У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Старэйшая школа Беларусі
Старэйшая школа Беларусі

Григорий Викторович Родченко (Рыгор Віктаравіч Родчанка)

Минск, издательство «Народная асвета» (Мінск «Народная асвета» 1985)

Родчанка Р. В.
Р61 Старэйшая школа Беларусі. — Мн.: Нар. асвета, 1985. — 78 с., іл.
10 к.
Сярэдняй школе №1 г. Слуцка больш за тры з палавінай стагоддзі. Тут яшчэ ў былой гімназіі сталі вядомы прагрэсіўныя традыцыі лепшых педагогаў Беларусі. У савецкі перыяд выхаванцы школы ўнеслі вялікі ўклад у айчынную навуку, літаратуру, мастацтва. Аб гісторыі школы і вядзе расказ аўтар.
Адрасуецца настаўнікам, работнікам органаў народнай асветы.
4302000000—041
Р М303(05)—85 ~3~85 ББК 74. 03

Рэцэнзенты:
Л. М. Дрозд, прафесар; С. X. Александровіч, доктар філалагічных навук, прафесар
Выдавецтва «Народная асвета», 1985.

АД АЎТАРА
   Больш за дваццаць гадоў назад я пачаў працаваць настаўнікам у Слуцкай міжраённай завочнай сярэдняй школе, якая разам з 1-й школай размяшчалася ў будынку былой кальвінісцкай гімназіі.
   Мяне зацікавіла гісторыя гімназіі. На жаль, музея ў школе тады не было. Настаўнікі і вучні мала што ведалі пра яе гісторыю дарэвалюцыйнага і даваеннага часоў. Таму я пачаў сам шукаць літаратуру, збіраць звесткі з розных крыніц, запісваць успаміны настаўнікаў і былых вучняў гэтай навучальнай установы. Так нечакана для сябе я зрабіўся ў нейкім сэнсе адным з гісторыкаў школы.
   У 1966—1967 гадах у сувязі з 350-годдзем школы слуцкая раённая газета «Шлях Ільіча» надрукавала серыю маіх нарысаў аб гісторыі гэтай навучальнай установы. У 1976 годзе ў выдавецтве «Народная асвета» ўбачыў свет IX выпуск рэспубліканскага межведамаснага навуковага зборніка «Педагогнка н пснхологня», у якім быў змешчаны мой артыкул «Старейшая школа Белорусснн»... Так паступова складвалася гэта кніжачка.
   Аб гісторыі Слуцкай гімназіі за XVII—XIX стагоддзі ёсць даволі багатая літаратура. Перш за ўсё трэба адзначыць «Историческую записку о Слуцкой гимназии с 1617— 1630—1901 гг.» Івана Глебава, выдадзеную ў Вільні ў 1903 годзе, у якой змешчаны дакументальныя матэрыялы пра заснаванне вучылішча і гімназіі ў Слуцку, спісы амаль усіх выкладчыкаў школы з 1617 па 1901 год, а таксама выпускнікоў за многія гады, расклады ўрокаў, выпіскі з пратаколаў пасяджэнняў педагагічнага савета і інш.
   Вядома, кніжка I. Глебава ўжо шмат у чым устарэла, бо ў ёй падзеі і факты асвятляюцца з пазіцый тагачаснай афіцыйнай палітыкі і ідэалогіі. Але выкладзены ў ёй фактычны матэрыял ніколі не застарэе. I таму гэту працу нельга не лічыць першым капітальным даследаваннем па гісторыі старэйшай школы Беларусі. 3 друкаваных крыніц аб гісторыі гэтай навучальнай установы нельга не ўспомніць справаздачы пра стан Слуцкай гімназіі за 1891/92, 1892/93, 1895/96, 1898/99, 1899/900, 1901/02 і іншыя навучальныя гады. Усе справаздачы (іх адзінаццаць) знаходзяцца ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У. I. Леніна. Аб гісторыі школы за XVII—XIX стагоддзі вядома шмат дакументаў у архівах Вільнюса, Мінска, Ленінграда і іншых гарадоў.
   Што датычыцца перыяду ў гісторыі школы з 1900 па 1944 год, то ён вывучаны яшчэ слаба. Ды і вывучыць яго цяжка, бо за гэты час над Слуцкам, як і над усёй краінай, пранесліся тры рэвалюцыі, граммдаянская і дзве сусветныя вайны. Архіў гімназіі, яе фундаментальная бібліятэка, абсталяванне і іншыя дапаможнікі загінулі беззваротна.
   У Слуцкім гарадскім архіве матэрыялаў аб гісторыі гімназіі няма. У мясцовым краязнаўчым музеі ёсць толькі некалькі дакументаў, якія прама ці ўскосна характарызуюць гімназію пачатку XX стагоддзя.
   Заснаваная кальвіністам Янушам VI Радзівілам з мэтай «павелічэння багаслужэння евангелічнага», гэта навучальная ўстанова евангелічнае веравучэнне ў Беларусі не пашырала, яна адыграла пэўную ролю ў развіцці адукацыі ў нашай краіне. (Вузкі намер князя Радзіціла не сышоўся з фактычнымі вынікамі працы школы.)
   Вялікі ўклад у развіццё і станаўленне Слуцкай школы, якая вось ужо звыш трох з палавінай стагоддзяў (з перапынкам у тры гады: 1941—1944) працуе на карысць Бацькаўшчыны, унеслі выдатныя педагогі XVII стагоддзя Андрэй Дабранскі (Дабжанскі), Андрэй Музоніус і Рэйнгальд Адамі. Славу школе, як вядома, прыносяць не толькі педагогі, але і лепшыя вучні. Калі з гэтага боку глянуць на яе гісторыю, то пераканаемся, што са сцен школы выйшлі выдатныя вучоныя, пісьменнікі, мастакі і іншыя дзеячы, некаторыя з іх набылі сусветную вядомасць.
   Працуючы над кнігай, аўтар ставіў перад сабой мэту: абудзіць цікавасць у калег-настаўнікаў да гісторыі школы, да гісторыі айчыннай педагогікі наогул. Ці дасягнуў я сваёй мэты — пакажа час, скажуць крытыкі і чытачы.
   Карыстаючыся выпадкам, выказваю шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў мне ў гэтай рабоце. Асабліва я ўдзячны прафесару Лявонцію Мікалаевічу Дразду, які перад смерцю рэцэнзаваў рукапіс кнігі і зрабіў шэраг слушных заўваг.


Григорий Викторович Родченко
СТАРЕЙШАЯ ШКОЛА БЕЛОРУССИИ
Минск, издательство «Народная асвета»
На белорусском языке
Рэдактар В. У. Назарэўская. Мастак С. У. Балянок. Мастацкі рэдактар Н. I. Яўменава. Тэхнічны рэдактар Л. П. Сопат. Карэктар С. А. Слепак.
ІБ № 1867
Здадзена ў набор 29.08.84. Падпісана ў друк 13.03.85. АТ 13190. Фармат 70Х ХІ087з2. Пап. кніжна-журн. Гарнітура літаратурная. Высокі друк. Умоўн. друк. арк. 3, 5. Умоўн. фарба-адбіт. 3, 8. Ул.-выд. арк. 3, 48. Тыраж 2600 экз. Заказ 2477. Цана 10 к.
Выдавецтва «Народная асвета» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600 Мінск, праспект Машэрава, 11.
Друкарня «Перамога». 222310 Маладзечна, В. Таўлая, 11.




   Канец XVI і пачатак XVII стагоддзя характарызаваліся магутным наступленнем каталіцызму, які з дапамогай Брэсцкай уніі 1596 года імкнуўся дэнацыяналізаваць і паланізаваць беларускі і ўкраінскі пароды. Вярхі праваслаўных духоўных і свецкіх феадалаў, каб зберагчы свае саслоўныя, эканамічныя і палітычныя...



Читать далее

   Беларускі даследчык і перакладчык Якаў Парэцкі адшукаў у Ленінградзе статут Слуцкай школы. Паколькі гэты дакумент не быў нікім зацверджаны, то, з аднаго боку, яго мы можам разглядаць як своеасаблівы маніфест слуцкіх педагогаў першай палавіны XVII стагоддзя. 3 другога боку, статут, безумоўна,...



Читать далее

   У 1620 годзе Януш VI Радзівіл завяшчаў свайму брату Хрыстафору адкрыць у Слуцку гімназію (на аснове вучылішча). Хрыстафор Радзівіл выканаў яго волю. Спецыяльнай граматай ён абвясціў у 1630 годзе аб адкрыцці ў Слуцку грамадскай гімназіі.
   У XVII—XVIII стагоддзях курс навучання...



Читать далее

   Пасля першага раздзелу Рэчы Паспалітай польскі ўрад правёў шэраг рэформ. Была створана спецыяльная Адукацыйная камісія з найбольш адукаваных людзей тагачаснай Польшчы.
   Кальвінісцкія вучылішчы і гімназіі ад нагляду камісіі ўхіліліся, але дух часу зрабіў сваю справу: літоўскі сінод,...



Читать далее

   У 1824 годзе была закрыта Кейданская (у Літве) кальвінісцкая гімназія. Кальвіністы Беларусі і Літвы такім чынам страцілі апошнюю сваю сярэднюю навучальную ўстанову. Віленскі кальвінісцкі сінод і слуцкае дваранства звярнуліся да міністра асветы Расіі з просьбай пераўтварыць Слуцкае павятовае вучылішча...



Читать далее

    Хваляванні ў Слуцкай гімназіі пачаліся ў 1862 і працягваліся да канца 1863 года. Падзеі таго часу знайшлі адлюстраванне ў пратаколах педагагічнага савета і ў статыстычных даных, змешчаных у гадавых справаздачах гімназіі. Так, у пратаколе ад 26 кастрычніка 1862 года адзначалася, што гімназісты...



Читать далее

   У гэты час Слуцкая навучальная ўстанова працавала па навучальных планах і праграмах класічных гімназій таго часу.
   3 1873/74 навучальнага года была павялічана плата за навучанне з 15 да 21 рубля (у звычайных класах) і з 10 да 14 рублёў у падрыхтоўчым. 24 мая 1874 года дырэктар...



Читать далее

   На жаль, у Слуцку амаль не захавалася архіўных дакументаў, якія характарызуюць работу гімназіі з 1900 па 1917—1919 гады. Таму пры вывучэнні гэтага перыяду прыходзілася абапірацца больш на ўспаміны былых вучняў. Так, з 1906 па 1915 год у гімназіі вучыўся жыхар Слуцка Д. В....



Читать далее

   Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя паклала пачатак новаму перыяду ў развіцці чалавецтва. Упершыню за шматвяковую гісторыю працоўныя масы ўзялі ўладу ў свае рукі. Камуністычная партыя і Савецкая ўлада ў першых сваіх дэкрэтах і пастановах звярнулі ўвагу на неабходнасць утварэння Камісарыята...



Читать далее

   Пры адступленні гітлераўскія акупанты спалілі галоўны будынак школы. Заставаўся толькі драўляны флігель і ў памяшканні гарадской пажарнай каманды захавалася частка лавак і школьных дошак, перавезеных туды ў першыя дні вайны. За час гаспадарання нямецка-фашысцкіх захопнікаў школа страціла маёмасці на...



Читать далее
Посещений: 3129. Последнее 2018-12-16 17:28:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru