РАЗДЗЕЛ 2

Пытанні

1. Што адбывалася на Случчыне ў пачатку ХVІ стагоддзя (1502, 1503, 1505, 1506 гады)?
2. Якія мястэчкі былі ў складзе Слуцкага княства ў ХVІ стагоддзі?
3. Тэрыторыі якіх сучасных раёнаў Беларусі займала Слуцкае княства ў ХVІ стагоддзі?
4. У склад якога ваяводства і ў якой якасці ўвайшло Слуцкае княства ў 1507 годзе?
5. Назавіце слуцкага князя, пад чыім камандаваннем былі разбіты крымскія татары на рэках Уза і Прыпяць у 1502 і 1503 гадах.
6. Як звалі жонку слуцкага князя Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча?
7. Назавіце бацьку жонкі слуцкага князя Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча.
8. Назавіце гісторыка ХVІ стагоддзя, які пісаў:
“Настасся, княгіня Слуцкая, сваіх баяр
Паслала перахапіць палахлівых татар.
Шмат іх пад Капылём было забіта
І горлам ля Пятровіч заплаціла мыта”.
9. У якім годзе Слуцк быў спалены мяцежнымі войскамі князя Міхаіла Глінскага?
10. З кім ваявала слуцкае апалчэнне на Украіне ў 1511 годзе?
11. Назавіце аўтара рамана “Храм без бога”, у якім расказваецца пра набегі крымскіх татар на Случчыну.
12. Чый вобраз знаходзіцца ў цэнтры рамана “Храм без бога”, у якім расказваецца пра набегі крымскіх татар на Случчыну?
13. “Сустрэча з загонам шляхціцаў Валадковічаў, перамога над татарамі распалілі дух маладога Алелькі. І хаця ў першыя ночы пасля сечы, як толькі князь заплюшчваў вочы, адразу паўставалі перад ім раз"юшаныя, скажоныя злосцю і нянавісцю твары ваяроў, забітыя і параненыя людзі, два тыя татарыны, якіх ён сам засек. Упарта лезла ў галаву думка, што ён, Алелька, цудам застаўся жывы ў гэтай жорсткай сечы – Юрый усё ж не думаў вяртацца ў Слуцк. Не мог ён хавацца за замкавыя сцены, калі ўся Літва паўстала на ворага”. З якога твора ўзяты гэты ўрывак?
14. Назавіце слуцкага князя, які ў складзе велікакняжацкай дружыны ўдзельнічаў у бітве пад Оршай 8 верасня 1514 года супраць войскаў вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ.
15. Як звалі дзяцей слуцкага князя Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча і княгіні Анастасіі?
16. Назавіце рэжысёра - пастаноўшчыка фільма “Анастасія Слуцкая”.
17. Назавіце актрысу – выканаўцу галоўнай ролі ў фільме “Анастасія Слуцкая”.
18. Хто аўтар сцэнарыя фільма “Анастасія Слуцкая”?
19. На якой кінастудыі створаны фільм “Анастасія Слуцкая”?
20. Калі ў Слуцку адбыўся прэм"ерны паказ фільма “Анастасія Слуцкая”?
21. Хто з выканаўцаў роляў у фільме “Анастасія Слуцкая” прыязджаў у Слуцк на прэм"ерны паказ фільма?
22. Якую ролю ў фільме “Анастасія Слуцкая” выканаў акцёр Генадзь Давыдзька?
23. Назавіце акцёра – выканаўцу ролі князя Друцкага ў фільме “Анастасія Слуцкая”.
24. У якім годзе пачаліся запісы ў “Слуцкім памянніку”?
25. Назавіце летапісны твор, у якім гаворыцца пра набегі крымскіх татар на Случчыну: “Але мужна бараніліся случакі, якіх абавязвала шлюбам і просьбаю княгіня Анастасія, каб адзінага дзедзіча свайго ад гвалту паганскага цвёрда баранілі. Мноства татараў пад замкам палегла, бо шмат шляхты ды іншых князёў на той час у княгіні Анастасіі ў Слуцку служылі”.
26. Як звалі дзяцей слуцкага князя Юрыя І Сямёнавіча Алелькавіча і княгіні Алены?
27. Назавіце гады жыцця слуцкага князя Юрыя І Сямёнавіча Алелькавіча.
28. Хто быў слуцкім князем у 1542 - 1578 гадах?
29. У які час у Слуцку дзейнічаў рускі публіцыст і царкоўны дзеяч Арцемій?
30. У якой вайне ўдзельнічала дружына слуцкага князя ў 1564 годзе?
31. У склад якой дзяржавы ўвайшло Слуцкае княства ў 1569 годзе?
32. Назавіце жонку слуцкага князя Юрыя ІІ Юр"евіча Алелькавіча.
33. Як звалі сыноў слуцкага князя Юрыя ІІ Юр"евіча Алелькавіча?
34. У які час пры двары слуцкага князя жыў гісторык і паэт Мацей Стрыйкоўскі?
35. Назавіце самы значны твор Мацея Стрыйкоўскага, над якім ён працаваў у Слуцку.
36. Каму прысвечана гістарычная хроніка Мацея Стрыйкоўскага “Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага”?
37. Назавіце першага беларускага мемуарыста, ва ўспамінах якога ёсць звесткі пра Случчыну.
38. “Року того ж 78, в листопаде дня 9, в день неделный, умерл княже его милость Юрей Слуцкий, пре велке богатства и скарбы славный пан”. Назавіце аўтара гэтых успамінаў пра смерць 9 лістапада 1578 года слуцкага князя Юрыя ІІ Юр"евіча Алелькавіча.
39. Да якога года адносяцца першыя звесткі пра друкаванне ў Слуцку музычных нот?
40. Назавіце гады жыцця слуцкага князя Юрыя ІІІ Юр"евіча Алелькавіча.
41. У 1791 - 1793 гадах у склад Случарэцкага павета ўваходзілі Старыя Дарогі (пад назвай Дарогі). А да якога года адносяцца першыя гістарычныя звесткі пра іх?
42. У якіх гадах Слуцк і Слуцкае княства былі падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі?
43. 1 мая 1585 года ў сям і слуцкага князя Юрыя ІІІ Юр"евіча Алелькавіча нарадзілася дачка Сафія. Назавіце імя яе маці.
44. Назавіце гады жыцця Сафіі Юр"еўны Алелькавіч.
45. Назавіце князя – мужа Сафіі Алелькавіч.
46. Як Праваслаўная Царква адзначыла заслугі Сафіі Алелькавіч перад праваслаўем?
47. “Звёздочка! Ты сохранилась в созвездии Слуцком едина
Между литовскими славой ярчайшая первая дочь!”.
Хто аўтар гэтых радкоў, прысвечаных Сафіі Слуцкай?
48. Калі (па новаму стылю) адзначаецца Дзень памяці святой Сафіі Слуцкай?
49. У якім годзе ў Слуцку пачало дзейнічаць Прэабражэнскае праваслаўнае царкоўнае брацтва?
50. У якім годзе князь зацвердзіў правілы першых у Слуцку рамесных цэхаў?
51. Як аднеслася насельніцтва Слуцка да царкоўнай уніі 1569 года?
52. “… а посадом и городом и торги тот город Слуцк города Минска больши и лутчи”. Хто так пісаў і калі?
53. У якім годзе Слуцк быў захоплены казацкім атрадам Севярына Налівайкі?
54. У якім годзе быў заснаваны ў Слуцку Свята - Прэабражэнскі праваслаўны манастыр?

Адказы

1. Набегі крымскіх татар і аблогі імі Слуцка.
2. Дарогі, Любань, Петрыкаў, Пясочнае, Ленін, Семежава, Тонва (цяпер Тонава).
3. Тэрыторыі Слуцкага, Салігорскага, Капыльскага, Любанскага, Старадарожскага і часткі тэрыторый Уздзенскага, Глускага, Петрыкаўскага, Жыткавіцкага раёнаў.
4. У склад Навагрудскага ваяводства ў якасці самастойнай адміністрацыйна - тэрытарыяльнай адзінкі.
5. Сямён Міхайлавіч Алелькавіч.
6. Анастасія.
7. Мсціслаўскі князь Іван Юр"евіч.
8. Мацей Стрыйкоўскі.
9. У 1508 годзе.
10. З крымскімі татарамі.
11. Вітаўт Чаропка.
12. Вобраз воіна слуцкай дружыны Мацея Кузьмініча.
13. З рамана Вітаўта Чаропкі “Храм без бога”.
14. Юрый І Сямёнавіч Алелькавіч.
15. Сын Юрый, дачка Аляксандра.
16. Юрый Ялхоў.
17. Святлана Зелянкоўская.
18. Анатоль Дзялендзік.
19. На кінастудыі “Беларусьфільм”.
20. 22 ліпеня 2003 года.
21. Святлана Зелянкоўская, Анатоль Кот.
22. Ролю слуцкага князя Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча.
23. Анатоль Кот.
24. У 1517 годзе.
25. “Хроніка Быхаўца”.
26. Сыны Юрый і Сямён, дачка Сафія.
27. 1492 - 1542 гады.
28. Юрый ІІ Юр"евіч Алелькавіч.
29. У 1555 - 1570 гадах.
30. У Лівонскай вайне.
31. У склад Рэчы Паспалітай.
32. Кацярына Тэнчынская.
33. Юрый, Ян - Сямён, Аляксандр.
34. У 1576 - 1578 гадах.
35. “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі”.
36. Слуцкаму князю Юрыю ІІ Юр"евічу Алелькавічу.
37. Фёдар Еўлашоўскі.
38. Фёдар Еўлашоўскі.
39. Да 1580 года.
40. 1559 - 1586 гады.
41. Да 1582 года.
42. У 1582 - 1592 гадах.
43. Барбара.
44. 1585 - 1612 гады.
45. Януш Радзівіл.
46. Залічыла ў святыя Праваслаўнай Царквы (кананізавала).
47. Саламон Рысінскі.
48. 1 красавіка.
49. У 1586 годзе.
50. У 1590 годзе.
51. Насельніцтва Слуцка не прызнала царкоўную унію.
52. Маскоўскі дыпламат дзяк Трыфан Карабейнікаў у 1593 годзе.
53. У 1595 годзе.
54. У 1600 годзе.

Читать далее