РАЗДЗЕЛ 1

Пытанні

1. Назавіце магчымы час з"яўлення першых пасяленняў людзей на тэрыторыі сучаснай Случчыны.
2. Да якой гістарычнай эпохі адносіцца першае засяленне нашага краю людзьмі?
3. Да якога славянскага племені належалі старадаўнія насельнікі Случчыны?
4. Назавіце асноўныя заняткі першапасяленцаў нашага краю.
5. Дзе на тэрыторыі сучаснага Слуцкага раёна выяўлена стаянка чалавека эпохі неаліту (новакаменнага веку)?
6. Калі на тэрыторыі Случчыны пачаўся бронзавы век?
7. Да якой гістарычнай эпохі адносяцца знойдзеныя археолагамі на тэрыторыі Случчыны крамянёвыя сярпы, крамянёвыя сякеры - кліны?
8. Да якой гістарычнай эпохі адносяцца гарадзішчы ў вёсцы Грэск, каля вёсак Амговічы, Вялікая Сліва, Заграддзе, Замосце, Івань, Рыжыца?
9. Дзе знаходзіцца старадаўнейшая частка сучаснага Слуцка – гарадзішча?
10. Назавіце магчымы час з"яўлення першых пасяленцаў на месцы слуцкага гарадзішча.
11. Што было на месцы слуцкага гарадзішча ў старажытнарускі перыяд гісторыі нашага краю?
12. Якое збудаванне размяшчалася на месцы слуцкага гарадзішча ў часы Вялікага княства Літоўскага?
13. Як называлася слуцкае гарадзішча ў XIX - пачатку XX стагоддзя?
14. Як цяпер называецца слуцкае гарадзішча?
15. Калі былі праведзены першыя раскопкі слуцкага гарадзішча?
16. Назавіце археолагаў, якія правялі першыя раскопкі слуцкага гарадзішча.
17. Назавіце археолагаў, якія праводзілі раскопкі слуцкага гарадзішча ў 1958 і 1966 гадах.
18. Значныя раскопкі слуцкага гарадзішча зроблены ў 1985 - 1986 гадах. Назавіце археолага, які іх правёў.
19. Да якога года адносіцца першае летапіснае ўпамінанне пра Слуцк?
20. Назавіце старажытнарускі летапіс, у якім упершыню ўпамінаецца Слуцк.
21. Хто лічыцца аўтарам старажытнарускага летапісу, у якім упершыню ўпамінаецца Слуцк?
22. Назавіце старажытнарускую дзяржаву, у складзе якой быў Слуцк у пачатку сваёй летапіснай гісторыі.
23. Назавіце князя, ва ўладаннях якога знаходзіўся Слуцк у пачатку сваёй летапіснай гісторыі.
24. Хто такі Глеб Усяславіч?
25. У сувязі з чым Слуцк упершыню ўпамінаецца ў летапісе?
26. Назавіце вялікага князя кіеўскага, які ў 1149 годзе перадаў Слуцк чарнігаўскаму князю Святаполку Ольгавічу.
27. Хто княжыў у Слуцку ў 1160 - 1162 гадах?
28. Калі адбылося канчатковае выдзяленне Слуцкага княства з Тураўскай зямлі?
29. З якіх асноўных частак складаўся Слуцк у XII стагоддзі?
30. Што знаходзіцца цяпер на тым месцы, дзе быў Верхні замак Слуцка?
31. У залежнасць ад якога княства трапіў Слуцк у пачатку XIII стагоддзя?
32. Да якога года адносяцца першыя гістарычныя звесткі пра слуцкі Свята - Троіцкі (Трайчанскі) праваслаўны манастыр?
33. У 1796 - 1921 гадах у склад Слуцкага павета ўваходзіў заштатны горад Нясвіж. А ў якім годзе Нясвіж упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах?
34. Быў час, калі існавала Капыльска - Слуцкае княства, з 1793 года Капыль уваходзіў у склад Слуцкага павета. А да якога года адносяцца першыя летапісныя звесткі пра Капыль?
35. Нашчадкі якога тураўскага князя княжылі ў Слуцку да канца XIV стагоддзя?
36. У склад якой дзяржавы ўвайшло Слуцкае княства ў першай трэці XIV стагоддзя?
37. Удзельным уладаннем якой дынастыі стала Слуцкае княства ў канцы XIV стагоддзя?
38. Назавіце вялікага князя літоўскага, які ў 1395 годзе перадаў Слуцкае княства князю Уладзіміру Альгердавічу.
39. Назавіце гады жыцця слуцкага князя Уладзіміра Альгердавіча.
40. Як звалі сыноў слуцкага князя Уладзіміра Альгердавіча?
41. Назавіце беларуска - літоўскі княжацкі род, прадстаўнікі якога валодалі Слуцкам у XIV - пачатку XVII стагоддзя.
42. Назавіце заснавальніка роду слуцкіх князёў Алелькавічаў.
43. Хто быў слуцкім князем у 1398 - 1454 гадах?
44. Як звалі жонку слуцкага князя Аляксандра Уладзіміравіча?
45. Назавіце бацьку жонкі слуцкага князя Аляксандра Уладзіміравіча.
46. Назавіце слуцкага князя – удзельніка Грунвальдскай бітвы.
47. Назавіце слуцкага князя, які ў 1422 годзе падпісаў Мельнскі дагавор Вялікага княства Літоўскага і Польшчы з Тэўтонскім ордэнам, што завяршыў апошнюю вайну ордэна з Вялікім княствам Літоўскім.
48. У якім годзе Слуцк атрымаў магдэбургскае права?
49. Назавіце орган гарадскога самакіравання ў Слуцку паводле магдэбургскага права.
50. Хто ўзначальваў орган гарадскога самакіравання ў Слуцку пасля атрымання ім магдэбургскага права?
51. Калі ў Слуцку быў узведзены каталіцкі фарны касцёл і да якога года ён існаваў?
52. Назавіце слуцкага князя, які ў 1441 - 1454 гадах княжыў у Кіеве.
53. Хто княжыў у Слуцку ў 1454 - 1481 гадах?
54. Назавіце кіеўскага князя з роду Алелькавічаў, які аднавіў саборную царкву Кіева - Пячэрскай лаўры.
55. Хто са слуцкіх князёў удзельнічаў у змове супраць вялікага князя літоўскага Казіміра IV?
56. Назавіце прадстаўніка роду Алелькавічаў, які ў 1454 і 1456 гадах прэтэндаваў на пасаду вялікага князя літоўскага.
57. Якое княства вялікі князь літоўскі Казімір IV перадаў у пажыццёвае ўладанне Сямёну Аляксандравічу Алелькавічу?
58. Калі слуцкая дружына аказвала дапамогу вялікаму князю маскоўскаму Васілю II у яго барацьбе супраць Дзмітрыя Шамякі, які захапіў маскоўскі трон?
59. У якім княстве княжыў Васіль Сямёнавіч Алелькавіч?
60. Назавіце феадальную рускую дзяржаву, у якой намеснікам вялікага князя літоўскага ў 1470 - 1471 гадах быў слуцкі князь Міхаіл Аляксандравіч Алелькавіч.
61. Жонкай слуцкага князя Міхаіла Аляксандравіча Алелькавіча была княгіня Ганна. Назавіце яе бацьку.
62. Да якога года адносіцца першае ўпамінанне ў гістарычных дакументах пра Грэск?
63. Хто княжыў у Слуцку ў 1481 - 1505 гадах?
64. Кім даводзіўся вялікі князь маскоўскі Іван ІІІ Міхаілу Аляксандравічу і Сямёну Аляксандравічу Алелькавічам?
65. Да якога года адносяцца першыя звесткі пра бібліятэку рукапісных кніг слуцкага Свята - Троіцкага манастыра?
66. Назавіце найбольш значныя населеныя пункты Слуцкага княства, названыя ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра ў 1499 годзе.

Адказы

1. 35 - 10 тысяч гадоў таму.
2. Да эпохі мезаліту (сярэднекаменнага веку).
3. Да племені дрыгавічоў.
4. Паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва.
5. Каля вёскі Агароднікі Казловіцкага сельсавета.
6. На мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да нашай эры.
7. Да бронзавага веку.
8. Да жалезнага веку.
9. У сутоках рэк Случ і Бычок, непадалёку ад скрыжавання вуліц імя У. І. Леніна і М. Багдановіча.
10. Сярэдзіна І тысячагоддзя да нашай эры.
11. Дзядзінец Слуцка.
12. Верхні замак Слуцка.
13. Саборная Горка.
14. Вялікая Горка.
15. У 1929 годзе.
16. А. М. Ляўданскі, С. А. Дубінскі.
17. Э. М. Загарульскі, П. Ф. Лысенка.
18. Л. У. Калядзінскі.
19. Да 1116 года.
20. “Повесть временных лет”.
21. Манах Кіева - Пячэрскага манастыра Нестар.
22. Кіеўская Русь.
23. Уладзімір Манамах.
24. Мінскі князь, які спаліў Слуцк.
25. У сучасным напісанні летапісны запіс выглядае так: у год 6624 (1116). Хадзіў Уладзімір на Глеба, бо Глеб ваяваў з дрыгавічамі і Слуцк спаліў, і не каяўся ў гэтым і не выказваў пакорнасці, але яшчэ больш пярэчыў Уладзіміру, дакараючы яго.
26. Юрый Далгарукі.
27. Уладзімір Мсціславіч – унук Уладзіміра Манамаха.
28. У 90 - х гадах ХІІ стагоддзя.
29. З дзядзінца і пасада.
30. Гарадскі Дом культуры.
31. У залежнасць ад Галіцка - Валынскага княства.
32. Да 1205 года.
33. У 1223 годзе.
34. Да 1274 года.
35. Нашчадкі князя Юрыя Яраславіча.
36. У склад Вялікага княства Літоўскага.
37. Велікакняжацкай дынастыі Гедзімінавічаў.
38. Вялікі князь літоўскі Вітаўт.
39. 1330 - 1398 гады.
40. Аляксандр, Іван, Андрэй.
41. Алелькавічы.
42. Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.
43. Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.
44. Анастасія.
45. Вялікі князь маскоўскі Васіль І.
46. Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.
47. Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.
48. У 1441 годзе.
49. Рада (магістрат).
50. Гарадскую раду (магістрат) Слуцка ўзначальваў войт.
51. У 1419 годзе; існаваў да 1852 года.
52. Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч.
53. Міхаіл Аляксандравіч Алелькавіч.
54. Сямён Аляксандравіч Алелькавіч.
55. Міхаіл Аляксандравіч Алелькавіч.
56. Сямён Аляксандравіч Алелькавіч.
57. Кіеўскае княства.
58. У 1446 - 1447 гадах.
59. У Пінскім княстве.
60. Ноўгарадская рэспубліка.
61. Мсціслаўскі князь Юрый Лунгвенавіч.
62. Да 1480 года.
63. Сямён Міхайлавіч Алелькавіч.
64. Дваюрадным братам.
65. Да 1494 года.
66. Слуцк, Івань, Пагост, Амговічы, Сыраватчыцы, Цімкавічы, Капыль, Баслаўцы, Старыца, Скап"ёва, Старое Сяло.

Читать далее