У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Подверглись политическим репрессиям – Ленинский сельсовет

14.12.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

ЛЕНІНСКІ СЕЛЬСАВЕТ

Крыніца – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

АТЛІВАНЧЫК Андрэй Якаўлевіч, н. у 1894 у м. Леніна, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 3.11.1938 да ВМП. Расстраляны 22.11.1938. Рэабілітаваны 25.4.1962.

ВАСІЛЕНКА Андрэй Пятровіч, н. у 1857. Арыштаваны ў 1938. Рэабілітаваны 19.9.1989.

ВАСІЛЕНКА Праскоўя Андрэеўна, н. у 1895 у в. Нявязцы, і двое яе малалетніх дзяцей: Вера – 1932 г. н., Мікалай – 1935 г. н. Асуджаны 28.9.1938 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 12.2.1940.

ВЕЧАР Іван Антонавіч, н. у 1912 у в. Кажушкі, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 2.6.1936 на 4 гады ППЛ. Рэабілітаваны 22.12.1966.

ВЕЧАР Мечыслаў Антонавіч, н. у 1915 у в. Кажушкі, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 2.6.1936 на 6 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.12.1966.

ГУЦЬКО Ігнат Пятровіч, н. у 1899 у в. Нявязцы, дзе і пражываў, настаўнік. Асуджаны 10.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 23.7.1960.

ГУЦЬКО Цімафей Ільіч, н. у 1888 у в. Нявязцы, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 2.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.5.1989.

ДАШКЕВІЧ Станіслаў Станіслававіч, н. у 1897 у в. Кажушкі, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 2.6.1936 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.12.1966.

ДЗІЧКОЎСКІ Антон Адамавіч, н. у 1886, загадчык малочнатаварнай фермы калгаса імя Маркса. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны 2.6.1988.

ДОЎБІК Аляксандр Сафронавіч, н. у 1921 на х. Сеніца. Рэпрэсіраваны ў 1930. Рэабілітаваны 28.7.1993.

ДОЎБІК Вольга Сафронаўна, н. у 1929 на х. Сеніца. Рэпрэсіравана ў 1930. Рэабілітавана 28.7.1993.

ДОЎБІК Ганна Сафронаўна, н. у 1922 на х. Сеніца. Рэпрэсіравана ў 1930. Рэабілітавана 28.7.1993.

ДОЎБІК Марына, н. у 1845 на х. Сеніца. Рэпрэсіравана ў 1930. Рэабілітавана 28.7.1993.

ДОЎБІК Марыя Сафронаўна, н. у 1925 на х. Сеніца. Рэпрэсіравана ў 1930. Рэабілітавана 28.7.1993.

ДОЎБІК Мікалай Сафронавіч, н. у 1926 на х. Сеніца. Рэпрэсіраваны ў 1930. Рэабілітаваны 28.7.1993.

ДОЎБІК Сафрон Яўтрапавіч, н. у 1891 на х. Сеніца, аднаасобнік. Прыгавораны 3.9.1940 да ВМП. Рэабілітаваны 8.6.1992.

ДОЎБІК Соф"я Андрэеўна, н. у 1886 на х. Сеніца. Рэпрэсіравана ў 1933. Рэабілітавана 19.9.1989.

ДОЎБІК Яўстрат Іванавіч, н. у 1876 на х. Сеніца, аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1933. Рэабілітаваны ў 1989.

ДОЎБІК Яфіма Андрэеўна, н. у 1871 на х. Сеніца. Рэпрэсіравана ў 1930. Рэабілітавана 16.11.1992.

ЖАЛЕЙКА Іван Аляксеевіч, н. у 1886 у в. Нявязцы, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП. Рэабілітаваны 28.4.1989.

КАЛЕШКА Іван Мікалаевіч, н. у 1882 у в. Падлессе, дзе і пражываў, вартаўнік. Асуджаны 28.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Памёр у зняволенні ў 1944. Рэабілітаваны 6.1.1961.

КАЛЕШКА Уладзімір Давыдавіч, н. у 1901 у в. Падлессе, дзе і пражываў, настаўнік Баранавіцкай няпоўнай сярэдняй школы. Прыгавораны 28.11.1937 да ВМП. Расстраляны 11.12.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 7.1.1958.

КАНАНОВІЧ Васіль Фёдаравіч, н. у 1894 у в. Нявязцы, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 17.12.1937 да ВМП. Рэабілітаваны 5.4.1989.

КАШАНСКІ Пётр Сільвестравіч, н. у 1891 у в. Леніна, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 5.10.1936 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 15.5.1959.

КУНТЫШ Фёдар Фаміч, н. у 1894. Рэпрэсіраваны ў маі 1933. Рэабілітаваны ў маі 1963.

ЛЕМЕШ Іван Карлавіч, н. у 1889. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў студзені 1958.

ЛЕМЕШ Кузьма Кузьміч, н. у 1906 у в. Падлессе, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 9.12.1937 да ВМП. Расстраляны 22.1.1938. Рэабілітаваны 27.9.1963.

ПРАТАСЕНЯ Рыгор Іванавіч, н. у 1899. Рэпрэсіраваны ў 1936. Рэабілітаваны ў жніўні 1957.

СЯРГЕЕЎ Фёдар Мікалаевіч, н. у 1880 у в. Чудзік Ганцавіцкага р-на, пражываў у в. Дубкі, прыёмшчык на млыне калгаса імя К. Маркса. Асуджаны 1.4.1946 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 10.11.1961.

ТОЛСЦІК ЛідзіяАкімаўна, н.у 1918у в. Леніна. Рэабілітавана.

ТУРАВЕЦ Васіль Мікалаевіч, н. у 1891, жыў у в. Леніна. Рэпрэсіраваны ў 1930. Рэабілітаваны.

УЛАСЕВІЧ Якаў Мікалаевіч, н. у 1880 у в. Лапацічы. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны.

ШАХЛЕВІЧ Мікалай Аляксандравіч, н. у 1911. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў снежні 1956.

ЯРМАЛІНСКІ Сямён Мацвеевіч, н. у 1886 у в. Нявязцы, дзе і пражываў, аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1933. Рэабілітаваны 15.2.1995.


Крыніца – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.

АТЛІВАНЧЫК Сцяпан Якаўлевіч, н. у 1888 у в. Раманава (ц. Леніна). Рэпрэсіраваны і адбываў пакаранне ў ППЛ (Рыбінскі р-н). Арыштаваны 14.2.1944 паўторна. Рэабілітаваны 9.9.1992.

БАРОДЗІЧ Варвара Сямёнаўна, н. у 1905 у в. Падлессе, машыністка Японскай ваеннай місіі. Пражывала ў Кітаі ў г. Харбін. Арыштавана 9.10.1946. Асуджана 11.1.1947 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітавана.

ВАНЬКОВІЧ Іосіф Якаўлевіч, н. у 1884 у в. Новыя Маргі, дзе і пражываў, калгаснік. Арыштаваны 14.3.1938 за а/с агітацыю як член ПАВ. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 22.7.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 28.4.1989.

ГАЎРУК Павел Фёдаравіч, н. у 1895 у в. Шалавічы, дзе і пражываў, рахункавод к-са «Звязда». Арыштаваны 19.10.1937 як агент польскай разведкі. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 29.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ГАХОВІЧ Юсцін, н. у 1868 у мяст. Пагост Слуцкага пав. (ц. Салігорскага р-на), протаіерэй. На момант арышту служыў у храме в. Раманава (ц. Леніна). Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 іншымі святарамі на 3 гады пазбаўлення права жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989.

ГОРБАЧ Пётр Дзмітрыевіч, н. у 1881 у в. Шалавічы, архімандрыт. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Настаяцель манастыра да 1922, потым служыў у царкве в. Трасцянец Мінскага р-на. Арыштаваны 14.3.1933 у Мінску за а/с агітацыю. Асуджаны 7.6.1933 са святарамі і манашкамі Мінскай епархіі на 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.6.1989.

ДРОБЫШ Якуб Ігнатавіч, н. у 1866 у в. Вынісцы, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Маргі. Арыштаваны 20.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ у Амурскай вобл. Рэабілітаваны 13.11.1964.

ЛЕМЕШ Рыгор Міхайлавіч, н. у 1880 у в. Шалавічы, рабочы завода «Руба». Пражываў у Віцебскай вобл., пас. Руба. Арыштаваны 17.7.1937 за к/р агітацыю. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ (г. Новасібірск). Памёр 9.7.1943. Рэабілітаваны 11.12.1958.

МАХЛАЙ Васіль Васільевіч, н. у 1905 у в. Раманава (ц. Леніна), змазчык дрэваапрацоўчага камбіната. Пражываў у Бабруйску. Арыштаваны 11.2.1935 за сувязь з польскімі разведорганамі. Справа прыпынена, вызвалены 11.3.1935. Рэабілітаваны 11.3.1935.

МАХЛАЙ Фёдар Сцяпанавіч, н. у 1918 у в. Раманава (ц. Леніна), студэнт Бабруйскага лесатэхнікума. Пражываў у Бабруйску. Арыштаваны 11.2.1935 як падазроны ў сувязі з польскімі разведорганамі. Справа прыпынена, вызвалены 11.3.1935. Рэабілітаваны 11.3.1935.

НОВІК Міхаіл Сцяпанавіч, н. у 1915 у в. Раманава (ц. Леніна), машыніст паравой машыны Капыльскага раймаслапрама. Пражываў у Капылі. Арыштаваны 7.7.1949 як здраднік. Асуджаны 28.9.1949 на 10 гадоў ППЛ, 5 гадоў паражэння ў правах. Вызвалены 11.12.1954. Рэабілітаваны 23.1.1976.

НЯРОНСКІ Антон Аляксандравіч, н. у 1873 у в. Кажушкі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 17.6.1930 за шпіянаж на карысць Полынчы. Прыгавораны 14.10.1930 да ВМП. Рэабілітаваны 31.5.1989.

НЯРОНСКІ Іосіф Іосіфавіч, н. у 1903 у в. Кажушкі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 30.1.1931 за сувязь з к/р арганізацыяй. Асуджаны 7.2.1932 на 5 гадоў ППЛ, дзе памёр 9.6.1945. Рэабілітаваны 31.5.1989.

РЫТВІНСКІ Міхаіл Іосіфавіч, н. у 1897 у в. Кажушкі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 26.7.1931 за а/с дзейнасць. Асуджаны 7.2.1932 на 5 гадоў ППЛ. Вызвалены ў 1935. Рэабілітаваны 31.5.1989.

СТОЦКІ Рыгор Сільвестравіч, н. у 1888 у в. Раманава (ц. Леніна), інжынер Мазырскай ЛПГ. Пражываў у Мазыры. Арыштаваны 26.3.1933 за шкодніцтва ў галіне лясной гаспадаркі. Асуджаны 10.9.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 14.11.1955.

ТУРОВІЧ Міхаіл Дзянісавіч, н. у 1895 у в. Раманава (ц. Леніна), прыказчык лясной гаспадаркі купца Лімановіча. Пражываў у в. Аляхновічы Маладзечанскага р-на. Арыштаваны 29.10.1939 як агент польскай паліцыі. Асуджаны 25.1.1941 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 7.5.1963.

ТЭРАЎСКІ (Тэрраўскі, Цяраўскі) Уладзімір Васільевіч, н. 23.11.1871 у в. Раманава (ц. Леніна), беларускі харавы дырыжор, кампазітар, фалькларыст. (Больш падрабязна гл. у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Т. 2. С. 492). У 1921 абвінавачаны ў а/с дзейнасці, арыштаваны, асуджаны да расстрэлу, які заменены 5-гадовым зняволеннем. У 1923 датэрмінова вызвалены. 17.8.1938 паўторна рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.

УЛАСАВЕЦ Макар Ігнатавіч, н. у 1874 у в. Лапацічы, селянін-аднаасобнік, пражываў у в. Нявязцы. Арыштаваны 22.8.1937 за а/с дзейнасць. Прыгавораны 22.11.1937 да ВМП. Расстраляны 29.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 10.3.1989.

ЦЯЦЕРСКІ Іван Фёдаравіч, н. у 1902 у в. Раманава (ц. Леніна), настаўнік школы ў в. Пуцяты, дзе і пражываў. Арыштаваны 4.10.1945 як здраднік Радзімы. Асуджаны 13.3.1946 на 10 гадоў ППЛ, 5 гадоў п/п, з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны 24.10.1989.

ЦЯЦЕРСКІ Мікалай Аляксандравіч, н. у 1891 у в. Раманава (ц. Леніна), настаўнік школы № 1 г. Віцебска, дзе і пражываў. Арыштаваны 1.11.1937 як член ПАВ. Прыгавораны 19.11.1937 да ВМП. Расстраляны 30.11.1937. Рэабілітаваны 27.11.1962.

ЧАРНУШЭВІЧ Аляксандр Іосіфавіч, н. у 1886 ув. Кажушкі, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Крушнікі. Арыштаваны 19.8.1930 як член шпіёнскай арганізацыі. Асуджаны 14.10.1930 на высылку. Рэабілітаваны 31.5.1989.

ШАРУПІЧ Міхаіл Канстанцінавіч, н. у 1894 у в. Раманава (ц. Леніна), начальнік чыгункі ст. Паздзееўка ў Ромненскім р-не Амурскай вобл. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 11.6.1998.

ШАРУПІЧ Сцяпан Фёдаравіч, н. у 1882 у в. Раманава (ц. Леніна), лесавод Плешчаніцкага райлясгаса. Пражываў у Плешчаніцах. Арыштаваны 23.8.1937 як агент польскай разведкі. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 21.12.1937. Пахаваны ў Оршы. Рэабілітаваны 18.8.1958.

ШАХЛЕВІЧ Іван Арцёмавіч, н. у 1874 у в. Шалавічы, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Падрэссе Старадарожскага р-на. Арыштаваны 17.2.1930 за а/с дзейнасць. Асуджаны на высылку (тэрмін не ўказаны). Рэабілітаваны 28.4.1989.

ШАХЛЕВІЧ Іван Мартынавіч, н. у 1888 у в. Шалавічы, дырэктар Языльскай НСШ. Пражываў у в. Языль Старадарожскага р-на. Арыштаваны 6.8.1937 як агент польскай разведкі. Прыгавораны 17.12.1937 да ВМП. Расстраляны 10.1.1938. Пахаваны ў Магілёве. Рэабілітаваны 30.12.1961.

ШАХЛЕВІЧ Рыгор Цярэнцьевіч, н. у 1893 у в. Шалавічы, дзе і пражываў, брыгадзір к-са «Звязда». Арыштаваны 19.9.1937 як агент польскай разведкі. Прыгавораны 9.11.1937 да ВМП. Расстраляны 22.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 21.3.1989.

ШАХЛЕВІЧ Уладзімір Міхайлавіч, н. у 1903 у в. Падлессе, дзе і пражываў, калгаснік. Арыштаваны 19.3.1933 як член к/р групоўкі. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 6.5.1989.

ШЫШКО Канстанцін Данілавіч, н. у 1891 у в. Раманава (ц. Леніна), селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Лабкоўшчына. Арыштаваны 18.3.1930 як член шпіёнскай арганізацыі. Прыгавораны 14.10.1930 да высылкі. Рэабілітаваны 31.5.1989.

ШЫШКО Данііл Фёдаравіч, н. у 1855 на х. Лабкоўшчына, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.8.1930 як член к/р шпіёнскай арганізацыі. Асуджаны 14.10.1930 на высылку. Рэабілітаваны 31.5.1989.

 

 

Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках.
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 255. Последнее 2018-07-16 23:25:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru