У нас на сайте
Ссылки

Группа компаний «ТВОЯ СТОЛИЦА»

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Подверглись политическим репрессиям – Весейский сельсовет

05.07.2017

Ураджэнцы і жыхары Слуцка і Слуцкага раёна, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям і пазней былі рэабілітаваны.

ВЯСЕЙСКІ СЕЛЬСАВЕТ

Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2000. Кн. 1.

БАДЫЛІ Іван Данілавіч (н. у 1862) і Дар"я Аляксандраўна (н. у 1873), пражывалі ў в. Мялешкі, высланы ў 1930. Рэабілітаваны ў 1992.

БАЛВАНОВІЧ Рыгор Сцяпанавіч н. у 1891 у в. Набушава, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны на 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 6.6.1956.

БАЛВАНОВІЧ Фёдар Фёдаравіч, н. у 1915. Рэпрэсіраваны ў лютым 1934. Рэабілітаваны ў лістападзе 1960.

БАНДАРЭВІЧ Пётр Пятровіч, н. у 1927 у в. Вясея, дзе і пражываў, памочнік трактарыста. Асуджаны 1.9.1945 на 6 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 31.12.1974.

БРЫЦІЧ Міхаіл Рыгоравіч, н. у 1897 у в. Баравуха, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 24.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 29.6.1959.

ВАЛАТКОВІЧ Ганна Канстанцінаўна, н. у 1901 у в. Болвань Нясвіжскага пав., пражывала ў в. Баравуха, калгасніца. Асуджана 26.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітавана 29.6.1959.

ВАЛАТКОВІЧ Фёдар Міхайлавіч, н. у 1898 у в. Мялешкі, пражываўув. Баравуха, калгаснік. Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны у Слуцку. Рэабілітаваны 29.6.1959.

ГУБЧЫК Аляксей Піліпавіч, н. у 1881 у в. Вясея, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1931. Рэабілітаваны 24.4.1993.

ГУБЧЫК Васіль Аляксеевіч, н. у 1917 у в. Вясея, дзе і пражываў. Рэпрэсіраваны ў 1931. Рэабілітаваны 24.4.1993.

ГУБЧЫК Ева Аляксееўна, н.у!914ув. Вясея, дзе і пражывала. Рэпрэсіравана ў 1931. Рэабілітавана 24.4.1993.

ГУБЧЫК Марыя Іванаўна, н. у 1888 у в. Вясея, дзе і пражывала, сялянка-аднаасобніца. Рэпрэсіравана ў 1931. Рэабілітавана 24.4.1993.

ГУРЫНОВІЧ Фядора Фоціеўна, н. у 1888 у засценку Ліпнікі, дзе і пражывала, калгасніца. Прыгаворана 14.2.1938 да ВМП з канфіскацыяй асабістай маёмасці. Расстраляна 13.3.1938 у Мінску. Рэабілітавана 23.5.1959.

ДАШКЕВІЧ Васіль Дзмітрыевіч, н. у 1886 у в. Баравуха, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 24.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 29.6.1959.

ДУБОВІКІ Антон Антонавіч, Аляксандра Дзям"янаўна, Віктар Антонавіч, Павел Антонавіч; пражывалі ў в. Ізбудзішча. Рэпрэсіраваны ў 1930. Рэабілітаваны ў 1993.

ЖАЎРЫД Віктар Якаўлевіч, н. у 1898 у в. Баравуха, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 24.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 29.6.1959.

ЖАЎРЫД Павел Рыгоравіч, н. у 1908 у в. Боркі. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1989.

ЗАБРОЦКІ Мікалай Віктаравіч, н. у 1903 у в. Набушава, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 7.10.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 23.4.1957.

ЗУБОВІЧ Пелагея Іванаўна, н. у 1876. Арыштавана ў 1937. Рэабілітавана 29.6.1959.

ЗУБОВІЧ Яўген Іванавіч, н. у 1876. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны 29.6.1959.

ІСКРЫЦКІ Цімафей Георгіевіч, н. у 1901 у в. Ліпнікі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Асуджаны 20.6.1929 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 14.3.1992.

КАВАЛЬСКІ Вікенцій Лявонцьевіч (Вінцук Лявонавіч), н. у 1897 у в. Набушава, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 5.1.1938 да ВМП. Расстраляны 28.2.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 4.2.1958.

КАРАБЕЙКА Аляксандр Маркавіч, н. у 1896 у в. Ізбудзішча, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 23.2.1930 да ВМП. Звестак аб выкананні прыгавору няма. Рэабілітаваны 18.7.1960.

КАРЦЕЛЬ Агаф"я Сямёнаўна, н. у 1916 у в. Папоўцы. Рэабілітавана ў 1961.

КРАЎЧАНКА Адам Мартынавіч, н. у 1879. Арыштаваны ў 1938. Рэабілітаваны 19.4.1989.

МАСКВІНА Аляксандра Іосіфаўна, н. у 1916 у в. Папоўцы. Рэабілітавана.

НЯРОНСКІ Адам Сільвестравіч, н. у 1886 у в. Ліпнікі. Рэпрэсіраваны 10.10.1937. Рэабілітаваны 11.1.1989.

ПАРХІМОВІЧ Сцяпан Сафронавіч, н. у 1898 у в. Мялешкі, пражываў у в. Баравуха, калгаснік. Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны у Слуцку.

ПАРХІМОВІЧ Сямён Лявонавіч, н. у 1902 у в. Баравуха, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 24.10.1937 у Слуцку. Рэабілітаваны 29.6.1959.

ПЕНЯЗЬ Трафім Анікеевіч, н. у 1889 у в. Амговічы, пражываў у в. Васількова, калгаснік. Асуджаны 20.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Памёр у зняволенні 23.10.1941. Рэабілітаваны 27.2.1960.

ПЕРАГУД Георгій Міхайлавіч, н. у 1900 у в. Мялешкі, пражываў у в. Баравуха, калгаснік. Прыгавораны 14.10.1937 да ВМП. Расстраляны у Слуцку. Рэабілітаваны 29.6.1959. САК Раман Якаўлевіч, н. у 1900 у в. Вясея, дзе і пражываў, сакратар Вясейскага сельсавета. Асуджаны 28.12.1937 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 14.1.1966.

САСНОЎСКІ Іван Аляксандравіч, н. у 1896 у в. Набушава, дзе і пражываў, калгаснік. Прыгавораны 5.1.1938 да ВМП. Расстраляны 28.2.1938 у Мінску. Рэабілітаваны 4.2.1958.

СТАСЕВІЧ Фёдар Лукіч, н. у 1899 у в. Селішча Старадарожскага р-на, пражываў у в. Васількова, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 7.12.1937 да ВМП. Расстраляны 23.1.1938 у Слуцку. Рэабілітаваны 12.10.1959.

СУЧОК Сямён Кузьміч, н. у 1894, калгаснік. Арыштаваны ў 1938. Рэабілітаваны 16.1.1989.

ХІЛЬКЕВІЧ Арсеній Аляксеевіч, н. у 1899 у в. Бярозаўка, дзе і пражываў, бухгалтар калгаса «Чырвоная Бяроза». Асуджаны 10.10.1937 на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 19.9.1959.

ШТЫЦКО Іван (Іосіф), н. у 1888 у м. Леніна, пражываўув. Набушава, вартаўнік палявога аэрадрома ў в. Набушава. Прыгавораны 10.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй асабістай маёмасці. Расстраляны 15.1 1.1937 у Бабруйску. Рэабілітаваны 25.4.1959.

ШЫЛОВІЧ Навум Кузьміч, н. у 1899, рабочы саўгаса. Арыштаваны ў 1937. Рэабілітаваны.

ЮШКЕВІЧ Станіслаў Вацлававіч, н. у 1901 у в. Боркі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Прыгавораны 26.7.1920 да ВМП. Звестак аб выкананні прыгавору няма. Рэабілітаваны 20.8.1992.


Источник – Гісторыка-дакументальная хроніка «Памяць. Слуцкі раён. Слуцк». 2016. Кн. 3.

БАЛВАНОВІЧ Аляксандр Міхайлавіч, н. у 1877 у в. Набушава, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 25.4.1931 за «пераправу» кулакоў у Полынчу. Асуджаны 7.2.1932 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 31.5.1989.

БАЛВАНОВІЧ Фёдар Іванавіч, н. у 1875 у в. Ліпнікі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 6.8.1937 за а/с агітацыю. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 30.4.1989.

БАРАНОЎСКІ Аляксандр Іванавіч, н. у 1892 у в. Ліпнікі, заг. фінансавага сектара ў Белтрактарцэнтры. Пражываў у Мінску. Арыштаваны 21.1.1933. Асуджаны 14.3.1933 на 8 гадоў ППЛ (Дальлаг). Рэабілітаваны 16.6.1958.

БАРАНОЎСКІ Сямён Гаўрылавіч, н. у 1892 у в. М. Алынанка, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Ліпнікі. Арыштаваны 8.5.1929 за а/с агітацыю. Асуджаны 22.6.1929 на 3 гады высылкі (Нарымскі край). Рэабілітаваны 22.11.1991.

БРАНАВІЦКІ Мікалай Палікарпавіч, н. у 1914 у в. Вясея, грузчык Капыльскага райспажыўсаюза. Пражываў у Капылі. Арыштаваны 28.7.1949. Асуджаны на 10 гадоў ППЛ, 5 гадоў п/п (Амурская вобл.). Рэабілітаваны 23.1.1976.

ВЕЧАР Сцяпан Уладзіміравіч, н. у 1895 у в. Буслаўка, чорнарабочы завода «Акцябр» Асіповіцкага р-на. Пражываў у Асіповіцкім р-не, п. Акцябр. Арыштаваны 24.10.1937 за шпіянаж. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 24.11.1937. Пахаваны ў Бабруйску. Рэабілітаваны 9.6.1950.

ГУЗОЎСКІ Аляксандр, н. у в. Боркі. Арыштаваны 8.12.1919 у Смаленску і быў зняволены ў лагер да сканчэння Грамадзянскай вайны. Рэабілітаваны 4.8.1993.

ГУЗОЎСКІ Аляксандр Аўксенцьевіч, н. у 1902 у в. Боркі, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Сталінец». Арыштаваны 19.9.1937 за а/с агітацыю. Прыгавораны 29.10.1937 да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 1.11.1937. Пахаваны ў Слуцку. Рэабілітаваны 30.4.1989.

ГУЗОЎСКІ Ігнат Мацвеевіч, н. у 1880 у в. Боркі, чыгуначнік ст. Свіслач. Пражываў ў Асіповіцкім р-не на ст. Свіслач. Арыштаваны 10.5.1931 за а/с прапаганду і агітацыю. Асуджаны на 3 гады высылкі ў Заходнюю Сібір. Рэабілітаваны 17.9.1933.

ГУЗОЎСКІ Канстанцін Мікалаевіч, н. у 1905 у в. Боркі, дзе і пражываў, селянінаднаасобнік. Арыштаваны 13.2.1930. Асуджаны 14.3.1930 за а/с агітацыю на высылку. Рэабілітаваны 20.7.1989.

ГУЗОЎСКІ Мікалай Мацвеевіч, н. у 1875 у в. Боркі, дзе і пражываў. Арыштаваны 13.2.1930 за а/с агітацыю. Асуджаны на высылку. Рэабілітаваны 20.6.1989.

ДУБОВІК Аркадзь Антонавіч, н. у 1912 у в. Немча, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Засмужжа Любанскага р-на. Арыштаваны 5.8.1930 за а/с агітацыю і ўцёк з месца высылкі. Асуджаны 12.8.1930 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 25.7.1989.

ЖАЎРЫД Андрэй Іванавіч, н. у 1896 у в. Боркі, дзе і пражываў. Асуджаны ў 1931 і высланы на 10 гадоў. Вярнуўся ў в. Боркі ў 1941. Рэабілітаваны ў 1986.

ЖАЎРЫД Вольга Васільеўна (жонка А.І. Жаўрыда), н. у 1899, сялянка. Асуджана ў 1931 і выслана на 10 гадоў. Вярнулася ў в. Боркі ў 1941. Рэабілітавана ў 1986.

ЖАЎРЫД Есіп Іванавіч, н. у 1886 у в. Боркі, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны ў 1935, высланы з сям"ёй на Поўнач. Памёр у 1937. Рэабілітаваны.

ЖАЎРЫД Іван Міхайлавіч, н. у 1888 у в. Боркі, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Забалаць Любанскага р-на. Арыштаваны 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 4.4.1989.

ЖАЎРЫД Марыя Васільеўна (жонка Е.І. Жаўрыда), н. у 1889. Асуджана ў 1935 і выслана разам з дзецьмі (сын Аляксандр, н. у 1915, дачка Аляксандра, н. у 1920) на Поўнач. Памерлаў 1950-я гг. Рэабілітавана.

ЖАЎРЫД Фёдар Іванавіч, н. у 1886 у в. Боркі, дзе і пражываў. Асуджаны ў 1937 на 10 гадоў ППЛ. Вярнуўся ў Боркі ў 1946. Рэабілітаваны ў 1986.

ЖАЎРЫД Фёдар Міхайлавіч, н. у 1883 у в. Боркі, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоны партызан». Арыштаваны 12.2.1936 за а/с агітацыю. Асуджаны 17.2.1937 на 7 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны 29.6.1989.

ЗАЛЕСКІ Адам Канстанцінавіч, н. у 1888 у в. Меляшковічы (ц. Мялешкі), дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 18.3.1933 як член а/с групы. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 27.9.1989.

КАЛЯДКА Стэфан Герасімавіч, н. у 1901 у в. Папоўцы, дзе і пражываў, селянінаднаасобнік. Арыштаваны 16.7.1933 за а/с дзейнасць. Асуджаны 16.10.1933 на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.5.1989.

КУНЦЭВІЧ Анастасія Іванаўна (жонка КЛ. Кунцэвіча), н. у 1898, калгасніца. Асуджана ў 1937 і выслана на Поўнач. Далейпіы лёс невядомы. Рэабілітавана ў 1989.

КУНЦЭВІЧ Канстанцін Іванавіч, н. у 1893 у в. Боркі, дзе і пражываў, калгаснік. Асуджаны ў 1937 і высланы на Поўнач. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.6.1989.

КУНЦЭВІЧ Пётр Іванавіч, н. у 1897 у в. Боркі, дзе і пражываў, калгаснік. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1989.

МАЛЕВІЧ Андрэй Іосіфавіч, н. у 1898 у в. Боркі, грузчык Пухавіцкага лестрансгаса. Пражываў на ч. ст. Дараганава Старадарожскага р-на. Арыштаваны 25.8.1937 як член польскай дыверсійнай шпіёнскай арганізацыі на чыгунцы. Прыгавораны да ВМП. Расстраляны 10.11.1937. Рэабілітаваны 19.12.1956.

МАЛЕВІЧ Васіль Васільевіч, н. у 1877 у в. Боркі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1931 і высланы на Поўнач. Вярнуўся ў Боркі ў 1946. Рэабілітаваны.

МАЛЕВІЧ Ганна Сцяпанаўна (жонка ПЛ. Малевіча), н. у 1906. Рэпрэсіравана ў 1931 і выслана на Поўнач. Вярнулася ў Боркі ў 1944. Рэабілітавана.

МАЛЕВІЧ Іосіф Васільевіч, н. у 1869 у в. Боркі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1931 і высланы на Поўнач. Вярнуўся ў Боркі ў 1954. Рэабілітаваны.

МАЛЕВІЧ Марыя Іванаўна (жонка І.В. Малевіча), н. у 1871. Рэпрэсіравана ў 1931 і выслана на Поўнач. Вярнулася ў Боркі ў 1954. Рэабілітавана.

МАЛЕВІЧ Пётр Іосіфавіч, н. у 1901 у в. Боркі, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Рэпрэсіраваны ў 1931 і высланы на Поўнач. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, загінуў у 1943. Рэабілітаваны.

МАРОЗ Васіль Іванавіч, н. у 1895 ув. Лошыца, дзе і пражываў, селянін-аднаасобнік. Арыштаваны 10.4.1922 як член банды. Асуджаны на 2 гады высылкі ў Пермскую вобл. Рэабілітаваны 18.9.1992.

НЯРОНСКІ Ануфрый Паўлавіч, н. у 1887 у в. Сорагі, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Набушава. Арыштаваны за к/р дзейнасць. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 28.12.1989.

ПАЛАЗНІК Іосіф Акімавіч, н. у 1902 у в. Вясея, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Дуброва Любанскага р-на. Арыштаваны за а/с дзейнасць. Прыгавораны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны 6.5.1989.

ПОНТУС Міхаіл Іванавіч, н. у 1892 у в. Боркі, дзе і пражываў, селянінаднаасобнік. Арыштаваны 28.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 17.5.1933 на 3 гады высылкі. Рэабілітаваны 23.8.1989.

ПЯТНІЦКІ Альбін Мікалаевіч, н. у 1855 у в. Боркі, селянін-аднаасобнік. Пражываў у Старадарожскім р-не на х. Мяцішчына. Арыштаваны 10.9.1937. Асуджаны 20.11.1937 на 10 гадоўППЛ. Рэабілітаваны 31.3.1989.

РУДАКОЎСКІ Аляксандр Антонавіч, н. у 1909 у в. Несцяроўка. Пражываў у в. Боркі. Арыштаваны 15.7.1930 за а/с дзейнасць. Асуджаны 12.8.1930 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 22.8.1989.

САЛАНОВІЧ Сідар Сафронавіч, н. на х. Вузкі, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвонае сяло». Арыштаваны 18.3.1933 за а/с агітацыю. Асуджаны 10.5.1933 на 3 гады высылкі ў Алма-Ату. Рэабілітаваны 10.10.1989.

СМОЛЬСКІ Сямён Адамавіч, н. у 1904 у в. Баравуха, дзе і пражываў, селянінаднаасобнік. Арыштаваны 30.3.1933 як член а/с групы. Асуджаны 10.5.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 30.5.1989.

СЫЦЬКО Галіна Рыгораўна, н. у 1931 у в. Мялешкі, дзе і пражывала. Асуджана як член сям"і здрадніка Радзімы на 5 гадоў высылкі з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітавана 14.8.1991.

СЫЦЬКО Марыя Рыгораўна, н. у 1933 у в. Мялешкі, дзе і пражывала, калгасніца к-са імя Молатава. Асуджана 18.6.1952 як член сям"і здрадніка Радзімы на 5 гадоў высылкі з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітавана 14.8.1991.

СЫЦЬКО Павел Рыгоравіч, н. у 1902 у в. Мялешкі, дзе і пражываў, селянінаднаасобнік. Арыштаваны 30.3.1933 як член а/с групы. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 27.9.1989.

СЫЦЬКО Таццяна Рыгораўна, н. у 1938 у в. Мялешкі, дзе і пражывала, знаходзілася на ўтрыманні маці. Асуджана 18.6.1952 як член сям"і здрадніка Радзімы на 5 гадоў высылкі. Рэабілітавана 14.8.1991.

СЫЦЬКО Хрысціна Афанасьеўна, н. у 1884 у в. Папоўцы, калгасніца к-са імя Молатава. Пражывала ў в. Мялешкі. Асуджана як член сям"і здрадніка Радзімы на 5 гадоў высылкі з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітавана 14.8.1991.

СЯЧКО Іван Раманавіч, н. у 1914 у в. Папоўцы, дзе і пражываў, селянінаднаасобнік. Арыштаваны 30.10.1933 за шпіёнскую дзейнасць. Асуджаны 23.2.1934 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 10.3.1990.

СЯЧКО Пелагея Маркаўна, н. у 1886 у в. Папоўцы, хатняя гаспадыня. Пражывала ў Чырвонаслабодскім р-не. Арыштавана як член к/р арганізацыі за шпіянаж на карысць Полынчы. Асуджана 23.2.1934 на 3 гады ППЛ. Рэабілітавана 10.3.1990.

ТРАФІМОВІЧ Міхаіл Рыгоравіч, н. у 1887 у в. Бандары, калгаснік к-са «Чырвоная Бяроза». Пражываў у в. Бярозаўка. Арыштаваны 6.1.1933 як член к/р групоўкі за шкодніцтва. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 19.9.1966.

ХІЛЬКЕВІЧ Кузьма Міхайлавіч, н. у 1897у в. Бярозаўка, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоная Бяроза». Арыштаваны як член к/р арганізацыі. Асуджаны на 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 19.9.1966.

ХІЛЬКЕВІЧ Міхаіл Цімафеевіч, н. у 1906 у в. Бярозаўка, дзе і пражываў, старшыня к-са «Чырвоная Бяроза». Арыштаваны 1.7.1931 за к/р сабатаж. Асуджаны 1.7.1931 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 30.6.1989.

ШПАКОЎСКІ Станіслаў Віктаравіч, н. у 1919 у в. Бярозаўка. Пражываў у п. Краснавішарск Чардынскага р-на Пермскай вобл. Арыштаваны 2.1.1938 за к/р дзейнасць. Асуджаны 22.2.1938 на 10 гадоў пазбаўлення волі. Рэабілітаваны.

ШУМСКІ Станіслаў Францавіч, н. у 1902 у в. Вясея, адказны выканаўца па рэалізацыі. Пражываў у г. Уральск ЗаходнеКазахстанскай вобл. Арыштаваны 5.4.1937. Асуджаны 9.9.1937 на 5 гадоў высылкі. Рэабілітаваны 31.10.1957.

ШЫЛОВІЧ Васіль Раманавіч, н. у 1896 у в. Бярозаўка, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоная Бяроза». Арыштаваны 6.1.1933 як член к/р арганізацыі за шкодніцтва. Асуджаны 28.3.1933 на 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 21.11.1936. Рэабілітаваны 19.9.1966.

ШЫЛОВІЧ Васіль Якаўлевіч, н. у 1879 у в. Меляшковічы (ц. Мялешкі), святар царквы ў в. Макраны. Пражываў у в. Чырвоная Горка Чырвонаслабодскага р-на. Арыштаваны 4.11.1929 за а/с агітацыю. Асуджаны 20.1.1930 на 3 гады ППЛ (г. Котлас). Рэабілітаваны 30.6.1989.

ШЫЛОВІЧ Іван Раманавіч, н. у 1907 у в. Бярозаўка, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоная Бяроза». Арыштаваны 6.1.1933 як член к/р арганізацыі за а/с агітацыю. Асуджаны 28.3.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 19.9.1966.

ШЫЛОВІЧ Кузьма Кандратавіч, н. у 1871 у в. Бярозаўка, селянін-аднаасобнік. Пражываў на х. Троіцкае. Арыштаваны за а/с агітацыю. Прыгавораны да ВМП. Рэабілітаваны 18.7.1960.

ШЫЛОВІЧ Сямён Васільевіч, н. у 1880 у в. Бярозаўка, селянін-аднаасобнік. Пражываў у в. Мялешкі. Арыштаваны за к/р сабатаж. Асуджаны на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 30.6.1989.

ШЫЛОВІЧ Якаў Іванавіч, н. у 1883 у в. Бярозаўка, дзе і пражываў, калгаснік к-са «Чырвоная Бяроза». Арыштаваны 6.1.1933 як член к/р арганізацыі за шкодніцтва. Асуджаны 28.3.1933 на 3 гады ППЛ. Рэабілітаваны 19.9.1966.

ШЫЛОВІЧ-ЗАЎЯЛАВА Валянціна Васільеўна, н. у 1923 у в. Бярозаўка, хатняя гаспадыня. Пражывала ў Мінску. Арыштавана 20.2.1951 за а/с агітацыю. Асуджана 29.11.1951 на 10 гадоў ППЛ, 5 гадоў п/п, канфіскацыі маёмасці (Караганда). Вызвалена 6.12.1955. Рэабілітавана 24.7.1992.

 

 

Оцифровка текста – Владимир ХВОРОВ
Просьба сообщать о замеченных опечатках




 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 299. Последнее 2018-01-19 21:25:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru