РАЗДЗЕЛ 3

Пытанні

1. У пачатку ХVІ стагоддзя пры Прэабражэнскім праваслаўным царкоўным брацтве ў Слуцку была адкрыта школа. На якой мове вялося ў ёй навучанне?
2. Да якой княжацкай дынастыі перайшоў Слуцк ад князёў Алелькавічаў у 1612 годзе?
3. У якім годзе ў Слуцку было заснавана кальвінісцкае вучылішча (пазней – гімназія)?
4. Назавіце князя, які выдаў грамату аб заснаванні ў Слуцку евангелісцкага храма і вучылішча пры ім.
5. У якім годзе быў выдадзены статут Слуцкай школы?
6. Дзе быў выдадзены статут Слуцкай школы?
7. На якой мове выдадзены статут Слуцкай школы?
8. Назавіце аўтараў статута Слуцкай школы.
9. У якім годзе Слуцкая школа пераўтворана ў гімназію?
10. Назавіце князя, які сваёй граматай абвясціў аб адкрыцці ў Слуцку грамадскай гімназіі.
11. Назавіце беларускага мемуарыста, які нарадзіўся ў 1617 годзе “ў Пагосце за тры мілі за Слуцкам ” і ва ўспамінах якога ёсць звесткі пра Случчыну.
12. У якім годзе ўпершыню ў дакументах упамінаюцца слуцкія выбранцы?
13. У якіх вёсках была паселена асноўная частка слуцкіх выбранцаў у ХVІІ стагоддзі?
14. Назавіце беларускага і ўкраінскага пісьменніка - палеміста і рэлігійнага дзеяча, які ў 1620 - х гадах быў слуцкім пратапопам.
15. У вершы “Да Слуцка” гаворыцца:
“Родны мой горад, ты слаўны са слаўных
У небе паўночным.
Ты Радзівілаў князёў дыядэма,
Ты гонар і іх прыгажосць…”.
Хто так напісаў і калі?
16. Назавіце кіраўніка паўстанцкага казацка - сялянскага атрада, які ў жніўні 1648 года спрабаваў захапіць Слуцк.
17. Калі сейм Рэчы Паспалітай у другі раз надаў Слуцку магдэбургскае права?
18. Калі ў Слуцку дзейнічаў манастыр бернардзінцаў?
19. Чым адметны для Слуцка 1672 год?
20. Колькі кніг выдадзена ў слуцкай друкарні ў 1673 - 1687 гадах?
21. Якім агульным тыражом выдадзены ў слуцкай друкарні кнігі ў 1673 - 1687 гадах?
22. Назавіце слуцкага губернатара, які выступіў ініцыятарам заснавання ў Слуцку друкарні.
23. Хто выканаў гравюры для выдадзенай у 1678 годзе ў Слуцку кнігі “Манархія Турэцкая, напісаная Рыко”?
24. У ходзе вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гадоў расійскія войскі зрабілі аблогу Слуцка, якая закончылася безвынікова. У якім годзе гэта было?
25. Назавіце гетмана Украіны, які ў 1656 годзе выдаў Слуцку ахоўную грамату з гарантыяй недатыкальнасці горада з боку казацкіх атрадаў.
26. Назавіце слуцкага князя, збор кніг якога ў 1668 годзе быў перададзены ў Кёнігсбергскую бібліятэку.
27. Як звалі жонку слуцкага князя Багуслава Радзівіла?
28. Назавіце гады жыцця слуцкага князя Багуслава Радзівіла.
29. Як звалі дачку слуцкага князя Багуслава Радзівіла, якая пасля яго смерці стала ўладальніцай Слуцкага княства?
30. Калі ў Слуцку жыў і працаваў іераманах Дзмітрый, пазней – мітрапаліт Растоўскі, святы Рускай Праваслаўнай Царквы?
31. Назавіце сапраўдныя імя і прозвішча іераманаха Дзмітрыя, які быў настаяцелем слуцкага Свята - Троіцкага манастыра.
32. Назавіце аўтара двухрадкоўя:
“Почто нам въ Самарию за водой ходити,
Егда и зде, въ Случеске, лепо её пити?”.
33. Як звалі старшага аканома Слуцкага княства ў 1668 - 1714 гадах – аўтара ўспамінаў пра тагачасныя падзеі на Случчыне і Навагрудчыне?
34. У якім годзе ў Слуцку пачаў працаваць школьны пратэстанцкі тэатр?
35. У якім годзе адбылося ўзброенае выступленне гарадскіх нізоў Слуцка і сялян навакольных вёсак супраць самавольства магнатаў Радзівілаў і Сапегаў?
36. У канцы XVII стагоддзя ў Слуцку было заснавана праваслаўнае царкоўнае брацтва. Якое?
37. У якім стагоддзі і дзе пабудавана Слуцкая брама?
38. У які перыяд Слуцкам валодалі прынцэсы Нейбургскія?
39. Назавіце ўмацаваныя вароты, праз якія можна было ўвайсці ў Слуцк у ХVII стагоддзі.

Адказы

1. На беларускай мове.
2. Да княжацкай дынастыі Радзівілаў.
3. У 1617 годзе.
4. Януш Радзівіл.
5. У 1628 годзе.
6. У Любчы Навагрудскага ваяводства.
7. На лацінскай мове.
8. Рэйнгальд Адамі, Андрэй Музоніус, Андрэй Дабранскі.
9. У 1630 годзе.
10. Хрыстафор Радзівіл.
11. Ян Цадроўскі.
12. У 1619 годзе.
13. У вёсках Сярагі, Варкавічы, Лучнікі, Бранавічы, Агароднікі, Падзер.
14. Андрэй Мужылоўскі.
15. Аляксандр Бянецкі ў 1625 годзе.
16. Іван Сакалоўскі.
17. 24 сакавіка 1653 года.
18. У 1661 - 1832 гадах.
19. Пачала дзейнічаць першая друкарня.
20. 23 кнігі.
21. 24 200 экзэмпляраў.
22. Казімір Клакоцкі.
23. Максім Вашчанка.
24. У 1655 годзе.
25. Багдан Хмяльніцкі.
26. Багуслаў Радзівіл.
27. Ганна - Марыя.
28. 1620 - 1669 гады.
29. Людвіка - Караліна.
30. У 1677 - 1679 гадах.
31. Даніла Туптала.
32. Дзмітрый Растоўскі (Даніла Туптала).
33. Станіслаў Незабітоўскі.
34. У 1684 годзе.
35. У 1695 годзе.
36. Успенскае брацтва.
37. У XVII стагоддзі ў Нясвіжы.
38. У 1695 - 1744 гадах.
39. Віленскія, Востраўскія, Капыльскія, Навамейскія.

Читать далее