У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Подверглись политическим репрессиям – Греский сельсовет

18.08.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

ГРЭСКІ СЕЛЬСАВЕТ

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

АКІНЧЫЦ Антон Канстанцінавіч, н. у 1901 у в. Старына, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 8.1.1938 да ВМП. Расстраляны 3.2.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 9.8.1959.

ВАРАНОВІЧ Іосіф Андрэевіч, н. у 1896. Рэпрэсіраваны ў сакавіку 1938. Рэабілітаваны ў красавіку 1960.

ВІТКА Аляксандр Апанасавіч, н. у 1900, калгаснік. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў снежні 1964.

ГАЛЯС Іван Ільіч, н. у 1899. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.1.1962.

ГАНЧАРЫК Канстанцін Пятровіч, н. у 1899. Рэабілітаваны ў красавіку 1960.

ГУТКОЎСКІ Мікалай Макаравіч, н. у 1886 у в. Забелы. Арыштаваны 17.11.1937. Асуджаны 8.2.1938. Расстраляны 8.2.1938. Рэабілітаваны 7.7.1993.

ДУШЭЎСКІ Іосіф Рыгоравіч, н. у 1900 у в. Сцяпкова, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Асуджаны 29.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 27.7.1957. як член к/р групы, за шкодніцтва. Асуджаны 10.2.1934 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 3.8.1956.

КУДЗЕЛКА Яфім Мікалаевіч, н. у 1902 у в. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 7.10.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 2.2.1978.

ЛОСІК Дзмітрый Іосіфавіч, н. у 1899. Расстраляны 20.2.1938 ва ўрочышчы Курапаты (Мінск). Рэабілітаваны 30.4.1968.

МІХНЕВІЧ Ілья Мікітавіч, н. у 1892 у м. Грэск, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.8.1960.

МЯЦЕЛЬСКІ Піліп Уладзіміравіч, н. у 1904, сталяр калгаса. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1960.

ПІСАРЫК Васіль Сцяпанавіч, н. у 1891 у в. Грэск. Арыштаваны 22.2.1932. Памёр 2.3.1933. Рэабілітаваны 20.11.1989.

ПІСАРЫК Васіль Фёдаравіч, н. у 1923 у в. Грэск. Рэабілітаваны ў 1991.

СІВЕЦ Іосіф Антонавіч, н. у 1905. Рэпрэсіраваны ў кастрычніку 1930. Рэабілітаваны ў жніўні 1978.

СІДАРОВІЧ Піліп Прохаравіч, н. у 1901 у в. Грэск. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1968.

ЦІШКЕВІЧ Мікалай Кандратавіч, н. у 1894, калгаснік. Рэпрэсіраваны ў верасні 1938. Рэабілітаваны ў верасні 1992.

ЦЭЛІЦА Канстанцін Уладзіміравіч, н. у 1881 у в. Грэск. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны.

ШЫБАЙЛА Пётр Лявонцьевіч, н. у 1882, калгаснік. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны ў жніўні 1961.


 

 

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.

АКІНЧЫЦ Міхаіл Канстанцінавіч, н. у 1905 у в. Старына, ваенурач 3-га рангу, ст. урач 25-й эскадрыллі 100-й авіябрыгады ЛВА. Пражываў у г. Пушкін Ленінградскай вобл. Арыштаваны 8.9.1937. Расстраляны 20.9.1937. Рэабілітаваны.

ВАСІЛЕВІЧ Павел Нічыпаравіч, н. у 1882 у в. Шышчыцы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 14.3.1938. Прыгавораны 20.9.1938 да ВМП. Расстраляны 1.10.1938. Рэабілітаваны 11.10.1961.

BITKA Дзмітрый Іванавіч, н. у 1891 у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Гігант». Арыштаваны 23.8.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 15.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 21.4.1989.

BITKA Дзмітрый Мікітавіч, н. у 1887 у м. Грэск, дзе і пражываў, цясляр Грэскай камгаспадаркі. Арыштаваны 19.11.1937 як член к/р групы. Асуджаны 30.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Памёр у 1938. Рэабілітаваны 22.10.1960.

BITKA Іван Паўлавіч, н. у 1905 у в. Швяды, рахункавод Грэскага райвыканкама. Пражываў у м. Грэск. Арыштаваны 15.1.1931 за ўкрывальніцтва забойства. Асуджаны на 8 гадоў ППЛ (Белбалтлаг). Рэабілітаваны 31.10.1991.

BITKA Іван Піліпавіч, н. у 1901 у в. Швяды, дзе і пражываў, селянінаднаасобнік. Арыштаваны 16.1.1931 за забойствакалгасніка-актывіста. Прыгавораны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны 31.10.1991.

BITKA Ігнат Пятровіч, н. у 1897 у в. Швяды. Пражываў у Маскве. Арыштаваны 19.3.1936. Асуджаны на 5 гадоў (г. Варкута). Рэабілітаваны.

BITKA Мацвей Фёдаравіч, н. у 1888 у в. Швяды, дзе і пражываў, калгаснік к-са «16 партз"езд». Арыштаваны 19.9.1937 за к/р агітацыю, шкодніцтва. Асуджаны 24.10.1937 на 10 гадоў ППЛ (Цемлаг). Памёр 27.6.1942 у лагеры. Рэабілітаваны 29.12.1964.

BITKA Міхаіл Трафімавіч, н. у 1896 у м. Грэск, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 4.4.1930 як член банды Булак-Балаховіча. Асуджаны 18.4.1930 на высылку ў Сібір. Рэабілітаваны 30.6.1989.

BITKA Рыгор Мікітавіч, н. у 1897 у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Гігант». Арыштаваны 11.9.1937 за шпіянаж на карысць Полынчы. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 25.4.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 30.4.1989.

BITKA Якаў Антонавіч, н. у 1899 у в. Швяды, дзе і пражываў, калгаснік к-са «16 партз"езд». Арыштаваны 19.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ (Севвостоклаг), памёр 1.1.1939. Рэабілітаваны 29.11.1964.

ГУРЫНОВІЧ Міхаіл Дзянісавіч, н. у 1918 у в. Шышчыцы. Памочнік камандзіра роты 31-га зап. стр. палка. Арыштаваны 29.4.1942 за а/с агітацыю. Асуджаны 3.5.1942 на 5 гадоў ППЛ, 3 гады паражэння ў правах. Рэабілітаваны 1.7.1993.

ДУБОВІК Аляксандр Паўлавіч, н. у 1897 на х. Чарцен, конюх Вераб"ёўскага лесаўчастка Слуцкага леспрамгаса. Пражываў у в. Вераб"ёва. Арыштаваны 18.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ (г. Рыбінск). Рэабілітаваны 26.4.1989.

ДУБОВІК Анатоль Іванавіч, н. у 1906 у в. Вераб"ёва, дзе і пражываў, дзясятнік лесанарыхтоўчай гаспадаркі. Арыштаваны 13.5.1938 за шпіянаж на карысць Польшчы. Прыгавораны 20.9.1938 да ВМП. Расстраляны 1.10.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 1.8.1962.

ДУБОВІК Антон Паўлавіч, н. у 1899 у в. Забелы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 1.3.1933 як член к/р арганізацыі. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 17.6.1989.

ЗАЯЦ Дзмітрый Раманавіч, н. у 1880 у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Прагрэс». Арыштаваны 22.2.1932 за а/с агітацыю. Асуджаны 3.6.1932 на 3 гады высылкі. Рэабілітаваны 22.12.1989.

ЗАЯЦ Міхаіл Раманавіч, н. у 1883 у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Гігант». Арыштаваны 10.1.1935 за к/р агітацыю. Асуджаны 9.5.1935 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 2.6.1989.

КЛЕБАНОВІЧ Пётр Міхайлавіч, н. у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Гігант». Арыштаваны 2.2.1935 за а/с агітацыю. Асуджаны 20.4.1935 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 17.11.1989.

КЛЕБАНОВІЧ Фёдар Якаўлевіч, н. у 1895 у м. Грэск, дзе і пражываў, брыгадзір будаўнічай брыгады. Арыштаваны 17.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.10.1961.

КОПАЦЬ Іван Макаравіч, н. у 1900, арыштаваны ў 1937. Лёс невядомы.

ЛОСІК Віктар Рыгоравіч, н. у 1897 у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Гігант». Арыштаваны 2.2.1935 за к/р дзейнасць. Асуджаны 20.4.1935 на 3 гады ППЛ (Ухтпечлаг). Рэабілітаваны 17.11.1989.

ЛОСІК Вольга Паўлаўна, н. у 1928 у м. Грэск, рабочая Аўтапрамбуда. Пражывала ў Мінску. Асуджана 28.11.1958 на 5 гадоў высылкі з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітавана 19.6.1991.

ЛОСІК Ганна Паўлаўна, н. у 1921 у м. Грэск, дзе і пражывала, калгасніца к-са «Гігант». Асуджана 28.11.1951 на 5 гадоў высылкі ў Казахстан з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітавана 19.6.1991.

ЛОСІК Марыя Дзмітрыеўна, н. у 1901 у м. Грэск, дзе і пражывала, калгасніца к-са «Гігант». Асуджана 28.11.1951 на 5 гадоў высылкі з канфіскацыяй маёмасці ў Казахстан. Рэабілітавана 19.6.1991.

ЛОСІК Павел Георгіевіч, н. у 1892 у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Гігант». Арыштаваны 12.3.1938 як агент польскай разведкі. Прыгавораны 20.9.1938 да ВМП. Расстраляны 1.10.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 23.7.1958.

ЛОСІК Павел Макаравіч, н. у м. Грэск, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 10.5.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.5.1989.

ЛОСІК Павел Рыгоравіч, н. у 1893 у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Гігант». Арыштаваны 23.8.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.4.1989.

ЛОСІК Сямён Міхайлавіч, н. у 1898 у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Гігант». Арыштаваны 10.8.1938 як агент польскай разведкі. Прыгавораны 2.11.1938 да ВМП. Расстраляны 29.11.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 18.5.1959.

ЛЯХ Дзяніс Трафімавіч, н. у 1892 у в. Кальчыцы, брыгадзір к-са імя Калініна. Пражываў у пас. Астравок. Арыштаваны 30.1.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 12.5.1937 на 7 гадоў ППЛ, 3 гады п/п. Рэабілітаваны 22.11.1989.

МІХАЙЛОЎСКІ Канстанцін Ігнатавіч, н. у в. Забелы, будаўнічы дзясятнік завода «Тэрмаблок № 1». Пражываў у Ленінградзе. Прыгавораны 17.5.1938 да ВМП. Расстраляны 25.1.1938. Пахаваны ў Ленінградзе. Рэабілітаваны.

МЯЦЕЛЬСКІ Васіль Уладзіміравіч, н. у 1901 у м. Грэск, дацэнт, заг. кафедры Горацкай с/г акадэміі. Пражываў у Горацкім р-не, Горкі. Арыштаваны 11.8.1933 як член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі «БНЦ». Асуджаны 14.11.1933 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 7.5.1956. (Больш падрабязна гл. у кн. «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». Т. 2. С. 451).

МЯЦЕЛЬСКІ Мацвей Макаравіч, н. у 1884 у в. Яўладавічы, калгаснік к-са «15-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі». Пражываў у в. Баравіно Любанскага р-на. Арыштаваны 19.9.1937 за к/р паклёп на савецкую ўладу, правядзенне а/с агітацыі. Асуджаны 24.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 16.11.1959.

МЯЦЕЛЬСКІ Пётр Мацвеевіч, н. у 1880 у м. Грэск, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 19.9.1937 як член к/р групы, за шкодніцтва. Асуджаны 30.11.1937 на 10 гадоў ППЛ (Цемлаг). Рэабілітаваны 22.10.1960.

МЯЦЕЛЬСКІ Сямён Андрэевіч, н. у 1891 у в. Ануфрыевічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933. Асуджаны 9.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 25.10.1989.

МЯЦЕЛЬСКІ Сямён Цімафеевіч, н. у 1897 у м. Грэск, дзе і пражываў, шавец Грэскай арцелі. Арыштаваны 24.8.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 15.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.3.1989.

НЕЧЫПАРОВІЧ Феліцыя Францаўна, н. у 1907 у в. Марозы, сялянка-аднаасобніца. Пражывала на х. Паланеўшчына. Асуджана 23.8.1929 за садзейнічанне ў шпіянажы на 3 гады высылкі ў Паўночны край. Рэабілітавана 9.9.1991.

НІЧЫПАРОВІЧ Станіслаў Лявонцьевіч, н. у 1895 у в. Астравок, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 4.12.1929 за а/с агітацыю. Асуджаны 22. 3,1930, вызвалены 25.3.1930. Рэабілітаваны 16.6.1989.

ПІСАРЫК Васіль Ігнатавіч, н. у 1896 у м. Грэск, дзе і пражываў, дзясятнік Грэскага райдараддзела. Арыштаваны 23.8.1937 як член к/р трупы за шкодніцтва. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ. Вызвалены 23.2.1946. Рэабілітаваны 22.10.1960.

ПІСАРЫК Марк Міронавіч, н. у 1876 у в. Шышчыцы, калгаснік к-са «Прафінтэрн». Пражываў у в. Сялец. Арыштаваны 6.2.1938 за а /с агітацыю супраць калектывізацыі. Прыгавораны 14.2.1938 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 13.3.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 18.5.1957.

ПІСАРЫК Мартын Фёдаравіч, н. у 1877 у в. Шышчыцы, дзе і пражываў, рабочы саўгаса імя Будзённага. Арыштаваны 4.12.1933 як член а/с групы. Асуджаны 10.2.1934 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 3.8.1956.

РАТОМСКІ Рыгор Адамавіч, н. у 1903 у пас. Крукава, рабочы лясгаса «Вераб"ёва». Пражываў ва ўрочышчы Вераб"ёва. Арыштаваны 15.7.1938 як агент польскай разведкі. Прыгавораны 25.9.1938 да ВМП. Расстраляны 7.10.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 30.4.1989.

РУДАКОЎСКІ Аляксандр Мацвеевіч, н. у 1898 у в. Марозы, дзе і пражываў. Арыштаваны 19.9.1937 за а /с агітацыю. Асуджаны 20.10.1937 на 10 гадоў ППЛ (Волгалаг). Рэабілітаваны 28.3.1989.

РУСАКОВІЧ Аляксей Пятровіч, н. у 1938 у м. Грэск, дзе і пражываў. Асуджаны 4.7.1945 як член сям"і здрадніка Радзімы на 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны 8.2.1996.

РУСАКОВІЧ Іван Пятровіч, н. у 1942 у м. Грэск, дзе і пражываў. Асуджаны 4.7.1945 як член сям"і здрадніка Радзімы на 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны 8.2.1996.

РУСАКОВІЧ-ДВАРЭЦКАЯ Ганна Іванаўна, н. у 1912 у м. Грэск, дзе і пражывала, калгасніца к-са «Гігант». Асуджана 4.7.1945 як член сям"і здрадніка Радзімы на 5 гадоў высылкі з канфіскацыяй маёмасці. Выслана разам з дзецьмі ў Краснаярскі край. Рэабілітавана 23.9.1991.

РЫМАШЭЎСКІ Адам Вікенцьевіч, н. у 1885 у в. Марозы, рахункавод саўгаса «Цімкавічы». Пражываў у м. Цімкавічы Капыльскага р-на. Арыштаваны 6.8.1937 за сувязь з польскай разведкай. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 2.9.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 14.3.1962.

САКАЛОЎСКІ Іосіф Сцяпанавіч, н. у 1863 у в. Марозы, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Дарашкевічы Старадарожскага р-на. Арыштаваны 15.2.1930 за а/с дзейнасць. Прыгавораны 6.3.1930 да ВМП. Рэабілітаваны 26.12.1989.

САНЬКО Іван Раманавіч, н. у м. Грэск, дзе і пражываў. Арыштаваны 13.8.1938 як агент польскай разведкі. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 27.11.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 5.5.1989.

САНЬКО Яўтен Фаміч, н. у 1904 у в. Шышчыцы, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Буда-Кузьмінская. Арыштаваны 6.4.1930 за а/с агітацыю. Асуджаны 18.4.1930 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.12.1960.

СІДАРОВІЧ Нічыпар Васільевіч, н. у 1891 у в. Сцяпкова, дзе і пражываў, цясляр калгаса. Арыштаваны 18.7.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 7.8.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 29.9.1960.

СМОЛЬСКАЯ Марыя Кірылаўна, н. у 1871 у в. Гаднае Грэскай вол., хатняя гаспадыня. Пражывала ў в. Шышчыцы. Арыштавана за а/с агітацыю. Асуджана 3.11.1937 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 16.5.1989.

СМОЛЬСКІ Аляксандр Іванавіч, н. у 1897 у в. Шышчыцы, сталяр фабрыкі «Чырвоны мэбелыпчык». Пражываў у Бабруйску. Арыштаваны 18.7.1937 як удзельнік к/р паўстанцкай арганізацыі. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 7.9.1937. Рэабілітаваны 12.9.1960.

СМОЛЬСКІ Аляксандр Іванавіч, н. у 1897 у в. Шышчыцы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 16.9.1930 за а/с агітацыю. Асуджаны 14.10.1930 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 18.8.1978.

СМОЛЬСКІ Іван Сцяпанавіч, н. у 1868 у в. Шышчыцы, дзе і пражываў, без пэўных заняткаў. Арыштаваны 18.9.1937 за а/с агітацыю. Прыгавораны 3.11.1937 да 10 гадоў ППЛ. Адбываў пакаранне ў Слуцкай турме, дзе і памёр 11.5.1938. Рэабілітаваны 16.5.1989.

СМОЛЬСКІ Міхаіл Іванавіч, н. у 1900 у в. Шышчыцы. Пражываў у Пермскай вобл. Арыштаваны 17.12.1937 за шпіянаж. Прыгавораны 7.2.1938 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 8.3.1938. Рэабілітаваны.

СМОЛЬСКІ Уладзімір Іванавіч, н. у 1909 у в. Шышчыцы. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 10.1.1935 за а/с агітацыю. Асуджаны 13.6.1935 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 27.12.1989.

СТАСЕВІЧ Якаў Сцяпанавіч, н. у 1874 у в. Астравок, калгаснік к-са «Вольная праца». Пражываў у в. Карачаўшчына Грэскага р-на. Арыштаваны 18.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 3.11.1937 на 10 гадоў ППЛ, дзе і памёр 8.6.1938. Рэабілітаваны 17.2.1962.

ХАЦЬКО Прохар Антонавіч, н. у 1896 у в. Агароднікі, настаўнік. Пражываў у в. Шышчыцы. Арыштаваны 7.6.1927 як член узброенай банды. Асуджаны 2.9.1927 на 3 гады пазбаўлення правоў пражывання ў заходняй зоне. Рэабілітаваны 26.5.1992.

ЦІШКЕВІЧ Антон Рыгоравіч, н. у 1898 у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Гігант». Арыштаваны 19.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 27.3.1989.

ЦІШКЕВІЧ Мікалай Кандратавіч, н. у 1894 у м. Грэск, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Гігант». Арыштаваны 12.3.1938 як агент польскай разведкі. Прыгавораны 20.9.1938 да ВМП. Расстраляны 1.10.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 30.9.1992.

ЦІШКЕВІЧ Мікалай Якаўлевіч, н. у 1908 у м. Грэск, заатэхнік Бярозаўскага авечкасаўгаса Звярынагалоўскага р-на Курганскай вобл. Арыштаваны 15.12.1937 як член к/р арганізацыі. Асуджаны 28.7.1938 на 10 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны 6.2.1964.

ЦІШКЕВІЧ Павел Кандратавіч, н. у 1892 у м. Грэск, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 4.4.1930 як член банды Булак-Балаховіча. Асуджаны 18.4.1930 на высылку. Рэабілітаваны 30.6.1989.

ШВЫДРЫК Васіль Паўлавіч, н. у 1913 у м. Грэск, справавод Бабруйскага райваенкамата. Пражываў у Бабруйску. Арыштаваны 27.8.1938 за шпіянаж. Рэабілітаваны 10.5.1939.

ШПАКОЎСКІ Ігнат Іванавіч, н. у в. Старына, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Сталінец». Арыштаваны 17.3.1934 як удзельнік к/р арганізацыі. Асуджаны 22.3.1934 на 5 гадоўППЛ. Рэабілітаваны 5.6.1989.

ШПАКОЎСКІ Юльян Іванавіч, н. у 1893 у в. Старына, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Сталінец». Арыштаваны 17.3.1934 як удзельнік к/р арганізацыі. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.7.1989.

ЮРКЕВІЧ Дзмітрый Васільевіч, н. у 1879 у м. Грэск, дзе і пражываў, цясляр камунальнай гаспадаркі. Арыштаваны 18.7.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 7.8.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 27.9.1989.

ЯКУБОВІЧ Іван Аляксеевіч, н. у 1940 у м. Грэск, дзе і пражываў разам з маці. Асуджаны на высылку як член сям"і здрадніка. Рэабілітаваны 18.1.1996.

ЯНОВІЧ Аляксандр Вікенцьевіч, н. у 1914 у в. Сцяпкова, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 19.2.1930 за а/с агітацыю. Асуджаны на высылку, адкуль уцёк. Арыштаваны 1.9.1930 за ўцёкі і быў адпраўлены назад да месца высылкі. Рэабілітаваны 18.8.1978; 25.12.1989.

ЯРОШЫК Павел Пятровіч, н. у 1891 у м. Грэск, дзе і пражываў, бухгалтар канторы «Белплодаагародніна» г. Слуцка. Арыштаваны 19.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 3.11.1937 на 10 гадоў ППЛ, дзе і памёр 11.3.1938. Рэабілітаваны 21.4.1989.

 

 

Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках


 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 379. Последнее 2018-07-16 18:56:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru