У нас на сайте
Ссылки

Группа компаний «ТВОЯ СТОЛИЦА»

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военнослужащие
Военнослужащие

БРАНЯВІЦКІ Пётр Сямёнавіч, генрал-маёр (1940). Нарадзіўся 28.1.1891 г. у Слуцку. У Чырвонай арміі з 1918 г., удзельнік грамадзянскай вайны. У 1930 г. закончыў Ваенна-марскую акадэмію. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. камадзір вучэбнага атрада, камендант астравоў Паўночнага флоту. Удзельнік абароны Савецкага Запаляр"я. Пасля вайны камадзір вучэбнага атрада ВМС. Узнагароджны ордэнам Леніна (двойчы), трыма іншімі ордэнамі, медалямі. Памёр 4.4.1949 г.

ГАПАНОВІЧ Дзмітрый Апанасавіч, генерал-лейтэнант (1944). Нарадзіўся 26.10.1896 г. у в. Танежыцы. У 1911 г. закончыў Чапліцкае двухкласнае вучлішча, з 1915 г. працаваў у Кіеве чорнарабочым. Потым служыў у царскай арміі, удзельнік 1-й сусветнай вайны. З 1918 г. у Чырвонай арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1929 г. закончыў курсы ўдаскналення старшага палітсаставу пры Акдэміі імя У.І.Леніна. Намеснік па палтычнай частцы 2-га стралковага палка Маскоўскай стралковай дывізіі (1929–1930), начальнік палітаддзела 84-й стралковай дывізіі ў Туле (1931–1937). З 1937 г. у палітычным упраўленні РСЧА, з 1939 г. – член Ваеннага савета Забакальскай ваеннай акругі ў Чыце, намеснік і ваенком Ваеннай акадэміі імя Фрунзе (1941). У Вялікую Айчынную вайну член Ваеннага савета Цэнтральнага фронту, Кеўскай, Уральскай, Маскоўскай ваенных акруг, Маскоўскай зоны абароны. 3 1947 г. намеснік па палітычнай частцы камандучага войскаў ваеннай акругі, начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой і фізічнай падрыхтоўкі сухапутных войскаў. Узнагроджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (тройчы), медалямі. Жыў у Маскве. Памёр 29.11.1952 г.

ГЕРЧЫК Канстанцін Васільевіч, генрал-палкоўнік (1976), кандыдат ваенных навук (1967). Нарадзіўся 27.9.1918 г. у в. Сорагі. У 1940 г. закончыў Ленінградскае ваеннае вучылішча. У Вялікую Айчынную вайну на Бранскім, Цэнтральным, 1-м і 4-м Украінскіх франтах: камандзір батарэі, дывізіёна, начальнік штаба палка, брыгады. Удзельнік баёў пад Бабруйскам, Рослалем, Бранскам, Варонежам, Курскам, Чарнігавам, Роўнам, Львовам, Кракавам, Прагай. Закончыў Акадэмію імя Дзяржыскага (1950), дзе потым працаваў выклачыкам. У 1953–1954 гг. першы намеснік начальніка 1-га Ленінградскага артылерыйскага вучылішча. У 1957 г. начальнік штаба касмадрома «Байканур», у 1958–1961 гг. начальнік касмадрома. Да 1979 г. – камандуючы ракетнай арміяй. Дэпутат Вярхоўных Саветаў Казахстана і Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Чырвонага Сцяга (двойчы), Чырвонай Зоркі (тройчы), Кутузава III ступені, Працонага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені (двойчы), Белага льва II ступені (ЧССР), медалямі.

ДУБОВІК Уладзімір Аляксандравіч, генерал-лейтэнант (1959). Нарадзіўся 7.7.1903 г. у в. Немча. У Чырвонай арміі з 1919 г. Удзельнік грамадзянскай вайны. Закончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1934). Да 1940 г. у Генштабе РСЧА, потым у Забайкальскай ваеннай акрузе. У Вялкую Айчынную вайну на фронце, з красвіка 1944 г. камандзір дывізіі. Удзельнік вайны з Японіяй. У 1945–1968 гг. на розных пасадах у арміі, ваенных ВНУ, у Генштабе Узброеных сіл СССР, ваенны аташэ пры пасольстве СССР у ЗША, узначальваў дэлегацыю СССР пры Ваенна-штабным камітэце ААН. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (двочы) і іншымі 3 ордэнамі, медалямі. Жыў у Маскве. Памёр 28.9.1987 г.

ЗУБОВІЧ Дзмітрый Дзмітрыевіч, генерал-лейтэнант (1967). Нарадзіўся 29.10.1909 г. у в. Бялевічы. У 1929 г. закончыў Слуцкае прафтэхвучылішча метлістаў, у 1931 г. паступіў у Мінскае танкавае вучылішча. Закончыў Ваенна-гаспадарчую акадэмію (1941), Ваенную акадэмію Гештаба (1948). У Вялікую Айчынную вайну на Карэльскім фронце. У 1949–1968 гг. начальнік штаба тылу і начальнік тылу ваеннай акругі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 іншымі ордэнамі, медалямі. Жыў у Свярдлоўску. Памёр 14.4.1976 г.

ІЦКІН Макс Сямёнавіч, генерал-маёр медыцынскай службы (1943). Нарадзіўся 20.4.1902 г. у Слуцку. Удзельнік грамдзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1928). У гады Вялікай Айчыннай вайны намеснік начальніка санітарнага ўпраўлення Паўночна-Заходняга і Браскага франтоў, начальнік санітарнага ўпраўлення 2-га Прыбалтыйскага фронту. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырунага Сцяга (двойчы), Айчыннай вайны I і II ступеней, Чырвонай Зоркі (двойчы), медалямі. Памёр 20.12.1965 г.

КАЛЯДКА Лукаш Сямёнавіч, генерал-маёр (1940). Нарадзіўся 31.10.1887 г. у в. Лесуны. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1904–1907). У рвалюцыю 1905–1907 гг. кіраваў 3-месячнай забастоўкай студэнтаў семінарыі, распасюджваў палітычную літаратуру, наладжваў сувязі з арганізацыямі РСДРП у Мінску і Смаргоні, за што быў зняволены. 3 1910 г. у арміі. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычнікай рэвалюцый, член выканкома Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў. Са снежня 1918 г. у Чырвонай арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1921–1922 гг. ад'ютант М.В.Фрунзе ў Турцыі, да 1952 г. у Наркамаце абароны СССР. Узнагароджны ордэнам Леніна, 5 іншымі ордэнамі, медлямі. Жыў у Маскве. Памёр 16.5.1966 г.

КОРЗУН Павел Пятровіч, генерал-лейтэнант (1942). Нарадзіўся ў 1892 г. у в. Клешава. Рана памерлі бацькі, і яму з дзяцінства давялося пазнаць цяжкую сялянскую працу. У 1913 г. Паўла прызвалі ў царскую армію. У перыяд Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый знаходзіўся на фронце. У 1918 г. малодшы ўнтэр-афіцэр Корзун уступіў у Чырвоную армію. З той пары ўсё яго жыццё было зізязана з ёй, прайшло ў баях і паходах.
У 1920 г. закончыў школу чырвоных камандзіраў і быў накіраваны на Туркестанскі фронт. У складзе 2-га Ўзбекскага палка ўдзельнічаў у ліквідацыі басмацтва. Прымаў удзел у разгроме бандаў Ібрагім-бека, Байтура, Карабая і інш. За ліквідацыю гэтых бандаў П.П.Корзун быў узнагароджаны ордэнам Бухарскай Зоркі II ступені і Граматай Таджыкскага ЦВК. У 1936 г. закончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе.
З першых дзён вайны генерал-маёр П.П.Корзун прымаў актыўны ўдзел у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1942 г. яму прысвоілі званне генерал-лейтэнанта. Камандзір корпуса, намеснік камандуючага 3-й арміяй, а ў хуткім часе – камандуючы 47-й арміяй. За ўмелае кіраўніцтва і правядзенне паспяховых баявых аперацый на Харкаўскім напрамку ў 1942 г. Павел Пятровіч Корзун быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У верасні 1943 г. 47-я армія вяла наступальныя баі ў напрамку Палтавы. У час паездкі па часцях машына генерала Корзуна наскочыла на проціватанкавую міну...
Пахавалі камандарма на Ўкраіне ў г. Гадзяч. Пасля вайны на магіле ўстаноўлены помнік.
Імем П.П.Корзуна названы вуліцы ў г. Гадзяч і ў Слуцку.

В.С.Відлога





РУСАК Васіль ПаўлавічРУСАК Васіль Паўлавіч, генерал-маёр (1975). Нарадзіўся 1.2.1931 г. у в. Ячава. У 1950 г. закончыў СШ № 5 Слуцка, у 1955 г. – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у камсамольскіх органах, быў інструктарам Мінскага абкома камсамола, першым сакратаром Слуцкага райкома ЛКСМБ, сакратаром, другім, першым сакратаром Мінскага абкома камсамола. У 1964–1965 гг. начальнік упраўлення па друку Мінскага аблвыканкома, у 1965–1967 гг. першы сакратар Валожынскага райкома партыі. З 1967 г. у органах дзяржбяспекі Беларусі. З 1971 г. намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі (двойчы), «Знак Пашаны», медалямі. Жыў у Мінску. Памёр 25.9.1987 г.

САМУСЕВІЧ Сцяпан Арцёмавіч, генерал-маёр (1941). Нарадзіўся 24.4.1896 г. у в. Вялікая Сліва. У арміі з 1915 г., удзельнік 1-й сусветнай вайны. У Чырвонай арміі з красавіка 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны, камандзір батальёна, палка. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939–1940). У Вялікую Айчынную вайну інтэндант арміі, з 1945 г. інтэндант Прыволжскай ваеннай акругі. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 іншымі ордэнамі, медалямі. Памёр 23.12.1968 г.

ТОРЫК Мікалай Антонавіч, віцэадмірал (1958). Нарадзіўся 15.3.1906 г. у в. Перавоз. У 1923 г. закончыў сямігодку ў м. Раманава (цяпер в. Леніна). З 1926 г. на камсамольскай рабоце ў Слуцкім РК ЛКСМБ. З 1928 г. у Чырвонай арміі, з 1937 г. на флоце. Закончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна ў Ленінградзе (1937). Быў памочнікам начальніка галоўнага палітупраўлення Ваенна-марскога флоту, у 1940 г. начальнік палітупраўлення Паўночнага Ваенна-марскога флоту ў Запаляр'і. У Вялікую Айчынную вайну змагаўся з ворагам у Запаляр'і, у водах Баранцава мора і Ледавітага акіяна. З 1945 г. начальнік палітупраўлення Балтыйскага флоту. У 1952 г. закончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Член ваеннага савета Чарнаморскага флоту. З 1966 г. у адстаўцы. Старшыня прэзідыўма Таварыства ратавання на водах СССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі (тройчы), ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Ганаровы грамадзянін Слуцка. Памёр у 1999 г.

ШАХНОВІЧ Васіль Васільевіч, генерал-лейтэнант. Нарадзіўся 12.1.1922 г. у в. Сярагі. У 1939 г. паступіў у Мінскае агульнавайсковае вучылішча імя М.І.Калініна. Пасля заканчэння быў накіраваны ў Ленінградскую ваенную акругу камандзірам узвода на граніцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, прымаў удзел у баявых дзеяннях на Ленінградскім фронце. Пасля вайны закончыў Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзе і Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл СССР імя К.Я.Варашылава. Працаваў на камандных і штабных пасадах, звыш чатырох гадоў быў намеснікам начальніка курсаў «Выстрал» імя Маршала Савецкага Саюза Б.М.Шапашнікава. Член Бюро ЦК Кампартыі Арменіі, дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (тройчы), Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Памёр у 1983 г.

ЯЧЭНІН Леанід Іванавіч, генерал-маёр юстыцыі (1943). Нарадзіўся ў 1897 г. у в. Іграева. У 1912 г. закончыў двухкласнае вучылішча. У 1916 г. прызваны ў армію. У Чырвонай гвардыі з 1917 г., у Чырвонай арміі з 1918 г. Удзельнік грамадзянскай вайны, камандзір браняпоезда. У 1922 г. накіраваны на вучобу ў Вышэйшую аўтабраняшколу. З 1924 г. у органах юстыцыі УССР. У 1939 г. закончыў Усесаюзны юрыдычны інстытут у Маскве. З 1939 г. пракурор УССР. У Вялікую Айчынную вайну ваенны пракурор Цэнтральнага і Беларускага франтоў. У 1944 г. закончыў завочна Ваенна-юрыдычную акадэмію. Пасля вайны ваенны пракурор шэрагу ваенных акруг. Узнагароджаны 6 ордэнамі, медалямі. Жыў у Растове-на-Доне. Памёр 16.12.1952 г.

 

Подготовлено по материалам
книги 2 «Память. Слуцкий район. Слуцк»

 

Гордейчик Иван Аркадьевич, генерал-майор. Родился 20 октября 1957 г. в д. Весея Слуцкого района Минской области. В 1975 году поступил в Гродненский техникум физической культуры. В ноябре 1975 года был призван в ряды ВС СССР. Службу проходил в ГСВГ. В августе 1977 г. поступил в Рязанское высшее воздушно-десантное командное училище, которое окончил в 1981 году. На офицерских должностях с ноября 1981 г. Начал с должности командира разведывательного взвода разведывательной роты. Затем – заместитель командира, командир разведывательной роты; заместитель командира парашютно-десантного батальона; начальника штаба, командир батальона отдельного парашютно-десантного полка. С августа 1989 г. – слушатель Военной академии им. Фрунзе. С июля 1992 г. – старший помощник начальника оперативного отделения, с августа 1992 г. – начальник штаба – заместитель командира парашютно-десантного полка, а с апреля 1994 г. – командир парашютно-десантного полка. С августа 1995 г. – командир отдельной мобильной бригады. С сентября 2000 г. – слушатель Военной академии Генерального штаба Вооружённых Сил Российской Федерации. С августа 2002 г. – заместитель командующего войсками, с июля 2006 г. – начальник штаба – первый заместитель командующего войсками Западного оперативного командования. С июля 2007 г. – первый заместитель начальника учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь».

Награжден орденом «Красного Знамени», двумя орденами «Красной Звезды», медалями «За боевые заслуги», «За отличие в воинской службе», «За безупречную службу» 1 степени и другими наградами.

 

 

 

Скобелев Николай Витальевич, генерал-майор. Родился в г. Слуцке в семье учителей. В 1975 году поступил в Киевское высшее общевойсковое командное училище. По окончании был направлен в Казахстан. Затем год служил в Монголии. Окончил Военную академию имени Фрунзе в Москве. После окончания академии служил в Западной группе войск в Германии. В 1993 году вернулся в родной г. Слуцк. До 2005 года проходил службу на различных командных должностях в Беларуси – Гродно, Марьиной Горке, Слониме, Бобруйске. С 2005 по 2010 годы был начальником Минского суворовского военного училища. После увольнения в запас работал в республиканском государственно-общественном объединении «Добровольное общество содействия армии, авиации и флоту Республики Беларусь» (ДОСААФ). С мая 2013 года – директор Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны.

 

 

 

 

 




24.06.2013

11 июля 2013 года исполняется 55 лет нашему земляку генерал-майору запаса Николаю Витальевичу Скобелеву. Глядя на этого стройного офицера, невольно любуешься его военной выправкой, молодцеватостью, подтянутостью, аккуратностью и бодростью. Ему присущи лучшие черты и качества настоящего...



Читать далее

02.10.2013

Ваня Гордейчик, самый младший из детей, родился в 1957 году в обыкновенной семье колхозников в деревне Весея Слуцкого района. Отец Аркадий Иванович и мама Ольга Фёдоровна кроме него воспитывали ещё старшую сестру Раю и среднего из детей – брата Николая. Все они родились с разницей в...



Читать далее

19.12.2013

Генерал Василий Шахнович был больше известен в Африке, чем на своей родине – Случчине.

О жизни и деятельности Василия Васильевича Шахновича, генерал-лейтенанта Советской Армии, уроженца деревни Серяги Слуцкого района, известно крайне мало. Сжатая до минимума,...



Читать далее


 

14.01.2014

Все меньше и меньше остаётся в строю ветеранов Великой Отечественной…

Сегодня мы расскажем ещё об одном герое,...



Читать далее

16.02.2014

С Валерой Трепачевым мы дружим давно… Познакомились в далёком 1988 году при формировании в Слуцке учебной дорожно-строительной бригады. С тех пор и дружим. Встречаемся редко, но метко… Вот и вчера традиционно встретились на митинге возле памятного знака воинам-афганцам. 25...



Читать далее

17.02.2014

Здавалася, толькі наладзілася жыццё. Выгналі немцаў, пабудавалі гарады і сёлы, перажылі боль страты. І зноў бяда – вайна ў Афганістане… Не абмінула яна і сям"ю Сітнік. Толькі і дагэтуль усяго паспытаць давялося. Такі лёс вайскоўца, чалавека, адданага Радзіме.


Читать далее


21.02.2014
 


Вялікая Айчынная… Свой след яна пакінула ў кожнай сям"і, супраць фашысцкіх захопнікаў на...



Читать далее

04.04.2016

Список участников боевых действий на территории иностранных государств, проживающих в Слуцком районе по состоянию на 1 февраля 2016 г.

Список участников боевых действий в Демократической Республике Афганистан

(фамилия, имя, отчество, воинское звание, год...



Читать далее

18.03.2014

 

 

Именем Петра Яковлевича Маглыша, названа одна...



Читать далее

28.07.2014

Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Іванавіча Пацалуенку памятаюць многія случчане: ён часта бываў у школах, працоўных калектывах Случчыны, расказваў пра Вялікую Айчынную, як ваяваў з лютым ворагам…

Аляксей Іванавіч – ураджэнец Навасібірскай вобласці....



Читать далее

30.07.2014

Артур Адамович Непокойчицкий родился в Слуцке в семье уездного предводителя дворянства 8 декабря 1813 года, когда гремела война с Наполеоном. Происходил из старого немецкого рода фон-Упру, переселившегося в Польшу в местечко Непокойчице.

В своей жизни он достиг больших...



Читать далее

17.09.2014

Гапанович Дмитрий Афанасьевич – политический работник Советской Армии, генерал-лейтенант с 1944 г.

Родился 26 октября 1896 года в д. Танежицы (ныне Слуцкого района Минской обл.) в крестьянской семье. Участник первой мировой войны, рядовой. В Советской Армии с 1918 г....



Читать далее

17.09.2014

Дмитрий Дмитриевич Зубович родился 29 октября 1909 года в д. Белевичи Слуцкого (ранее – Краснослободского) района Минской области, в многодетной крестьянской семье. После учёбы в школе и Слуцком профтехническом училище металлистов поступил в 1931 г. в Минское военное танковое...



Читать далее

20.09.2014

Из деревенского пастушонка в адмиралы – таков путь уроженца д. Перевоз Копыльского района Николая Антоновича Торика, белоруса, почётного гражданина города Слуцка.

Н.А. Торик родился 15 марта 1906 года в деревне Перевоз Копыльского района Минской области в семье...



Читать далее

22.09.2014

Наш земляк Александр Игнатьевич Уласовец родился 26 июля (8 августа) 1901 года в деревне Лопатичи ныне Знаменского сельсовета Слуцкого района в белорусской крестьянской семье.

После школы окончил курс строительного техникума.

В 1920 году во время Гражданской...



Читать далее

06.10.2014

Леонид Иванович Яченин родился 24 июля 1897 году в деревне Играево Минской губернии в семье крестьянина-бедняка. По рождению имел фамилию Яйченя, но потом её поменял на русский манер – Яченин. У Леонида рано умерли родители, и воспитывала его старшая сестра. Из-за бедности он...



Читать далее

10.10.2014

Павел Петрович Корзун родился 15 августа 1892 года в селе Клешево, ныне Слуцкого района Минской области (тогда – Минская губерния, Слуцкий уезд, Романовская волость). Белорус, потомок представителей старинного малороссийского дворянского рода Корзунов. Известно, что много было...



Читать далее

29.01.2015

Незадолго до Нового 2015 года я случайно встретил Раису Ивановну Гурбо, с которой когда-то мы вместе работали. Свою карьеру она начала в колхозе «Память Ильича» агрономом. Потом её пригласили работать в Слуцкий райком партии. Была 4 года инструктором, 10...



Читать далее

12.02.2015

Разведчики Эльза и Зефир прожили долго, счастливо, ни разу не засветившись.

В августе 2008-го на 102-м году жизни скончался разведчик-нелегал Михаил Исаакович Мукасей. Недавно на 98-м умерла его жена Елизавета Ивановна. Теперь, когда они оба ушли, можно, наверное,...



Читать далее

18.02.2015

15 февраля, в день 26-й годовщины вывода войск из Афганистана, возле памятного знака воинам- интернационалистам состоялся митинг-реквием. Вспомнить солдат и офицеров, которые пожертвовали жизнью ради выполнения интернационального долга, собрались бывшие воины-афганцы, ветераны Великой...



Читать далее
Посещений: 5117. Последнее 2017-08-20 16:27:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru