У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Подверглись политическим репрессиям – Первомайский сельсовет

31.01.2018

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

ПЕРШАМАЙСКІ СЕЛЬСАВЕТ

Крыніца – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

АКУЛІЧ Аляксандр Якубавіч, н. у 1894 у в. Навінкі. Высланы ў 1930. Рэабілітаваны ў 1992.

АЛЯХНОВІЧ Уладзімір Міхайлавіч, н. у 1864 у в. Навінкі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 23.10.1937 да ВМП. Расстраляны 1.11.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 31.3.1989.

АНТОНАЎ Антон Уладзіміравіч, н. у 1893 у в. Таковішча, пражываў у пас. Крушнікі, вартаўнік Слуцкага райваенкамата. Прыгавораны 11.10.1938 да ВМП. Расстраляны 31.10.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 30.1.1960.

АНТОНАЎ Валяр"ян Уладзіміравіч, н. у 1895 у в. Крушнік, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 15.11.1938 да ВМП. Расстраляны 29.11.1938. Рэабілітаваны 31.8.1959.

БАРАНОЎСКІ Іосіф Усцінавіч, н. у 1899 у в. В. Баравая, дзе і пражываў, брыгадзір калгаса «Сцяг перамогі». Прыгавораны 26.1.1938 да ВМП. Расстраляны 7.9.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 18.8.1958.

БАРЫСАВЕЦ Іван Максімавіч, н. у 1898 у в. Бранава, пражываў у в. Апаліны, старшыня Грэскага валаснога выканаўчага камітэта. Прыгавораны 3.10.1921 да ВМП. Расстраляны 14.10.1921. Рэабілітаваны 29.10.1992.

ГРАК Дзмітрый Нічыпаравіч, н. у 1892 у в. Гарадзішча, пражываў у в. Ніва, калгаснік. Асуджаны 29.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 18.6.1965.

ДАБРЫНЕЎСКАЯ Ванда Вікенцьеўна, н. у 1920 у пас. Навінкі, дзе і пражывала, сялянка-аднаасобніца. Асуджана 28.9.1938. Рэабілітавана 27.3.1989.

ДАБРЫНЕЎСКАЯ-ЖАЎРЫД Марыя Антонаўна, н. у 1905 у в. Шантароўшчына, пражывала ў в. Апаліны, свінарка калгаса імя Варашылава. Асуджана 25.2.1933 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 18.12.1959.

ДЗЕХЦЯРЭВІЧ Мітрафан Якаўлевіч, н. у 1901, участковы ляснічы Гольчыцкага лясгаса. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны 26.10.1962.

ЗЯНЕВІЧ Павел Мацвеевіч, н. у 1872, калгаснік. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны ў красавіку 1989.

КАЛЯДКА Рыгор Акімавіч, н. у 1900 у в. Крушнік, пражываў у Ленінградзе, аграном. Расстраляны ў верасні 1937. Рэабілітаваны.

КАРПОВІЧ Аляксандр Якаўлевіч, н. у 1877. Арыштаваны ў 1933. Рэабілітаваны 16.1.1989.

КОРЗУН Вікенцій Маркавіч, н. у 1881 у в. Клешава, пражываў у в. Апаліны, калгаснік. Прыгавораны 25.2.1933 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і высылкай сям"і тэрмінам на 3 гады. Рэабілітаваны 18.12.1959.

КОРЗУН Юльян Сцяпанавіч, н. у 1904, калгаснік. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны ў маі 1989.

ЛАБКОВІЧ Міхаіл Іванавіч, н. у 1897 у в. Вынісцы, пражываў у в. Апаліны, калгаснік. Прыгавораны 25.2.1933 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і высылкай сям"і за межы Беларусі на 3 гады.

ЛЕШЧАНКА Палікарп Дзмітрыевіч, н. у 1894. Рэпрэсіраваны ў кастрычніку 1937. Рэабілітаваны ў ліпені 1992.

ЛОЙКА Браніслаў Люцыянавіч, н. у 1899 у в. Вакшаты Капыльскага р-на, пражываў у в. Апаліны, калгаснік калгаса імя Варашылава. Асуджаны 10.2.1933 на 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны 18.12.1959.

МАКОЎСКІ Валянцін Міхайлавіч, н. у 1897, машыніст Кучынскай МТС. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1958.

ПІСАРЫК Марцін Фёдаравіч, н. у 1877. Рэпрэсіраваны ў 1934. Рэабілітаваны ў снежні 1960.

УЛАСЕВІЧ Павел Пятровіч, н. у 1919 у в. Кулікі. Рэпрэсіраваны ў 1946. Рэабілітаваны ў 1990.

ФЕДАРОВІЧ Іосіф Паўлавіч, н. у 1886 у в. Покрашава, пражываў у в. Апаліны, калгаснік. Прыгавораны 25.2.1933 да ВМП з канфіскацыяй маёмаеці і высылкай сям"і за межы Беларусі на 3 гады. Рэабілітаваны 18.12.1959.

ФЕДАРОВІЧ Ядвіга Іванаўна, н. у 1892 у в. Вынісцы, пражывала ў в. Апаліны, сялянка, працавала на сваёй гаспадарцы. Асуджана 7.6.1933 на 3 гады высылкі ў Казахстан. Рэабілітавана 15.8.1958.

ЦВІРКО Браніслаў Іванавіч, н. у 1880 у в. Вакшаты Капыльскага р-на, пражываў у в. Апаліны, калгаснік. Прыгавораны 25.2.1933 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці і высылкай сям"і за межы Беларусі на 3 гады. Расстраляны (дата невядома). Рэабілітаваны 18.12.1959.

ЦВІРКО Іосіф Іванавіч, н. у 1882 у в. Вакшаты Капыльскага р-на, пражываў у в. Апаліны, селянін-аднаасобнік. Асуджаны 7.6.1933 на 3 гады высылкі ў Казахстан. Рэабілітаваны 15.8.1958.

ЦВІРКО Марыя Іосіфаўна, н. у 1898 у в. Карысць Старобінскага р-на, пражывала ў в. Апаліны. Асуджана 7.6.1933.

ЮРЭВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч, н. у 1902. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны.

ЯЦКО Іван Аляксандравіч, н. у 1898 у в. Жылін Брод. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1989.


Крыніца – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.

АКУЛОВІЧ Іван Усцінавіч, н. у 1910 у в. Кальчыцы, бухгалтар рыбснаба. Пражываў у Петрапаўлаўску-Камчацкім. Арыштаваны 3.5.1937. Асуджаны 19.3.1938 на 10 гадоў. Рэабілітаваны.

БАРАНОЎСКІ Іван Аляксандравіч, н. у 1895 у в. Таковішча, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 10.2.1930 за а/с агітацыю. Прыгавораны 26.2.1930 да ВМП. Рэабілітаваны 12.12.1989.

БАРАНОЎСКІ Іван Амбросьевіч, н. у 1895 ув. Таковішча, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 17.2.1930 за а/с агітацыю. Асуджаны 26.2.1930 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 12.12.1989.

БАРАНОЎСКІ Міхаіл Амбросьевіч, н. у 1892 у в. Таковішча, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 17.2.1930 за а/с агітацыю, як член к/р групы. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 12.12.1989.

БАРАНОЎСКІ Міхаіл Венядзіктавіч, н. у 1899 у в. Хорашава, трактарыст Грэскай МТС. Пражываў у в. Апаліны. Арыштаваны 24.8.1937 за а/с агітацыю. Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 18.10.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 28.4.1989.

ГУТКОЎСКІ Аляксандр Адамавіч, н. у 1894 у в. Таковішча, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 10.2.1930 як член к/р групы. Асуджаны 26.2.1930 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.12.1989.

ГУТКОЎСКІ Аляксандр Фёдаравіч, н. у 1913 у с. Кулікі, бухгалтар Мінскага абласнога зямельнага аддзела. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 17.12.1944 за пасобніцтва нямецкім акупантам. Асуджаны 25.4.1946 на 10 гадоўППЛ. Рэабілітаваны 1.10.1959.

ГУТКОЎСКІ Уладзімір Іосіфавіч, н. у в. Забалаць Старадарожскага р-на, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Макавішча. Арыштаваны 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны на 3 гады высылкі ў Казахстан. Рэабілітаваны 24.8.1989.

ДУБОВІК Антон Лукіч, н. у 1906 у в. Навінкі, загадчык спецчасткі завода імя Молатава. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 19.4.1933 за шпіёнскую дзейнасць. Асуджаны 23.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ДУБОВІК Сцяпан Данілавіч, н. у 1897 у п. Астравок, дзе і пражываў, калгаснік. Арыштаваны 23.8.1937 за хаванне замежнага шпіёна. Прыгавораны 10.11.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны 27.7.1959.

ЗЯНЕВІЧ Антон Фёдаравіч, н. у 1892 у в. Баравая, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Сцяг Перамогі». Арыштаваны 4.10.1937 як член а/с арганізацыі. Прыгавораны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 22.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 28.10.1989.

ЗЯНЕВІЧ Іван Фёдаравіч, н. у 1899 у в. Баравая, вартаўнік канторы «Заготскот». Пражываў у в. Сліўка. Арыштаваны 7.12.1937 як член а/с групы, агент польскай разведкі. Прыгавораны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 23.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 18.8.1958.

ЗЯНЕВІЧ Павел Іванавіч, н. у 1915 у в. Баравая, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Сцяг Перамогі». Арыштаваны 4.10.1937 як член а/с арганізацыі. Прыгавораны 2.11.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 22.1.1938. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 28.11.1989.

КАЗАК Кандрат Ільіч, н. у 1911 у в. Кальчыцы, дзе і пражываў, настаўнік Кальчыцкай НСШ. Арыштаваны 2.12.1948. Асуджаны 24.6.1950 на 25 гадоў ППЛ, замена да 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 6.8.1996.

КАРПОВІЧ Арсеній Арсенцьевіч, н. у 1896 у в. Жылін Брод, дзе і пражываў, калгаснік к-са «8 Сакавіка». Арыштаваны 19.9.1937 як дэзерцір і член к/р групы. Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны 24.10.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 29.6.1959.

КОБЕЛЬ Сцяпан Нічыпаравіч, н. у 1894 у в. Ленькі, брыгадзір к-са «Чырвоны гай». Пражываў у в. Строхава. Арыштаваны 18.9.1937 за падрыўную работу ў калгасе. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.12.1929.

КОРЗУН Казімір Фадзеевіч, н. у 1903 у в. Гольчыцы, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 5.9.1929 за сувязь з Полынчай. Асуджаны 5.3.1930 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.7.1989.

КОРЗУН Фёдар Маркавіч, н. у 1886 у в. Апаліны, бухгалтар «Трэстбудматэрыял». Пражываў у Казані. Арыштаваны 22.12.1932 за паклёп на савецкі лад як былы афіцэр-калчакавец. Асуджаны 27.5.1933 на 3 гады высылкі ў Заходнюю Сібір. Рэабілітаваны 23.1.1960.

ЛАБКОВІЧ Міхаіл Іванавіч, н. у 1897 у в. Вынісцы, калгаснік к-са імя Варашылава. Пражываў у в. Апаліны. Арыштаваны 6.1.1933 за а/с агітацыю. Прыгавораны 25.2.1933 да ВМП. Рэабілітаваны 18.12.1959.

ЛЯНЕВІЧ Іван Дзям"янавіч, н. у 1899 у в. Шантароўшчына, дзе і пражываў, калгаснік к-са «8 Сакавіка». Арыштаваны 7.1.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 21.3.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 20.7.1989.

ЛЯНЕВІЧ Фёдар Дзям"янавіч, н. у 1893 у в. Шантароўшчына, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 7.1.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 21.3.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 20.6.1989.

МАТУСЕВІЧ Аляксандр Дзмітрыевіч, н. у 1904 на х. Роўля, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоны гай» (в. Строхава). Арыштаваны 4.4.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 23.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны.

МАТУСЕВІЧ Аляксандр Савельевіч, н. у 1901 на х. Роўля, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоны гай» (в. Строхава). Арыштаваны 4.4.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 23.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 16.5.1989.

МАТУСЕВІЧ Антон Мацвеевіч, н. у 1897 у в. Жылінка, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Роўля. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны.

МІХНЕВІЧ Аляксандр Іванавіч, н. у 1889 на х. Беразінец, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Палікараўка. Арыштаваны 17.3.1933. Асуджаны 11.5.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.4.1989.

МІХНЕВІЧ Пётр Іванавіч, н. у 1891 у п. Беразінец, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 11.5.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.6.1989.

ПІСАРЫК Аркадзь Мартынавіч, н. у 1910 у в. Таковішча, дзе і пражываў. Арыштаваны 13.11.1933 як член а/с групы. Асуджаны 10.2.1934 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 3.8.1956.

ПІСАРЫК Мікалай Канстанцінавіч, н. у 1892 у м. Грэск, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Апаліны. Арыштаваны 6. 9.1929 за а/с дзейнасць. Асуджаны 5.3.1930 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 29.12.1989.

ПІСАРЫК Рыгор Мартынавіч, н. у 1906 у в. Таковішча, дзе і пражываў, рабочы. Арыштаваны 13.11.1933 як член а/с групы. Асуджаны 10.2.1934 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 3.8.1956.

РЫМАШЭЎСКІ Сцяпан Іванавіч, н. у 1899 у п. Копань, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 17.2.1930 за а/с агітацыю. Асуджаны 14.3.1930 на 10 гадоў ППЛ (Белбалтлаг). Вызвалены 10.4.1947. Рэабілітаваны 30.4.1989.

РЫТВІНСКІ Сцяпан Паўлавіч, н. у 1886 у в. Дуброўка, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933 як член кулацкай групоўкі. Асуджаны 17.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 5.3.1960.

РЫТВІНСКІ Эдуард Сцяпанавіч, н. у 1915 у п. Дуброўка, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 8.5.1933 як член кулацкай групоўкі. Асуджаны 17.5.1933 на 3 гады пазбаўлення права пражывання ў 12 населеных пунктах. Рэабілітаваны 5.3.1960.

САКАЛОЎСКІ Іосіф Іванавіч, н. у 1899 у в. Фадзееўка, дзе і пражываў. Арыштаваны 18.8.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 29.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.1.1964.

СЕМЯНОВІЧ Майсей Іванавіч, н. у 1896 у в. Агароднікі, настаўнік. Пражываў у в. Гольчычы. Арыштаваны 5.9.1929 за а/с дзейнасць. Асуджаны 5.3.1930 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 17.11.1959.

ЦВІРКО Аляксандр Паўлавіч, н. у 1886 у в. Баравая, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Сыраводня. Арыштаваны 7.4.1930 за а/с агітацыю і садзейнічанне бандытам. Асуджаны на высылку. Рэабілітаваны 4.9.1989.

ЦВІРКО Аляксандр Пятровіч, н. у 1905 у в. Старэва, калгаснік к-са «Пралетарская рэвалюцыя». Пражываў у в. Гольчычы. Арыштаваны 24.6.1937 як член к/р арганізацыі, шкоднік і дыверсант. Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны 24.10.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 23.2.1959.

ЦІШКЕВІЧ Мартын Станіслававіч, н. у в. Строхава, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 4.4.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 23.5.1934 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 16.5.1989.

ЧУЙКО Андрэй Самуйлавіч, н. у 1887 у в. Сярагі, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Апаліны. Арыштоўваўся двойчы, 20.9.1930 за ўцёкі з месца высылкі. Прыгавораны 14.10.1930 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 18.8.1978.

ЧУЙКО Іван Андрэевіч, н. у 1912 у в. Апаліны, дзе і пражываў, калгаснік к-са імя Варашылава. Арыштоўваўся двойчы, 22.9.1930 за ўцёкі з месца высылкі. Асуджаны 14.10.1930 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 18.8.1978.

ШЫЛОВІЧ Фёдар Фёдаравіч, н. у 1869 у в. Бярозаўка. Пражываў у в. Кальчыцы. Арыштаваны 18.9.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны 27.11.1937 на 10 гадоў ППЛ, адбываў у Слуцкай турме, дзе памёр. Рэабілітаваны 22.5.1989.

ШЫШКО Піліп Фёдаравіч, н. у 1867 у п. Навінкі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.8.1930 як член к/р шпіёнскай арганізацыі. Прыгавораны 14.10.1930 да ВМП. Рэабілітаваны 31.5.1989.

ЮРЭВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч, н. у 1902 на х. Гатны, дзе і пражываў, калгаснік к-са «8 Сакавіка» (калгас быў створаны на базе гаспадарак вёсак Шантароўшчына і Жылін Брод). Арыштаваны 18.9.1937 за к/р агітацыю. Прыгавораны 29.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны 1.7.1961.

ЯНОВІЧ Іван Іванавіч, н. у 1890 у в. Кажушкі, цясляр к-са «8 Сакавіка». Пражываў у в. Шантароўшчына. Арыштаваны 18.9.1937 за к/р агітацыю. Прыгавораны 29.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 1.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 29.9.1960.

 

 

Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках.
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 302. Последнее 2018-08-17 23:58:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru