У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Вы ведаеце Случчыну?
Вы ведаеце Случчыну?

Анатоль Жук

Краязнаўчыя віктарыны

Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца мінуўшчынай і сённяшнім днём Случчыны. Больш за тысячу пытанняў і адказаў на іх могуць быць выкарыстаны пры правядзенні віктарын і іншых мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі і культуры. Самаму шырокаму колу чытачоў кніга дапаможа з карысцю правесці свой вольны час.

СЛОВА ДА ЧЫТАЧА

Калі ласка, звярніце ўвагу на назву кнігі. Яна – у выглядзе пытання. А сапраўды, ці ведаем мы свой край, сваю радзіму? Ці ведаем мы мінулае і сучаснасць Случчыны – аднаго з прыгажэйшых куткоў Беларусі? Праверыць сябе ў гэтым дапамогуць пытанні і адказы на іх, змешчаныя ў кнізе “Вы ведаеце Случчыну?”. Пытанні датычацца гісторыі нашага краю са старажытных часоў да нашых дзён, яго геаграфіі, эканомікі, сацыяльна - культурнай сферы. Не забыты случчане – літаратары, мастакі, хлебаробы, навукоўцы, вайскоўцы.
Некаторыя пытанні здадуцца вам лёгкімі, знаёмымі, а на шэраг з іх можна будзе адказаць, “пакапаўшыся” не толькі ў сваёй памяці, але і ў энцыклапедыях, даведніках, перыядычных выданнях, іншых крыніцах. Паверце, гэты занятак не будзе бескарысным: вы расшырыце свой кругагляд, патрэніруеце памяць, атрымаеце маральнае задавальненне ад таго, што самі знайшлі адказ на пытанне. А ў выніку намнога багацейшымі стануць вашы веды пра гісторыю і сучаснасць нашага краю. Так што не спяшайцеся заглядваць у адказы на пытанні, якія змяшчаюцца ў кожным раздзеле кнігі. Хоць гэта і самы лёгкі шлях, аднак наўрад ці можна назваць яго эфектыўным.
“Вы ведаеце Случчыну?” – кніга не толькі для індывідуальнага чытання. Яна можа быць карыснай пры правядзенні гістарычных і краязнаўчых віктарын ва ўстановах адукацыі і культуры, дапаможа цікава правесці свой вольны час з сябрамі, не будзе лішняй для турыстаў на прывале, вучням на школьным вечары ці іншых мерапрыемствах. Адным словам, чытайце кнігу “Вы ведаеце Случчыну?”, і няхай гэта пытанне не заводзіць вас у тупік.

РАЗДЗЕЛ 1

РАЗДЗЕЛ 2

РАЗДЗЕЛ 3

РАЗДЗЕЛ 4

РАЗДЗЕЛ 5

РАЗДЗЕЛ 6

РАЗДЗЕЛ 7

РАЗДЗЕЛ 8

РАЗДЗЕЛ 9

РАЗДЗЕЛ 10

РАЗДЗЕЛ 11




Пытанні

1. Назавіце магчымы час з"яўлення першых пасяленняў людзей на тэрыторыі сучаснай Случчыны.
2. Да якой гістарычнай эпохі адносіцца першае засяленне нашага краю людзьмі?
3. Да якога славянскага племені належалі старадаўнія насельнікі Случчыны?
4. Назавіце асноўныя заняткі...



Читать далее

Пытанні

1. Што адбывалася на Случчыне ў пачатку ХVІ стагоддзя (1502, 1503, 1505, 1506 гады)?
2. Якія мястэчкі былі ў складзе Слуцкага княства ў ХVІ стагоддзі?
3. Тэрыторыі якіх сучасных раёнаў Беларусі займала Слуцкае княства ў ХVІ стагоддзі?
4. У склад якога ваяводства і ў якой якасці...



Читать далее

Пытанні

1. У пачатку ХVІ стагоддзя пры Прэабражэнскім праваслаўным царкоўным брацтве ў Слуцку была адкрыта школа. На якой мове вялося ў ёй навучанне?
2. Да якой княжацкай дынастыі перайшоў Слуцк ад князёў Алелькавічаў у 1612 годзе?
3. У якім годзе ў Слуцку было заснавана кальвінісцкае вучылішча...



Читать далее

Пытанні

1. Як называлася вайна паміж Расіяй і Швецыяй у 1700 - 1721 гадах, у тэатр баявых дзеянняў якой уваходзіла тэрыторыя Случчыны?
2. Назавіце выпускніка Слуцкай гімназіі, які ў 1702 годзе выдаў першы друкаваны каляндар.
3. Калі на рыначнай плошчы Слуцка адбыўся бой случчан з драгунамі...



Читать далее

Пытанні

1. Колькі насельніцтва было ў Слуцку ў 1800 годзе?
2. Назавіце тры найбольш распаўсюджаныя сярод слуцкіх рамеснікаў прафесіі ў 1800 годзе.
3. У якіх вёсках на Случчыне ў 1808 - 1809 гадах адбыліся антыфеадальныя выступленні сялян?
4. Каля якога мястэчка на Случчыне ў ліпені 1812...



Читать далее

Пытанні

1. У якім годзе адбылася першая буйная забастоўка слуцкіх рабочых?
2. Калі ў маёнтку Рудня дзейнічала вінакурнае прадпрыемства?
3. У якім годзе ў Слуцку пачало працаваць мужчынскае вышэйшае вучылішча?
4. У якім годзе ў Слуцку адкрылася гарадская публічная бібліятэка?
5. У...



Читать далее

Пытанні

1. Злучэнні якой арміі Заходняга фронту абаранялі Слуцк у чэрвені 1941 года?
2. Назавіце камандзіра 30 - й танкавай дывізіі, мотастралковы полк якой 26 чэрвеня 1941 года спыніў гітлераўцаў на подступах да Слуцка.
3. Калі пачалася акупацыя Слуцка нямецка - фашысцкімі захопнікамі?
4....



Читать далее

Пытанні

1. На якой раўніне размешчана большая частка тэрыторыі Слуцкага раёна?
2. Якая града знаходзіцца ў заходняй частцы Случчыны?
3. Назавіце сярэднюю дату пачатку зімы ў нашым краі.
4. Калі на Случчыне пачынаецца найбольш халодны перыяд зімы?
5. Колькі дзён з адлігаю прыпадае ў...



Читать далее

Пытанні

1. Назавіце класіка беларускай літаратуры, які чытаў лекцыі на настаўніцкіх курсах у Слуцку ў 1923 годзе.
2. “Прад імі Случчына ляжала,
Старонка міла і багата... ”.
Назавіце аўтара і яго твор, адкуль узяты гэтыя радкі.
3. Калі ў Слуцку дзейнічала акруговая...



Читать далее

Пытанні

1. Да 1944 года ў Савецкім Саюзе былі два гарады з аднолькавай назвай – Слуцк. Адзін – гэта наш горад. А ў якой вобласці знаходзіўся другі Слуцк? Як называецца гэты горад цяпер?
2. У склад якой вобласці ўваходзіў Слуцкі раён у 1944 - 1954 гадах?
3. З першых дзён вызвалення...



Читать далее

Пытанні

1. Назавіце воласці Слуцкага павета, якія знаходзіліся, па дадзеных 1909 года, на сучаснай тэрыторыі Слуцкага раёна.
2. Якую плошчу займае тэрыторыя Слуцкага раёна?
3. Колькі сельсаветаў у Слуцкім раёне?
4. Назавіце сельсаветы Слуцкага раёна.
5. Які самы маланаселены...



Читать далее
Посещений: 1646. Последнее 2019-12-16 07:18:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru