасці і г.д. Аднак дзяленне кулакоў на катэгорыі страціла сэнс: на месцах па розных прычынах не была наладжана сістэма рассялення ў межах сваіх рэгіёнаў. Гэта прывяло да масавага прымусовага накіравання значных груп сялянства ў аддаленыя куткі СССР, амаль непрыгодныя для пражывання.

Так, з 1 па 14 чэрвеня 1931 г. кожны дзень адпраўляўся эшалон з перасяленцамі. З 61 раёна Беларусі да высялення была прыгаворана яшчэ 5671 сям"я (больш за 22,5 тыс. чал.), у т. л. са Слуцка 382 сям"і. Спецперасяленцы працавалі на лесапавалах, у горназдабыўной прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Людзі гінулі ад хвароб, недаядання, холаду. Лес многіх з іх застаўся невядомым.

Масавае раскулачванне, якім суправаджалася калектывізацыя, у выніку пераўтварылася ў барацьбу з сялянамі-аднаасобнікамі.

У гэты цяжкі для сялянства перыяд пачала праводзіцца і «чыстка» радоў вясковых камуністаў, а таксама «чыстка» пагранпаласы, якая не спынялася амаль да 40-х гг. Тагачасная граніца з буржуазнай Польшчай праходзіла за 30–40 км ад Слуцка, таму асаблівая ўвага надавалася раскрыццю ўсякага роду шкодніцкіх арганізацый, барацьбе са шпіянажам, тэрарыстычнымі намерамі супраць савецкай улады і г.д. Амаль у кожнай вёсцы «раскрываліся» кулацкія групіроўкі, было «выяўлена» шмат шпіёнскіх арганізацый.

Так, у в. Машчыцы Акцябрскага сельсавета ў 1930 г. была «раскрыта» кулацкая групоўка, «кіраўніком» якой з"яўляўся Бараноўскі І.В. Усяго ў гэты год у вёсцы было арыштавана 19 чалавек, з іх трое, у т. л. і «кіраўнік», былі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Арышты праводзіліся кожны год.

У1937 г. у гэтай жа вёсцы было арыштавана 12 чалавек, з іх да ВМП прыгаворана ўжо 5 вяскоўцаў. За два гады (1937–1938) у в. Замосце Покрашаўскага сельсавета было арыштавана 25 чалавек, да ВМП прыгаворана 23. Большасць з іх абвінавачваліся як члены ПАВ – польскай арганізацыі вайсковай. Паводле афіцыйных даных НКУС аб сем"ях, рэпрэсіраваных у пагранічных раёнах БССР (на 20 кастрычніка 1937), па Слуцкім раёне па першай катэгорыі была рэпрэсіравана 71 сям"я (290 чал.), па другой – 72 сям"і (255 чал.)

Прыведзеныя лічбы не з"яўляюцца канчатковымі, бо гэта тое, што мы ведаем дзякуючы адкрытым дакументам. А колькі яшчэ не ведаем? Цяжка сказаць.

«Контррэвалюцыйныя, шпіёнскія, шкодніцкія» арганізацыі былі раскрыты ў Слуцку: у 1932 г. у МТС, дзе «ворагамі» былі 5 аграномаў і землеўпарадчык, у 1937 г. узбуджана справа супраць вялікай групы работнікаў чыгункі (каля 20 чал., да ВМП былі прыгавораны нач. станцыі Слуцк Бельскі С.С., ст. дарожны майстар 13-й дыстанцыі пуці Адась Ф.С., майстар чыгункі Вайшвіла Л.Я., рабочы Гірэль В.В., дзяжурны па станцыі Кісялёў М.В. і інш.).

У 1932 г. у СССР была прынята суровая пастанова «Об охране имущества государственных предприятий, колхозов и кооперации и укреплении общественной (социалистической) собственности», якую ў народзе празвалі «законам аб пяці каласках». З гэтага часу распаўсюджванне атрымала прыцягненне да адказнасці «за службовую злачыннасць». Так, былі арыштаваны і расстраляны на Случчыне старшыні калгасаў: «Ленінскі шлях» (Лучнікі) Х.Л. Дубалека за дрэннае захоўванне збожжа, імя Молатава (Бранавічы) М.П. Савановіч, «Другая пяцігодка» (Старэва) М.Ф. Дубовік у 1937 г., а пасля яго – Ц.І. Жалуновіч у 1938 г. і інш.

Сярод рэпрэсіраваных нашага горада і раёна былі людзі рознага ўзросту, заняткаў і пасад – кіраўнікі прадпрыемстваў і ваеннаслужачыя, бухгалтары і краўцы, урачы і настаўнікі, артысты калгасна-саўгаснага тэатра, прадаўцы і нават хатнія гаспадыні… А колькі загінула калгаснікаў і сялян-аднаасобнікаў?! Гаротных цэлымі сем"ямі вывозілі на Поўнач і ў Сібір, без маёмасці, без самага неабходнага для жыцця.

Праводзіліся рэпрэсіі і супраць духавенства. У 1933 г. была асуджана група святароў Слуцкага вікарыяцтва (больш за 20 чал.), якія быццам бы зяўляліся членамі «контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі», філіял якой быў створаны ў Слуцку, і ўзначальваў яго Слуцкі епіскап Шамяціла М.І.

Разам з гэтым зачыняліся і разбураліся храмы. У Слуцку былі зачынены цэрквы: Свята-Георгіеўская (Юр"еўская), Благавешчанская, Уваскрасення Хрыстовага, Нараджэння Багародзіцы, Святога першапакутніка архідыякана Стэфана; Свята-Мікалаеўскі сабор i Свята-Троіцкі манастыр.

Царкоўная маёмасць (золата, парча, камяні) перадаваліся фінансавым органам, мастацкія і музейныя каштоўнасці забіралі народныя камітэты адукацыі. Была прынята нават пастанова Савета працы і абароны СССР «О заготовке колокольной бронзы» ў 1934 г. Па разнарадцы Беларусі патрэбна было здаць 100 т, потым дабавілі яшчэ 50, усяго 150.

З улікам цэркваў была складзена разнарадка здачы па гарадах. Слуцку трэба было здаць 10 т. План быў выкананы.

У 1931–1938 гг. прайшлі палітычныя працэсы ў выніку «раскрыцця» ўдзельнікаў антысавецкіх арганізацый «Аб"яднанне антысавецкага падполля», «Беларуская аўтакефальная царква», «Беларуская народная грамада», «Беларускі нацыянальны цэнтр», «Беларускі філіял Працоўнай сялянскай партыі» і інш. Аднак усё гэта было сфальсіфікавана, бо ў рэальнасці такіх антысавецкіх арганізацый не было.

Ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі вядомыя дзеячы КП(б)Б і кіраўнікі БССР М.Ф. Гікала, А.Р. Чарвякоў, М.М. Галадзед і інш. Не абышлі рэпрэсіі і кіраўнікоў мясцовых улад. Так, у 1938 г. у Слуцку былі арыштаваны і расстраляны старшыня Слуцкага акружнога выканкама К.М. Жолудаў і старшыня Слуцкага райвыканкама А.Н. Шкляр, да гэтага ў 1937 г. – сакратар Слуцкага акруговага камітэта КП(б)Б С.Д. Каменштэйн.

Спектр абвінавачанняў быў вельмі шырокі. Людзей прыцягвалі да адказнасці як удзельнікаў антысавецкай дыверсійна-тэрарыстычнай арганізацыі; як членаў розных контррэвалюцыйных арганізацый, за прыналежнасць да антысавецкіх груп; як агентаў польскай разведкі, за шпіянаж на карысць Польшчы, за распаўсюджванне контррэвалюцыйных, правакацыйных чутак; як члена сям"і «ворага народа» і інш.

У гэтыя страшныя часы існавала шмат прычын для арышту: за спазненне і нявыхад на працу, за «лішне» сказанае слова, за сяброўства ці знаёмства з «ворагам народа», за парушэнне тэрмінаў выплаты падаткаў і г.д.

Аналізуючы справы рэпрэсіраваных, можна прыйсці да высновы, што следства праводзілася ў большасці паскорана і спрошчана. Так вяршыліся лёсы нашых землякоў.

Рэпрэсіі не спыняліся і ў апошнія перадваенныя гады. У пасляваенны час раскручаны на поўную магутнасць рухавік рэпрэсій працягваў сваю справу. Да ранейшых абвінавачанняў, такіх як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі», «шпіянаж», дабавіліся новыя – «супрацоўніцтва з нямецка-фашысцкімі акупантамі», «здрадніцтва» і інш. Арыштоўваліся людзі, якія працавалі ў акупацыйных установах, настаўнікі, што працавалі ў школах у гады акупацыі, члены іх сем"яў і інш.

Паводле ацэнак даследчыкаў, ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі каля 600 тыс. жыхароў Беларусі, а магчыма і болей. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што кожны шосты жыхар Беларусі быў рэпрэсіраваны. Пачынаючы з 1954 г. і да сённяшняга дня працягваецца іх рэабілітацыя.

У гісторыка-дакументальнай хроніцы «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк» (Кн. 1-я. С. 250–278) змешчаны спіс ураджэнцаў і жыхароў нашага краю – ахвяр рэпрэсій. У ім названа звыш 800 прозвішчаў, але Гэта далёка не поўны пералік. Пасля выхаду ў свет кнігі «Памяць» пошукавая праца краязнаўцаў і навуковых супрацоўнікаў музея працягвалася, і як вынік – новыя прозвішчы, новыя факты змрочных часоў сталінскага таталітарызму. Справа вяртання сумленных імёнаў працягваецца.

Літаратура:

1. Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-ых гадоў на Беларусі. – Мінск, 1994.

2. Врублевский А.П., Протько Т.С. Из истории репрессий против белорусского крестьянства. 1929–1934 гг. – Мінск, 1992.

3. Маракоў Л. Рэпрэсіраваныя праваслаўныя свяшчэннаі царкоўнаслужыцелі Беларусі, 1917–1967. У 2-х т. – Мінск, 2007.

4. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 952. Воп. 4. С. 47. Л. 204.

5. Протько Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917–1941 гг.). – М., 2002.

6. Фонды ДУ «Слуцкі краязнаўчы музей».

 

 

В.С. ВІДЛОГА

 

 

 

 

Возвращённые имена

В 1920–1930-е гг. сложилась советская общественно-политическая система, при которой командно-административные методы управления распространялись на все сферы жизни общества. Это время, противоречивое и сложное, стало началом репрессий против народа. Для обоснования необходимости насилия широко использовался тезис об обострении классовой борьбы по мере построения социализма. В советском обществе жестокость стала нормой жизни. Репрессии были нужны правящим кругам по многим причинам. Они давали возможность уничтожить политических противников, позволяли сваливать «на врагов народа и вредителей» просчёты в экономике и социальной политике, дали миллионы бесплатных рабочих, создали атмосферу страха, которая заглушила попытки сопротивления. «Противники» власти по доносам ссылались на Север и в Сибирь в лагеря и на спец поселение. В результате пострадали от репрессий сотни тысяч ни в чём не повинных людей. Многие судьбы были искалечены – на них свой отпечаток наложили ссылки, высылки, лагеря и тюрьмы. Среди них представители разных национальностей, социальных слоёв и профессий. Это был жуткий геноцид против своего народа. Случчане, как и другие жители Беларуси, сполна испытали на себе ярость репрессивной политики.

Одной из первых жертв репрессий, которые развернулись уже в 1920-е гг. и не прекращались до начала Великой Отечественной войны, а потом продолжались и после неё, стала Беларусь.

Вместе с репрессиями в обществе появился новый термин «враг народа», и этим было все сказано. Каждого можно было заподозрить во враждебных намерениях, навести клевету и подвергнуть самому жестокому наказанию с нарушением всяких норм законности. Приговор «врагам народа» могли выносить «двойки и тройки» – внесудебные органы.

Волна репрессий прокатилась над представителями белорусской науки, литературы, искусства, работниками государственных органов власти республики, которые обвинялись в так называемом национал-демократизме. Из 826 участников белорусского национального движения (1917–1924) были репрессированы все, кто остался жить на территории БССР. Среди них оказались наши земляки: Н.А. Освятимский, П.Я. Жаврид, А.В. Барановский, А.Ю. Барановский, Г.И. Листопад и др. (см. историко-документальная хроника «Память. Слуцкий район. Слуцк». 2000. Кн. 1. С. 250–278).

В Центральном архиве ФСБ РФ находится интересный документ – отчёт ГПУ Беларуси за 1926 г., где говорится о показательном процессе над «контрреволюционной организацией», которую возглавлял учитель из Слуцка Ю. Листопад. Спецслужбами было установлено, что 4 учителя, 1 студент и 3 слушателя общеобразовательных курсов «готовили план свержения Соввласти», призывали «к организованному неплатежу налогов», к объединению с Западной Беларусью, созданию крестьянской организации. И хотя подтверждения враждебной деятельности учителей и их бывших учеников не было, всё же они были осуждены. Вслед за этим была разработана программа борьбы с враждебными элементами в школах: «…а) чистки нежелательного элемента среди учительского состава низших школ и семилеток; б) мероприятия в области выпрямления классовой линии в социальном подборе учащихся с чисткой социально чуждого и а/с элемента из них; в) ряд мероприятий в области оздоровления методов преподавания в школах и изжития ненормальностей в школьном вопросе».

Разумеется, программа начала выполняться. В мае 1929 г. секретариатом ЦК КП(б)Б был разослан окружным комитетам секретный циркуляр, где указывалось, что из 5339 студентов высших заведений находится 112 человек «иных», потому что по социальному происхождению их нельзя отнести к категории рабочих, крестьян и служащих. Среди 5545 студентов техникумов таких «иных» насчитывалось 144 человека. Секретариатом ЦК было рекомендовано окружным и районным комитетам провести соответствующую проверку и «чистку», что и было сделано.

В 1930 г. более половины своих членов в результате репрессий потерял Союз писателей Беларуси, лучшие кадры потеряла и Академия наук республики. 26 академиков и 6 членов-корреспондентов, а сколько научных сотрудников!

Кульминацией расправы над интеллигенцией в 1930–1931 гг. стало дело о «нацдемовской» контрреволюционной организации «Союз освобождения Беларуси», по которой было арестовано более 110 представителей белорусской интеллигенции.

Трагическая судьба постигла молодых писателей и учёных родом из Слуцка: Ю.Л. Гаврука, писателя и переводчика, доцента кафедры языка и литературы Могилёвского пединститута; В.В. Метельского, профессора кафедры агрохимии Белорусской сельскохозяйственной академии; С.А. Барковского, литературоведа и этнографа; Г.П. Барановскую, научного сотрудника Института литературы и языка АН БССР; С.И. Лиходиевского, поэта, сотрудника газеты «Литература и искусство»; Ф.Г. Шантыря, публициста и общественного деятеля; Я. (Осипа Леонтьевича) Дылу, писателя и общественного деятеля… Перечень можно долго продолжать.

В этот период набирала обороты и борьба с «деревенской контрреволюцией», которая взяла начало с середины 1920-х гг. На первом месте в поле зрения оказалась проблема «кулака».

Был разработан ряд циркулярных писем и инструкций, в которых назывались критерии расчленения кулацких хозяйств по трём категориям и соответствующие им меры наказания: от высшей (расстрел) до расселения в пределах своего района. Уже в феврале 1930 г. на местах были созданы специальные комиссии, которые составляли списки кулаков, устанавливали категории хозяйств, вели учёт конфискованного имущества и т. д. Однако деление кулаков на категории потеряло смысл: на местах по различным причинам не была налажена система расселения в пределах своих регионов. Это привело к массовому принудительному направлению значительных групп крестьянства в отдалённые уголки СССР, почти непригодные для проживания.

Так, с 1 по 14 июня 1931 года каждый день отправлялся эшелон с переселенцами. Из 61 района Беларуси к выселению была приговорена ещё 5671 семья (более 22,5 тыс. чел.), в т. ч. со Слуцка 382 семьи. Спецпереселенцы работали на лесоповалах, в горнодобывающей промышленности, сельском хозяйстве. Люди гибли от болезней, недоедания, холода. Судьба многих из них осталась неизвестной.

Массовое раскулачивание, которым сопровождалась коллективизация, в результате превратилась в борьбу с крестьянами-единоличникам.

В этот тяжёлый для крестьянства период начала проводиться и «чистка» рядов деревенских коммунистов, а также «чистка» погранполосы, которая не прекращалась почти до 40-х гг. Тогдашняя граница с буржуазной Польшей проходила за 30–40 км от Слуцка, поэтому особое внимание уделялось раскрытию всякого рода вредоносных организаций, борьбе со шпионажем, террористическими намерениями против советской власти и т. д. Почти в каждой деревне «раскрывались» кулацкие группировки, было «обнаружено» много шпионских организаций.

Так, в д. Мащицы Октябрьского сельсовета в 1930 г. была «раскрыта» кулацкая группировка, «руководителем» которой являлся Барановский И.В. Всего в этот год в деревне было арестовано 19 человек, из них трое, в т. ч. и «глава», были приговорены к высшей мере наказания. Аресты проводились каждый год.

В1937 г. в этой же деревне было арестовано 12 человек, из них к ВМН приговорено уже 5 сельчан. За два года (1937–1938) в д. Замостье Покрашевского сельсовета было арестовано 25 человек, к ВМН приговорено 23. Большинство из них обвинялись как члены ПОВ – польской организации войсковой. По официальным данным НКВД о семьях, репрессированных в пограничных районах БССР (на 20 октября 1937), по Слуцкому району по первой категории было репрессирована 71 семья (290 чел.), по второй – 72 семьи (255 чел.)

Приведённые цифры не являются окончательными, так как это то, что мы знаем благодаря открытым документам. А сколько ещё не знаем? Трудно сказать.

«Контрреволюционные, шпионские, вредительские» организации были раскрыты в Слуцке: в 1932 г. в МТС, где «врагами» были 5 агрономов и землеустроитель, в 1937 г. возбуждено дело против большой группы работников железной дороги (около 20 чел., к ВМН были приговорены нач. станции Слуцк Бельский С.С., ст. дорожный мастер 13-й дистанции пути Адась Ф.С., мастер железной дороги Вайшвила Л.Я., рабочий Гирель В.В., дежурный по станции Киселёв М.В. и др.).

В 1932 г. в СССР было принято суровое постановление «Об охране имущества государственных предприятий, колхозов и кооперации и укреплении общественной (социалистической) собственности», которое в народе прозвали «законом о пяти колосках». С этого времени распространение получило привлечение к ответственности «за служебную преступность». Так, были арестованы и расстреляны на Случчине председатели колхозов: «Ленинский путь» (Лучники) Х.Л. Дуболеко за плохое хранение зерна, имени Молотова (Брановичи) М.П. Саванович, «Вторая пятилетка» (Старево) М.Ф. Дубовик в 1937 г., а после него – Ц.И. Жалунович в 1938 г. и др.

Среди репрессированных нашего города и района были люди разного возраста, занятий и должностей – руководители предприятий и военнослужащие, бухгалтеры и портные, врачи и учителя, артисты колхозно-совхозного театра, продавцы и даже домохозяйки… А сколько погибло колхозников и крестьян-единоличников?! Бедных целыми семьями вывозили на Север и в Сибирь, без имущества, без самого необходимого для жизни.

Проводились репрессии против духовенства. В 1933 г. была осуждена группа священников Слуцкого викариатства (более 20 чел.), которые будто бы являлись членами «контрреволюционной церковно-повстанческой организации», филиал которой был создан в Слуцке, и возглавлял его епископ Слуцкий Шеметилло М.И.

Вместе с этим закрывались и разрушались храмы. В Слуцке были закрыты церкви: Свято-Георгиевская (Юрьевская), Благовещенская, Воскресения Христова, Рождества Богородицы, Святого первомученика архидиакона Стефана; Свято-Николаевский собор и Свято-Троицкий монастырь.

Церковное имущество (золото, парча, камни) передавались финансовым органам, художественные и музейные ценности забирали народные комитеты образования. Было принято даже постановление Совета труда и обороны СССР «О заготовке колокольной бронзы» в 1934 г. По разнарядке Беларуси нужно было сдать 100 т, потом добавили ещё 50, итого 150.

С учётом церквей была составлена разнарядка сдачи по городам. Слуцку нужно было сдать 10 т. План был выполнен.

В 1931–1938 гг. прошли политические процессы в результате «раскрытия» участников антисоветских организаций «Объединение антисоветского подполья», «Белорусская автокефальная церковь», «Белорусская народная громада», «Белорусский национальный центр», «Белорусский филиал Трудовой крестьянской партии» и др. Однако все это было сфальсифицировано, так как в реальности таких антисоветских организаций не было.

Жертвами сталинских репрессий стали видные деятели КП(б)Б и руководители БССР Н.Ф. Гикало, А.Р. Червяков, Н.М. Голодед и др. Не обошли репрессии и руководителей местных властей. Так, в 1938 г. в Слуцке были арестованы и расстреляны председатель Слуцкого окружного исполкома К.М. Желудов и председатель Слуцкого райисполкома А.Н. Шкляр, до этого в 1937 г. – секретарь Слуцкого окружного комитета КП(б)Б С.Д. Каменштейн.

Спектр обвинений был очень широкий. Людей привлекали к ответственности как участников антисоветской диверсионно-террористической организации; как членов различных контрреволюционных организаций, за принадлежность к антисоветским группам; как агентов польской разведки, за шпионаж в пользу Польши, за распространение контрреволюционных, провокационных слухов; как члена семьи «врага народа» и др.

В эти страшные времена существовало много причин для ареста: за опоздание и невыход на работу, за «лишне» сказанное слово, за дружбу или знакомство с «врагом народа», за нарушение сроков уплаты налогов и т. д.

Анализируя дела репрессированных, можно прийти к выводу, что следствие проводилось в большинстве ускоренно и упрощённо. Так вершились судьбы наших земляков.

Репрессии не прекращались и в последние предвоенные годы. В послевоенное время раскрученный на полную мощность маховик репрессий продолжал своё дело. К прежним обвинениям, таким как «участник контрреволюционной организации», «шпионаж», добавились новые – «сотрудничество с немецко-фашистскими оккупантами», «предательство» и др. Арестовывались люди, которые работали в оккупационных учреждениях, учителя, работавшие в школах в годы оккупации, члены их семей и др.

По оценкам исследователей, жертвами сталинских репрессий стали около 600 тыс. жителей Беларуси, а возможно и больше. Некоторые исследователи утверждают, что каждый шестой житель Беларуси был репрессирован. Начиная с 1954 года и до сегодняшнего дня продолжается их реабилитация.

В историко-документальной хронике «Память. Слуцкий район. Слуцк» (Кн. 1-я. С. 250–278) помещён список уроженцев и жителей нашего края – жертв репрессий. В нем названо свыше 800 фамилий, но это далеко не полный перечень. После выхода в свет книги «Память» поисковая работа краеведов и научных сотрудников музея продолжалась, и как результат – новые фамилии, новые факты мрачных времён сталинского тоталитаризма. Дело возвращения честных имён продолжается.

 

 

Перевод – Владимир ХВОРОВ



 




17.03.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны

ГОРАД СЛУЦК

Источник –

Читать далее


11.04.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

АМГОВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі...



Читать далее

03.05.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

БОКШЫЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі...



Читать далее

13.06.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

БЕЛІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ


Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі...



Читать далее
Посещений: 404. Последнее 2017-06-24 22:22:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru