РАЗДЗЕЛ 5

Пытанні

1. Колькі насельніцтва было ў Слуцку ў 1800 годзе?
2. Назавіце тры найбольш распаўсюджаныя сярод слуцкіх рамеснікаў прафесіі ў 1800 годзе.
3. У якіх вёсках на Случчыне ў 1808 - 1809 гадах адбыліся антыфеадальныя выступленні сялян?
4. Каля якога мястэчка на Случчыне ў ліпені 1812 года адбыўся бой рускіх войскаў з французамі?
5. Хто камандаваў рускімі войскамі ў баі з французамі ў ліпені 1812 года на Случчыне?
6. Назавіце камандзіра 1 - га батальёна Ахтырскага гусарскага палка, які вызначыўся ў баі супраць французаў у ліпені 1812 года на Случчыне.
7. У які перыяд адбывалася акупацыя Слуцка французскімі войскамі?
8. Назавіце гады жыцця Адама Плуга.
9. У якой вёсцы на Случчыне нарадзіўся Адам Плуг?
10. Назавіце сапраўдныя імя, імя па бацьку, прозвішча Адама Плуга.
11. Каму прысвяціў Адам Плуг свой першы верш “Гара Замчышча”?
12. Назавіце раман Адама Плуга, які геаграфічна прывязаны да Случчыны.
13. Якім апавяданнем Адам Плуг распачаў у беларускай літаратуры традыцыю апрацоўкі гумарыстычных народных апавяданняў?
14. У якім польскім горадзе жыў Адам Плуг з 1874 года?
15. Назавіце аповесць Адама Плуга, у якой ён пісаў: “Я заўсёды буду ўздыхаць па Палессі і Літве, па тых адвечных пушчах, балотах і лясках, лугах і азёрах. І адной кроплі з Нёмана не аддам за ўсе воды Днястра, Буга і Дняпра…”.
16. Назавіце ўладальніка Слуцка з 1832 года.
17. Калі ў маёнтку Івань дзейнічаў цукровы завод?
18. У якім музеі ўзоры вырабаў Іваньскага цукровага завода дэманстраваліся ў 1878 годзе?
19. У якім годзе кіраўніцтва Беларускай Праваслаўнай царквы пераехала са Слуцка ў Мінск?
20. Ён – адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры; яго мемуары стаяць ля вытокаў мемуарыстыкі і мастацкай прозы новай беларускай літаратуры. Пра каго ідзе размова?
21. Назавіце гады жыцця Альгерда Абуховіча.
22. У якім годзе і ў якой газеце ўпершыню надрукаваны мемуары Альгерда Абуховіча?
23. Назавіце літаратурны псеўданім Альгерда Абуховіча.
24. У якім годзе ўпершыню выдадзены зборнік твораў Альгерда Абуховіча?
25. Назавіце ўкладальніка выдадзенага ўпершыню зборніка твораў Альгерда Абуховіча.
26. Назавіце вядомыя на сённяшні дзень байкі Альгерда Абуховіча.
27. Назавіце байку Альгерда Абуховіча, з якой узяты гэтыя радкі:
“Хоць галодзен – я свабодзен,
Гдзе мне цягне – там бягу.
На свабодзе прападу,
А ў няволю – не пайду!”.
28. У якім горадзе пахаваны Альгерд Абуховіч?
29. У якім годзе ў Слуцку пабудавана паштовая станцыя?
30. У якім годзе Слуцк з прыватнай уласнасці перайшоў у дзяржаўную ўласнасць?
31. У якім годзе ўпершыню апублікавана асноўная частка Слуцкага летапісу – помніка беларуска - літоўскага летапісання ХVI стагоддзя?
32. Калі пабудаваны ў Слуцку будынак дваранскага сходу?
33. Што цяпер знаходзіцца ў былым будынку дваранскага сходу?
34. Назавіце беларускага вучонага ў галіне хірургіі і інфекцыйных хвароб, доктара медыцыны, прафесара, які нарадзіўся ў Слуцку ў 1806 годзе.
35. У якім горадзе ў 1877 годзе ў перакладзе на нямецкую мову выдадзены Слуцкі летапіс?
36. Назавіце ўраджэнца Слуцка, які ў 1880 годзе здзейсніў тэрарыстычны акт супраць кіраўніка ўраду Расіі М. П. Лорыс - Мелікава.
37. У якім годзе ў Слуцку заснавана метэаралагічная станцыя?
38. Назавіце ўраджэнца Слуцка, які ў 1880 - 1916 гадах быў дырэктарам астранамічнай абсерваторыі Маскоўскага універсітэта.
39. Хто з ураджэнцаў Слуцка ў 1903 годзе вызначыў зорную велічыню Сонца?
40. Назавіце беларускага і польскага мастака, пісьменніка, ураджэнца маёнтка Рачкавічы, аўтара ілюстраванага выдання “Жыццё кіргізскіх стэпаў”.
41. “Лісты твае знойдуць мяне заўсёды, дзе б я ні быў, калі іх адрасаваць будзеш праз Слуцк у маёнтак Рачкавічы”. Назавіце ўкраінскага паэта, якому адрасаваў гэтыя словы Б. Ф. Залескі.
42. Назавіце мастака – ураджэнца Слуцка, якому ў 1855 годзе было прысвоена званне акадэміка партрэтнага жывапісу.
43. Назавіце мастака – ураджэнца Слуцка, які ў 1860 годзе стварыў пейзаж “Від на загарадны палац у ваколіцах Пекіна”.
44. У якім годзе ў Слуцку ўзведзены праваслаўны Свята - Мікалаеўскі сабор, які існаваў да 1934 года?
45. У якім годзе выйшла з друку кніга Ф. Ф. Серна - Салаўевіча “Древнерусский город Слуцк и его святыни”?
46. У якім горадзе выйшла з друку кніга Ф. Ф. Серна - Салаўевіча “Древнерусский город Слуцк и его святыни”?
47. Калі пачалося будаўніцтва чыгуначнай лініі Асіповічы - Слуцк?
48. У якім годзе ў Слуцку нарадзіўся беларускі і рускі літаратар, гісторык і археолаг А. І. Слупскі?
49. Назавіце аўтара “Успамінаў пра маё жыццё і розныя ў ім здарэнні”, напісаных у Слуцку ў 1846 годзе.
50. Калі пачаў працаваць Старэўскі шклозавод?
51. У якім французскім горадзе прадукцыя Старэўскага шклозавода атрымала вышэйшую ўзнагароду на міжнароднай выстаўцы мастацтва ў 1908 годзе?
52. Колькі жыхароў было ў Слуцку ў 1861 годзе?
53. Назавіце аўтара “Гістарычных звестак пра радзівілаўскую ткальню паясоў у Слуцку”, выдадзеных у 1893 годзе.
54. Назавіце аўтара выдадзенай у 1883 годзе брашуры“Паведамленне пра бібліятэку Юльяна Бергеля, пастара ў Слуцку”.
55. У якім годзе на хутары Кучын адкрылася лесапільнае прадпрыемства?
56. У якіх гадах дзейнічала Іванскае вінакурнае прадпрыемства?
57. У якіх гадах дзейнічала вінакурнае прадпрыемства ў маёнтку Рачкавічы?
58. Колькі жыхароў было ў Слуцку па перапісу 1897 года?
59. Якой працягласці быў працоўны дзень на слуцкіх прадпрыемствах па закону 1897 года?
60. Колькі заводаў было ў Слуцку па перапісу 1897 года?

Адказы

1. 3 718 чалавек.
2. Шавец, ткач, кушнер.
3. У вёсках Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзер, Сярагі.
4. Каля мястэчка Раманава.
5. Генерал М. І. Платаў.
6. Падпалкоўнік Д. В. Давыдаў.
7. У ліпені - лістападзе 1812 года.
8. 1823 - 1903 гады.
9. У вёсцы Замосце.
0. Антон Антонавіч Пяткевіч.
11. Уладзіславу Сыракомлі.
12. Раман “Нянька”.
13. Апавяданне “Кручаная баба”.
14. У Варшаве.
15. Аповесць “Споведзь”.
16. Людвіг Леан (Леў Пятровіч) Вітгенштэйн.
17. У 1838 - 1881 гадах.
18. У Мінскім губернскім музеі.
19. У 1840 годзе.
20. ПраАльгерда Абуховіча.
21. 1840 - 1898 гады.
22. У 1916 годзе ў газеце “Гоман”.
23. Граф Бандзінелі.
24. У 1991 годзе.
25. Рыгор Родчанка.
26. “Ваўкалак”, “Воўк і лісіца”, “Суд”, “Старшына”.
27. “Ваўкалак”.
28. У Слуцку.
29. У 1844 годзе.
30. У 1847 годзе.
31. У 1854 годзе.
32. У 1871 годзе.
33. Краязнаўчы музей.
34. Іосіф Іванавіч Каржанеўскі.
35. У горадзе Кёнігсбергу.
36. Іпаліт Іосіфавіч Младзецкі.
37. У 1878 годзе.
38. Вітольд Карлавіч Цэраскі.
39. Вітольд Карлавіч Цэраскі.
40. Браніслаў Францавіч Залескі.
41. Тарас Шаўчэнка.
42. Кандрат Ільіч Карсалін.
43. Кандрат Ільіч Карсалін.
44. У 1889 годзе.
45. У 1896 годзе.
46. У Вільні.
47. У 1896 годзе.
48. У 1864 годзе.
49. Станіслаў Шантыр.
50. У 1897 годзе.
51. У Марселі.
52. 7 064 чалавекі.
53. Аляксандр Ельскі.
54. Аляксандр Ельскі.
55. У 1897 годзе.
56. У 1894 - 1913 гадах.
57. У 1891 - 1913 гадах.
58. 14 349 чалавек.
59. 11, 5 гадзіны, а па суботах і напярэдадні свят – 10 гадзін.
60. Тры заводы.

Читать далее