Вы ведаеце Случчыну?

Вы ведаеце Случчыну?

Анатоль Жук

Краязнаўчыя віктарыны

Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца мінуўшчынай і сённяшнім днём Случчыны. Больш за тысячу пытанняў і адказаў на іх могуць быць выкарыстаны пры правядзенні віктарын і іншых мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі і культуры. Самаму шырокаму колу чытачоў кніга дапаможа з карысцю правесці свой вольны час.

СЛОВА ДА ЧЫТАЧА

Калі ласка, звярніце ўвагу на назву кнігі. Яна – у выглядзе пытання. А сапраўды, ці ведаем мы свой край, сваю радзіму? Ці ведаем мы мінулае і сучаснасць Случчыны – аднаго з прыгажэйшых куткоў Беларусі? Праверыць сябе ў гэтым дапамогуць пытанні і адказы на іх, змешчаныя ў кнізе “Вы ведаеце Случчыну?”. Пытанні датычацца гісторыі нашага краю са старажытных часоў да нашых дзён, яго геаграфіі, эканомікі, сацыяльна - культурнай сферы. Не забыты случчане – літаратары, мастакі, хлебаробы, навукоўцы, вайскоўцы.
Некаторыя пытанні здадуцца вам лёгкімі, знаёмымі, а на шэраг з іх можна будзе адказаць, “пакапаўшыся” не толькі ў сваёй памяці, але і ў энцыклапедыях, даведніках, перыядычных выданнях, іншых крыніцах. Паверце, гэты занятак не будзе бескарысным: вы расшырыце свой кругагляд, патрэніруеце памяць, атрымаеце маральнае задавальненне ад таго, што самі знайшлі адказ на пытанне. А ў выніку намнога багацейшымі стануць вашы веды пра гісторыю і сучаснасць нашага краю. Так што не спяшайцеся заглядваць у адказы на пытанні, якія змяшчаюцца ў кожным раздзеле кнігі. Хоць гэта і самы лёгкі шлях, аднак наўрад ці можна назваць яго эфектыўным.
“Вы ведаеце Случчыну?” – кніга не толькі для індывідуальнага чытання. Яна можа быць карыснай пры правядзенні гістарычных і краязнаўчых віктарын ва ўстановах адукацыі і культуры, дапаможа цікава правесці свой вольны час з сябрамі, не будзе лішняй для турыстаў на прывале, вучням на школьным вечары ці іншых мерапрыемствах. Адным словам, чытайце кнігу “Вы ведаеце Случчыну?”, і няхай гэта пытанне не заводзіць вас у тупік.

РАЗДЗЕЛ 1

РАЗДЗЕЛ 2

РАЗДЗЕЛ 3

РАЗДЗЕЛ 4

РАЗДЗЕЛ 5

РАЗДЗЕЛ 6

РАЗДЗЕЛ 7

РАЗДЗЕЛ 8

РАЗДЗЕЛ 9

РАЗДЗЕЛ 10

РАЗДЗЕЛ 11