РАЗДЗЕЛ 7

Пытанні

1. Злучэнні якой арміі Заходняга фронту абаранялі Слуцк у чэрвені 1941 года?
2. Назавіце камандзіра 30 - й танкавай дывізіі, мотастралковы полк якой 26 чэрвеня 1941 года спыніў гітлераўцаў на подступах да Слуцка.
3. Калі пачалася акупацыя Слуцка нямецка - фашысцкімі захопнікамі?
4. Якія паветы ўваходзілі ў створаную гітлераўцамі Слуцкую акругу (гебітскамісарыят)?
5. На тэрыторыі Грэскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала27 - я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева. Хто ёю камандаваў?
6. Калі была створана 27 - я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева?
7. Якія атрады ўваходзілі ў склад 27 - й партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева на дзень злучэння яе з часцямі Чырвонай Арміі?
8. Колькі партызан налічвала 27 - я партызанская брыгада на дзень злучэння яе з часцямі Чырвонай Арміі?
9. На тэрыторыі якіх раёнаў у Вялікую Айчынную вайну дзейнічала 64 - я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава?
10. Калі была створана 64 - я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава?
11. Назавіце камандзіраў 64 - й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава.
12. Якія атрады ўваходзілі ў склад 64 - й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава?
13. Колькі партызан налічвала 64 - я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава на дзень злучэння яе з часцямі Чырвонай Арміі?
14. У якой вёсцы атрад імя 14 - ці слуцкіх партызан 64 - й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава разграміў нямецкі гарнізон у снежні 1943 года?
15. На тэрыторыі якіх раёнаў дзейнічала 95 - я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзе?
16. На базе якіх атрадаў была створана 95 - я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзе?
17. Колькі партызан налічвала 95 - я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзе на дзень злучэння яе з часцямі Чырвонай Арміі?
18. Назавіце атрады, якія ўваходзілі ў склад 95 - й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе.
19. Назавіце камандзіра 95 - й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе.
20. Партызаны якой брыгады разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Івань?
21. На тэрыторыі якіх раёнаў у гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала 225 - я партызанская брыгада імя А. В. Суворава?
22. Назавіце камандзіраў 225 - й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава.
23. Назавіце атрады, якія ўваходзілі ў склад 225 - й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава.
24. На тэрыторыі якіх раёнаў, акрамя Слуцкага, дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава?
25. Назавіце камандзіра партызанскага атрада, які ў ліпені 1941 года разграміў нямецкую камендатуру ў Слуцку.
26. Які партызанскі атрад разграміў паліцэйскі гарнізон у вёсцы Амговічы ў верасні 1942 года?
27. Каля якой вёскі ў кастрычніку 1942 года партызаны атрада імя А. В. Суворава (225 - я брыгада імя А. В. Суворава) разграмілі карны нямецка - паліцэйскі атрад?
28. У які перыяд Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала партызанскае злучэнне Слуцкай зоны?
29. Калі партызаны брыгад 64 - й імя В. П. Чкалава і 100 - й імя С. М. Кірава разграмілі чыгуначную станцыю Фалічы ў Старадарожскім раёне?
30. Назавіце кіраўніка антыфашысцкай патрыятычнай групы, якая дзейнічала ў вёсцы Амговічы.
31. Хто камандаваў партызанскім злучэннем Слуцкай зоны?
32. Якія брыгады ўваходзілі ў партызанскае злучэнне Слуцкай зоны?
33. На базе якой брыгады было створана партызанскае злучэнне Слуцкай зоны?
34. На тэрыторыі якіх раёнаў дзейнічала партызанскае злучэнне Слуцкай зоны?
35. Назавіце ўрочышча, дзе гітлераўцы масава расстрэльвалі мірнае насельніцтва.
36. У які перыяд Вялікай Айчыннай вайны дзейнічаў Слуцкі падпольны міжраённы камітэт КП(б)Б?
37. Хто ўзначальваў Слуцкі падпольны міжраённы камітэт КП(б)Б?
38. Як называлася газета – орган Слуцкага падпольнага міжраённага камітэта КП(б)Б?
39. Назавіце рэдактара газеты – органа Слуцкага падпольнага міжраённага камітэта КП(б)Б.
40. Калі дзейнічаў Слуцкі падпольны міжраённы камітэт ЛКСМБ?
41. Назавіце сакратароў Слуцкага падпольнага міжраённага камітэта ЛКСМБ.
42. Калі быў створаны Слуцкі падпольны раённы камітэт КП(б)Б?
43. Хто быў сакратаром Слуцкага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б?
44. Назавіце газету – орган Слуцкага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.
45. Колькі нумароў газеты “Народны мсцівец” і якім агульным тыражом было выпушчана ў тыле ворага?
46. Хто быў рэдактарам друкаванага органа Слуцкага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б?
47. Назавіце беларускага паэта – аўтара паэтычнага зборніка “Слуцкі пояс”.
48. У якім годзе выдадзены паэтычны зборнік “Слуцкі пояс”?
49. Хто выдаў паэтычны зборнік “Слуцкі пояс”?
50. Калі дзейнічаў Слуцкі падпольны раённы камітэт ЛКСМБ?
51. Назавіце сакратароў Слуцкага падпольнага раённага камітэта ЛКСМБ.
52. Калі дзейнічаў Грэскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б?
53. Назавіце сакратароў Грэскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.
54. Якая газета была органам Грэскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б?
55. Хто быў рэдактарам газеты – органа Грэскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б?
56. Калі дзейнічаў Грэскі падпольны раённы камітэт ЛКСМБ?
57. Хто ўзначальваў Грэскі падпольны раённы камітэт ЛКСМБ?
58. У якой партызанскай брыгадзе базіраваўся Грэскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б?
59. Назавіце найбольш буйныя карныя аперацыі нямецка - фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і мірнага насельніцтва Случчыны.
60. Назавіце кіраўніка падпольнай антыфашысцкай групы, якая дзейнічала ў Грэскай бальніцы.
61. Калі партызаны атрада імя А. В. Суворава разграмілі карны нямецка - паліцэйскі атрад каля вёскі Жылін Брод?
62. Партызаны якога атрада разграмілі 28 лістапада 1942 года нямецкі гарнізон на торфазаводзе “Радзічава”?
63. Калі нямецка - фашысцкія акупанты расстралялі жыхароў вёскі Кублішча?
64. Каля якой вёскі ў баі з гітлераўцамі 5 верасня 1943 года загінуў камандзір 101 - й партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага Д. Ц. Гуляеў?
65. Назавіце арганізатараў і кіраўнікоў Слуцкага партыйна - камсамольскага падполля.
66. Назавіце арганізатара падпольнай антыфашысцкай групы ў вёсцы Навадворцы.
67. У які перыяд дзейнічала падпольная камсамольская група на чале з П. Я. Маглышам?
68. Назавіце населеныя пункты Случчыны, спаленыя разам з жыхарамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і не адноўленыя ў мірны час.
69. Назавіце камандзіра спецгрупы “Паўднёвыя” НКДБ БССР, якая базіравалася пры 64 - й партызанскай брагадзе імя В. П. Чкалава.
70. У якой частцы Случчыны дзейнічала група старшага палітрука У. С. Курганава?
71. Калі і каля якой вёскі загінуў старшы палітрук У. С. Курганаў?
72. Назавіце камандзіра асобнага Слуцкага атрада, які быў арганізаваны ў ліпені 1941 года з партыйна - савецкага актыву Слуцкага і Капыльскага раёнаў.
73. У якой партызанскай брыгадзе базіраваўся Слуцкі падпольны раённы камітэт КП(б)Б?
74. Хто камандаваў атрадам імя Л. М. Даватара 64 - йпартызанскай брыгады імя В. П. Чкалава?
75. Хто камандаваў атрадам імя М. М. Громава 64 - й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава?
76. Назавіце камандзіраў атрада “Жалязняк” 64 - й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава.
77. Хто камандаваў атрадам імя Р. І. Катоўскага 64 - й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава?
78. Хто камандаваў атрадам імя С. Г. Лазо 64 - й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава?
79. Хто камандаваў атрадам імя 14 - ці слуцкіх партызан 64 - й партызанскай брыгады імя В. П. Чкалава?
80. Назавіце камандзіраў атрада імя А. В. Суворава 225 - й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава.
81. Хто камандаваў атрадам імя М. В. Фрунзе 225 - й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава?
82. Хто камандаваў атрадам імя М. А. Астроўскага 225 - й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава?
83. Назавіце камандзіра атрада імя В. П. Чкалава 225 - й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава.
84. Назавіце камандзіра атрада імя 26 - годдзя Кастрычніка 225 - й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава.
85. Хто камандаваў атрадам імя С. М. Будзённага 95 - й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе?
86. Хто камандаваў атрадам імя Ф. Э. Дзяржынскага 95 - й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе?
87. Назавіце камандзіра атрада імя С. М. Кірава 95 - й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе.
88. Назавіце камандзіра атрада імя К. К. Ракасоўскага 95 - й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе.
89. Хто камандаваў атрадам імя А. М. Матросава 95 - й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе?
90. Назавіце Герояў Савецкага Саюза – ураджэнцаў Случчыны.
91. Назавіце вёскі Слуцкага раёна, у якіх нарадзіліся будучыя Героі Савецкага Саюза.
92. Каму з Герояў Савецкага Саюза было прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Слуцка”?
93. Каму з ураджэнцаў Случчыны званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 года?
94. Каму з ураджэнцаў Случчыны званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года?
95. Назавіце Героя Савецкага Саюза – ураджэнца Случчыны, які загінуў 23 студзеня 1945 года на тэрыторыі Польшчы.
96. Назавіце Героя Савецкага Саюза, які пахаваны каля вёскі Покрашава ўзбоч шашы Слуцк - Мінск.
97. Калі Слуцк быў вызвалены ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў?
98. Войскі якога фронту прымалі ўдзел у вызваленні Слуцка?
99. Назавіце камандуючага фронтам, войскі якога прымалі ўдзел у вызваленні Слуцка.
100. Якая партызанская брагада ўдзельнічала ў вызваленні Слуцка разам з войскамі Чырвонай Арміі?
101. Назавіце ўдзельніка вызвалення Случчыны ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў, які камандаваў 9 - й Кубанскай кавалерыйнай дывізіяй.
102. Калі загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі СССР было прысвоена найменне “Слуцкія” воінскім злучэнням і часцям, якія вызвалялі Слуцк ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў?
103. Назавіце воінскія злучэнні і часці, якім загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі СССР прысвоена найменне “Слуцкія”.
104. Назавіце воінскія злучэнні, якія за ўдзел у вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга.
105. Назавіце камандзіра10 - й гвардзейскай Кубанскай кавалерыйскай дывізіі, якая ўдзельнічала ў вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.
106. Назавіце камандзіра 37 - й механізаванай брыгады, якая ўдзельнічала ў вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.
107. Назавіце камандзіра 1 - й асобнай знішчальнай процітанкавай артылерыйскай брыгады, якая ўдзельнічала ў вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.
108. Назавіце камандзіра 53 - га асобнага матарызаванага пантонна - маставога батальёна, які ўдзельнічаў у вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.
109. Назавіце камандзіра 91 - га інжынерна - сапёрнага батальёна, які удзельнічаў у вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.
110. Назавіце камандзіра 218 - га штурмавога авіяцыйнага палка, які ўдзельнічаў у вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.
111. Назавіце камандзіра 431 - га штурмавога авіяцыйнага палка, які ўдзельнічаў у вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.
112. Назавіце камандзіра 874 - га штурмавога авіяцыйнага палка, які ўдзельнічаў у вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.
113. У вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў удзельнічалі войскі 28 - й арміі. Хто ёю ў той час камандаваў?
114. Хто камандаваў 16 - й паветранай арміяй, частка сіл якой удзельнічала ў вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў?
115. Назавіце камандуючага конна - механізаванай групай, якая ўдзельнічала ў вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.
116. Назавіце ўдзельнікаў вызвалення Случчыны ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў, якім за баявыя заслугі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
117. Хто камандаваў 219 - й Крэменчугскай танкавай брыгадай, якая за ўдзел у вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў узнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга?
118. Назавіце воінскія злучэнні і часці ў складзе конна - механізаванай групы, якая ўдзельнічала ў вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.
119. Якія страты нанеслі ворагу воіны Чырвонай Арміі ў вулічных баях за Слуцк?
120. “Баі за Слуцк насілі выключна ўпарты і бязлітасны характар. Многія воіны корпуса праявілі храбрасць, мужнасць і гераізм... ”. Гэта словы з успамінаў былога камандзіра 1 - га механізаванага корпуса, які ўдзельнічаў у вызваленні Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў. Назавіце яго прозвішча.
121. У які перыяд Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Грэскага, Жыткавіцкага, Акцябрскага, Любанскага раёнаў дзейнічаў партызанскі атрад М. П. Канстанцінава?
122. Камісарам партызанскага атрада М. П. Канстанцінава быў уражэнец вёскі Гацук, былы загадчык ваеннага аддзела Грэскага раённага камітэта КП(б)Б. Назавіце яго прозвішча.
123. Назавіце ўраджэнца вёскі Сярагі, які з красавіка 1943 года да ліпеня 1944 года быў другім сакратаром Пінскага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б і імем якога названа вуліца ў Пінску.
124. Калі быў вызвалены ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў раённы цэнтр Грэск?
125. Якія воінскія часці вызвалілі Грэск ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў?
126. Адна з вуліц Слуцка названа ў гонар ураджэнца вёскі Клешава, які камандаваў 47 - й арміяй. Назавіце яго прозвішча і воінскае званне.
127. У якім украінскім горадзе пахаваны ўраджэнец Случчыны П. П. Корзун, які загінуў у 1943 годзе пры вызваленні Украіны ад нямецка - фашысцкіх акупантаў?
128. На якую суму (у тагачасных цэнах) нанеслі ўрон Слуцку нямецка - фашысцкія захопнікі?
129. У адной з ваенных газет у ліпені 1944 года было напісана: “Любімая Радзіма сёння пачуе новае паведамленне – Слуцк наш. У дружную сям"ю савецкіх гарадоў з фашысцкага пекла вяртаецца яшчэ адзін беларускі брат. Слуцк – гэта наша новая перамога на беларускай зямлі”. Назавіце газету.
130. Назавіце ўдзельніка партызанскага руху на Случчыне, аўтара кнігі ўспамінаў “Кровью своего сердца”.
131. Які ўрон сельскай гаспадарцы раёна нанеслі нямецка - фашысцкія захопнікі?
132. Назавіце ўраджэнца вёскі Белічы, які 11 кастрычніка 1942 года выступаў як прадстаўнік Беларусі ў Маскве на ўсесаюзным антыфашысцкім мітынгу настаўнікаў.
133. Хто ўваходзіў у склад падпольнай антыфашысцкай групы А. Дз. Фаміна – М. І. Багунова?
134. У якім складзе дзейнічала падпольная камсамольская група на чале з П. Я. Маглышам?
135. Хто ўваходзіў у склад падпольнай партыйна - камсамольскай групы М. І. Відзякіна – Дз. В. Каўшова?
136. Каля якой вёскі ўстаноўлены помнік у гонар партызанскага атрада М. П. Канстанцінава?
137. У баі за Слуцк загінуў камандзір кавалерыйскага палка, імем якога названа адна з вуліц горада. Назавіце яго прозвішча.
138. Адна з вуліц Слуцка названа імем М. А. Дробатава. Што вы пра яго ведаеце?
139. Назавіце паветранага стралка, які загінуў 29 чэрвеня 1944 года разам з М. А. Дробатавым.
140. Назавіце Героя Савецкага Саюза – ураджэнца Арменіі, імем якога названа адна з вуліц Слуцка.
141. У Слуцку ёсць вуліца імя М. С. Лацкова. Хто гэта?
142. У Слуцку ёсць вуліца імя М. Ф. Гастэлы. А дзе ён нарадзіўся?
143. Назавіце аднаго з арганізатараў Слуцкага антыфашысцкага падполля, імем якога названа вуліца горада.
144. Назавіце слуцкіх падпольшчыкаў, якія ў ноч на 5 ліпеня 1942 года ўзарвалі сілавы трансфарматар гарадской электрастанцыі і вузел сувязі.
145. Калі ў Слуцку адбыўся мітынг, прысвечаны вызваленню Случчыны ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў?
146. Назавіце населеныя пункты Случчыны, знішчаныя гітлераўцамі разам з жыхарамі і адноўленыя пасля Вялікай Айчыннай вайны.
147. Якія вёскі Случчыны былі знішчаны ў 1941 - 1944 гадах разам з часткай іх насельніцтва і адноўлены пасля Вялікай Айчыннай вайны?
148. У верасні 1943 года - чэрвені 1944 года 225 - й партызанскай брыгадай камандаваў А. М. Каляда. У якой вёсцы ён нарадзіўся і ў якім годзе?
149. Назавіце ўраджэнку Слуцка, якая была на фронце санінструктарам і акрамя баявых узнагарод атрымала медаль імя Флорынс Найцінгейл.
150. У якой вёсцы нарадзіўся І. В. Арастовіч, камандзір 95 - й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзе з верасня 1943 года па чэрвень 1944 года?
151. У вызваленні якіх гарадоў Мінскай вобласці ўдзельнічала 27 - я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева?
152. У маі - снежні 1942 года на тэрыторыі Уздзенскага, Капыльскага, Дзяржынскага, Чырвонаслабодскага, Грэскага, Слуцкага раёнаў дзейнічала партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава. Назавіце яе камандзіра.
153. Назавіце партызана брыгады імя К. Я. Варашылава, якому было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
154. У якой вёсцы ў 1969 годзе пастаўлены помнік у гонар 225 - й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава?
155. Адна з вуліц Слуцка названа ў гонар Героя авецкага Саюза А. М. Губіна, які загінуў на тэрыторыі Случчыны. А дзе ён нарадзіўся?
156. Назавіце гады жыцця ўраджэнца Слуцка, удзельніка абароны Савецкага Запаляр"я генерал - маёра П. С. Бранявіцкага.
157. У якой вёсцы нарадзіўся генерал - лейтэнант Д. А. Гапановіч, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў членам Ваеннага савета Цэнтральнага фронту, Маскоўскай зоны абароны?

Адказы

1. Злучэнні 4 - й арміі. Генерал - маёр А. А. Карабкоў.
2. Палкоўнік С. І. Багданаў.
3. 27 чэрвеня 1941 года.
4. Слуцкі, Грэскі, Старадарожскі, Любанскі, Старобінскі, Вызненскі і Капыльскі паветы.
5. М. А. Шастапалаў (снежань 1942 года - май 1943 года, верасень - ліпень 1943 года).
6. У снежні 1942 года.
7. Атрады імя М. А. Шчорса, імя В. І. Чапаева, імя П. К. Панамарэнкі, імя Дунаева.
8. 1 513 партызан.
9. Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі, Глускі раёны.
10. У студзені 1943 года.
11. М. М. Розаў (студзень - верасень 1943 года, сакавік - чэрвень 1944 года), П. І. Смірноў (выконваючы абавязкі з верасня 1943 года па сакавік
1944 года).
12. Атрады імя Л. М. Даватара, імя М. М. Громава, “Жалязняк”, імя С. Г. Лазо, імя Р. І. Катоўскага, імя 14 - ці слуцкіх партызан.
13. 1 115 партызан.
14. У вёсцы Белічы.
15. Грэскі і Слуцкі раёны.
16. На базе партызанскіх атрадаў імя С. М. Будзённага, імя С. М. Кірава, імя Ф. Э. Дзяржынскага, імя К. К. Ракасоўскага.
17. 1 033 партызаны.
18. Партызанскія атрады імя С. М. Будзённага, імя Аляксандра Матросава, імя С. М. Кірава, імя Ф. Э. Дзяржынскага, імя К. К. Ракасоўскага.
19. І. В. Арастовіч.
20. 101 - й партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага.
21. Слуцкі і Грэскі раёны.
22. Л. П. Стафанюк (снежань 1942 года - чэрвень 1943 года), І. В. Арастовіч (чэрвень - верасень 1943 года), А. М. Каляда (з верасня 1943 года).
23. Партызанскія атрады імя А. В. Суворава, імя М. В. Фрунзе, імя Мікалая Астроўскага, імя В. П. Чкалава, імя 26 - годдзя Кастрычніка.
24. Уздзенскі, Капыльскі, Дзяржынскі, Чырвонаслабодскі, Грэскі раёны.
25. М. І. Жукоўскі.
26. Атрад імя М. В. Фрунзе 225 - й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава.
27. Каля вёскі Жылін Брод.
28. Са снежня 1942 года па жнівень 1943 года.
29. 20 чэрвеня 1943 года.
30. М. І. Ногціч.
31. П. П. Капуста (снежань 1942 года - май 1943 года), М. А. Шастапалаў (май - жнівень 1943 года).
32. Партызанскія брыгады 27 - я імя В. І. Чапаева, 225 - я імя А. В. Суворава, 300 - я імя К. Я. Варашылава.
33. На базе партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава.
34. На тэрыторыі Грэскага, Капыльскага, Слуцкага, Уздзенскага, Чырвонаслабодскага раёнаў.
35. Урочышча Гараваха.
36. Са жніўня 1942 года да ліпеня 1943 года.
37. Сакратар міжраённага камітэта – А. Дз. Варвашэня (да красавіка 1943 года; у чэрвені - ліпені 1943 года абавязкі сакратара выконвала А. І. Сцяпанава).
38. “Патриот Родины”.
39. К. М. Клюйко.
40. З ліпеня 1942 года да лістапада 1943 года.
41. П. Е. Папоў, С. І. Пармон (з 1 студзеня 1943 года).
42. 29 сакавіка 1943 года.
43. І. С. Канановіч.
44. “Народны мсцівец”.
45. 78 нумароў агульным тыражом 37 300 экзэмпляраў.
46. М. Е. Дастанка.
47. Анатоль Астрэйка.
48. У 1943 годзе.
49. Рэдакцыя газеты “Народны мсцівец”.
50. З 1 верасня 1942 года да 30 чэрвеня 1944 года.
51. Г. М. Абухаў, П. Дз. Локаць (з 1 кастрычніка 1943 года).
52. З 12 сакавіка 1943 года да 29 чэрвеня 1944 года.
53. І. І. Пузевіч, У. І. Заяц (з 28 мая 1943 года).
54. “Сталінец”.
55. Т. М. Беразоўскі.
56. З 1 снежня 1942 года да 1 ліпеня 1944 года.
57. Сакратары П. Е. Папоў, А. М. Сурда (з 1 лістапада 1943 года).
58. У 225 - й партызанскай брыгадзе імя А. В. Суворава.
59. “Свята ўраджаю - I”, “Свята ўраджаю - II”, “Люты”, “№6”.
60. Ю. Г. Войчык.
61. 26 кастрычніка 1942 года.
62. Атрада імя М. В. Фрунзе.
63. 17 чэрвеня 1943 года.
64. Каля вёскі Панічы.
65. А. Дз. Фамін, М. І. Багуноў, П. Я. Маглыш, М. І. Відзякін, Дз. В. Каўшоў.
66. М. Г. Радзюк.
67. Са снежня 1941 годада сакавіка 1943 года.
68. Беразінец, Гондарава, Задоўба, Захацінава, Кабыліна Балота, Краснае, Крушнік, Лазараў Бор, Лявішча, Перавалока, Пераходы, Фадзееўка.
69. Капітан М. К. Левых.
70. У раёне вёскі Жылін Брод.
71. У баі каля вёскі Пераходы ў лістападзе 1941 года.
72. Ф. А. Пашун.
73. У 64 - й партызанскай брыгадзе імя В. П. Чкалава.
74. А. І. Патрын (жнівень 1941 года - жнівень 1943 года), У. С. Буеў (жнівень 1943 года - сакавік 1944 года), Р. Я. Баранаў (сакавік - чэрвень 1944 года).
75. М. М. Розаў (кастрычнік 1941 года - студзень 1943 года), П. І. Смірноў (студзень 1943 года - верасень 1943 года), А. І. Кудашоў (верасень 1943 года - сакавік 1944 года), П. І. Сталіца (красавік 1944 года - чэрвень 1944 года).
76. А. Я. Абабкаў (ліпень 1942 года - кастрычнік 1943 года), У. С. Тараканаў (выконваючы абавязкі ў кастрычніку - лістападзе 1943 года), А. Л. Нікіцін (лістапад 1943 года - чэрвень 1944 года).
77. Дз. Дз. Букій.
78. М. Ф. Сцеклянёў (жнівень 1943 года - красавік 1944 года), І. А. Кузняцоў (красавік 1944 года - чэрвень 1944 года).
79. М. Д. Бялько (жнівень 1943 года - красавік 1944 года), П. Я. Карака (красавік 1944 года - чэрвень 1944 года).
80. Л. П. Стафанюк (ліпень - снежань 1942 года), У. Я. Шпакоўскі (снежань 1942 года - студзень 1944 года), І. Ф. Шпакоўскі (студзень 1944 года - чэрвень 1944 года).
81. І. В. Арастовіч (кастрычнік 1942 года - чэрвень 1943 года), А. А. Айдараў (чэрвень - лістапад 1943 года), К. А. Прыгуноў (лістапад 1943 года - чэрвень 1944 года).
82. Б. І. Багдановіч (жнівень - верасень 1943 года), І. Ф. Шпакоўскі (верасень 1943 года - студзень 1944 года), У. Я. Шпакоўскі (студзень - чэрвень 1944 года).
83. В. Р. Забудзька.
84. П. А. Гаўрыловіч.
85. М. М. Ізюмскі (сакавік 1942 года - жнівень 1943 года), Г. А. Канавалаў (жнівень 1943 года - чэрвень1944 года).
86. Я. І. Лізюкоў (чэрвень - снежань 1943 года), І. І. Качанаў (снежань 1943 года - чэрвень 1944 года, А. А. Айдараў (чэрвень 1944 года).
87. М. І. Макарэвіч.
88. А. Дз. Фамін.
89. І. С. Локанцаў.
90. Ф. П. Бруй, А. І. Уласавец.
91. Іванаўскія Агароднікі, Лапацічы.
92. Ф. П. Брую.
93. Ф. П. Брую.
94. А. І. Уласаўцу.
95. А. І. Уласавец.
96. А. М. Губін.
97. 30 чэрвеня 1944 года.
98. Войскі 1 - га Беларускага фронту.
99. Маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі.
100. 95 - я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзе.
101. Генерал - маёр І. В. Тутарынаў.
102. 5 ліпеня 1944 года.
103. 10 - я гвардзейская Кубанская кавалерыйская дывізія, 37 - я механізаваная брыгада, 1 - я асобная знішчальная процітанкавая артылерыйская брыгада, 53 - і асобны матарызаваны пантонна - маставы батальён, 91 - ы інжынерна - сапёрны батальён, 218 - ы штурмавы авіяцыйны полк, 431 - ы штурмавы авіяцыйны полк, 874 - ы штурмавы авіяцыйны полк.
104. 9 - я гвардзейская Кубанская кавалерыйская дывізія, 219 - я Крэменчугская танкавая брыгада.
105. Палкоўнік М. С. Папрыкайла.
106. Палкоўнік М. М. Кулікоў.
107. Палкоўнік І. М. Вахрамееў.
108. Маёр А. М. Арэцкі.
109. Маёр В. Л. Гогалеў.
110. Падпалкоўнік М. К. Лысенка.
111. Падпалкоўнік П. Г. Плохаў.
112. Маёр М. Г. Волкаў.
113. Генерал - лейтэнант А. А. Лучынскі.
114. Генерал - маёр авіяцыі І. В. Крупскі.
115. Генерал - лейтэнант І. А. Пліеў.
116. Палкоўнік М. В. Хоцімскі, малодшы лейтэнант Н. Р. Рафіеў.
117. Палкоўнік М. Р. Хлюпін.
118. 4 - ы гвардзейскі кавалерыйскі корпус у складзе: 30 - я кавалерыйская дывізія, 10 - я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 9 - я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 128 - ы асобны танкавы полк, 151 - ы асобны танкавы полк, 1815 - ы самаходны артылерыйскі полк; 1 - ы механізаваны корпус у складзе: 37 - я механізаваная брыгада, 219 - я танкавая брыгада; 1 - я асобная знішчальная процітанкавая артылерыйская брыгада.
119. У вулічных баях за Слуцк воіны Чырвонай Арміі знішчылі 13 нямецкіх танкаў, 2 артылерыйскія батарэі, 4 мінамётныя батарэі, 12 аўтамашын, 2 бронетранспарцёры, 2 склады з боепрыпасамі, 3 дзоты, каля 700 салдат і афіцэраў праціўніка, захапілі палонных і трафеі.
120. С. М. Крывашэін.
121. З ліпеня 1941 года па кастрычнік 1942 года.
122. У. І. Заяц.
123. С. Р. Вайцаховіч.
124. 1 ліпеня 1944 года.
125. Часці 44 - й гвардзейскай стралковай дывізіі 65 - й арміі ва ўзаемадзеянні з партызанамі 225 - й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава.
126. Генерал - лейтэнант П. П. Корзун.
127. У горадзе Гадзяч.
128. На суму 200 мільёнаў рублёў.
129. “Казак - гвардзеец”.
130. М. А. Нікольскі.
131. Урон склаў 710 мільёнаў рублёў (у цэнах таго часу). Былі знішчаны амаль усе грамадскія пабудовы ў калгасах. Знішчана ці вывезена ў Германію 150 трактароў, 13 000 галоў буйной рагатай жывёлы, 8 500 свіней, больш за 22 000 свойскіх птушак.
132. А. Н. Цыбулька.
133. М. І. Багуноў, А. Ф. Баркоўскі, В. М. Кадыш, Н. М. Марозава, А. Б. Пак, А. Р. Прохараў, А. Г. Радзюк, М. Г. Радзюк, Я. Г. Радзюк, Л. Г. Радзюк, К. П. Станкевіч, Н. М. Станкевіч, Г. Дз. Сотнікаў, М. М. Сакаловіч, А. А. Трафімовіч, А. Дз. Фамін, П. І. Хірын, А. А. Ходасаў.
134. М. К. Барысік, П. Я. Маглыш, Н. Я. Маглыш, Я. Дз. Маглыш, К. Ц. Маглыш, П. А. Трухан.
135. М. І. Відзякін, Г. М. Еўдакімава (Гуз), Дз. В. Каўшоў, К. У. Мешчаракоў, Н. Дз. Родчанка, М. С. Кокін.
136. Каля вёскі Крывая Града.
137. І. І. Галавашчанка.
138. Міхаіл Андрэевіч Дробатаў нарадзіўся 25 лютага 1922 года ў вёсцы Бірукова Свярдлоўскага раёна Варашылаўградскай вобласці. Лейтэнант М. А. Дробатаў як камандзір звяна 1 - й эскадрыллі 431 - га штурмавога авіяцыйнага палка 29 чэрвеня 1944 года ў складзе групы з 12 самалётаў вылецеў на станцыю Слуцк, дзе было некалькі варожых эшалонаў з тэхнікай і жывой сілай. У час атакі на цэль самалёт М. А. Дробатава быў падбіты, але прадаўжаў пікіраваць, расстрэльваючы ворагаў. А потым упаў на зямлю каля палаючых эшалонаў. Гэта быў 105 - ы баявы вылет М. А. Дробатава.
139. А. А. Сакалоў.
140. В. А. Леванян.
141. Мікалай Сяргеевіч Лацкоў – удзельнік вызвалення Слуцка ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў. Быў камандзірам эскадрыллі штурмавога авіяцыйнага палка. За гады вайны зрабіў 160 баявых вылетаў, знішчыў 24 танкі, 76 аўтамашын, 2 паравозы, 23 гарматы, 7 мінамётных батарэй, 4 склады з боепрыпасамі, 2 склады з гаручым, 3 чыгуначныя цыстэрны і 4 аўтацыстэрны. Да 1960 года служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік.
142. У Маскве.
143. П. Я. Маглыш.
144. Дз. В. Каўшоў, М. С. Кокін, К. У. Мешчаракоў.
145. 2 ліпеня 1944 года.
146. Адамова, Чырвоная Старонка, Палікараўка, Руднаўка.
147. Апаліны, Баравая, Вераб"ёва, Вярбішчына, Гольчычы, Гутніца, Жылін Брод, Каліта, Кошышча, Навінкі, Ніва, Новы Гуткоў, Падстарэва, Паўлаўка, Пільня, Рудня, Стары Гуткоў, Старэва, Строхава, Хорашава.
148. У вёсцы Шышчыцы 13 сакавіка 1905 года.
149. С. А. Кунцэвіч.
150. У вёсцы Рабак.
151. У вызваленні Стоўбцаў і Нясвіжа.
152. П. П. Капуста.
153. В. І. Драздовіч.
154. У вёсцы Палікараўка.
155. У вёсцы Аляксееўка Тапчыхінскага раёна Алтайскага краю Расійскай Федэрацыі.
156. 1891 - 1949 гады.
157. У вёсцы Танежыцы.

Читать далее