РАЗДЗЕЛ 4

Пытанні

1. Як называлася вайна паміж Расіяй і Швецыяй у 1700 - 1721 гадах, у тэатр баявых дзеянняў якой уваходзіла тэрыторыя Случчыны?
2. Назавіце выпускніка Слуцкай гімназіі, які ў 1702 годзе выдаў першы друкаваны каляндар.
3. Калі на рыначнай плошчы Слуцка адбыўся бой случчан з драгунамі літоўскага войска?
4. Назавіце рускага генерал - фельдмаршала, войскі якога стаялі ў Слуцку ў 1707 - 1708 гадах.
5. Калі Слуцк быў захоплены шведскімі войскамі ў ходзе Паўночнай вайны?
6. Назавіце прозвішчы ўдзельнікаў ваеннай нарады, якую праводзіў Пётр І у Слуцку 12 - 13 красавіка 1711 года.
7. У якім годзе ў Слуцку была заснавана езуіцкая калегія са школай?
8. Калі ў Слуцку быў пабудаваны езуіцкі касцёл?
9. У якіх гадах пры Слуцкай езуіцкай калегіі працаваў школьны тэатр?
10. Як называлася выдадзеная ў 1723 годзе ў Слуцку кніга Анастаза Людвіка Керсніцкага?
11. Колькі рамеснікаў налічвалася ў Слуцку па інвентару 1728 года?
12. Назавіце пяць найбольш распаўсюджаных сярод жыхароў Слуцка прафесій паводле інвентара 1728 года.
13. Колькі жылых дамоў было ў Слуцку паводле інвентара 1728 года?
14. Якія вырабы беларускага прыкладнога мастацтва ХVIII стагоддзя вядомы далёка за межамі Беларусі?
15. Якое прадпрыемства дзейнічала ў Слуцку ў 1736 - 1844 гадах?
16. Хто такія Васіль, Іосіф і Фама Барсукі?
17. Назавіце аўтара верша “Слуцкія ткачыхі”.
18. Хто такія Ян і Леан Маджарскія?
19. Хто такі Міхаіл Баранцэвіч?
20. Хто такі Ян Гадоўскі?
21. У якім годзе выпусціла першую прадукцыю Урэцкая мануфактура мастацкіх шкляных вырабаў?
22. У які перыяд у Слуцку дзейнічала суконная мануфактура?
23. Якая княжацкая дынастыя валодала Слуцкам у 1744 - 1832 гадах?
24. Калі была створана слуцкая капэла музыкантаў?
25. Назавіце заснавальніка сербскай драматургіі, які ў 1749 - 1755 гадах быў архімандрытам слуцкага Свята - Троіцкага манастыра.
26. Які сучасны царкоўны будынак пабудаваны ў другой палове ХVIII стагоддзя?
27. Калі пры двары слуцкага князя існаваў прафесійны тэатр?
28. У якім годзе пры слуцкім тэатры адкрылася балетная школа?
29. Хто такі Антон Лойка?
30. У якім годзе да Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў была далучана Нясвіжская персіярня?
31. Назавіце паэта, драматурга і перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў сентыменталізму ў польскай літаратуры, які ў канцы 1760 - х гадоў вучыўся ў Слуцкім езуіцкім калегіуме.
32. У якім годзе створана Слуцкая канфедэрацыяправаслаўнай шляхты?
33. У якім годзе слуцкія езуіцкія школы пераўтвораны ў свецкія?
34. Чым адметны для Слуцка 1785 год?
35. Назавіце караля Рэчы Паспалітай, які ў 1787 годзе наведаў Слуцк.
36. У якім годзе перастала існаваць Слуцкае княства?
37. У склад якога ваяводства і ў якой якасці ўваходзіў Слуцк у 1791 - 1793 гадах?
38. У склад якой дзяржавы ўвайшла Случчына ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай?
39. Павятовым цэнтрам якой губерні стаў Слуцк у 1793 годзе?
40. Тэрыторыі якіх сучасных раёнаў Беларусі займаў Слуцкі павет з 1793 года?
41. Калі ў Слуцку была адкрыта праваслаўная духоўная семінарыя?
42. Назавіце сучасны раённы цэнтр Мінскай вобласці, які ў 1793 - 1921 гадах уваходзіў у склад Слуцкага павета ў якасці адміністрацыйнага цэнтра воласці.

Адказы

1. Паўночная вайна.
2. Ілья Фёдаравіч Капіевіч (Капіеўскі).
3. 13 студзеня 1705 года.
4. Барыс Пятровіч Шарамецеў.
5. У маі 1706 года і ў красавіку - маі 1708 года.
6. Шарамецеў, Аларт, Галоўкін, Далгарукаў.
7. У 1707 годзе.
8. У 1715 годзе.
9. У 1715 - 1736 гадах.
10. “Ключ да скарбаў сардэчных”.
11. У 1728 годзе ў Слуцку працавалі 874 рамеснікі.
12. Кушнеры, шаўцы, прадзільшчыцы, саф"яннікі, пекары.
13. 1 177 жылых дамоў.
14. Слуцкія паясы.
15. Мануфактура шаўковых паясоў.
16. Майстры мастацкага ткацтва слуцкіх паясоў.
17. Максім Багдановіч.
18. Майстры - ткачы і арандатары фабрыкі слуцкіх паясоў.
19. Ткач слуцкіх паясоў.
20. Ткач слуцкіх паясоў.
21. У 1737 годзе.
22. У 1738 - 1832 гадах.
23. Княжацкая дынастыя Радзівілаў.
24. У 1746 годзе.
25. Эмануіл Казачынскі.
26. Будынак Свята - Міхайлаўскай царквы.
27. У 1751 - 1760 гадах.
28. У 1756 годзе.
29. Танцоўшчык і балетмайстар слуцкага княжацкага тэатра.
30. У 1760 годзе.
31. Францішак Князьнін.
32. У 1767 годзе.
33. У 1773 годзе.
34. Слуцк стаў рэлігійным цэнтрам Праваслаўнай Царквы Беларусі, Правабярэжнай Украіны, Літвы і Польшчы.
35. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
36. У 1791 годзе.
37. У склад Навагрудскага ваяводства ў якасці цэнтра Случарэцкага павета.
38. У склад Расійскай імперыі.
39. Мінскай губерні.
40. Тэрыторыі цяперашніх Слуцкага, Капыльскага, Нясвіжскага, Клецкага раёнаў, а таксама большую частку Салігорскага, Ганцавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.
41. У 1785 годзе.
42. Капыль.

Читать далее