РАЗДЗЕЛ 10

Пытанні

1. Да 1944 года ў Савецкім Саюзе былі два гарады з аднолькавай назвай – Слуцк. Адзін – гэта наш горад. А ў якой вобласці знаходзіўся другі Слуцк? Як называецца гэты горад цяпер?
2. У склад якой вобласці ўваходзіў Слуцкі раён у 1944 - 1954 гадах?
3. З першых дзён вызвалення Слуцкага раёна ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе пачалі дзейнічаць тры машынна - трактарныя станцыі. Назавіце іх.
4. Колькі цагляных і драўляных дамоў было ў Слуцку ў канцы 1945 года?
5. Колькі квадратных метраў складаў жыллёвы фонд Слуцка ў канцы 1945 года?
6. У жніўні 1945 года на базе машынна - трактарнай станцыі пачаў працаваць маторарамонтны завод. Як цяпер называецца гэта прадпрыемства?
7. Назавіце старшыню гарадскога выканаўчага камітэта ў 1944 - 1946 гадах.
8. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1944 - 1945 гадах.
9. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1945 - 1948 гадах.
10. Назавіце старшыню гарадскога выканаўчага камітэта ў 1946 - 1950 гадах.
11. У якім годзе ў Слуцку адкрыўся аўтобусны рух?
12. Назавіце Героя Сацыялістычнай Працы, які з 1948 года працаваў дырэктарам сярэдняй школы № 10 г. Слуцка.
13. У якім годзе пачаліся работы па асваенню Старобінскага радовішча калійных соляў, дзе пачалі працаваць і некаторыя жыхары Случчыны?
14. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1948 - 1953 гадах.
15. У якім годзе адбыўся першы выпуск навучэнцаў школы майстроў па вырабу масла і сыру?
16. Назавіце сучасную слуцкую навучальную ўстанову, папярэдніцай якой была школа майстроў па вырабу масла і сыру?
17. У якім годзе ў Слуцку адкрылася дзіцячая музычная школа?
18. У якім годзе створаны тэатральны калектыў гарадскога Дома культуры – папярэднік тэатра драмы і камедыі імя Уладзіслава Галубка?
19. Назавіце старшыню гарадскога выканаўчага камітэта ў 1950 - 1959 гадах.
20. У якім годзе ў Слуцку адкрыўся краязнаўчы музей?
21. У якім годзе пачала працаваць Палажэвіцкая школа механізацыі сельскай гаспадаркі?
22. Назавіце сучасную слуцкую навучальную ўстанову, папярэдніцай якой была Палажэвіцкая школа механізацыі сельскай гаспадаркі.
23. У якім годзе выпусціў першую прадукцыю хлебазавод?
24. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1953 - 1957 гадах.
25. У якім годзе створана прадпрыемства меліярацыйных сістэм?
26. У якім годзе мэблевая арцель пераўтворана ў мэблевую фабрыку?
27. Назавіце сельсаветы былога Грэскага раёна, якія ў 1956 годзе ўвайшлі ў склад Слуцкага раёна.
28. У якім годзе ў Слуцку быў поўнасцю адноўлены даваенны жыллёвы фонд?
29. У 1957 годзе першую прадукцыю выпусціла прадпрыемства – папярэдніх макароннай фабрыкі. Як яно называлася?
30. У якім годзе створаны духавы аркестр гарадскога Дома культуры?
31. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1957 - 1959 гадах.
32. Назавіце ўраджэнца вёскі Сорагі, які ў 1958 - 1961 гадах быў начальнікам касмадрома Байканур.
33. У якім годзе ў Слуцку адкрыўся кінатэатр “Беларусь”?
34. Назавіце сельсаветы былога Чырвонаслабодскага раёна, якія ў 1959 годзе ўвайшлі ў склад Слуцкага раёна?
35. З якой станцыяй чыгунка злучыла Слуцк у 1959 годзе?
36. Назавіце Героя Сацыялістычнай Працы, які ў 1959 - 1991 гадах быў старшынёй калгаса імя С. М. Кірава.
37. Назавіце старшыню гарадскога выканаўчага камітэта ў 1959 - 1967 гадах.
38. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1959 - 1961 гадах.
39. Як называлася арцель, на базе якой у 1960 годзе створана фабрыка мастацкіх вырабаў?
40. У якім годзе створаны племянны птушкагадоўчы завод?
41. У якім годзе ў Слуцку пачалася газіфікацыя жылля?
42. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1961 - 1962 гадах.
43. У якім годзе першую прадукцыю выпусціў льнозавод?
44. У якім годзе закончана пракладка чыгуначнай лініі Слуцк–Салігорск?
45. Назавіце чыгуначныя станцыі і прыпынкі на лініі Слуцк–Асіповічы на тэрыторыі Слуцкага раёна.
46. Які населены пункт у 1962 годзе быў перададзены са Слуцкага раёна ў склад Любанскага раёна?
47. У якім годзе першых навучэнцаў прыняло медыцынскае вучылішча?
48. Тэрыторыя якога сучаснага раёна Мінскай вобласці ў 1962 - 1966 гадах уваходзіла ў склад Слуцкага раёна?
49. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1963 - 1971 гадах.
50. У якім годзе ў Слуцку пабудаваны першы буйнапанэльны жылы дом?
51. Назавіце сельсавет Уздзенскага раёна, які ў 1963 годзе ўвайшоў у склад Слуцкага раёна.
52. У якім годзе пачаў працаваць завод “Эмальпасуда”?
53. У якім годзе пачала працаваць фабрыка пашыву адзення?
54. Калі створаны аркестр народных інструментаў гарадскога Дома культуры?
55. Назавіце сучаснае слуцкае прадпрыемства, якое выпусціла першую прадукцыю ў 1965 годзе.
56. У якім годзе Слуцк узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР?
57. За што Слуцк узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР?
58. Калі адбылося першае прысваенне звання “Ганаровы грамадзянін горада Слуцка”?
59. Назавіце людзей, удастоеных звання “Ганаровы грамадзянін горада Слуцка”.
60. У якім годзе ў Слуцку быў спалены будынак народнага суда?
61. Назавіце старшыню гарадскога выканаўчага камітэта ў1967 - 1973 гадах.
62. У якой вёсцы ў 1971 годзе была адкрыта першая ў раёне дзіцячая музычная школа?
63. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1971 - 1972 гадах.
64. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1972 - 1974 гадах.
65. Назавіце старшыню гарадскога выканаўчага камітэта ў1973 - 1976 гадах.
66. У якім годзе створаны сельскі будаўнічы камбінат?
67. У якім годзе ў Слуцку пачала працаваць дзіцячая мастацкая школа?
68. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1974 - 1995 гадах.
69. Назавіце старшыню гарадскога выканаўчага камітэта ў 1976 - 1987 гадах.
70. Колькі было пастаяннага насельніцтва ў Слуцкім раёне паводле перапісу 1979 года?
71. Колькі было пастаяннага насельніцтва ў Слуцку паводле перапісу 1979 года?
72. Каля якой вёскі ў 1981 годзе на рацэ Случ пабудавана вадасховішча?
73. У якім годзе створана гарадское вытворчае аб"яднанне жыллёва - камунальнай гаспадаркі?
74. Хто з ураджэнцаў Слуцка быў начальнікам касмадрома Байканур у 1983 - 1989 гадах?
75. Каму з ураджэнцаў Случчыны прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Байканура”?
76. Назавіце кнігу А. П. Грыцкевіча, якая выйшла з друку ў 1985 годзе ў выдавецтве “Полымя”.
77. У якім годзе створаны фальклорны ансамбль “Ячаўскія вячоркі”?
78. У якім годзе прыняла першых навучэнцаў сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 11?
79. У якім годзе ў Слуцку пачалося будаўніцтва філіяла Мінскага вытворчага аб яднання “Калібр” (цяпер – адкрытае акцыянернае таварыства “Слуцк - Модуль”)?
80. Назавіце кіраўніка былога калгаса “Ленінскі шлях”, якому ў 1985 годзе прысвоена званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі СССР”.
81. Назавіце былога начальніка вытворчага ўчастка калгаса “Ленінскі шлях”, якая ў 1986 годзе стала лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР.
82. Назавіце старшыню гарадскога выканаўчага камітэта ў 1987 - 1990 гадах.
83. З якога года ў Слуцку дзейнічае станцыя юных турыстаў?
84. У якім годзе пачалося будаўніцтва саўгаса “Слуцк”?
85. Колькі было пастаяннага насельніцтва ў Слуцку паводле перапісу 1989 года?
86. Колькі было пастаяннага насельніцтва ў Слуцкім раёне паводле перапісу 1989 года?
87. Назавіце старшыню гарадскога выканаўчага камітэта ў 1990 - 2005 гадах.
88. У якім годзе ў Слуцку адкрыты помнік Маршалу Савецкага Саюза Г. К. Жукаву на вуліцы яго імені?
89. Як называўся грамадскі штотыднёвік, які выдаваўся ў Слуцку ў красавіку - ліпені 1991 года?
90. У якім годзе прыняла першых вучняў сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 12 ?
91. Як называецца газета, якая да 1992 года мела назву “Шлях Ільіча”?
92. У якім годзе ў Слуцку пачало працаваць кабельнае тэлебачанне?
93. Як называлася газета, якая пачала выходзіць у Слуцку ў сакавіку 1992 года?
94. Як называўся зборнік вершаў слуцкіх паэтаў, які выйшаў з друку ў 1992 годзе?
95. Якія вёскі ў 1993 годзе былі ўключаны ў гарадскую рысу Слуцка?
96. У якой краіне ў 1993 годзе на фестывалі народнай творчасці выступаў ансамбль “Слуцкія паясы”?
97. Назавіце газету, якая пачала выходзіць у Слуцку ў 1994 годзе.
98. У якім годзе выйшаў першы нумар газеты “Дзіва”?
99. У якім годзе на вуліцы М. Багдановіча адкрыта капліца Свята - Міхайлаўскага сабора?
100. Назавіце старшыню раённага выканаўчага камітэта ў 1995 - 2001 гадах.
101. У якім годзе ў Слуцку адкрыты помнік воінам - інтэрнацыяналістам?
102. Назавіце воінаў - інтэрнацыяналістаў, у гонар якіх узведзены помнік у Слуцку.
103. У якім годзе пачаў працаваць гарадскі Дом культуры моладзі?
104. На якой вуліцы Слуцка знаходзіцца гарадскі Дом культуры моладзі?
105. Якая газета пачала выходзіць у Слуцку ў 1997 годзе?
106. У якім годзе адкрылася сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 13?
107. Калі адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Слуцк і культура Беларусі ХVI - XX стагоддзяў”?
108. У якім годзе выйшла з друку кніга “Случчына: мінулае і сучаснасць”?
109. Назавіце аўтара кнігі “Храналогія слуцкай мінуўшчыны”.
110. У якім годзе выдадзена кніга “Храналогія слуцкай мінуўшчыны”?
111. У якім годзе выйшла з друку кніга краязнаўчвх нарысаў “Як цячэ Случ”?
112. У якім выдавецтве выйшла з друку кніга “Як цячэ Случ”?
113. Назавіце аўтара кнігі краязнаўчых нарысаў “Як цячэ Случ”.
114. Колькі было пастаяннага насельніцтва ў Слуцку паводле перапісу 1999 года?
115. Колькі было пастаяннага насельніцтва ў Слуцкім раёне паводле перапісу 1999 года?
116. У якім годзе ў Слуцку прайшоў фестываль бегу “Языльская дзесятка”?
117. Калі ў Слуцку быў адкрыты помнік святой Сафіі Слуцкай?
118. Назавіце аўтараў помніка святой Сафіі Слуцкай у Слуцку.
119. Калі пачаліся рэгулярныя богаслужэнні ў касцёле святога Антонія ў Слуцку?
120. Назавіце слуцкую газету, якая заснавана ў 2001 годзе.
121. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 156 Слуцкі раён і горад Слуцк аб"яднаны ў адну адміністрацыйна - тэрытарыяльную адзінку – Слуцкі раён. Калі гэта адбылося?
122. Хто ўзначаліў раённы выканаўчы камітэт пасля аб"яднання Слуцкага раёна і горада Слуцка ў адну адміністрацыйна - тэрытарыяльную адзінку?
123. Хто ўзначаліў раённы Савет дэпутатаў пасля аб"яднання Слуцкага раёна і горада Слуцка ў адну адміністрацыйна - тэрытарыяльную адзінку?
124. Якое рэспубліканскае мерапрыемства праходзіла ў Слуцку ў кастрычніку 2005 года?
125. Назавіце вядучых рэспубліканскага фестывалю - кірмашу “Дажынкі - 2005”.
126. Назавіце народных артыстаў Расійскай Федэрацыі, якія ўдзельнічалі ў святочным канцэрце на фестывалі - кірмашы “Дажынкі - 2005”.
127. Назавіце выхаванку Слуцкай дзіцячай мастацкай школы, якая ў час “Дажынак - 2005” падарыла сваю карціну Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку.
128. З якім лікам закончыўся футбольны матч паміж камандамі “Слуцкцукар” і “Старыя Дарогі” ў час “Дажынак - 2005”?
129. Назавіце жыхарку Слуцка – чэмпіёнку паралімпійскіх гульняў у Сіднэі, неаднаразовага прызёра чэмпіянатаў свету і Еўропы па веласпорту сярод інвалідаў па зроку.
130. Якія сельскагаспадарчыя арганізацыі па выніках работы ў 2005 годзе ўвайшлі ў рэйтынг 100 лепшых сельгаспрадпрыемстваў Беларусі і якія месцы занялі ў гэтым рэйтынгу?
131. Назавіце настаўніка сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 10 імя С. Ф. Рубанава, які стаў пераможцам раённага конкурсу “Настаўнік года - 2005” і лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу.
132. Колькі дэлегатаў было выбрана ад Слуцкага раёна на трэці Усебеларускі народны сход, які праходзіў 2 - 3 сакавіка 2006 года?
133. Колькі выбаршчыкаў Слуцкага раёна прынялі ўдзел у галасаванні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19 сакавіка 2006 года?
134. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка 1 сакавіка 2006 года падпісаў Указ № 136 “Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольшы ўклад у сацыяльна - эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001 - 2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі”. Назавіце прадстаўнікоў Слуцкага раёна, якія ўзнагароджаны ордэнаміАйчыны трэцяй ступені і медалямі “За працоўныя заслугі”.
135. Назавіце кіраўніка будаўнічай арганізацыі, які ў 2006 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб"ектаў сацыяльна - культурнага і вытворчага прызначэння ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.
136. Назавіце выпускніка гімназіі № 1, які ў 2006 годзе на ХVIII Міжнароднай алімпіядзе для школьнікаў па інфарматыцы ў мексіканскім горадзе Мерыда атрымаў залаты медаль.
137. Назавіце пераможцу віктарыны “Слуцк гістарычны”, якую праводзіла рэдакцыя газеты “Слуцкі край” з нагоды 890 - годдзя Слуцка.
138. Якім тыражом выйшаў святочны нумар газеты “Слуцкі край”, прысвечаны 890 - годдзю Слуцка?
139. Назавіце сельскагаспадарчую арганізацыю, якая выйшла пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2006 годзе.
140. Назавіце сельскагаспадарчую арганізацыю, якая стала пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва 2006 года за землекарыстанне высокай культуры земляробства.
141. Якія сельскагаспадарчыя арганізацыі выйшлі пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва 2006 года па нарыхтоўцы травяных кармоў?
142. Назавіце пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва 2006 года сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў на перавозцы зерня ад камбайнаў.
143. Назавіце механізатараў сельскагаспадарчага даччынага унітарнага прадпрыемстваСаўгас “Рачкавічы”, якія ў 2006 годзе сталі пераможцамі рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод маладзёжных камбайнавых экіпажаў.
144. Які валавы збор зерня (у вазе пасля дапрацоўкі) атрыманы ў раёне ў 2006 годзе?
145. У якой сельскагаспадарчай арганізацыі валавы збор зерня (у вазе пасля дапрацоўкі) у 2006 годзе перавысіў 10 000 тон?
146. Якая сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур (у вазе пасля дапрацоўкі) была ў раёне ў 2006 годзе?
147. Які сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў атрымаў у 2006 годзе найбольшую ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур (у вазе пасля дапрацоўкі)?
148. Колькі тон склала вырошчванне жывёлы і птушкі ў раёне ў 2006 годзе?
149. Якія сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на дарошчванні і адкорме атрымалі жывёлаводы раёна ў 2006 годзе?
150. Якія сярэднясутачныя прывагі свіней на дарошчванні і адкорме атрымалі жывёлаводы раёна ў 2006 годзе?
151. Колькі тон склала валавая вытворчасць малака ў раёне ў 2006 годзе?
152. Які сярэдні ўдой малака ад каровы атрымалі жывёлаводы раёна ў 2006 годзе?
153. Назавіце сельскагаспадарчую арганізацыю, жывёлаводы якой атрымалі ў 2006 годзе найбольшы ўдой малака ў сярэднім ад адной каровы.
154. У якіх сельскагаспадарчых арганізацыях у 2006 годзе сярэдні ўдой малака ад каровы перавысіў 6 000 кілаграмаў?
155. Назавіце аператараў машыннага даення кароў, якія ў 2006 годзе надаілі ў сярэднім ад каровы больш чым па 9 000 кілаграмаў малака.
156. Назавіце жыхарку вёскі Казловічы, якая ў 2006 годзе прадала дзяржаве найбольшую ў раёне колькасць малака з асабістага падворка – 32 129 кілаграмаў.
157. У якім годзе выйшла з друку кніга “Слуцк, 37-ы…”?
158. Назавіце аўтара кнігі “Слуцк, 37-ы…”.
159. У якім годзе выйшла з друку кніга “Мастакі Случчыны”?
160. Назавіце аўтара кнігі “Мастакі Случчыны”.
161. Хто і калі ўстанавіў званне “Ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна”?
162. Назавіце імя, імя па бацьку і прозвішчы Ганаровых грамадзян Слуцкага раёна.
163. Назавіце Герояў Сацыялістычнай Працы – ураджэнцаў Случчыны.
164. Назавіце ўраджэнку вёскі Лесуны, якая ўдастоена ордэна Працоўнай Славы трох ступеняў, звання “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР”.
165. Калі адбыліся выбары ў Слуцкі раённы і сельскія Саветы дэпутатаў 25 склікання?
166. Колькі дэпутатаў выбраны ў склад Слуцкага раённага Савета дэпутатаў 25 склікання?
167. Колькі выбаршчыкаў прынялі ўдзел у выбарах дэпутатаў Слуцкага раённага Савета дэпутатаў 25 склікання?

Адказы

1. У Ленінградскай вобласці. Паўлаўск.
2. У склад Бабруйскай вобласці.
3. Слуцкая, Баўманская, Кучынская.
4. 18 цагляных і 779 драўляных дамоў.
5. 41 900 квадратных метраў.
6. Завод пад"ёмна - транспартнага абсталявання.
7. П. І. Смірноў.
8. М. М. Розаў.
9. Н. Д. Емяльянаў.
10. В. Ц. Кастрама.
11. У 1948 годзе.
12. С. Ф. Рубанаў.
13. У 1949 годзе.
14. К. М. Ральчык.
15. У 1950 годзе.
16. Слуцкі прафесійна - тэхнічны каледж перапрацоўчай прамысловасці.
17. У 1950 годзе.
18. У 1950 годзе.
19. Я. С. Козінцаў - Пракопчык.
20. У 1952 годзе.
21. У 1952 годзе.
22. Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй.
23. У 1953 годзе.
24. І. Т. Кандрацьеў.
25. У 1954 годзе.
26. У 1956 годзе.
27. Грэскі, Мусіцкі, Першамайскі, Труханавіцкі сельсаветы.
28. У 1956 годзе.
29. ”Чырвоны харчавік”.
30. У 1957 годзе.
31. І. Р. Навумовіч.
32. К. В. Герчык.
33. У 1959 годзе.
34. Малышэвіцкі і Танежыцкі сельсаветы.
35. Са станцыяй Калій.
36. С. Д. Лямешчанка.
37. В. І. Рубцоў.
38. А. І. Слабада.
39. Арцель “1 Мая”.
40. У 1960 годзе.
41. У 1961 годзе.
42. М. К. Цвірко.
43. У 1961 годзе.
44. У 1962 годзе.
45. Слуцк, Навадворцы, Казловічы, Некрашы, Заграддзе, Паўстынь.
46. Пасёлак гарадскога тыпу Урэчча.
47. У 1962 годзе.
48. Тэрыторыя Старадарожскага раёна.
49. В. Ф. Голуб.
50. У 1963 годзе.
51. Гацукоўскі сельсавет.
52. У 1963 годзе.
53. У 1963 годзе.
54. У 1963 годзе.
55. Цукроварафінадны камбінат.
56. У 1966 годзе.
57. За заслугі працоўных Слуцка ва ўстанаўленні савецкай улады ў дні Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, гераічную барацьбу з нямецка - фашысцкімі акупантамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, дасягнутыя поспехі ў выкананні плана развіцця народнай гаспадаркі і ў сувязі з 850 - годдзем з дня заснавання.
58. 12 жніўня 1966 года.
59. Ф. П. Бруй, А. І. Дубоўскі, І. С. Канановіч, М. П. Мацвееў, М. А. Торык, І. В. Тутарынаў.
60. У 1967 годзе.
61. М. С. Ласіцкі.
62. У вёсцы Грэск.
63. С. С. Лінг.
64. А. П. Мартысюк.
65. Я. К. Дудзінскі.
66. У 1973 годзе.
67. У 1977 годзе.
68. В. Ф. Арлоўскі.
69. В. М. Гурбо.
70. 45, 1 тысячы чалавек.
71. 56, 8 тысячы чалавек.
72. Каля вёскі Рудня.
73. У 1983 годзе.
74. Ю. А. Жукаў.
75. Ю. А. Жукаву.
76. “Древний город на Случи”.
77. У 1981 годзе.
78. У 1985 годзе.
79. У 1985 годзе.
80. М. І. Васілевіч.
81. Л. М. Дзярэча.
82. М. М. Нікалаеў.
83. З 1989 года.
84. У 1989 годзе.
85. 57, 2 тысячы чалавек.
86. 47, 8 тысячы чалавек.
87. А. А. Сайко.
88. У 1991 годзе.
89. “Айсберг”.
90. У 1989 годзе.
91. “Слуцкі край”.
92. У 1992 годзе.
93. “Оска”.
94. “На крылах душы”.
95. Вёскі Крывадубаўка, Малое Журава, Палек.
96. У Турцыі.
97. “Преображение”.
98. У 1995 годзе.
99. У 1995 годзе.
100. З. К. Ломаць.
101. У 1996 годзе.
102. М. М. Арціховіч, А. І. Вашчабровіч, М. М. Кандыбовіч, С. А. Філіповіч, А. У. Хамянок, У. В. Антонаў, С. М. Іванковіч, П. І. Калеснікаў, А. У. Бахтаў, У. А. Харытонаў.
103. У 1996 годзе.
104. На вуліцы Галавашчанкі.
105. “Капітал”.
106. У 1997 годзе.
107. 21 лістапада 1997 года.
108. У 1995 годзе.
109. А. У. Жук.
110. У 1996 годзе.
111. У 1998 годзе.
112. У Беларускім выдавецкім Таварыстве “Хата”.
113. Ф. А. Раманоўскі.
114. 63, 5 тысячы чалавек.
115. 41. 7 тысячы чалавек.
116. У 2000 годзе.
117. 24 верасня 2000 года.
118. Скульптар М. М. Інькоў, архітэктар М. І. Лук"янчык.
119. 11 кастрычніка 2000 года.
120. “Інфа - кур"ер”.
121. 28 сакавіка 2005 года.
122. А. А. Драко.
123. К. В. Шпакоўская.
124. Рэспубліканскі фестываль - кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі - 2005”.
125. Алена Спірыдовіч, Аляксандр Аверкаў.
126. Сяргей Захараў, Людміла Сенчына.
127. Алена Леановіч.
128. З лікам 5: 1 на карысць каманды “Слуцкцукар”.
129. Ірына Фядотава.
130. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Вялікая Сліва” (72 - е месца), раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства“Саўгас “Слуцк” (75 - е месца), сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Аграфірма “Лучнікі” (95 - е месца).
131. У. У. Сарокін.
132. 25 дэлегатаў.
133. 72 416 чалавек (95, 5 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў).
134. Ордэнамі Айчыны трэцяй ступені ўзнагароджаны дырэктар раённага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Саўгас “Слуцк” В. М. Ачапоўскі, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Аграфірма “Лучнікі” М. І. Васілевіч; медалямі “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны брыгадзір цесляроў - бетоншчыкаў будаўнічага ўпраўлення №55 адкрытага акцыянернага таварыства “Салігорскпрамбуд” А. Ф. Рак, першы намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А. Б. Рымашэўскі.
135. Начальнік будаўнічага ўпраўлення № 55 адкрытага акцыянернага таварыства “Салігорскпрамбуд” В. С. Нямковіч.
136. Мікіта Леснікаў.
137. У. В. Цішкевіч.
138. 7 043 экзэмпляры.
139. Адкрытае акцыянернае таварыства “Слуцкі Аграсэрвіс”.
140. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Наша Ніва”.
141. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Аграфірма “Лучнікі”, раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Саўгас “Слуцк”.
142. А. А. Алешка (адкрытае акцыянернае таварыства “Слуцкі Аграсэрвіс”), В. В. Клешчукевіч (сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Аграфірма “Лучнікі”).
143. А. А. Анціпцаў і У. А. Анціпцаў.
144. 133 119 тон.
145. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Слуцкі Аграсэрвіс” (10 805 тон).
146. 30, 3 цэнтнера з гектара.
147. Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Аграфірма “Лучнікі” (38, 5 цэнтнера з гектара).
148. 14 860, 2 тоны.
149. 621 грам.
150. 431 грам.
151. 116 408, 5 тоны.
152. 5 436 кілаграмаў.
153. Раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Саўгас “Слуцк” (7 861 кілаграм).
154. У раённым сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Саўгас “Слуцк” (7 861 кілаграм), сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Аграфірма “Лучнікі” (6 777 кілаграмаў), “Вясейскі Пакроў” (6 664 кілаграмы), “Наша Ніва” (6 238 кілаграмаў), “Казловічы” (6183 кілаграмы), адкрытым акцыянерным таварыстве “Крывая Града” (6 204 кілаграмы),
155. С. М. Вайніцкая, Н. Э. Юрэвіч, А. М. Раманчык ( раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Саўгас “Слуцк”), Н. Л. Гапановіч, З. М. Мартыновіч (сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Аграфірма “Лучнікі”).
156. В. Я. Пракаповіч.
157. У 2006 годзе.
158. А. У. Жук.
159. У 2006 годзе.
160. І. А. Ціткоўскі.
161. Слуцкі раённы Савет дэпутатаў сваім рашэннем ад 8 верасня 2006 года.
162. Віктар Фёдаравіч Арлоўскі, Уладзімір Сцяпанавіч Садзін.
163. А. П. Вашкевіч, П. Д. Гарбацэвіч, С. С. Паляшчук, С. А. Козберг, В. П. Козел, І. Л. Сінягуб, А. Г. Хацько, С. І. Шклярэўскі, У. Ю. Мірончык.
164. В. І. Батанава.
165. 14 студзеня 2007 года.
166. 40 дэпутатаў.
167. 63 164 чалавекі (84, 3 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў).

Читать далее