РАЗДЗЕЛ 6

Пытанні

1. У якім годзе адбылася першая буйная забастоўка слуцкіх рабочых?
2. Калі ў маёнтку Рудня дзейнічала вінакурнае прадпрыемства?
3. У якім годзе ў Слуцку пачало працаваць мужчынскае вышэйшае вучылішча?
4. У якім годзе ў Слуцку адкрылася гарадская публічная бібліятэка?
5. У якім годзе ў Слуцку адкрыўся прыватны кінематограф?
6. Назавіце выпускніка Слуцкай гімназіі, які ў 1901 годзе смяротна параніў міністра адукацыі Расіі М. П. Багалепава.
7. У якім годзе Слуцкі летапіс упершыню ў поўным выглядзе надрукаваны ў XVII томе Поўнага збору рускіх летапісаў?
8. Калі пачало працаваць Вераб ёўскае лесапільнае прадпрыемства?
9. Сяляне якой вёскі ў 1908 годзе выступілі супраць прыгнёту царскай адміністрацыі?
10. У якім годзе ў Слуцку адкрылася першая лінія аўтамабільных зносін (папярэднік сучаснага аўтобуснага руху)?
11. Назавіце акцёра, рэжысёра, пачынальніка беларускага прафесійнага тэатра, трупа якога была з гастролямі ў Слуцку ў 1910 годзе.
12. У якім годзе ў Слуцку адкрылася прыватнае камерцыйнае вучылішча?
13. Калі выдавалася першая ў Слуцку газета?
14. Як называлася газета, якая ўпершыню выдавалася ў Слуцку?
15. У якім годзе закончана будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы - Слуцк?
16. У якім годзе ў Слуцку ўстаноўлены першы электрычны рухавік для абслугоўвання прыватнага кіно?
17. Як называлася культурна - асветніцкая арганізацыя, якая дзейнічала на Случчыне ў 1917 - 1920 гадах?
18. Назавіце месяц і год стварэння Слуцкага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
19. Назавіце месяц і год стварэння Слуцкага павятовага Савета сялянскіх дэпутатаў.
20. Хто камандаваў атрадам Чырвонай гвардыі, які быў створаны ў Слуцку ў студзені 1918 года?
21. Што цяпер знаходзіцца ў будынку, у якім у 1918 годзе размяшчаўся штаб чырвонагвардзейскага атрада?
22. Дзе 24 студзеня 1918 года адбыўся бой слуцкіх чырвонагвардзейцаў з легіянерамі генерала І. Р. Доўбар - Мусніцкага?
23. У якім годзе Слуцк быў акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі?
24. Назавіце старшыню Слуцкага падпольнага бальшавіцкага камітэта, які ўзначаліў барацьбу супраць акупацыйных войскаў кайзераўскай Германіі.
25. Якія воінскія часці Чырвонай Арміі вызвалілі Слуцк ад германскіх акупантаў у 1918 годзе?
26. Калі часці Чырвонай Арміі ўступілі ў Слуцк, вызваліўшы яго ад германскіх акупантаў?
27. Хто ўзначальваў Маскоўскі камуністычны атрад, які прыбыў у Слуцк у снежні 1918 года?
28. Назавіце дэлегатаў ад слуцкай партыйнай арганізацыі на першым з'ездзе Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, які аб"явіў аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
29. Як называлася газета, якая пачала выходзіць у Слуцку 25 сакавіка 1919 года?
30. У якіх гадах Случчына была акупіравана белапольскімі войскамі?
31. Калі белапольскія акупанты расстралялі 14 слуцкіх партызан?
32. Назавіце імёны і прозвішчы 14 слуцкіх партызан, расстраляных балапольскімі акупантамі.
33. На якой вуліцы ў Слуцку знаходзіцца помнік 14 слуцкім партызанам?
34. Як называлася рэспубліка, у склад якой увайшла Случчына ў лютым 1919 года?
35. Назавіце ўраджэнцаў Слуцка, якія ўваходзілі ў склад першага рабоча - сялянскага ўрада БССР.
36. Калі праходзіў “Першы беларускі з"езд Случчыны”?
37. Калі адбываўся “Слуцкі збройны чын”?
38. Хто такі Аляксандр Манахаў, імем якога названа адна са слуцкіх вуліц?
39. Як называлася газета – орган Слуцкага павятовага рэвалюцыйнага камітэта, якая выходзіла ў верасні - кастрычніку 1920 года?
40. У якім годзе была арганізавана першая ў Слуцкім павеце сельскагаспадарчая камуна?
41. У якой вёсцы была арганізавана першая ў Слуцкім павеце сельскагаспадарчая камуна?
42. Назавіце арганізатараў першай на Случчыне сельскагаспадарчай камуны.
43. Калі ў Слуцку выдавалася газета “Плуг і молат”?
44. У якім годзе ў Слуцку пачаў працаваць сельскагаспадарчы тэхнікум?
45. Калі ўтвораны Слуцкі раён?
46. У склад якой акругі ўваходзіў Слуцкі раён у 1927 - 1930 гадах?
47. У якім годзе ў Слуцку пачаў працаваць педагагічны тэхнікум?
48. У якім годзе ў Слуцку пабудаваны прыватны маслабойны завод?
49. Калі ўтвораны Грэскі раён?
50. У якіх гадах існаваў Грэскі раён?
51. Як называлася газета – орган Слуцкага акруговага камітэта КП(б)Б і акруговага выканаўчага камітэта, якая пачала выходзіць 31 снежня 1924 года?
52. З ліпеня 1924 года па чэрвень 1927 года Слуцк быў адміністрацыйным цэнтрам акругі. Якія раёны ўваходзілі ў склад Слуцкай акругі?
53. Колькі сельсаветаў уваходзіла ў склад Слуцкай акругі ў 1924 - 1927 гадах?
54. Якая колькасць насельніцтва была ў Слуцку па перапісу 1923 года?
55. У 1930 годзе выйшаў з друку зборнік краязнаўчых артыкулаў пра наш край. Як ён называўся?
56. Як называлася слуцкая раённая газета, якая выдавалася ў 1930 - 1935 гадах?
57. Назавіце палкаводца Вялікай Айчыннай вайны, які ў 1933 - 1937 гадах праходзіў ваенную службу ў Слуцку.
58. У якім годзе ўтворана Слуцкая пагранічная акруга?
59. Якія раёны ўваходзілі ў склад Слуцкай пагранічнай акругі?
60. Як называлася слуцкая акруговая газета, якая выходзіла ў 1935 - 1938 гадах?
61. У якім годзе створаны Казловіцкі калгасны хор?
62. Калі ў Слуцку працаваў прафесійны калгасна - саўгасны тэатр?
63. У рэпертуары Слуцкага калгасна - саўгаснага тэатра быў спектакль па п"есе “Хто смяецца апошнім”. Назавіце яе аўтара.
64. У якім годзе пачалася электрыфікацыя жылля ў Слуцку?
65. У якім годзе пракладзена чыгуначная лінія Слуцк - Цімкавічы?
66. Як называлася раённая газета, выданне якой пачалося ў 1938 годзе?
67. У склад якой вобласці ўвайшоў Слуцкі раён у 1938 годзе?
68. Якая колькасць насельніцтва была ў Слуцку па перапісу 1939 года?
69. Назавіце архітэктара – аўтара плана генеральнай рэканструкцыі Слуцка ў 1938 - 1940 гадах.
70. Назавіце героя грамадзянскай вайны, які ў 1935 годзе ў Слуцку ўручыў ордэн Леніна 4 - й кавалерыйскай дывізіі.
71. “В Слуцк мы попали в период весенней распутицы. На станции была непролазная грязь, и пока добрались до тачанки, жена не раз оставляла свои чемоданы в грязи. Сидя у меня на плечах, Эра спросила:
– Почему здесь нет тротуара, как у нас в Сокольниках?
Я ей ответил:
–Здесь тоже будет тротуар и красивая площадь, но только позже”. Назавіце аўтара ўспамінаў і яго кнігу.
72. Назавіце ткачыху – аўтара дывана“Вазоны”, які ў 1938 годзе дэманстраваўся на II Усебеларускай выстаўцы народнай творчасці ў Мінску.
73. Назавіце ўраджэнца вёскі Лесуны, які ў 1921 - 1922 гадах быў ад"ютантам М. В. Фрунзе.

Адказы

1. У 1901 годзе.
2. У 1901 - 1913 гадах.
3. У 1902 годзе.
4. У 1904 годзе.
5. У 1904 годзе.
6. П. У. Карповіч.
7. У 1907 годзе.
8. У 1908 годзе.
9. Сяляне вёскі Заграддзе.
10. У 1909 годзе.
11. Ігнат Буйніцкі.
12. У 1910 годзе.
13. Са жніўня 1914 года па май 1915 года.
14. “Телеграммы Петроградского телеграфного агентства”.
15. У 1915 годзе.
16. У 1916 годзе.
17. “Папараць - кветка”.
18. Сакавік 1917 года.
19. Ліпень 1917 года.
20. Я. Л. Аскольдаў.
21. Занальны архіў у горадзе Слуцку.
22. Каля чыгуначнай станцыі Ясень (паміж Асіповічамі і Бабруйскам).
23. У 1918 годзе.
24. А. М. Вендраў.
25. Часці 17 - й стралковай дывізіі.
26. 8 снежня 1918 года.
27. І. І. Ланге.
28. А. М. Вендраў, Р. В. Неймарк.
29. “Молат і плуг”.
30. У 1919 - 1920 гадах.
31. 25 красавіка 1920 года.
32. Міхаіл Бычэнка, Нічыпар Бянько, Яфім Грачук, Сцяпан Красуцкі, Міхаіл Емяльянчык, Аляксандр Камінскі, Міхаіл Рэўтовіч, Пётр Саладуха, Яўхім Сімановіч, Пётр Сцепановіч, Максім Цішкевіч, Мікалай Цішкевіч, Міхаіл Цішкевіч, Пётр Ярмаліцкі.
33. На вуліцы Камсамольскай.
34. Літоўска - Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублІка.
35. Я. Л. Дыла (народны камісар працы), Ф. Г. Шантыр (народны камісар нацыянальных спраў).
36. 14 - 15 лістапада 1920 года.
37. У лістападзе - снежні 1920 года.
38. Аляксандр Манахаў – камандзір бронемашыны, які загінуў пры вызваленні Слуцка ад белапольскіх акупантаў у 1920 годзе.
39. “Пролетарская мысль”.
40. У 1921 годзе.
41. У вёсцы Пуцята.
42. Пётр Кашанскі, Данііл Атліванчык, Мікалай Кашанскі, Фёдар Цяцерскі, Міхаіл Турбан.
43. З лістапада 1921 года па студзень 1922 года.
44. У 1922 годзе.
45. 17 ліпеня 1924 года.
46. У склад Бабруйскай акругі.
47. У 1927 годзе.
48. У 1923 годзе.
49. 17 ліпеня 1924 года.
50. У 1924 - 1931 гадах і ў 1935 - 1956 гадах.
51. “Вясковы будаўнік”.
52. Слуцкі, Капыльскі, Любанскі, Старобінскі, Старадарожскі, Грэскі, Чырвонаслабодскі раёны.
53. 88 сельсаветаў.
54. 13 708 чалавек.
55. “Случчына”.
56. “Ленінскі шлях”.
57. Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў.
58. У 1935 годзе.
59. Грэскі, Чырвонаслабодскі, Капыльскі, Любанскі, Старобінскі, Слуцкі раёны.
60. “Праўда на рубяжы”.
61. У 1934 годзе.
62. У 1936 - 1941 гадах.
63. Кандрат Крапіва.
64. У 1936 годзе.
65. У 1937 годзе.
66. “За сацыялістычную Радзіму”.
67. У склад Мінскай вобласці.
68. 21 947 чалавек.
69. Г. А. Парсаданаў.
70. С. М. Будзённы.
71. Жуков Г. К. “Воспоминания и размышления”.
72. С. П. Жук.
73. Л. С. Калядка.

Читать далее