РАЗДЗЕЛ 9

Пытанні

1. Назавіце класіка беларускай літаратуры, які чытаў лекцыі на настаўніцкіх курсах у Слуцку ў 1923 годзе.
2. “Прад імі Случчына ляжала,
Старонка міла і багата... ”.
Назавіце аўтара і яго твор, адкуль узяты гэтыя радкі.
3. Калі ў Слуцку дзейнічала акруговая філія літаратурнага аб"яднання “Маладняк”?
4. У якім годзе выйшаў з друку паэтычны зборнік членаў Слуцкай філіі літаратурнага аб"яднання “Маладняк”?
5. Як называецца паэтычны зборнік членаў Слуцкай філіі літаратурнага аб"яднання “Маладняк”?
6. Назавіце аўтараў паэтычнага зборніка членаў Слуцкай філіі літаратурнага аб"яднання “Маладняк”.
7. Назавіце этнографа і фалькларыста, ураджэнца вёскі Бялевічы, аўтара зборніка “Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета”.
8. Назавіце гады жыцця ўраджэнца Слуцка, пісьменніка і грамадскага дзеяча Язэпа Дылы.
9. У якім горадзе жыў Язэп Дыла з 1931 года?
10. Назавіце літаратурны псеўданім Язэпа Дылы.
11. ”Я сядзеў і слухаў, як зачараваны, бо ўпершыню з вуснаў пана, хаця і ў паношанай вопратцы, прытым ад чалавека ўжо са срэбрам у валасах чуў “дзіва” – мілагучныя вершы на той мове, якой я, жывучы да дзевяці гадоў у сям"і дзеда і бабкі, карыстаўся, якую лічыў прыгожай і якую я ў гімназіі бараніў перад сваімі аднакласнікамі, што яе ганілі і высмейвалі. Пісьменнік у маіх вачах цяпер паўставаў як абаронца мовы свайго народа, як вястун і чараўнік роднага слова”. Пра каго так пісаў Язэп Дыла?
12. Назавіце першы твор Язэпа Дылы, створаны ў 1909 годзе.
13. Якія п"есы напісаў Язэп Дыла?
14. У творчай спадчыне Язэпа Дылы ёсць раман, які застаўся незакончаным. Як ён называецца?
15. Назавіце беларускага асветніка і першадрукара, які стаў правобразам адной з дзеючых асоб у гістарычнай драме Язэпа Дылы “Падуанскі студэнт”.
16. Дзе нарадзіўся пісьменнік і грамадскі дзеяч Фабіян Шантыр?
17. Назавіце гады жыцця Фабіяна Шантыра.
18. У якой газеце былі надрукаваны першыя літаратурныя творы Фабіяна Шантыра?
19. “У аснове сваёй наша мова мае столькі чароўнай прастаты і хараства, што не пройдзе і колькі дзесяткаў год, як яна не толькі зраўнуецца з другімі цывілізаванымі мовамі, але пакажа і тую містычную глыб беларускага народу, якая дасюль не зразумела ў Міцкевічу і Дастаеўскім”. Назавіце аўтара гэтага выказвання.
20. У 1918 годзе ў Слуцку ў друкарні З. Барнака выйшла брашура “Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу”. Назавіце яе аўтара.
21. У якой вёсцы нарадзіўся Рыгор Мурашка?
22. Назавіце гады жыцця Рыгора Мурашкі.
23. Як называўся першы празаічны твор Рыгора Мурашкі, надрукаваны ў 1924 годзе ў газеце “Савецкая Беларусь”?
24. Назавіце раманы Рыгора Мурашкі.
25. У якім годзе і ў якой вёсцы нарадзіўся Апанас Атава?
26. Назавіце сапраўдныя імя, імя па бацьку і прозвішча Апанаса Атавы.
27. У якой газеце надрукаваны першы верш Апанаса Атавы?
28. Назавіце гады жыцця крытыка, літаратуразнаўца, этнографа Сцяпана Баркоўскага.
29. Дзе нарадзіўся Сцяпан Баркоўскі?
30. “Колькі слоў аб Новым Двары. Куток ціхі, вельмі ціхі. Пры маёнтку сад... У садзе ёсць тры сажалкі. За садам цячэ рэчка... ”. Напісана гэта ў 1923 годзе, а хто аўтар?
31. Хто з вядомых беларускіх пісьменнікаў у 1921 годзе працаваў у Слуцкім павятовым ваенкамаце?
32. Назавіце беларускага пісьменніка, які ў 1924 годзе працаваў у рэдакцыі слуцкай акруговай газеты “Вясковы будаўнік”.
33. “У маленстве маім ёсць адна вельмі яркая дата. Недзе ў пачатку дваццатых гадоў у Слуцку, на Манастыршчыне, на беразе рэчкі я суняўся каля чалавека, які паволі адзяваўся, толькі што пакупаўшыся. Я стаяў і глядзеў на чалавека аж да таго часу, пакуль ён пайшоў – яшчэ малады, з невялікімі вусікамі, здаецца, у саламяным капелюшы, з чорным пакамечаным партфелем. Пайшоў чалавек, а я не ведаў, як нарадавацца, што ўбачыў яго – гэта быў Якуб Колас”. Назавіце аўтара гэтых успамінаў.
34. У якім годзе выйшла з друку паэма “Слуцак”?
35. Назавіце паэта – аўтара паэмы “Слуцак”
36. Назавіце беларускіх пісьменнікаў, якія ў 1925 годзе прыязджалі ў Слуцк і прымалі ўдзел у злёце акруговай філіі літаратурнага аб"яднання “Маладняк”.
37. “За свой век мне давялося шмат павандраваць па свеце. Але куды б ні закідваў мяне лёс, дзе б я ні быў, усюды сустракаліся добрыя і ветлівыя людзі. І калі яны пыталіся: “Адкуль вы родам? З якіх мясцін?” – я з гонарам адказваў, што па нацыянальнасці я беларус, нарадзіўся на Случчыне, у мястэчку Капыль. Гэта – мая радзіма... ”. Назавіце аўтара.
38. “Прастораў тваіх не абыдзеш квяцістых.
Пад небам, пад сонцам, вясною і ўлетку
Гамоняць сады над імшой прамяністай –
Чароўная Случчына, весняя кветка”.
Хто аўтар?
39. Назавіце сапраўднае прозвішча аднаго з аўтараў паэтычнага зборніка “Слуцкія песняры” Іды Чырвань.
40. У 1925 годзе жонкай Кузьмы Чорнага стала дачка начальніка Слуцкай тэлефоннай станцыі. Як яе звалі?
41. “Ён даволі самастойны паэт у сучасным складзе “Маладняка”... Творчасць яго мажорная, напорыстая”. Пра каго са слуцкіх паэтаў так пісаў Максім Гарэцкі ў 1928 годзе?
42. Якую паэму А. С. Пушкіна пераклаў на беларускую мову Алесь Вечар?
43. У якой вёсцы нарадзіўся Алесь Вечар?
44. Як называўся першы верш Алеся Вечара?
45. Назавіце гады жыцця паэта і вучонага Алеся Вечара.
46. Назавіце ўраджэнца Слуцка – аўтара першай у Беларусі кнігі паэтычных перакладаў “Кветкі з чужых палёў”.
47. Як называўся выдадзены ў 1925 годзе зборнік краязнаўчых апавяданняў ураджэнца Слуцка Юркі Гаўрука?
48. Назавіце раман Піліпа Пестрака, які пераклаў на рускую мову Юрка Гаўрук.
49. Назавіце літаратурны псеўданім ураджэнца вёскі Цараўцы Аляксандра Яцэвіча.
50. У якой вёсцы нарадзіўся Антон Алешка?
51. Назавіце гады жыцця Антона Алешкі.
52. “Пісаць на фронце даводзілася ўрыўкамі, франтавыя ўмовы не вельмі спрыялі гэтаму. Але калі выпадала вольная хвіліна паміж баямі, тады заўсёды стараўся прыстроіцца ў якім - небудзь ціхім месцы і пісаць”. Хто з пісьменнікаў - случчан так пісаў у сваёй аўтабіяграфіі?
53. Назавіце сапраўднае прозвішча Міхася Кавыля.
54. Назавіце гады жыцця Міколы Лобана.
55. Якія вы ведаеце раманы Міколы Лобана?
56. Назавіцевёску – радзіму Міколы Лобана.
57. У якім годзе і дзе нарадзіўся Васіль Вітка?
58. Якую слуцкую навучальную ўстанову закончыў Васіль Вітка?
59. Назавіце сапраўднае імя, імя па бацьку і прозвішча Васіля Віткі?
60. Калі і дзе выдадзены першы паэтычны зборнік Васіля Віткі; як ён называўся?
61. Якія п"есы напісаў Васіль Вітка?
62. За якія кнігі Васіль Вітка ў 1972 годзе ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР?
63. Якога ганаровага звання Васіль Вітка ўдастоены ў 1970 годзе?
64. Галоўным рэдактарам якога часопіса быў Васіль Вітка ў 1957 - 1974 гадах?
65. Як называецца зборнік паэзіі Васіля Віткі, выдадзены ў 1981 годзе?
66. Які раман М. Салтыкова - Шчадрына пераклаў на беларускую мову Васіль Вітка?
67. “Ёсць на зямлі такі куток,
З якім навек я злучаны,
Адкуль ступіў свой першы крок –
Мая радзіма – Случчына”. Хто аўтар гэтых радкоў?
68. “І сам удаўся я такі,
Шчаслівы вам прызнацца:
З адной рукі, з другой рукі –
Скрозь слуцкае сваяцтва”. Назавіце аўтара.
69. Як называецца зборнік выбраных твораў Антона Алешкі, выдадзены ў 1974 годзе?
70. Калі і дзе нарадзілася Алена Васілевіч?
71. Як называецца першы мастацкі твор Алены Васілевіч, надрукаваны ў 1947 годзе ў часопісе “Беларусь”?
72. За які твор Алена Васілевіч была ўдастоена ў 1976 годзе Дзяржаўнай прэміі БССР?
73. У якім годзе Алене Васілевіч прысвоена званне заслужанага работніка культуры БССР?
74. Якія аповесці Алены Васілевіч складаюць тэтралогію “Пачакай, затрымайся... ”?
75. Назавіце імя галоўнай гераіні тэтралогіі Алены Васілевіч “Пачакай, затрымайся... ”.
76. У якой слуцкай навучальнай установе вучылася Алена Васілевіч?
77. Як у аповесці Алены Васілевіч “Расці, Ганька” называецца родная вёска галоўнай гераіні?
78. Якім раздзелам пачынаецца аповесць Алены Васілевіч “Расці, Ганька”?
79. Як называўся першы зборнік апавяданняў Алены Васілевіч?
80. У якім годзе выйшла кніга апавяданняў, эцюдаў, эсэ Алены Васілевіч “Элегія”?
81. “У 1924 годзе Слуцкі акруговы камітэт камсамола паслаў мяне на курсы вайсковых палітработнікаў. Вярнуўшыся з курсаў, працаваў камісарам Слуцкага ваенкамата па дапрызыўнай падрыхтоўцы”. Назавіце пісьменніка – аўтара гэтых радкоў.
82. У 1919 - 1921 гадах у Слуцку ў гімназіі, у школе першай ступені вучыўся Аляксандр Каратай. Пад якім псеўданімам ён вядомы ў беларускай літаратуры?
83. Назавіце яўрэйскага пісьменніка, які нарадзіўся ў 1911 годзе ў Англіі, а выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Слуцку.
84. Назавіце зборнікі паэзіі ўраджэнца вёскі Барок Сцяпана Ліхадзіеўскага, якія выйшлі ў 1931 - 1932 гадах.
85. Назавіце гады жыцця паэта, крытыка і літаратуразнаўца Сцяпана Ліхадзіеўскага.
86. У якой вёсцы нарадзіўся крытык, літаратуразнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998 год) Алесь Марціновіч?
87. Назавіце ўраджэнца Слуцка, які пераклаў на беларускую мову “Выбраныя дыялогі Платона”.
88. Хто аўтар кнігі “Слуцкая старасветчына”?
89. Назавіце беларускага крытыка, які ў 1937 - 1939 гадах працаваў у Слуцкім педагагічным вучылішчы.
90. “Не зводзіліся ўсе вякі на Случчыне паэты”. Хто гэта напісаў?
91. Назавіце вёску, у якой нарадзіўся пісьменнік Віктар Дайліда.
92. Як называецца першы зборнік прозы Віктара Дайліды, які выйшаў з друку ў 1966 годзе?
93. У якім годзе нарадзіўся пісьменнік Вячаслаў Дубінка?
94. Назавіце фотаальбомы Вячаслава Дубінкі.
95. Назавіце від беларускага народнага мастацтва, якім займаецца Вячаслаў Дубінка.
96. Хто з ураджэнцаў Случчыны быў адным з укладальнікаў і перакладчыкаў анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў “Там, дзе Шпрэвя шуміць”?
97. У якой вёсцы нарадзіўся літаратуразнавец і педагог Міхась Лазарук?
98. У якой вёсцы нарадзіўся паэт Лявон Шырын?
99. Назавіце гады жыцця паэта Лявона Шырына.
100. Хто аўтар зборніка вершаў для дзяцей “Ясь, жалейка і вясна”? Ён – ураджэнец вёскі Працавічы.
101. У якім годзе нарадзіўся Павел Місько?
102. У якой вёсцы нарадзіўся Павел Місько?
103. Як называецца першая кніга апавяданняў Паўла Місько?
104. Які твор М. В. Гогаля пераклаў на беларускую мову Павел Місько?
105. Якія раманы напісаў Павел Місько?
106. У якой вёсцы нарадзіўся Міхась Клебановіч?
107. У якім годзе Міхасю Клебановічу прысвоена званне “Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР”?
108. Назавіце вёску – радзіму пісьменніка Алеся Жука.
109. Які раман М. Булгакава пераклаў на беларускую мову Алесь Жук?
110. Назавіце першую кнігу прозы Алеся Жука.
111. За якую кнігу ў 1992 годзе Алесь Жук адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа?
112. Якой літаратурнай прэміяй адзначана кніга Алеся Жука “Паўстанак вяртання”?
113. Хто аўтар кнігі “Белы Бім Чорнае вуха”, якую Алесь Жук пераклаў на беларускую мову?
114. “Ад былое прыгажуні пятлянкі, якая трымала пойму амаль у два кіламетры, з берагамі, парослымі ракітнікам, аерам, асакою, ад усёй гэтай прыгажосці засталася толькі глыбокая чорная канава ды на беразе яе кучы торфу, перамешанага з глеем. Пра былую рачную прыгажосць нагадвалі толькі ацалелыя лукі - старыцы”. Пра якую раку так пісаў Алесь Жук?
115. Як называецца кінафільм, зняты па матывах аповесці Алеся Жука “Зоркі над палігонам”?
116. Хто аўтар дакументальнага рамана “І дам табе вянок жыцця”, прысвечанага падзеям 1920 года на Случчыне?
117. “Я пачуцці хаваць не прывучана.
Ты любоў мая, Случчына!”. Назавіце аўтара.
118. У якой вёсцы нарадзілася паэтэса Галіна Каржанеўская?
119. “Уколе памяць занядбаная:
Даўно Лясішча не наведвала.
Жыве радня там спрацаваная,
Але прыязная і ветлая”.
З якога верша Галіны Каржанеўскай узяты гэтыя радкі?
120. Назавіце першы зборнік паэзіі Галіны Каржанеўскай.
121. Назавіце ўраджэнца Слуцка – аўтара кнігі вершаў “Формула травы”.
122. Назавіце рускага пісьменніка, перакладчыка, які нарадзіўся ў Слуцку, аўтара зборніка паэзіі “Лістота”.
123. Як называецца кніга вершаў Міколы Жука, выдадзеная ў 1996 годзе?
124. У якой вёсцы нарадзіўся пісьменнік Валерый Санько?
125. Назавіце слуцкага краязнаўца, аўтара кнігі “Старэйшая школа Беларусі”.
126. Назавіце зборнік паэзіі Галіны Каржанеўскай, які выйшаў з друку ў 2006 годзе.
127. Дзе і ў якім годзе нарадзілася мастачка Алена Бархаткова?
128. Назавіце работы мастачкі Алены Бархатковай, выкананыя ёю ў 1985 - 1993 гадах.
129. Назавіце работы Алены Бархатковай, у назвах якіх упамінаюцца поры года.
130. Назавіце мастака – ураджэнца Слуцка, аўтара серыі аўталітаграфій “Помнікі дойлідства Беларусі”.
131. У якім годзе і дзе нарадзіўся мастак Міхаіл Басалыга?
132. Назавіце мастака – аўтара серыі аўталітаграфій “Айчыну сваю баронячы”.
133. Хто з ураджэнцаў Слуцка быў заснавальнікам і мастацкім кіраўніком майстэрні мультфільмаў кінастудыі “Беларусіфільм”?
134. Назавіце ўраджэнца Слуцка, аднаго з сааўтараў сцэнарыя анімацыйнага фільма “Несцерка”.
135. У якой вёсцы нарадзілася мастачка Надзея Бранавец?
136. Назавіце беларускую пісьменніцу, творы якой ілюстравала Надзея Бранавец.
137. Назавіце ўраджэнца вёскі Лясішча, аўтара карцін “Праца ў агародзе”, “Провады навабранца”.
138. Назавіце гады жыцця мастака Антона Валатовіча.
139. У якіх мастацкіх жанрах выкананы работы мастака Мікалая Валынца?
140. У якім годзе і дзе нарадзіўся Мікалай Валынец?
141. Назавіце твор Мікалая Валынца, у якім аўтар увасобіў свой погляд на мінулае, сучаснасць і будучыню чалавецтва.
142. У якой вёсцы і ў якім годзе нарадзіўся мастак Уладзімір Вітко?
143. Адна з карцін Уладзіміра Вітко прысвечана абласному цэнтру Беларусі. Як яна называецца?
144. Назавіце карціны Уладзіміра Вітко, створаныя ім у 1985 і 1986 гадах, у якіх ёсць назвы пораў года.
145. Як называецца трыпціх Уладзіміра Вітко, створаны ім у 1988 годзе?
146. Назавіце мастака – ураджэнца вёскі Балотчыцы, які выканаў серыі афортаў да кніг “Вянок беларускіх народных песень”, “Палата кнігапісная”.
147. Назавіце гады жыцця мастацтвазнаўца і графіка, ураджэнца вёскі Танежыцы Пятра Герасімовіча.
148. У якой вёсцы нарадзіўся харавы дырыжор, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі Станіслаў Дробыш?
149. Як называўся фальклорны вакальна - харэаграфічны ансамбль, які ў 1979 годзе арганізаваў Станіслаў Дробыш?
150. Назавіце ўраджэнца Случчыны, стваральніка аднаго з першых у Беларусі харавых калектываў, які ў 1917 годзе быў рэарганізаваны ў Беларускі народны хор.
151. У якой вёсцы нарадзіўся беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст Уладзімір Тэраўскі?
152. Назавіце гады жыцця Уладзіміра Тэраўскага.
153. Назавіце п"есу Уладзіслава Галубка, якая была пастаўлена ў 1918 годзе, а музыку да спектакля напісаў Уладзімір Тэраўскі.
154. Дзе нарадзілася мастачка Галіна Стасевіч?
155. Назавіце ўраджэнку Слуцка, аўтара габеленаў “Раніца”, “Купалле”, “Восень”.
156. Назавіце мастака, аўтара пейзажа “Зіма на Случчыне”.
157. У якой вёсцы нарадзіўся мастак Іван Пратасеня?
158. Назавіце народных паэтаў Беларусі – герояў адной з карцін Івана Пратасені. Як называецца карціна?
159. Хто аўтар маляваных дываноў “Рай”, “Ліст да каханага”, “Дзева на водах”, “У райскім садзе”?
160. Назавіце беларускага майстра дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва, ураджэнку вёскі Раманава (цяпер Леніна).
161. Назавіце гады жыцця Алены Кіш.
162. Назавіце ўраджэнца вёскі Паўстынь, аднаго з аўтараў выдання “Гісторыя беларускага мастацтва” ў шасці тамах.
163. У якім годзе нарадзіўся беларускі мастацтвазнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996 год) Валерый Жук?
164. У 1985 годзе выйшла з друку кніга “Традыцыі і наватарства ў беларускім дэкаратыўна - прыкладным мастацтве”. Хто яе аўтар?
165. У якой вёсцы нарадзіўся мастак, аўтар плаката “Працоўная хвіліна – народнае багацце” Вячаслаў Мурашка?
166. Назавіце гады жыцця беларускай піяністкі, педагога, ураджэнкі Слуцка Валянціны Сямашка.
167. Дзе нарадзіўся мастак Уладзімір Хадаровіч?
168. Назавіце аўтара карцін “Хлеб”, “Лён”, “Нацюрморт з яблыкамі”.
169. У якім годзе ў Слуцку нарадзіўся мастак Уладзімір Цеслер?
170. Назавіце мастака – ураджэнца Слуцка, які атрымаў Гран - пры ХІ міжнароднага біенале плаката (1986 год).
171. Назавіце народную артыстку Беларусі, якая ў свой час вучылася ў Грэскай сярэдняй школе.
172. У якім годзе нарадзіўся мастак, заслужаны работнік культуры Беларусі Уладзімір Садзін?
173. З якога года мастак Уладзімір Садзін жыве ў Слуцку?
174. Назавіце мастака – аўтара серыі лінагравюр “Поры года”.
175. Назавіце мастака – выпускніка сярэдняй школы № 10 г. Слуцка.

Адказы

1. Якуб Колас.
2. Якуб Колас, паэма “Новая зямля”.
3. У 1925 - 1927 гадах.
4. У 1926 годзе.
5. “Слуцкія песняры”.
6. Паўлюк Шукайла, Язэп Сукала, Апанас Атава, Янка Відук, Іда Чырвань.
7. А. К. Сержпутоўскі.
8. 1880 - 1973 гады.
9. У Саратаве.
10. Тодар Кулеша.
11. Пра Альгерда Абуховіча.
12. Абразок “Перад раніцай... ”.
13. “Панскі гайдук”, “Юнак з Крошына”.
14. “На шляху з варагаў у грэкі”.
15. Францыск Скарына.
16. У Слуцку.
17. 1887 - 1920 гады.
18. У газеце “Наша ніва”.
19. Фабіян Шантыр.
20. Фабіян Шантыр.
21. У вёсцы Бязверхавічы.
22. 1902 - 1944 гады.
23. “Папоўскі шлюб”.
24. “Сын”, “Салаўі святога Палікара”, “Таварышы”, “Насуперак лёсу” (рукапіс).
25. У 1903 годзе ў вёсцы Нявязцы.
26. Апанас Майсеевіч Канановіч.
27. У газеце “Вясковы будаўнік”.
28. 1905 - 1966 гады.
29. У Слуцку.
30. Якуб Колас.
31. Кузьма Чорны.
32. Ян Скрыган.
33. Ян Скрыган.
34. У 1935 годзе.
35. Алесь Дудар.
36. Кузьма Чорны, Язэп Пушча.
37. Мікола Хведаровіч.
38. Мікола Хведаровіч.
39. Зінаіда Кобрык.
40. Зінаіда Кобрык.
41. Пра Алеся Вечара.
42. “Домік у Каломне”.
43. У вёсцы Машчыцы.
44. “Дзве думкі”.
45. 1905 - 1985 гады.
46. Юрка Гаўрук.
47. “Вясковыя рыскі”.
48. “Серадзібор”.
49. Алесь Змагар.
50. У вёсцы Балотчыцы.
51. 1913 - 1971 гады.
52. Антон Алешка.
53. Язэп Казіміравіч Лешчанка.
54. 1911 - 1984 гады.
55. “На парозе будучыні”, “Гарадок Устронь”, “Шэметы”.
56. Чапліцы.
57. У 1911 годзе ў вёсцы Еўлічы.
58. Слуцкую прафесійна - тэхнічнную школу.
59. Цімох Васільевіч Крысько.
60. У Маскве ў 1944 годзе, “Гартаванне”.
61. “Прамень будучыні”, “Шчасце паэта”.
62. За кнігі “Беларуская калыханка”, “Казкі”, “Чытанка - маляванка”.
63. “Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР”.
64. Часопіса “Вясёлка”.
65. “Случчына”.
66. “Паны Галаўлёвы”.
67. Васіль Вітка.
68. Васіль Вітка.
69. “Неба на замку”.
70. 22 снежня 1922 года ў засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі).
71. Аповесць “У прасторах жыцця”.
72. За тэтралогію “Пачакай, затрымайся... ”.
73. У 1977 годзе.
74. “Расці, Ганька”, “Доля знойдзе цябе”, “Новы свет”, “Пачакай, затрымайся... ”.

75. Ганька.
76. У Слуцкім педагагічным вучылішчы.
77. Зялёная Дуброва.
78. “Мая ідылія”.
79. “Блізкія знаёмыя”.
80. У 1988 годзе.
81. Мікола Хведаровіч.
82. Максім Лужанін.
83. Рува Рэйзін.
84. “Чырванеюць вішні”, “Рокаты дальняй прыстані”, “Крывавыя знічкі на снезе”, “Мы – маладая гвардыя”.
85. 1911 - 1979 гады.
86. У вёсцы Казловічы.
87. Ян Пятроўскі.
88. Рыгор Родчанка.
89. Уладзімір Агіевіч.
90. Васіль Вітка.
91. Славінск.
92. “Вясна, хлопцы, вясна”.
93. У 1941 годзе.
94. “Бабруйск”, “Нясвіж”, “Магілёў”, “Брэст”.
95. Выцінанка.
96. Алесь Траяноўскі.
97. У вёсцы Ушаловічы.
98. У вёсцы Працавічы.
99. 1930 - 1996 гады.
100. Лявон Шырын.
101. У 1931 годзе.
102. У вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя).
103. “Калодзеж”.
104. Паэму “Мёртвыя душы”.
105. “Мора Герадота”, “Градабой”, “Хлопцы, чые вы будзеце... ”.
106. У вёсцы Грэск.
107. У 1985 годзе.
108. Вёска Клешава.
109. “Сабачае сэрца”.
110. “Асеннія халады”.
111. За кнігу прозы “Праклятая любоў”.
112. Літаратурнай прэміяй Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа.
113. Гаўрыіл Траяпольскі.
114. Пра раку Лакнея.
115. “Палігон”.
116. Алесь Пашкевіч.
117. Галіна Каржанеўская.
118. У вёсцы Лясішча.
119. З верша “Слуцкай радні”.
120. “На мове шчасця”.
121. Яўген Гучок.
122. Пётр Кошаль.
123. “Ля падножжа маіх святынь”.
124. У вёсцы Вялікая Сліва.
125. Рыгор Родчанка.
126. “Вершаняты”.
127. У Слуцку ў 1965 годзе.
128. “Сакавік”, “Яблыні”, “Пасля дажджу”, “Бэз”, “Зімовы сад”, “Пачатак лета”.
129. “Зімовы сад”, “Пачатак лета”, “Ранняя вясна”.
130. Уладзімір Басалыга.
131. У 1942 годзе ў Слуцку.
132. Міхаіл Басалыга.
133. Алег Белавусаў.
134. Алег Белавусаў.
135. У вёсцы Маяк.
136. Цётка (Элаіза Пашкевіч).
137. Антон Валатовіч.
138. 1940 - 1971 гады.
139. Партрэт і пейзаж.
140. У 1921 годзе ў вёсцы Цалевічы.
141. “Касмічная паэма”.
142. У вёсцы Грэск у 1933 годзе.
143. “Стары Віцебск”.
144. “Восень”, “Зіма”.
145. “Зямля з небам гаворыць”.
146. Уладзімір Вішнеўскі.
147. 1912 - 1990 гады.
148. У вёсцы Заграддзе.
149. “Валачобнікі”.
150. Уладзімір Тэраўскі.
151. У вёсцы Раманава (цяпер Леніна).
152. 1871 - 1938 гады.
153. “Бязвінная кроў”.
154. У Слуцку.
155. Галіна Стасевіч.
156. Іван Пратасеня.
157. У вёсцы Старцавічы (Знамя).
158. Янка Купала і Якуб Колас. “Развітанне ў Ляўках Я. Коласа і Я. Купалы”.
159. Алена Кіш.
160. Алена Кіш.
161. 1896 - 1949 гады.
162. Валерый Жук.
163. У 1949 годзе.
164. Валерый Жук.
165. У вёсцы Бязверхавічы.
166. 1868 - 1938 гады.
167. У Слуцку.
168. Уладзімір Хадаровіч.
169. У 1951 годзе.
170. Уладзімір Цеслер.
171. Вольга Клебановіч.
172. У 1924 годзе.
173. З 1945 года.
174. Уладзімір Садзін.
175. Георгій Скрыпнічэнка.

Читать далее