У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Пераўтварэнне вучылішча ў гімназію

   У 1620 годзе Януш VI Радзівіл завяшчаў свайму брату Хрыстафору адкрыць у Слуцку гімназію (на аснове вучылішча). Хрыстафор Радзівіл выканаў яго волю. Спецыяльнай граматай ён абвясціў у 1630 годзе аб адкрыцці ў Слуцку грамадскай гімназіі.
   У XVII—XVIII стагоддзях курс навучання ў гімназіі быў то 10, то 8, то 6 гадоў. Вучні размяркоўваліся па трох класах ( у некаторыя перыяды існавалі IV і V класы): III (малодшы клас), II і I (самы сгарэйшы). У кожным класе тэрмін навучання быў разлічаны на два гады. Спосаб навучання быў класны, а не прадметны. На кожны клас прыходзілася па аднаму настаўніку.
   У той час у Слуцкай гімназіі выкладаліся наступныя прадметы: закон божы, мовы (польская, лацінская, грэчаская, нямецкая), этыка, рыторыка, гісторыя, заканадаўства і матэматыка. Для тых, хто рыхтаваўся да прапаведніцкай дзейнасці, чыталася яшчэ старажытнаяўрэйская мова. Выкладанне вялося на польскай мове, але ў старэйшых класах прывучалі выказваць свае думкі па-лацінску. Урокі праводзіліся кожны дзень, за выключэннем нядзелі і свят, з 9 да 11 гадзін раніцы і з 1 да 3—4 гадзін дня. Настаўнікі пры выкладанні матэрыялу пераходзілі ад лёгкага да больш цяжкага, прыстасоўваючыся да разумення вучняў свайго класа.
   Апрача заняткаў у класе, вучні выконвалі пісьмовыя работы, якія правяраліся і праглядаліся выкладчыкамі і рэктарам. Два разы на тыдзень у гімназіі арганізоўваліся дыспуты. Кожнае паўгоддзе праводзіліся публічныя экзамены, на якіх прысутнічалі прадстаўнікі вышэйшых улад, мясцовага грамадства і бацькі вучняў. (Заўважым: так было і ў школе Коменскага.)
   На публічным экзамене першае пытанне ставіў прадстаўнік улад. Пытанне было стэрэатыпным: ці выконваліся ў гімназіі ў мінулым паўгоддзі ўсе прадпісанні і законы? Калі высвятлялася, што яны парушаліся, рэктару і выкладчыкам выносіліся строгія вымовы. (Да нас дайшла адна копія праграмы такога публічнага экзамену.) Пасля экзамену ганаровыя асобы, што прысутнічалі на ім, заносілі свае прозвішчы ў спецыяльны альбом. Ён вёўся ў Слуцкай гімназіі на працягу 142 гадоў і фактычна з"яўляўся яе рукапіснай гісторыяй: сюды запісвалі ўсе важныя падзеі з жыцця гэтай навучальнай установы, асоб, якія працавалі тут у якасці рэктараў і выкладчыкаў, а таксама тых, хто скончыў школу.
   У пачатку навучальнага года праводзіліся ўступныя іспыты, у выніку якіх гімназія штогод папаўнялася новымі вучнямі (ад 10 да 25, бывала і менш). Той, хто канчаў курс гімназіі, меў даволі грунтоўныя для свайго часу веды. Паступова Слуцкая гімназія заваявала сабе славу далёка за межамі Беларусі. Педагогі лічылі за гонар узначальваць яе. Адзін з іх напісаў нават верш на лацінскай мове, у якім выказаў радасць і задавальненне ў сувязі з прызначэннем яго на пасаду рэктара ва ўзорную навучальную ўстанову.
   3 выпускнікоў гімназіі XVII стагоддзя выйшаў Ян Андрэй Белабоцкі — філосаф і паэт. Пасля сканчэння універсітэта ў Заходняй Еўропе ён некаторы час працаваў у Слуцку кальвінісцкім прапаведнікам, а потым настаўнікам у Магілёве. 3-за праследаванняў езуітаў Белабоцкі ў 1681 годзе пераехаў у Маскву, дзе займаўся перакладчыцкай і літаратурна-педагагічнай дзейнасцю. Ён напісаў «Вялікую навуку Раймунда Люлія», «Кнігу філасофскую», «Рыторыку», «Кароткую гутарку міласці з ісцінай» і іншыя кнігі, у якіх веру лічыў асабістай справай чалавека, не прызнаваў афіцыйнай царквы і крытыкаваў біблію. Белабоцкі пакінуў нам паэму «Пентатэгіум, або Пяць кніг кароткіх», дзе ў рэлігійных вобразах намаляваў сучаснае яму жыццё. У гэтай паэме, напісанай на змешанай руска-беларускай мове, адчуваецца моцны ўплыў слуцкай гаворкі.
   Ва ўсіх вядомых мне выданнях, у тым ліку і ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, прозвішча філосафа і паэта пішацца Белабоцкі. Аналіз спісаў вучняў, якія займаліся ў Слуцкай гімназіі ў XVII—XIX стагоддзях, наштурхоўвае на думку, што сапраўднае яго прозвішча хутчэй за ўсё Белаблоцкі. У гэтыя стагоддзі на тэрыторыі Беларусі (пад Брэстам) было шляхецкае гняздо Белаблоцкіх. Менавіта з яго і паходзяць усе Белаблоцкія, якія вучыліся ў Слуцкай гімназіі ў гэты перыяд, у тым ліку і Белаблоцкі
Браніслаў, рэвалюцыянер-дэмакрат, літаратурны крытык і сацыёлаг XIX стагоддзя, удзельнік гуртка, які перакладаў «Капітал» К. Маркса на польскую мову. (Справы аб шляхецтве Белаблоцкіх у 1976 годзе я вывучаў у Цэнтральным Гістарычным архіве СССР у Ленінградзе. Як сведчаць даныя архіва, шляхціцоў Белабоцкіх на тэрыторыі Беларусі і Расіі наогул тады не было.)
   У другой палавіне XVII стагоддзя Слуцкую гімназію скончыў Ілья Капіевіч (каля 1651 —1714 гг. ) — асветнік і кнігавыдавец. Пасля вучобы ва ўніверсітэце ў Заходняй Еўропе (хутчэй за ўсё ў Амстэрдаме) Капіевіч некаторы час працаваў настаўнікам у Слуцкай гімназіі, а пазней пераехаў у Амстэрдам. Будучы прыхільнікам рэформ  Пятра I, ён садзейнічаў развіццю асветы і распаўсюджванню навуковых ведаў у Расіі. Ілья Капіевіч з 1699 па 1706 год выдаў каля 20 кніг, у тым ліку падручнік па арыфметыцы, руска-лаціна-нямецкі і руска-лаціна-галандскі слоўнікі, каляндар і іншыя навучальныя дапаможнікі. Ён пераклаў і выдаў байкі Эзопа. Капіевіч удасканаліў кірыліцу. Ён з"яўляецца аўтарам першай на рускай мове зорнай карты. У апошнія гады жыцця працаваў у Маскве ў Пасольскім Прыказе.
   У спісах выкладчыкаў і выпускнікоў Слуцкай гімназіі XVII стагоддзя мне ўдалося адшукаць яшчэ двух асоб з прозвішчамі Капіевіч. У 60-я гады тут працаваў настаўнікам нехта Піліп (Филипп) Капіевіч. Магчыма, гэта быў бацька Ільі Капіевіча ці яго старэйшы брат. Сярод вучняў таго часу сустракаецца Іван Капіевіч, які мог быць малодшым братам Ільі...
   3 цягам часу мы даведаемся больш пра дзейнасць выпускнікоў Слуцкай гімназіі таго перыяду, але і сёння ўжо відаць, што ў Паўночна-Заходняй Русі гэта навучальная ўстанова выконвала функцыю, шмат у чым падобную на тую, якую ў Паўднёвай Русі выконвала Кіева-брацкая школа (апошняй Пётр I потым даў правы і тытул акадэміі).
   Кажуць: усё пазнаецца ў параўнанні. Параўнаем Слуцкую школу са славутай Кіеўскай.
   Кіеўская брацкая школа была заснавана ў 1615 годзе, а Слуцкае кальвінісцкае вучылішча на два гады пазней, апошняе было пераўтворана ў сярэднюю навучальную установу ў 1630, а Кіеўская школа — у 1632 годзе. Кіеўскую школу ўзначальвалі рэктары, якія з"яўляліся аўтарамі шэрага літаратурных твораў (напрыклад, Іёў Барэцкі). Тое самае было і ў Слуцкай школе. Яе першыя рэктары Андрэй Музоніус і Рэйнгальд Адамі былі аўтарамі статута Слуцкай школы і шэрага падручнікаў.
   Калі параўнаць тэрмін навучання ў Слуцкай і Кіеўскай школах, то ў XVII стагоддзі ён быў аднолькавым: 8—10 гадоў. I толькі пазней, калі Пётр I даў Кіеўскай школе правы акадэміі, тэрмін навучання там даходзіў да 12 гадоў ( у Слуцкай школе — да 10). У Кіеўскай і Слуцкай школах выкладаліся практычна адны і тыя ж навукі: мовы, рыторыка, філасофія. У Слуцкай вывучалі яшчэ і заканадаўства. I мае рацыю Якаў Парэцкі, калі назву статута Слуцкай школы з лацінскай на рускую мову пераклаў так: «Устав Слуцкого лицея», бо сапраўды ў гэтай навучальнай установе даваліся і асновы юрыдычных ведаў, як і ў ліцэях. (Я ў тэксце нарыса прытрымліваюся традыцыйнай назвы — школа, гімназія. — Р. Р.)
   Як і Кіеўская, Слуцкая школа была буйным культурным цэнтрам. Кіеўская школа дала шэраг дзеячаў у галіне асветы (Сімеон Полацкі, Епіфан Славінецкі і інш.), Слуцкая выпусціла такіх дзеячаў, як Ілья Капіевіч, Ян  Андрэй Белабоцкі і інш.
   «Пасля адкрыцця Харкаўскага універсітэта ў 1805 годзе, — гаворыцца ў гісторыі педагогікі (М., 1982, с. 151), — Кіеўская акадэмія перастала адыгрываць ролю культурнага цэнтра Паўднёвай Расіі». Характэрна, што сярод выкладчыкаў Харкаўскага універсітэта, які ў пачатку XIX стагоддзя ўзяў на сябе функцыю асноўнага культурнага цэнтра паўднёвай Расіі, былі і выпускнікі Слуцкай гімназіі (напрыклад, прафесар матэматыкі Робуш).
   Кожная школа працуе ў пэўнай мясцовасці, у пэўных умовах. Агульны стан культуры і асветы гэтай мясцовасці аказвае ўплыў на ўзровень працы школы, як і яна ў сваю чаргу не можа не аказваць уплыў на жыццё наваколля. Таму, каб закончыць гаворку аб працы школы ў XVII— XVIII стагоддзях, спынімся крыху на тагачасным жыцці ў Слуцку і яго акрузе.
   Не выпадковы той факт, што менавіта ў Слуцку з"явіліся тады выдатныя педагогі Дабранскі, Адамі і Музоніус. Справа ў тым, што да канца XVIII стагоддзя Случчына і Слуцк, як ужо адзначалася, заставаліся аўтаномным княствам, якое практычна не ведала уніі, прынятай у Брэсце ў 1596 годзе.
   У XVII—XVIII стагоддзях у Слуцку некаторы час жылі і працавалі славуты пісьменнік Дзімітрый Растоўскі, заснавальнік сербскай драматургіі Эмануіл Казачынскі і іншыя выдатныя дзеячы таго часу. У XVIII стагоддзі ў горадзе пачала працаваць вядомая фабрыка слуцкіх паясоў. Як сведчыць рускі падарожнік Карабейнікаў, Слуцк у той час быў «і пасадам і гандлем большы і лепшы за Мінск».
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 993. Последнее 2019-09-16 20:35:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru