Подверглись политическим репрессиям – Козловичский сельсовет

Подверглись политическим репрессиям – Козловичский сельсовет

02.11.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

КАЗЛОВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

ВАСІЛЕВІЧ Андрэй Аляксеевіч, н. у 1901 у в. Казловічы, дзе і пражываў, пуцявы абходчык станцыі Слуцк. Прыгавораны 17.12.1937 да ВМП. Расстраляны 21.12.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 2.11.1959.

ВАСІЛЕВІЧ Дзмітрый Пятровіч, н. у 1898 у в. Бандары, пражываў у в. Казловічы, селянін-аднаасобнік. Асуджаны 17.10.1932 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 20.2.1960.

ВАСІЛЕВІЧ Іван Емяльянавіч, н. у 1891, селянін-аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў сакавіку 1930. Рэабілітаваны ў жніўні 1989.

ВАСІЛЕВІЧ Лаўрэн Раманавіч, н. у 1889 у в. Казловічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Асужаны 17.10.1932 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 20.2.1960.

ВАСІЛЕВІЧ Нічыпар Канстанцінавіч, н. у 1889 у в. Бандары, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 10.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 15.10.1960.

ВАСІЛЕВІЧ Піліп Прохаравіч, н. у 1896 у в. Казловічы, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП. Расстраляны 18.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 17.11.1962.

ГАРБУЗ Аляксей Казіміравіч. Рэпрэсіраваны ў 1933. Рэабілітаваны ў 1987.

ГУДКОЎСКІЯ Пётр Канстанцінавіч і Лілія Варфаламееўна, жылі ў в. Вялікая Сліва. Высланы ў 1930. Рэабілітаваны ў 1993.

ГУР Навум Сяргеевіч, н. у 1900 у в. Агароднікі, дзе і пражываў, рахункавод калгаса імя Варашылава. Асуджаны 14.11.1938 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 20.3.1989.

ДУБІН Захар Апанасавіч, н. у 1892 у в. Ісерна, пражываў у в. Валаты, калгасны вартаўнік. Асуджаны 11.9.1948 на 25 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 23.5.1953.

ЖУК Пётр Дзмітрыевіч, н. у 1896 у в. Казловічы. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1956.

ЖЫВАГЛОД Аляксандр Канстанцінавіч, н. у 1899 у в. Казловічы, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП. Расстраляны 18.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 17.11.1962.

ІГНАТОВІЧ Трафім Піліпавіч, н. у 1898 у в. Бандары, дзе і пражываў, кладаўшчык калгаса імя Кірава. Асуджаны 10.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 15.10.1960.

ІГНАТОВІЧ Яфім Сцяпанавіч, н. у 1900 у в. Бандары, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП. Расстраляны 18.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 15.10.1960.

КАЛЯДКА Захар Фёдаравіч, н. у 1901 у в. Ячава, пражываў у в. Лесуны, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 11.10.1938 да ВМП. Расстраляны 31.10.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 18.1.1961.

КАЧУР Антон Васільевіч, н. у 1893 у в. Валаты, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 8.1.1938 да ВМП. Расстраляны 3.2.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 16.8.1958.

КАЧУР Раман Іванавіч, н. у 1885 у в. Валаты, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 8.1.1938 да ВМП. Расстраляны 3.2.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 16.8.1958.

КРЫВАДУБСКІ Леў Ануфрыевіч, н. у 1899, пражываў у в. Лесуны. Рэпрэсіраваны ў 1930. Рэабілітаваны ў 1993.

КУНЦЭВІЧ Вера Антонаўна, н. у 1943 у в. Малая Сліва. Рэабілітавана ў 1997.

КУНЦЭВІЧ Павел Сцяпанавіч, н. у 1908. Рэпрэсіраваны ў красавіку 1937. Рэабілітаваны ў верасні 1989.

ЛАГУН Ілья Цімафеевіч, н. у 1891 у в. Казловічы, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП. Расстраляны 18.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 17.11.1962.

ЛАГУН Мікіта Кандратавіч. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.

ЛАГУН Сцяпан Цімафеевіч, н. у 1883 у в. Казловічы, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП. Расстраляны 18.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 17.11.1962.

ЛАГУН Сямён Герасімавіч, н. у 1874 у в. Казловічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Асуджаны 17.10.1932 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 20.2.1960.

ЛАГУН Яфім Кандратавіч, н. у 1893. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.

ЛЯСУН Сяргей Апанасавіч, н. у 1899 у в. Кляпчаны, пражываў у в. Казловічы, селянін-аднаасобнік. Асуджаны 17.10.1932 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 20.2.1960.

МАКАРЭНКІ Дзяніс Сцяпанавіч (н. у 1896) і Домна Данілаўна, пражывалі ў в. Дальнія Бандары, аднаасобнікі. Высланы ў 1930. Рэабілітаваны ў 1993.

НОВІК Вольга Яфімаўна, н. у 1923 у в. Бандары. Рэабілітавана.

ПАСЮК Канстанцін Іванавіч, н. у 1923 у в. Казловічы. Рэпрэсіраваны ў 1948. Рэабілітаваны ў 1991.

ПАЦІКАЙЛІК Ілья Ціханавіч, н. у 1900 у в. Агароднікі, дзе і пражываў, манцёр. Асуджаны 27.11.1933 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.6.1965.

ПАЦІКАЙЛІК Майсей Парфенавіч, н. у 1878 у в. Агароднікі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Асуджаны 17.5.1933 на пазбаўленне права пражывання ў пэўных населеных пунктах СССР тэрмінам на 3 гады. Рэабілітаваны 5.3.1960.

РАДЗЮК Васа Кандратаўна, н. у 1898 у в. Лесуны, дзе і пражывала, калгасніца. Асуджана 11.10.1938 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 18.1.1961.

РАДЗЮК Васіль Кандратавіч, н. у 1882 у в. Лесуны, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 11.10.1938 да ВМП. Расстраляны 31.10.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 18.1.1961.

РАДЗЮК Герасім Адамавіч, н. у 1893 у в. Лесуны, пражываў у в. Навадворцы. Асуджаны 23.10.1931 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 19.9.1991.

РАДЗЮК Лявон Васільевіч, н. у 1907 у в. Лесуны, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 11.10.1938 на 10 гадоў ППЛ. Памёр у зняволенні 26.8.1941. Рэабілітаваны 18.1.1961.

САВІЦКІ Васіль Георгіевіч, н. у 1901, аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1930. Рэабілітаваны ў чэрвені 1991.

САВІЦКІ Рыгор Фёдаравіч, н. у 1895, аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1930. Рэабілітаваны.

САЛЯНСКАЯ Ніна Мікітаўна, н. у 1925 у в. Вялікая Сліва. Рэабілітавана.

САМУСЕВІЧ Дзяніс Іванавіч, н. у 1883, пражываў у в. Вялікая Сліва. Рэпрэсіраваны ў 1941. Рэабілітаваны.

САМУСЕВІЧ Ілья Сямёнавіч, н. у 1891. Рэпрэсіраваны ў сакавіку 1938. Рэабілітаваны ў красавіку 1989.

САМУСЕВІЧ Сяргей Яўсеевіч, н. у 1907 у в. Вялікая Сліва, аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1935. Рэабілітаваны ў 1989.

САМУСЕВІЧ Яфрэм Яфімавіч, пражываў у в. Вялікая Сліва. Рэпрэсіраваны ў 1930. Рэабілітаваны ў 1992.

СІНЯГУБ Аляксей Данілавіч, н. у 1895, аднаасобнік. Арыштаваны ў 1933. Рэабілітаваны 10.8.1963.

СЛАВАШЭВІЧ Уладзімір Васільевіч, н. у 1896, аднаасобнік. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны 22.8.1989.

СТАТКЕВІЧ Міхаіл Мікалаевіч, н. у 1923 у в. Вялікая Падзер. Рэабілітаваны.

ТАРАСЕВІЧ Сямён Фёдаравіч, н. у 1893. Арыштаваны ў 1930. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ТРАФІМОВІЧ Васіль Паўлавіч, н. у 1911 у в. Бандары, пражываў у пас. Орэдзеж Ленінградскай вобл., настаўнік. Расстраляны ў верасні 1937. Рэабілітаваны.

ТРАФІМОВІЧ Галіна Антонаўна, н. у 1932 у в. Бандары. Рэабілітавана ў 1997.

ТРАФІМОВІЧ Георгій Паўлавіч, н. у 1909. Рэабілітаваны ў 1990.

ТРАФІМОВІЧ Іосіф Пракопавіч, н. у 1890 у в. Бандары, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 10.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 15.10.1960.

ТРАФІМОВІЧ Лідзія Яфімаўна, н. у 1927 у в. Бандары. Рэабілітавана.

ТРАФІМОВІЧ Максім Пракопавіч, н. у 1904 у в. Бандары, ветэрынарны ўрач. Расстраляны ў верасні 1937. Рэабілітаваны.

ТРАФІМОВІЧ Пётр Іванавіч, н. у 1905. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў красавіку 1957.

ТРАФІМОВІЧ Пётр Іванавіч, н. у 1905 у в. Бандары, пражываў у Віцебску. Расстраляны ў верасні 1937. Рэабілітаваны.

ТРАФІМОВІЧ Пракоп Мацвеевіч, н. у 1917 у в. Бандары, пражываў у Ленінградзе, студэнт. Расстраляны ў верасні 1937. Рэабілітаваны.

ТРАФІМОВІЧ Сцяпан Пракопавіч, н. у 1897 у в. Бандары, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны 10.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 15.10.1960.

ТРАФІМОВІЧ Сямён Паўлавіч, н. у 1913 у в. Бандары, пражываў у пас. Орэдзеж Леніградскай вобл., настаўнік. Расстраляны ў верасні 1937. Рэабілітаваны.

ШЫЛОВІЧ Іван Антонавіч, н. у 1934 у в. Бандары. Рэабілітаваны ў 1997.

ЧАПУРКА Уладзімір Міхайлавіч, н. у 1891 у в. АгароДнікі, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 15.11.1938 да ВМП. Расстраляны 29.11.1938. Рэабілітаваны 23.11.1960.

ЧЫЖ Іван Якімавіч, н. у 1902 у в. Вялікая Сліва, пражываў у Ленінградзе. Расстраляны ў верасні 1937. Рэабілітаваны.

ЧЫЖ Міхаіл Уладзіміравіч, н. у 1895 у в. Вялікая Сліва, пражываў у Ленінградзе. Расстраляны ў верасні 1937. Рэабілітаваны.

 

 

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.

БАРЦЭВІЧ Фёдар Міхайлавіч, н. у 1896 у в. Лесуны, дзе і пражываў, настаўнік Лесуноўскай школы. Арыштаваны 30.10.1933. Асуджаны 23.8.1934 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 18.10.1963.

БРАЎСЕВІЧ Кірыл Іванавіч, н. у 1883 у в. Агароднікі, святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы. Служыў, верагодна, у Аляксандра-Неўскай царкве ў Мінску. На момант арышту бухгалтар Мінскага дзіцячага дома № 4. Арыштаваны ў лютым 1938. Асуджаны з групай святароў як агент польскіх разведорганаў. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.12.1958.

ВАСІЛЕВІЧ Васіль Пракоф"евіч, н. у 1888 у в. Казловічы, калгаснік. Арыштаваны 24.6.1938. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 1.10.1959.

ВАСІЛЕВІЧ Міхаіл Савіч, н. у 1872 у в. Казловічы, калгаснік к-са імя Кірава. Пражываў у Старобінскім р-не на х. Таішча. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 30.10.1937 на 10 гадоў ППЛ у Мардоўскай АССР. Рэабілітаваны 18.5.1989.

ВАСІЛЕВІЧ Рыгор Раманавіч, н. у 1901 у в. Казловічы, калгаснік к-са «Чырвоны пуцілавец». Пражываў у в. Бранава. Арыштаваны 27.1.1935. Прыгавораны 9.9.1935 на 6 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 4.4.1990.

ГУР Гаўрыіл Іванавіч, н. у 1898 у в. Агароднікі, іераманах, настаяцель царквы ў в. Лыткарына Маскоўскай вобласці. Арыштаваны 29.9.1937. Асуджаны 17.11.1937. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны на палігоне НКУС «Аб"ект Бутава». Рэабілітаваны 28.6.1989.

КАЛЯДКА Васіль Якімавіч (Яўхімавіч), н. у 1892 у в. Лесуны, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Купнікі Любанскага р-на. Арыштаваны 27.2.1933 за а/с дзейнасць. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.5.1989.

КАЛЯДКА Майсей Венядзіктавіч, н. у 1884 у в. Лесуны, бухгалтар Асіповіцкага леспрамгаса. Пражываў у п. Вярэйцы Асіповіцкага р-на. Арыштаваны 2.3.1938 за шпіянаж. Прыгавораны 23.4.1938 да ВМП. Расстраляны 24.5.1938. Рэабілітаваны 13.6.1960.

КАЛЯДКА Пракоп (Пракофій) Іванавіч, н. у 1896 у в. Лесуны, калгаснік к-са «Чырвонае Ражнова» Вяземскага р-на Смаленскай вобл. Арыштаваны 2.3.1938. Прыгавораны 28.5.1938 да ВМП. Расстраляны 28.5.1938. Рэабілітаваны 11.12.1957.

КАЛЯДКА Сцяпан Яфімавіч, н. у 1899 у в. Лесуны, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоны сцяг». Арыштаваны 18.7.1937 за а/с агітацыю. Прыгавораны 10.9.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 17.9.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 22.3.1989.

КАЛЯДКА Фёдар Нічыпаравіч, н. у 1862 у в. Ячава, садоўнік 19 га кавалерыйскага палка. Пражываў у в. Лесуны. Арыштаваны 11.7.1938 як агент польскай разведкі. Прыгавор не быў вынесены, таму што абвінавачаны памёр 27.7.1938 у Слуцкай турме. Рэабілітаваны 11.6.1997.

КАЛЯДКА Якаў Васільевіч, н. у 1874 у в. Агароднікі, калгаснік к-са «Чырвонае Ражнова» Вяземскага р-на Смаленскай вобл. Арыштаваны 23.7.1938. Прыгавораны 16.10.1938 да ВМП. Расстраляны 28.10.1938. Рэабілітаваны 6.4.1961.

КАЧУР Іван Фадзеевіч, н. у 1901 у в. Бандары, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік.

Арыштаваны 27.12.1932 за а/с дзейнасць. Асуджаны 30.1.1933 на 3 гады высылкі. Рэабілітаваны 12.12.1989.

КАЧУР Мікалай Пракопавіч, н. у 1910 у в. Валаты, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 5.6.1931 за пасобніцтва ў а/с дзейнасці. Прыгавораны 14.1.1932 на 5 гадоў высылкі. Рэабілітаваны 27.9.1989.

КАЧУР Нічыпар Пракопавіч, н. у 1904 у в. Валаты, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 5.6.1931. Асуджаны 14.1.1932 на 5 гадоў высылкі. Рэабілітаваны 27.9.1989.

КАЧУР Пракоп Цярэнцьевіч, н. у 1870 у в. Валаты, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 5.6.1931 за пасобніцтва ў а/с дзейнасці. Асуджаны 14.1.1932 на 5 гадоў высылкі. Рэабілітаваны 27.9.1989.

КАЧУР Рыгор Васільевіч, н. у 1901 у в. Валаты, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 5.6.1931. Асуджаны 14.1.1932 на 3 гады паражэння ў правах. Рэабілітаваны 27.12.1989.

КАЧУР Усцін Афанасьевіч, н. у 1888 у в. Бандары, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштоўваўся двойчы за а/с агітацыю: 30.1.1933 быў асуджаны на 5 гадоў ППЛ; 19.9.1937 на 10 гадоў ППЛ (Мардоўская АССР). Рэабілітаваны 12.12.1989; 23.8.1989.

КОРЗУН Фёдар Гаўрылавіч, н. у 1876 у в. Агароднікі, селянін-аднаасобнік. Пражываў у с. Дубачына Серпухаўскога р-на Маскоўскай вобл. Арыштаваны 17.3.1933. Быў вызвалены. Рэабілітаваны ў лютым 2004.

КОРЗУН Якаў Прохаравіч, н. у 1900 у в. Агароднікі, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Рассвет камунізму». Арыштаваны 24.8.1937 за к/р дзейнасць. Асуджаны 3.11.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 13.4.1989.

КРЫВАДУБАЎ Дзяніс Кузьміч, н. у 1890 у в. Ячава, бухгалтар. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 10.1.1945 за тое, што ў час ням.-фаш. акупацыі працаваў бухгалтарам гаруправы. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 18.5.1957.

КРЫВАДУБСКІ Васіль Іванавіч, н. у 1882 у в. Ячава, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 24.8.1937 за а/с агітацыю. Прыгавораны 2.12.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 22.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 29.4.1989.

КРЫВАДУБСКІ Дзям"ян Фёдаравіч, н. у 1878 у в. Лесуны, касір трэста электрасетак. Пражываў у Саратаве. Арыштаваны 11.2.1938 за а/с агітацыю. Асуджаны 14.11.1938 да высылкі ў Казахстан. 10.3.1940 справа была прыпынена ў сувязі з недаказанасцю абвінавачання. Вызвалены.

КРЫВАДУБСКІ Павел Лукіч, н. у 1882 у в. Лесуны, дзе і пражываў, настаўнік пачатковай школы. Арыштаваны 21.6.1946. Асуджаны на 15 гадоў ППЛ (г. Бабруйск). Рэабілітаваны 29.9.1989.

КУРДЗЮК Якаў Дзмітрыевіч, н. у 1898 у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 14.2.1934 як член а/с групы. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Памёр 29.10.1937. Рэабілітаваны 14.6.1989.

ЛАГУН Мікіта Кандратавіч, н. у 1890 у в. Бандары, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 12.2.1930 за а/с дзейнасць. Асуджаны 8.3.1930 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.8.1989.

ЛАГУН Сцяпан Паўлавіч, н. у 1896 у в. Казловічы, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоная ніва». Арыштаваны 6.2.1933 як член а/с групы. Асуджаны 14.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 21.7.1964.

ЛЕШЧАНКА Аляксандр Антонавіч, н. у 1903 у в. Замосце, рабочы саўгаса «Некрашы». Пражываў у в. Некрашы. Арыштаваны 26.10.1931 за ўцёкі з месца высылкі. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 27.5.1989.

МІРОНЧЫК Аляксей Мацвеевіч, н. у 1894 у в. Ячава, дзе і пражываў, качагар Слуцкай электрастанцыі. Арыштаваны 27.1.1938 як член ПАВ. Прыгавораны 25.5.1938 да ВМП. Расстраляны 4.7.1938. Пахаваны ў Мінску. Рэабілітаваны 11.7.1962.

МІРОНЧЫК Іван Цімафеевіч, н. у 1891 у в. Ячава, дзе і пражываў, возчык. Арыштаваны 23.8.1937 як агент польскай разведкі. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 22.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 31.3.1989.

МІРОНЧЫК Кандрат Паўлавіч, н. у 1884 у в. Ячава, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 27.12.1932 за а/с агітацыю. Асуджаны 26.3.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 10.8.1963.

МІРОНЧЫК Кандрацій Паўлавіч, н. у 1885 у в. Ячава, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 12.6.1921 за шпіянаж. Асуджаны 21.10.1921 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 24.6.1992.

МІРОНЧЫК Лявон Паўлавіч, н. у 1890 у в. Ячава, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 27.12.1932 за а/с агітацыю. Асуджаны 26.3.1933 на 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 21.11.1953. Рэабілітаваны 10.8.1963.

МІРОНЧЫК Мікіта Цімафеевіч, н. у 1885 у в. Ячава, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 13.2.1930 як член а/с групы. Асуджаны 8.3.1930 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.8.1989.

МІРОНЧЫК Цімафей Мікалаевіч, н. у 1869 у в. Ячава, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 16.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 17.5.1933 на 3 гады ППЛ (умоўна). Рэабілітаваны 9.10.1992.

МІРОНЧЫК Яўхім Мацвеевіч, н. у 1916 у в. Ячава, урач-гінеколаг Зэльвінскай райбальніцы. Пражываў у г. п. Зэльва Гродзенскай вобл. Арыштаваны 12.12.1948 як здраднік Радзімы. Асуджаны 9.4.1949 на 10 гадоў ППЛ. Вызвалены 20.6.1957. Рэабілітаваны 28.5.1957.

РАДЗЮК Іван Трафімавіч, н. у 1883 у в. Лесуны, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Задражава ў Старобінскім р-не. Арыштаваны 24.8.1937 як удзельнік а/с арганізацыі за шкодніцтва. Прыгавораны 17.12.1937 да ВМП. Расстраляны 22.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 17.12.1963.

РАДЗЮК Лаўрэнцій Міхайлавіч, н. у 1877 у в. Лесуны, калгаснік к-са «Чырвоная ніва». Пражываў на х. Дуброўка. Арыштаваны 16.9.1937 як удзельнік а/с арганізацыі за шкодніцтва. Прыгавораны 16.9.1937 да ВМП. Расстраляны 22.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 17.12.1963.

РАДЗЮК Лука Трафімавіч, н. у в. Лесуны, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 8.4.1930 за намер перайсці граніцу. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.5.1989.

РАДЗЮК Лука Трафімавіч, н. у 1905 у в. Лесуны, кравец фабрыкі «Знамя індустрыялізацыі». Пражываўу Віцебску. Арыштаваны 24.8.1937 за дзейнасць у складзе ПАВ. Прыгавораны 22.10.1937 да ВМП. Расстраляны 4.11.1937. Пахаваны ў Віцебску. Рэабілітаваны 8.4.1958.

РАДЗЮК Мітрафан Цімафеевіч, н. у 1911 у в. Лесуны, загадчык сталовай Вяземскага ваенгандлю 85 й стралковай дывізіі. Арыштаваны 27.8.1937. Прыгавораны 21.9.1937 да ВМП. Расстраляны 8.10.1937. Рэабілітаваны 26.4.1989.

РУСАК Кацярына Іванаўна, н. у 1918 у в. Ячава, дзе і пражывала, прачка пральнага пункта № 131. Арыштавана 15.8.1946 за здрадніцкія дзеянні ў перыяд акупацыі. Асуджана 14.9.1946 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 28.8.1990.

САВІЦКІ Яўген Васільевіч, н. у 1924 у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў. Асуджаны 8.3.1930 як член сям"і рэпрэсіраванага на высылку. Рэабілітаваны 18.1.1995.

САМУСЕВІЧ Аляксей Дзянісавіч, н. у 1878 у в. Сліва, дзе і пражываў, селянін. Арыштаваны ў 1935 як удзельнік к/р царкоўнай арганізацыі. Асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночны край (спецпасёлак Зара Халмагорскага р-на). 7.10.1937 прыгавораны да ВМП. Рэабілітаваны 27.3.1958.

САМУСЕВІЧ Дзяніс Іванавіч, н. у 1882 у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 16.4.1931 якчлен к/р арганізацыі за к/р агітацыю. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.8.1989.

САМУСЕВІЧ Іван Гаўрылавіч, н. у 1877 у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.4.1931 як член к/р арганізацыі за к/р дзейнасць. Асуджаны 17.5.1931 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 23.8.1989.

САМУСЕВІЧ Малаш Гаўрылавіч, н. у 1888 у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 25.6.1938 за а/с агітацыю. Асуджаны 21.2.1939 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 3.11.1989.

САМУСЕВІЧ Марк Тарасавіч, н. у 1893 у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 6.2.1933 як член к/р групы за а/с агітацыю. Асуджаны 14.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 21.7.1964.

САМУСЕВІЧ Марыя Іванаўна, н. у 1880 у в. Вялікая Сліва, хатняя гаспадыня. Пражывала на х. Радацыны Старобінскага р-на. Арыштавана 13.6.1930 за а/с дзейнасць. Асуджана 13.7.1930 на высылку (Комі АССР). Рэабілітавана 30.5.1989.

САМУСЕВІЧ Раман Дзмітрыевіч, н. у 1911 у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 7.2.1933 як член к/р групы за а/с агітацыю. Асуджаны 14.5.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 21.7.1964.

САМУСЕВІЧ Рыгор Тарасавіч, н. у 1890 у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 29.3.1933 як член к/р групы. Асуджаны 14.5.1933 на 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 21.11.1936. Рэабілітаваны 21.7.1964.

САМУСЕВІЧ Сцяпан Мікітавіч, н. у 1892 у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 25.6.1938 за а/с агітацыю. Асуджаны 21.2.1939 на 5 гадоўППЛ. Рэабілітаваны 3.11.1989.

САМУСЕВІЧ Яфрэм Яфімавіч, н. у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў, селянін. Арыштаваны ў 1935. Асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночны край (спецпасёлак Арлецы Халмагорскага р-на). 7.10.1937 асуджаны на 10 гадоў ППК як удзельнік к/р царкоўнай арганізацыі. Рэабілітаваны 27.3.1958.

СЕМЯНОВІЧ Леанід Каленікавіч, н. у 1899 у в. Агароднікі, калгаснік. Пражываў у в. Доўгае Старобінскага р-на. Арыштаваны 15.9.1937 за а/с дзейнасць. Прыгавораны 13.11.1937 да ВМП. Расстраляны 24.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 17.8.1960.

ТАРАСЕВІЧ Пётр Сямёнавіч, н. у 1913 у в. Вялікая Сліва, дзе і пражываў. Рэпрэсіраваны ў 1930. Рэабілітаваны 29.10.1993.

ТРАФІМОВІЧ Варвара Пятроўна, н. у 1889 у в. Бандары, сялянка-аднаасобніца. Пражывала на х. Равецкі Лес Старобінскага р-на. Арыштавана за пасобніцтва ў шпіянажы, за а/с агітацыю. Асуджана на 3 гады высылкі ў Сібір. Рэабілітавана 21.2.1992.

ТРАФІМОВІЧ Давыд Трафімавіч, н. у 1905 у в. Бандары, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 27.12.1932 за а/с агітацыю. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 25.12.1989.

ТРАФІМОВІЧ Мікалай Данілавіч, н. у 1906 у в. Бандары, рахункавод к-са «Серп і молат». Пражываў на х. Равецкі Лес Старобінскага р-на. Арыштаваны 24.8.1937 за а/с агітацыю, шкодніцтва, тэрарыстычныя намеры. Асуджаны 11.10.1937 на 10 гадоў ППЛ, дзе і памёр 21.10.1938. Рэабілітаваны 24.3.1989.

ТРАХІМОВІЧ Раман Сямёнавіч, н. у 1885 у в. Сліва, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 10.2.1930 за к/р дзейнасць. Асуджаны 8.3.1930 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 3.11.1989.

ЦЯЦЕРНІК Ціхан Фёдаравіч, н. у 1885 у в. Казловічы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 27.12.1932 за а/с агітацыю. Асуджаны 30.1.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 25.12.1989.

ЧАРАТУН Сямён Сцяпанавіч, н. у 1891 у в. Паўстынь, калгаснік к-са імя Красіна. Пражываў у в. Вялікая Сліва. Арыштаваны 27.12.1944 за супрацоўніцтва з ням. акупантамі. Асуджаны 6.10.1945 на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 1.8.1990.

ЧЫЖ Аляксандр Максімавіч, н. у 1899 у в. Сліва, калгаснік. Пражываў у в. Палічнае Любанскага р-на. Арыштаваны 19.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 30.10.1937 на 10 гадоў ППЛ (Амурлаг), дзе і памёр 18.1.1941. Рэабілітаваны 20.4.1989.

ЧЫЖ Трафім Ермалаевіч, н. у 1895 у в. Вялікая Сліва, нам. старшыні к-са «Серп і молат». Пражываў на х. Равецкі Лес Старобінскага р-на. Арыштаваны 24.8.1937 за а/с агітацыю, дэзерцірства. Прыгавораны 26.10.1937 да ВМП. Расстраляны 9.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 7.10.1960.

ЧЫЖ Ціхан Піліпавіч, н. у 1888 у в. Вялікая Сліва, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Дубнікі. Арыштаваны 15.2.1934 як член к/р групы. Асуджаны 2.3.1934 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 14.6.1989.

 

 

Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках