РАЗДЗЕЛ 11

Пытанні

1. Назавіце воласці Слуцкага павета, якія знаходзіліся, па дадзеных 1909 года, на сучаснай тэрыторыі Слуцкага раёна.
2. Якую плошчу займае тэрыторыя Слуцкага раёна?
3. Колькі сельсаветаў у Слуцкім раёне?
4. Назавіце сельсаветы Слуцкага раёна.
5. Які самы маланаселены сельсавет раёна па дадзеных на 1 студзеня 2007 года? Колькі ў ім жыхароў?
6. У якім сельсавеце раёна сама больш жыхароў і колькі па дадзеных на 1 студзеня 2007 года?
7. Назавіце вёску – цэнтр Акцябрскага сельсавета.
8. Назавіце вёску – цэнтр Першамайскага сельсавета.
9. З якімі раёнамі Мінскай вобласці мяжуе Слуцкі раён?
10. Колькі ў Слуцкім раёне сельскіх населеных пунктаў?
11. Назавіце населеныя пункты Акцябрскага сельсавета.
12. Назавіце населеныя пункты Амговіцкага сельсавета.
13. Назавіце населеныя пункты Беліцкага сельсавета.
14. Назавіце населеныя пункты Бокшыцкага сельсавета.
15. Назавіце населеныя пункты Вясейскага сельсавета.
16. Назавіце населеныя пункты Гацукоўскага сельсавета.
17. Назавіце населеныя пункты Грэскага сельсавета.
18. Назавіце населеныя пункты Знаменскага сельсавета.
19. Назавіце населеныя пункты Ісернскага сельсавета.
20. Назавіце населеныя пункты Казловіцкага сельсавета.
21. Назавіце населеныя пункты Кіраўскага сельсавета.
22. Назавіце населеныя пункты Ленінскага сельсавета.
23. Назавіце населеныя пункты Маяцкага сельсавета.
24. Назавіце населеныя пункты Паўстынскага сельсавета.
25. Назавіце населеныя пункты Першамайскага сельсавета.
26. Назавіце населеныя пункты Покрашаўскага сельсавета.
27. Назавіце населеныя пункты Рачкавіцкага сельсавета.
28. Назавіце населеныя пункты Сорагскага сельсавета.
29. Назавіце населеныя пункты Сяражскага сельсавета.
30. Назавіце вёску – цэнтр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Раманава”.
31. Назавіце вёску – цэнтр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Вітка - Агра”.
32. Назавіце вёску – цэнтр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Слуцкая Ніва”.
33. Назавіце вёску – цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства “Крывая Града”.
34. Назавіце вёску – цэнтр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Наша Ніва”.
35. У якіх сельскіх населеных пунктах раёна колькасць пастаяннага насельніцтва па стану на 1 студзеня 2007 года перавышала 1 000 чалавек?
36. Назавіце сельскі населены пункт, у якім па стану на 1 студзеня 2007 года было 2 073 чалавекі пастаяннага насельніцтва – больш, чым у іншых вёсках раёна.
37. Як называлася вёска Панічы з 1939 года да 1994 года?
38. Як называлася вёска Прагрэс да 1964 года?
39. Да 1921 года на Случчыне была вёска Раманава. Як цяпер яна называецца?
40. Як называлася вёска Знамя да 1964 года?
41. Да 1949 года на Случчыне была вёска Трактар. Як цяпер яна называецца?
42. Баслаўцы, Баславічы… А як цяпер называецца гэта вёска?
43. Назавіце вёску, назва якой паходзіць ад слова, што азначае –дужы, вялікага росту і сілы чалавек.
44. Як называлася вёска Ветка да 1964 года?
45. Назавіце вёску, якая ў 1536 годзе належала каралеве Боне і была цэнтрам воласці ў Троцкім ваяводстве.
46. Назавіце вёскі, назвы якіх паходзяць ад слова, што азначае невялікі шклозавод.
47. Назавіце вёску, назва якой паходзіць ад месца былога двара, сядзібы.
48. У якой вёсцы знаходзіцца помнік архітэктуры XVII стагоддзя – касцёл езуітаў?
49. Да 1935 года ў Слуцкім раёне была вёска Цараўцы. Як цяпер яна называецца?
50. Як раней называлася вёска Маяк?
51. У якой вёсцы знаходзіцца воцатны завод?
52. Назавіце сучасную вёску – радзіму беларускіх вучоных К. Ф. Барысаўца, К. А. Валасовічв, Т. М. Дасаевай, пісьменніка П. А. Місько, мастака І. М. Пратасені.
53. У геаграфічным слоўніку 1888 года напісана: “… мясцовасць хвалістая, глеба ўраджайная, мае 30 паўнадзельных участкаў зямлі. Жывуць 729 жыхароў абодвух полаў, 106 двароў”. Пра якую вёску ішла гаворка?
54. Назавіце вёску, назва якой паходзіць ад слова, што азначае прыродную мінеральную сыравіну.
55. Назавіце вёску, назва якой паходзіць ад слоў, што азначаюць незамярзаючую крынічку, рэчку.
56. Пра гэтага рускага паэта сучаснік пісаў: “С глазу на глаз и вне круга товарищей он был любезен, речь его была интересна, всегда оригинальна и немного язвительна. Но в своём обществе это был настоящий дьявол, воплощение шума, буйства, разгула, насмешки…”. Імем гэтага “дьявола” названа адна з вуліц Слуцка. Хто гэта?
57. У Слуцку ёсць вуліцы, назвы якіх паходзяць ад назваў гарадоў Расійскай Федэрацыі. Назавіце гэтыя гарады.
58. Пісьменнік Альгерд Абуховіч у сваіх успамінах аб знаходжанні ў Кіеве пісаў: “Рух на Крашчаціку… не быў большым, чым у Слуцку на Мастовай вуліцы ў тарговы дзень”. Як цяпер называецца былая Мастовая вуліца?
59. Якія поры года далі назвы слуцкім вуліцам?
60. Назавіце слуцкія вуліцы, назвы якіх паходзяць ад назваў раённых цэнтраў Мінскай вобласці.
61. Які раённы цэнтр Магілёўскай вобласці даў назву слуцкай вуліцы?
62. Назавіце слуцкія вуліцы, назвы якіх паходзяць ад назваў гарадоў - герояў.
63. Назавіце народных паэтаў Беларусі, імёнамі якіх названы вуліцы ў Слуцку.
64. Назавіце пісьменнікаў – ураджэнцаў Случчыны, імёнамі якіх названы вуліцы ў Слуцку.
65. “До одинадцатилетнего возраста он воспитывался в родительском доме. Страсть к поэзии проявилась в нём с первыми понятиями: на восьмом году возраста, умея уже читать и писать, он сочинял на французском языке маленькие комедии и эпиграммы на своих учителей”. Імем гэтага паэта названа вуліца ў Слуцку. Хто ён?
66. Назавіце аўтара аповесці “Степь. История одной поездки”, імем якога названа вуліца ў Слуцку.
67. Назавіце Героя Савецкага Саюза – ураджэнца Случчыны, імя якога носіць адна са слуцкіх вуліц.
68. Якія вуліцы Слуцка названы па напрамках свету?
69. Назавіце рускіх пісьменнікаў, імёнамі якіх названы вуліцы ў Слуцку.
70. Адна з вуліц Слуцка носіць імя былога старшыні гарадскога выканаўчага камітэта. Назавіце яго.
71. Адна з вуліц Слуцка паходзіць ад беларускага горада, які вядомы з 1017 года. Назавіце гэту вуліцу.
72. Некалі ў Слуцку была вуліца Сенатарская. Як цяпер яна называецца?
73. Некалі ў Слуцку была вуліца Шырокая. Як цяпер яна называецца?
74. У Слуцку ёсць вуліца Нахімава. Назавіце яго імя і імя па бацьку.
75. Назавіце рускага кампазітара (жыў у 1840 - 1893 гадах), імем якога названа адна са слуцкіх вуліц.
76. У Слуцку ёсць вуліца, якая носіць імя дзяячкі нямецкага, польскага і міжнароднага рабочага руху, аднаго з кіраўнікоў і тэарэтыкаў польскай сацыял - дэмакратыі, аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Германіі. Назавіце гэтага чалавека.
77. На якой слуцкай вуліцы знаходзіцца завод “Эмальпасуда”?
78. Назавіце Героя Сацыялістычнай Працы – ураджэнца Слуцка, імем якога названа адна са слуцкіх вуліц.
79. Назавіце сапраўднае прозвішча С. М. Кірава, імем якога названа вуліца ў Слуцку.
80. Ён узначаліў Пераяслаўскую раду ў 1654 годзе, якая абвясціла ўз’яднанне Украіны з Расіяй, яго імя носіць адна са слуцкіх вуліц. Хто гэты чалавек?
81. Назавіце рускага паэта, аўтара рамантычнай балады “Касандра”, імем якога названа вуліца ў Слуцку.
82. Назавіце гады жыцця М. І. Калініна, імем якога названа адна са слуцкіх вуліц.
83. Рускі літаратурны крытык і публіцыст В. Р. Бялінскі пісаў, што разам з яго напеўнай лірыкай у літаратуру “… смело вошли и лапти, и рваные кафтаны, и всколоченные бороды, и старые онучи – и вся эта грязь превратилась у него в чистое золото поэзии”. Назавіце гэтага паэта, імем якога названа вуліца ў Слуцку.
84. Колькі ў Слуцку Чырвонаармейскіх завулкаў?
85. Адна з вуліц Слуцка названа імем Н. К. Крупскай. Дзе яна нарадзілася?
86. У якім годзе выйшаў з друку першы зборнік баек І. А. Крылова, імем якога названа вуліца ў Слуцку?
87. Назавіце гады жыцця Героя Савецкага Саюза П. І. Купрыянава, імем якога названа адна са слуцкіх вуліц.
88. Адна з вуліц Слуцка носіць імя рускага палкаводца, генерал - фельдмаршала. Назавіце яго.
89. Назавіце гады жыцця Кузьмы Чорнага, імем якога названа вуліца ў Слуцку.
90. Назавіце сапраўдныя імя, імя па бацьку і прозвішча Максіма Горкага, імем якога названа вуліца ў Слуцку.
91. Назавіце гады жыцця І. У. Мічурына, імя якога носіць адна са слуцкіх вуліц.
92. Якое прамысловае прадпрыемства знаходзіцца на вуліцы Галавашчанкі ў Слуцку?
93. На якой слуцкай вуліцы знаходзіцца прадпрыемства “Металіст”?
94. На якой вуліцы ў Слуцку ўстаноўлены помнік !4 - ці слуцкім партызанам?
95. На якой вуліцы ў Слуцку знаходзіцца прадпрыемства мастацкіх вырабаў “Слуцкія паясы”?
96. Дзе нарадзіўся А. В. Сувораў, імем якога названа адна са слуцкіх вуліц?
97. У Слуцку чатыры завулкі носяць імя дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Расіі, які жыў у 1873 - 1918 гадах. Назавіце яго.
98. Назавіце гады жыцця Эрнста Тэльмана, імем якога названа вулІца ў Слуцку.
99. На якой слуцкай вуліцы знаходзіцца філіял № 615 адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк”?
100. Дзе нарадзіўся І. С. Тургенеў, імем якога названа вуліца ў Слуцку?
101. На якой слуцкай вуліцы знаходзіцца мэблевая фабрыка?

Адказы

1. Слуцкая, Грэская, Раманаўская, Цараўская, Чапліцкая воласці.
2. 1 821 квадратны кіламетр.
3. 19 сельсаветаў.
4. Акцябрскі, Амговіцкі, Беліцкі, Бокшыцкі, Вясейскі, Гацукоўскі, Грэскі, Знаменскі, Ісернскі, Казловіцкі, Кіраўскі, Ленінскі, Маяцкі, Паўстынскі, Першамайскі, Покрашаўскі, Рачкавіцкі, Сорагскі, Сяражскі сельсаветы.
5. Сорагскі сельсавет (679 чалавек пастаяннага насельніцтва).
6. У Сяражскім сельсавеце (3 812 чалавек пастаяннага насельніцтва).
7. Селішча.
8. Гольчычы.
9. З Пухавіцкім, Старадарожскім, Салігорскім, Капыльскім, Уздзенскім, Любанскім раёнамі.
10. 210 сельскіх населеных пунктаў.
11. Бязверхавічы (вёска), Бязверхавічы (пасёлак), Рэтаўшчына, Цалевічы, Акцябр, Еўлічы, Машчыцы, Селішча.
12. Амговічы, Аступішча, Гутніца, Дворышча, Каліта, Кучына, Чырвоная Старонка, Краснае, Ляхава, Новы Гуткоў, Стары Гуткоў, Паўлаўка, Ціхань, Падлошыца, Падстарэва, Рубеж, Сліўка, Старэва, Тарасаўка, Хінолаўка, Хорашава.
13. Балотчыцы, Белічы, Горкі, Квасынічы, Млынка, Навабелічы, Чыжоўка.
14. Бокшыцы, Васілінкі, Гарадзішча, Гарохаўка, Забалаць, Загор’е, Заполле, Кухты, Малая Падзер, Міхейкі, Малоткава, Новая Ніва, Прошчыцы, Уланава, Радзічава, Ушаловічы.
15. Бярозаўка, Вясея, Боркі, Буслаўка, Васількова, Ізбудзішча, Камора, Краснае Сяло, Ленькі, Ліпнікі, Лошыца, Муравішчына, Мялешкі, Набушава, Папоўцы, Слабада, Таліца.
16. Азярцы, Белая Лужа, Белы Бор, Буда Грэская, Вежы, Гацук, Залессе, Крывая Града.
17. Астравок, Вераб’ёва, Грэск, Забелы, Марозы, Прагрэс, Старына, Швяды, Сцяпкова, Ульянаўка, Шышчыцы, Яўладавічы.
18. Барок, Беларусь, Ванькоўшчына, Вішнёўка, Малінаўка, Усход, Дуброва, Знамя, Красная Ніва, Лапацічы, Міхайлаўка, Сахалін, Свабодны, Сераднякі (вёска), Сераднякі (пасёлак), Хлебны Клін.
19. Вялікі Быкоў, Малы Быкоў, Гуляева, Ісерна, Калінаўка, Малінаўка, Нежаўка, Навасёлкі, Панічы.
20. Агароднікі, Вялікая Падзер, Бліжнія Бандары, Дальнія Бандары, Валаты, Вялікая Сліва, Казловічы, Лесуны, Малая Сліва, Ячава.
21. Агароднікі, Вялікае Журава, Іванаўскія Агароднікі, Івань, Навадворцы, Кірава, Лясішча, Кляпчаны, Маглышы, Малая Падзер, Новы Двор, Устрань, Працавічы.
22. Заляддзе, Кажушкі, Леніна, Нявязцы, Падлессе, Славінск, Цяраспаль, Ульянаўка, Шалавічы.
23. Боркі, Ветка, Клешава, Леткаўшчына, Маяк, Мусічы, Шулякі.
24. Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь, Рабак.
25. Апаліны, Баравая, Гольчычы, Жылін Брод, Кальчыцы, Шантароўшчына, Палікараўка, Ніва, Кулікі, Навінкі, Пільня, Ржаўка, Строхава, Таковішча.
26. Адамова, Ануфравічы, Бабовішчы, Вынішчы, Замосце, Ленькі, Паўлаўка, Покрашава, Рудня.
27. Бялевічы, Замошша, Кавержыцы, Лядна, Славіна, Малышэвічы, Новыя Рачкавічы, Прыдзіркі, Пятніцы, Рачкавічы, Танежыцы, Чайчыцы, Чапліцы (вёска), Чапліцы (пасёлак), Юлісіно.
28. Аступішча, Волашава, Круглае, Мелітонова, Рыжыца, Сорагі.
29. Бранавічы, Бранава, Варкавічы, Качалава, Лучнікі, Паўлаўка, Падліпцы, Сярагі.
30. Леніна.
31. Акцябр.
32. Кірава.
33. Гацук.
34. Дзесяціны.
35. У вёсках Вясея (1 347 чалавек), Гацук (1 034 чалавекі), Грэск (2 073 чалавекі), Лучнікі (1 629 чалавек).
36. Грэск.
37. Калініна.
38. Ліхадзея.
39. Леніна.
40. Старцавічы.
41. Акцябр.
42. Барок.
43. Валаты.
44. Хранова.
45. Грэск.
46. Гутніца, Стары Гуткоў, Новы Гуткоў.
47. Дворышча.
48. У вёсцы Замосце.
49. Кірава.
50. Дзюдзева.
51. У вёсцы Покрашава.
52. Знамя.
53. Пра вёску Лядна.
54. Рудня.
55. Таліца.
56. М. Ю. Лермантаў.
57. Масква, Смаленск.
58. Вуліца Максіма Багдановіча.
59. Зіма (вуліца Зімняя), вясна ( вуліца Вясенняя).
60. Вуліцы Капыльская, Любанская, Салігорская, Старадарожская.
61. Бабруйск.
62. Вуліцы Мінская, Маскоўская, Смаленская.
63. Янка Купала, Якуб Колас.
64. Антон Алешка, Мікола Лобан.
65. А. С. Пушкін.
66. А. П. Чэхаў.
67. А. І. Уласавец.
68. Вуліцы Заходняя, Паўночная, Усходняя.
69. І. А. Ганчароў, С. А. Ясенін, В. А. Жукоўскі, А. В. Кальцоў, М. Ю. Лермантаў, І. А. Крылоў, М. В. Ламаносаў, М. Горкі, У. У. Маякоўскі, М. А. Някрасаў, М. А. Астроўскі, А. С. Пушкін, Л. М. Талстой, І. С. Тургенеў, А. П. Чэхаў.
70. Я. С. Козінцаў - Пракопчык.
71. Брэсцкая.
72. Вуліца Камсамольская.
73. Вуліца Камсамольская.
74. Павел Сцяпанавіч.
75. П. І. Чайкоўскі.
76. Роза Люксембург.
77. На вуліцы Камсамольскай.
78. С. А. Козберг.
79. Кострыкаў.
80. Багдан Хмяльніцкі.
81. В. А. Жукоўскі.
82. 1875 - 1946 гады.
83. А. В. Кальцоў.
84. Чатыры Чырвонаармейскія завулкі.
85. У Пецярбургу.
86. У 1809 годзе.
87. 1926 - 1944 гады.
88. М. І. Кутузаў.
89. 1900 - 1944 гады.
90. Аляксей Максімавіч Пешкаў.
91. 1855 - 1935 гады.
92. Цукроварафінадны камбінат.
93. На вуліцы Манахава.
94. На вуліцы Камсамольскай.
95. На вуліцы Тутарынава.
96. У Маскве.
97. М. С. Урыцкі.
98. 1886 - 1944 гады.
99. На вуліцы Чэхава.
100. У горадзе Арол.
101. На вуліцы Капыльскай.