РАЗДЗЕЛ 8

Пытанні

1. На якой раўніне размешчана большая частка тэрыторыі Слуцкага раёна?
2. Якая града знаходзіцца ў заходняй частцы Случчыны?
3. Назавіце сярэднюю дату пачатку зімы ў нашым краі.
4. Калі на Случчыне пачынаецца найбольш халодны перыяд зімы?
5. Колькі дзён з адлігаю прыпадае ў сярэднім на снежань - люты?
6. Якая сярэдняя хуткасць ветру зімой у Слуцку?
7. Назавіце сярэднюю дату пачатку вясны ў нашым краі.
8. Калі ў сярэднім надыходзіць лета?
9. Які кліматычны тэрмін заканчэння лета?
10. На які перыяд прыпадае найбольш цёплая частка лета?
11. Якая працягласць восені ў нашым краі?
12. Які сярэднегадавы ціск паветра на Случчыне?
13. У якім месяцы сярэдні ціск паветра найбольшы ? Які ён?
14. У якім месяцы сярэдні ціск паветра найменшы ? Які ён?
15. Які абсалютны максімум ціску паветра зарэгістраваны ў нашым краі?
16. На які месяц прыпадае абсалютны максімум ціску паветра?
17. Які абсалютны мінімум ціску паветра на Случчыне?
18. На які месяц прыпадае абсалютны мінімум ціску паветра?
19. Які максімальны парыў ветру быў зарэгістраваны ў нашым краі?
20. У які перыяд у Слуцку самыя доўгія дні?
21. Калі самыя кароткія дні ў нашым краі?
22. У які перыяд бывае максімальная вышыня сонца ў Слуцку?
23. Якая максімальная вышыня сонца ў нашым краі?
24. Якая сярэдняя гадавая тэмпература паветра ў Слуцку?
25. Які самы халодны месяц?
26. Якая сярэдняя тэмпература паветра самага халоднага ў Слуцку месяца?
27. Які самы цёплы месяц?
28. Якая сярэдняя тэмпература паветра самага цёплага месяца?
29. Які абсалютны мінімум тэмпературы паветра быў зарэгістраваны на Случчыне?
30. Які абсалютны максімум тэмпературы паветра ў Слуцку?
31. Калі быў зарэгістраваны абсалютны максімум тэмпературы паветра?
32. Калі быў зарэгістраваны абсалютны мінімум паветра?
33. Колькі ападкаў выпадае ў сярэднім за год на Случчыне?
34. У якім месяцы выпадае мінімальная колькасць ападкаў?
35. У якім месяцы выпадае максімальная колькасць ападкаў?
36. Назавіце сярэднюю дату ўтварэння ўстойлівага снежнага покрыва на Случчыне.
37. Назавіце самую раннюю дату ўтварэння ўстойлівага снежнага покрыва і калі гэта было?
38. Колькі ў сярэднім за год у нашым краі дзён са снежным покрывам?
39. Назавіце сярэднюю з найбольшых за зіму дэкадных вышынь снежнага покрыва.
40. Якая найбольшая вышыня снежнага покрыва адзначана за ўсе гады назіранняў на Случчыне?
41. Назавіце сярэднюю дату разбурэння ўстойлівага снежнага покрыва.
42. Колькі ў сярэднім за год у раёне Слуцка налічваецца ясных, пахмурных і паўясных сутак?
43. Назавіце найбольш характэрную для слуцкага клімату атмасферную з"яву.
44. Колькі ў сярэднім за год адзначаецца дзён з туманам?
45. У якіх месяцах найбольш часта назіраюцца туманы?
46. Колькі на Случчыне адзначаецца ў сярэднім за год дзён з навальніцай?
47. У якой агракліматычнай зоне Беларусі знаходзіцца тэрыторыя Слуцкага раёна?
48. Назавіце сярэднюю шматгадовую дату першых асенніх замаразкаў на глебе ў нашым краі.
49. Дзе ў Слуцку праводзіліся першыя метэаралагічныя назіранні?
50. Назавіце раку ў Слуцкім і Старадарожскім раёнах – правы прыток Арэсы.
51. Каля якой вёскі пачынаецца ручай Бычок?
52. Назавіце раку ў Слуцкім і Капыльскім раёнах – левы прыток Морачы.
53. У якую раку ўпадае рэчка Вужанка?
54. Назавіце раку – левы прытокСівельгі?
55. У якую раку ўпадае Случ?
56. У якое мора можна трапіць па рацэ Случ?
57. Якая плошча вадазбору Случы?
58. Які сярэднегадавы расход вады ў вусці Случы?
59. Якая даўжыня ракі Случ?
60. Назавіце рэкі – асноўныя прытокі Случы.
61. Па тэрыторыі якіх раёнаў цячэ Случ?
62. Якая даўжыня ракі Морач?
63. Па тэрыторыі якіх раёнаў цячэ рака Морач?
64. Назавіце асноўныя прытокі Морачы.
65. Каля якой вёскі Морач упадае ў Случ?
66. Морач – левы ці правы прыток Случы?
67. Дзе знаходзіцца вусце Сівельгі?
68. Якая плошча вадазбору ракі Лакнея?
69. Дзе знаходзіцца выток ракі Лакнея?
70. Якая даўжыня ракі Волка?
71. Дзе пачынаецца рака Волка?
72. Каля якой вёскі пачынаецца рака Бярозаўка?
73. У якую раку ўпадае Бярозаўка?
74. Якая рака пачынаецца за 4 кіламетры на паўночны ўсход ад вёскі Шантароўшчына?
75. Якая рака пачынаецца за 2, 5 кіламетра на паўночны захад ад вёскі Шышчыцы?
76. Якая рака ўпадае ў Руднянскае вадасховішча на рацэ Случ?
77. Якая найбольшая глыбіня Руднянскага вадасховішча?
78. У якім годзе створана Руднянскае вадасховішча?
79. Якая плошча вадазбору Руднянскага вадасховішча?
80. Якая даўжыня ракі Вялікая Сліва?
81. Назавіце раку ў Слуцкім і Уздзенскім раёнах – левы прыток Лошы.
82. Якая агульная працягласць рэк і каналаў Случчыны?
83. Да якога гідралагічнага раёна адносяцца рэкі Случчыны?

Адказы

1. На Слуцкай раўніне.
2. Капыльская града.
3. 21 лістапада.
4. У другой палавіне снежня.
5. 38 дзён.
6. Каля 4 метраў за секунду.
7. 23 сакавіка.
8. 20 мая.
9. 28 верасня.
10. З 31 мая па 30 жніўня.
11. З канца трэцяй дэкады верасня да пачатку трэцяй дэкады лістапада.
12. 747, 2 міліметра ртутнага слупка.
13. У кастрычніку (749, 1міліметра ртутнага слупка).
14. У ліпені (745, 7 міліметра ртутнага слупка).
15. 775, 7 міліметра ртутнага слупка.
16. На снежань.
17. 714 міліметраў ртутнага слупка.
18. На лістапад.
19. 40 метраў за секунду.
20. З 19 па 25 чэрвеня.
21. З 18 па 24 снежня.
22. 20 - 24 чэрвеня.
23. 60, 5 градуса.
24. 6, 0 оС.
25. Студзень.
26. –6, 3 оС.
27. Ліпень.
28. 17, 8 оС.
29. –36, 2 оС.
30. 36, 1 оС.
31. У жніўні 1992 года.
32. У лютым 1970 года.
33. 625 міліметраў.
34. У лютым (30 міліметраў).
35. У ліпені (79 міліметраў).
36. 18 снежня.
37. 29 кастрычніка ў 1956 годзе.
38. 96 дзён.
39. 18 сантыметраў.
40. 38 сантыметраў.
41. 15 сакавіка.
42. 28 ясных, 145 пахмурных і 192 паўясных сутак.
43. Туман.
44. 58 дзён.
45. У лістападзе і снежні.
46. 27 дзён.
47. У Цэнтральнай агракліматычнай вобласці.
48. 25 верасня.
49. Пры Слуцкай гімназіі.
50. Асвіца.
51. Каля вёскі Варкавічы.
52. Волка.
53. У раку Лакнея.
54. Дзявіца.
55. У раку Прыпяць.
56. У Чорнае мора.
57. 5 470 квадратных кіламетраў.
58. 22, 4 кубічнага метра за секунду.
59. 197 кіламетраў.
60. Бычок, Вялікая Сліва, Вясейка, Жалезніца, Жалязянка, Лакнея, Морач, Сівельга.
61. Па тэрыторыі Слуцкага, Салігорскага, Жыткавіцкага і на мяжы Жыткавіцкага і Лунінецкага раёнаў.
62. 150 кіламетраў.
63. Па тэрыторыі Капыльскага, Слуцкага, Клецкага і Салігорскага раёнаў.
64. Волка, Вызенка, Мажа, Удава.
65. Каля вёскі Морач Салігорскага раёна.
66. Правы прыток.
67. За 2 кіламетры на паўднёвы ўсход ад вёскі Вялікі Быкоў.
68. 274 квадратныя кіламетры.
69. Каля вёскі Сунаі Капыльскага раёна.
70. 35 кіламетраў.
71. Каля вёскі Славіна.
72. Каля вёскі Заграддзе.
73. У раку Таліца.
74. Худра.
75. Жалезніца.
76. Жалезніца.
77. 5, 7 метра.
78. У 1981 годзе.
79. 138 квадратных кіламетраў.
80. 25 кіламетраў.
81. Іспалоха.
82. Амаль 500 кіламетраў.
83. Да Цэнтральна - Бярэзінскага гідралагічнага раёна.

Читать далее