У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Школа №1 у 1917 — 1941 гадах

   Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя паклала пачатак новаму перыяду ў развіцці чалавецтва. Упершыню за шматвяковую гісторыю працоўныя масы ўзялі ўладу ў свае рукі. Камуністычная партыя і Савецкая ўлада ў першых сваіх дэкрэтах і пастановах звярнулі ўвагу на неабходнасць утварэння Камісарыята народнай асветы.  9 лістапада 1917 года быў падпісаны дэкрэт Савета народных камісараў аб утварэнні Дзяржаўнай камісіі па адукацыі, якой даручалася распрацоўка законапраектаў па народнай асвеце. Тады ж быў прыняты зварот да насельніцтва і да тых, хто вучыцца і вучыць. У гэтых дакументах гаварылася пра неабходнасць у кароткі тэрмін ліквідаваць непісьменнасць шляхам утварэння новых школ і ўвядзення ўсеагульнага абавязковага і бясплатнага навучання.
   У студзені 1918 года пры Саветах рабочых і сялянскіх дэпутатаў пачалі стварацца аддзелы народнай асветы, якім падпарадкоўваліся ўсе віды школ. У студзені 1918 года спецыяльным дэкрэтам школа была аддзелена ад царквы. Яна стала свецкай. Катэгарычна забаранялася выкладанне рэлігійных веравучэнняў ва ўсіх навучальных установах. У маі 1918 года пастановай Савецкага ўрада ўводзілася сумеснае абучэнне мужчын і жанчын, а ў ліпені таго ж года ўсе навучальныя ўстановы перадаваліся На - роднаму камісарыяту асветы.
   Выступаючы ў 1918 годзе на з"ездзе настаўнікаў-інтэрнацыяналістаў, У. I. Ленін гаварыў: «Настаўніцкая армія павінна паставіць сабе гіганцкія асветніцкія задачы, і перш за ўсё стаць галоўнай арміяй сацыялістычнай асветы. Трэба вызваліць жыццё, веды ад падпарадкавання капіталу, ад іга буржуазіі. Нельга абмяжоўваць сябе рамкамі вузкай настаўніцкай дзейнасці... Задача новай педагогікі — звязаць настаўніцкую дзейнасць з задачай сацыялістычнай арганізацыі грамадства».
   Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла шлях да ведаў дзецям працоўных. Упершыню за 300 гадоў існавання Слуцкая навучальная ўстанова шырока адчыніла дзверы для дзяцей рабочых і сялян. Сярод вучняў, якія даношвалі яшчэ гімназісцкую форму, з"явіліся сялянскія хлопцы ў сярмягах, латаных кашулях і даматканых портках. У гісторыі Слуцкай школы пачынаўся якасна новы этап — савецкі.
   Вядома, што яшчэ 16 кастрычніка 1918 года Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт зацвердзіў «Палажэнне аб адзінай працоўнай школе». Гэта «Палажэнне» і
«Дэкларацыя аб адзінай працоўнай школе» вызначылі сутнасць новай сістэмы школьнай адукацыі. Згодна з гэтым дакументам, школа карэнным чынам перабудоўвалася: упершыню за гісторыю чалавецтва пры прыёме ў школу аддавалася перавага дзецям рабочых і бяднейшых сялян, адмянялася плата за навучанне, скасоўваліся і ліквідаваліся ўсе віды і тыпы дарэвалюцыйных школ і ўстанаўлівалася адзіная працоўная школа; уздымалася ідэя выхавання ў дзяцей пачуццяў калектывізму і патрыятызму. Усе гэтыя прынцыпы новай школы былі замацаваны і развіты ў праграме ВКП(б), прынятай VIII з"ездам партыі.
   Нямецкая і белапольская акупацыі не далі магчымасці адразу правесці новыя прынцыпы ў жыццё беларускіх школ. Толькі 14 лютага 1919 года на нарадзе, скліканай Наркаматам асветы БССР, была прынята пастанова аб распаўсюджванні на Беларусь «Палажэння аб адзінай працоўнай школе». 3 гэтага часу замест старых гімназій і іншых тыпаў школ стваралася працоўная школа дзвюх ступеней: першая — для дзяцей ад 8 да 13 гадоў (5-гадовы курс навучання) і другая — для дзяцей ад 13 да 17 гадоў (4-гадовы курс навучання).
   16 лютага 1922 года Наркамат асветы БССР, кіруючыся дырэктывамі ЦК КП(б)Б і пастановай II Усебеларускага з"езда Саветаў, прыняў пастанову аб наступнай сістэме адукацыі ў рэспубліцы: «Прызнаць асноўнай школай рэспублікі сямігадовую агульнаадукацыйную і політэхнічную школу, якая ахоплівае дзяцей ад 8 да 15 гадоў і падрыхтоўвае іх да прафесійнай адукацыі ў чатырохгадовых тэхнікумах.
   Школы другой ступені, пераўтвораныя з вышэйшых гарадскіх вучылішчаў, рэарганізуюцца ў сямігодкі. Школы другой ступені, пераўтвораныя з сярэдніх школ (гімназій, рэальных вучылішчаў і г. д. ), пры рэарганізацыі ў сямігадовыя павінны «адсекчы» дзве групы, з тым, каб вучняў з іх размясціць у тэхнікумах. Ніжэйшыя пачатковыя школы, калі яны не аб"яднаны са школамі другой ступені, паступова дабудоўваюцца да сямігодкі шляхам штогадовага ўтварэння новых груп».
   Як канкрэтна ў школе №1 праводзіліся ў жыццё гэтыя важныя пастановы партыі і ўрада?
   На жаль, не захаваліся дакументы, якія характарызуюць работу школы з 1917 па 1920 год. Вядома, што ўладаранне буржуазнай Польшчы працягвалася да 15 ліпеня 1920 года. Таму мы маем падставы меркаваць, што 1920/21 навучальны год фактычна быў у Слуцку першым навучальным годам савецкага перыяду.
   16 жніўня 1922 года «Звязда» змясціла аб"яву аб наборы навучэнцаў у сямігадовыя школы Слуцка і Слуцкага павета. У ёй між іншым паведамлялася, што з пачатку навучальнага года ў горадзе і павеце будуць функцыяніраваць толькі сямігадовыя школы (узамен былых школ другой ступені), якія ставяць мэтай даць агульную адукацыю і развіццё, падрыхтаваць для паступлення ў тэхнікумы і ў вышэйшую школу.
   Як ужо адзначалася, пры пераўтварэнні гімназій і рэальных вучылішчаў у сямігадовыя школы прадугледжвалася дзве групы «адсякаць», а вучняў з іх размясціць у тэхнікумах. Але ў Слуцку ў той час тэхнікума яшчэ не было. Таму тут працэс пераўтварэння гімназіі ў сямігадовую школу зацягнуўся практычна да 1927 года.
   Заслужаны настаўнік БССР, пенсіянер А. Н. Цыбулька, які ў той час вучыўся ў былой гімназіі, успамінае: «1922—1925 навучальныя гады былі пераходным часам у жыцці школы. У гэты перыяд яна паступова пераўтваралася з сярэдняй у сямігодку. Яшчэ ў 1924 годзе існаваў восьмы клас. (Да рэвалюцыі гімназія была васьмігадовай.) У 1922—1924 гадах у школе выкладалася французская мова для тых, хто некалі яе вывучаў у гімназіі. Астатнія вывучалі нямецкую мову. У 1922—1923 гадах яшчэ прыкладна палавіна вучняў даношвала гімназісцкую форму, а астатнія былі апрануты хто ў што».
   У 1925—1927 гадах пры слуцкай школе №1 працавалі двухгадовыя агульнаадукацыйныя курсы, якія давалі сярэднюю адукацыю. Яны спынілі сваю работу ў 1927 годзе, калі ў горадзе быў створаны педагагічны тэхнікум. Такім чынам, былая гімназія практычна да 1927 года заставалася сярэдняй школай: да 1925 года ў ёй працавалі класы, якія не было куды «адсекчы», а з 1925 па 1927 — старэйшыя класы былі ў форме агульнаадукацыйных курсаў.
   Важным момантам у жыцці школы быў той факт, што ў 1922—1923 гадах у яе будынку летам працавалі настаўніцкія курсы, на якіх у 1923 годзе на працягу месяца чытаў лекцыі і праводзіў семінары па беларускай літаратуры Якуб Колас. Ён чытаў у актавай зале школы слухачам курсаў сваю паэму «Новая зямля», якая ў той час яшчэ не была надрукавана.
   Першым савецкім дырэктарам школы з"яўляўся С. А. Бярозка, былы інспектар вышэйшага гарадскога вучылішча, бацька савецкага пісьменніка Георгія Бярозкі. Цікава, што Колас першым заўважыў талент Георгія. Ён пазнаёміўся з будучым пісьменнікам на кватэры яго бацькі. У пісьме да жонкі Колас расказваў пра маладога Бярозку, выказваў захапленне яго фенаменальнай памяццю і параўноўваў яго з Максімам Багдановічам...
   У пачатку 20-х гадоўу школе была створана дзіцячая арганізацыя «Спартак». Яе члены называліся «спартакаўцамі». Работа ў арганізацыі будавалася прыкладна так, як у піянерскіх арганізацыях. Пазней спартакаўцаў пачалі называць піянерамі. Прыём у піянерскую (і спартакаўскую) арганізацыі быў даволі строгі.
   Першым кіраўніком піянераў школы №1 была камсамолка Люба Фрумкіна, а шэфам атрада — ваенны камісар Слуцка К. П. Кротаў. Піянеры хадзілі ў паходы, праводзілі «кастры», ваенныя гульні, спявалі рэвалюцыйныя песні.
   3 першых піянераў школы выйшаў С. Бураў (камандаваў падводнай лодкай, а потым быў ваенна-марскім аташэ ў Англіі), П. Н. Штэрнаў (супрацоўнік ЦК КПСС), Л. Ачалоўскі (працаваў загадчыкам аддзела прамысловасці Мінскага аблвыканкома) і шмат іншых вядомых дзеячаў.
   У 1925 годзе ў школе ўпершыню была створана вучнёўская камсамольская арганізацыя. Яе роля ў жыцці школы была значнай, тым больш, шго камуністаў сярод выкладчыкаў на той час яшчэ не было.
   На камсамольцаў школы (а іх было ўсяго 3) ускладалася вялікая адказнасць. «Яшчэ шмат было людзей, — расказвае А. Н. Цыбулька, першы сакратар школьнай камсамоліі, — якія гаварылі, што хутка вернуцца старыя парадкі і ўсіх камсамольцаў і піянераў будуць вешаць, забіваць і паліць. Але на ўсё гэта мы не звярталі ўвагі, былі бясстрашнымі камсамольцамі. Цяжэй было дома, бо бацькі нашы многа перажывалі: іх таксама палохалі. Але нашымі сэрцамі і розумам валодаў вялікі Ленін, яго ідэі, яго барацьба за справу рабочых. I мы гатовы былі памерці за справу рабочых, за партыю, створаную Леніным. Многа чыталі палітычнай літаратуры, сістэматычна праводзілі сходы, выступалі з дакладамі, ставілі пастаноўкі, былі настаўнікамі на пунктах лікбеза. Настаўнікі часта з намі раіліся...»
   Такім чынам, камсамольская арганізацыя школы была ў той час тым цэнтральным звяном, праз якое партыя аказвала свой ідэалагічны ўплыў на работу школы. Сярод выкладчыкаў яшчэ шмат было былых настаўнікаў гімназіі, і камсамольцы ў вядомай меры кантралявалі ідэйны напрамак урокаў гэтых выкладчыкаў.
   Вялікай уладай у 1923—1925 гадах карыстаўся вучнёўскі старастат. На педсаветы школы запрашаліся камсамольцы і старасты класаў. Дырэктар часта раіўся з імі па пытаннях навучання і выхавання.
   У школе практыкавалася вучнёўскае самакіраванне. Планы работы, розныя мерапрыемствы складаліся і планаваліся не толькі дырэктарам і настаўнікамі, але і старастамі, камсамольскай і піянерскай арганізацыямі.
   Першая сусветная вайна і падзеі грамадзянскай вайны амаль не кранулі матэрыяльную базу былой гімназіі. Захаваўся будынак, фундаментальная бібліятэка, абсталяванне фізічнага і іншых кабінетаў.
   У Мінскім абласным дзяржаўным архіве захаваліся ўсяго тры справы Слуцкага гарадскога аддзела народнай адукацыі за перадваенныя гады: звесткі аб колькасці школ і вучняў за 1928—1929 гады; перапіска з сямігодкамі і прафтэхвучылішчамі за той жа перыяд і пратаколы педагагічных саветаў школ, пратаколы настаўніцкіх нарад і канферэнцый за 1928—1930 гады. Ёсць у гэтых матэрыялах і некалькі гадавых справаздач школ.
   3 архіўных матэрыялаў відаць, што ў 1928/29 навучальным годзе ў горадзе працавалі шэсць сямігодак, чатыры прымітывы (пачатковыя школы), прафтэхшкола, вячэрняя школа рабочай моладзі і некалькі пунктаў ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці.
   На 18 верасня 1928 года ў школе №1 было 390 вучняў, у тым ліку 8 камсамольцаў і 47 піянераў.
   У пачатку 1930 года 1-я і 3-я сямігодкі аб"ядналіся ў першую аб"яднаную беларускую сямігодку імя 14 расстраляных партызан.
   3 гісторыі развіцця савецкай школы вядома, што 5 верасня 1931 года ЦК ВКП(б) прыняў пастанову «Аб пачатковай і сярэдняй школе». У ёй гаварылася: «Карэнны недахоп школы ў дадзены момант заключаецца ў тым, што навучанне ў школе не дае дастатковага аб"ёму агульнаадукацыйных ведаў, нездавальняюча вырашаецца задача падрыхтоўкі для тэхнікумаў і для вышэйшай школы досыць адукаваных людзей, якія добра валодаюць асновамі навук». ЦК партыі асудзіў «тэорыю адмірання школы» і метадычнае пражэкцёрства.
   25 жніўня 1932 года ЦК ВКП(б) прыняў пастанову «Аб вучэбных праграмах і статуце для пачатковых і сярэдніх школ», дзе асуджаўся «лабараторна-брыгадны» метад і іншыя недахопы ў рабоце школ. То былі гады першых пяцігодак. Краіна мела патрэбу ў адукаваных людзях, партыя і ўрад прымалі канкрэтныя меры для паляпшэння работы школ. Пытанне аб рабоце школ у лістападзе 1932 года разглядалася на пленуме ЦК КП(б)Б, была прынята спецыяльная пастанова Наркамата асветы БССР, згодна з якой у 1932 годзе першая школа Слуцка з сямігадовай пачала паступова пераўтварацца ў сярэднюю. У гэтым годзе ўпершыню пасля перапынку з"явіўся ў школе восьмы клас. Першы выпуск яна зрабіла ў 1935 годзе.
   Завуч школы І. I. Барысевіч успамінае (успаміны педагога, які больш за 30 гадоў працаваў у СПІ №1, маюць важнае значэнне для аднаўлення некаторых старонак гісторыі школы, бо архіўныя дакументы за перадваенныя гады не захаваліся): «Працаваць у сярэдняй школе №1 я пачаў з 1 верасня 1937 года. У той час колькасць вучняў у школе дасягала 790—800 чалавек. У перадваенныя гады школа лічылася адной з лепшых у горадзе. Усе нашы выпускнікі паступалі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Масквы, Ленінграда, Мінска, а выпускалі мы кожны год па 50—60 чалавек. Выкладанне навук, апрача рускай мовы і літаратуры, вялося на беларускай мове. Паспяховасць у 1940 годзе складала 84 %. Гэта быў самы высокі паказчык у горадзе. У школу ахвотна ішлі дзеці і з суседніх мікрараёнаў.
   У перадваенныя гады школа была добра забяспечана неабходнымі вучэбнымі дапаможнікамі і абсталяваннем. Вялікую дапамогу адміністрацыі школы аказвалі школьныя грамадскія арганізацыі.
   Партыйнай арганізацыі ў школе тады яшчэ не існавала. Сярод выкладчыкаў было ўсяго два камуністы: С. М. Палічанскі і С. С. Мендзялевіч. Яны ўваходзілі ў агульнагарадскую школьную партыйную арганізацыю. Вучнёўская камсамольская арганізацыя была досыць вялікая. Яна шмат рабіла для паляпшэння вучэбна- выхаваўчай работы ў школе. Камсамольская арганізацыя і вучнёўскі камітэт займаліся пытаннямі дысцыпліны, паспяховасці, арганізацыяй мастацкай самадзейнасці. Нашы самадзейныя артысты выступалі на прадпрыемствах і ў калгасах раёна. У 1939—1940 гадах школьны калектыў мастацкай самадзейнасці дабіўся добрых вынікаў на абласных і рэспубліканскіх алімпіядах. Выступленні нашых вучняў перадавалі па мясцоваму і рэспубліканскаму радыё. Некалькі вучняў ездзілі выступаць у Маскву. К 1941 году ў школе меліся 24 класакамплекты па 30—35 і 40 вучняў. Амаль усіх класаў (ад I да X) было па два. Агульная колькасць вучняў дасягала 840—850 чалавек. Школа мела даволі вялікую бібліятэку, спартыўную залу. Матэрыяльнае забеспячэнне настаўнікаў было добрым. Недзе ў 1935 годзе ўсім нам павысілі заработную плату амаль у два разы.
   Ці былі недахопы ў рабоце? Вядома, былі. Памятаю, вельмі часта мяняліся дырэктары школы. 3 некалькіх дзесяткаў настаўнікаў школы вышэйшую адукацыю мелі ўсяго 5—6 чалавек.
   ... У суботу 21 чэрвеня 1941 года наш школьны калектыў мастацкай самадзейнасці выступаў у зале гарадскога Савета. Там адбіралі лепшыя нумары на рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці. 22 чэрвеня 1941 года ў 10 гадзін раніцы мы павінны былі ехаць у Мінск. Нам вылучылі дзве аўтамашыны. Але раніцай 22 чэрвеня   пранеслася ўжо чутка пра пачатак вайны. Паездку ў Мінск адмянілі. Гарана даў загад падрыхтаваць школу пад шпіталь. Мы вынеслі ўсе парты, дошкі і іншае абсталяванне. Пад абед у горадзе з"явіліся ўжо бежанцы з Брэста і іншых мясцін. Іх часова размясцілі ў будынку школы. 26 чэрвеня 1941 года горад занялі фашысты. Нямецкае камандаванне выселіла са школы бежанцаў і размясціла ў ёй свой шпіталь. Абсталяванне школы, бібліятэка і вучэбныя дапаможнікі былі знішчаны акупантамі».
   На франтах Вялікай Айчыннай вайны са зброяй у руках змагаліся сотні былых вучняў слуцкай школы. Многія з іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Шмат выхаванцаў школы загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў.
   У баях на Курскай дузе камандаваў дывізіяй былы вучань школы генерал Уладзімір Дубовік. Пад Сталінградам і на поўдні біў ворагаў са сваіх гармат падпалкоўнік артылерыі Пятро Чухонскі, які скончыў школу ў 20-я гады. Актыўнымі ўдзельнікамі вайны былі выпускнікі школы палкоўнікі Рыгор і Апанас Бойка і многія іншыя. Па дарогах вайны прайшоў вядомы пісьменнік Георгій Бярозка — аўтар кніжак «Ноч палкаводца», «Мацней за атам», «Дом настаўніка» і інш.
   Слуцкая СШ №1 дала пуцёўку ў жыццё А. С. Вечару — акадэміку АН БССР, аўтару кнігі «Асновы фізічнай біяхіміі», зборніка вершаў «Кола дзён» і іншых прац. А.С. Вечар прысвяціў слуцкай школе вершаваны твор «Мая гімназія».
   Тут атрымаў сярэднюю адукацыю М. П. Лобан — беларускі савецкі пісьменнік і мовазнаўца. Адзін са складальнікаў беларуска-рускага і руска-беларускага слоўнікаў і «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», аўтар раманаў і аповесцей «На парозе будучыні», «Гарадок Устронь» і інш. У 20-я гады ў школе №1 вучыўся С. А. Косберг — доктар тэхнічных навук, лаўрэат Ленінскай прэміі, Герой Сацыялістычнай Працы, відны спецыяліст у галіне авіяцыйных і ракетных рухавікоў. У час Вялікай Айчыннай  вайны рухавікі канструкцыі Косберга ставіліся на многіх марках баявых самалётаў. У 1946—1965 гадах пад кіраўніцтвам С. А. Косберга створана серыя ракетных рухавікоў, якія былі ўстаноўлены на апошніх ступенях ракет-носьбітаў, што выводзілі ў космас пілатуемыя караблі, штучныя спадарожнікі Зямлі і аўтаматычныя станцыі. Адзін з кратэраў на адваротным баку Месяца носіць яго імя. Імем С. А. Косберга называецца вуліца ў Слуцку.
   Слуцкую школу скончыў С. Г. Ліхадзіеўскі — доктар філалагічных навук, беларускі савецкі паэт, літаратуразнаўца і перакладчык. 3 1963 года ён загадваў кафедрай
зарубежнай літаратуры Рэспубліканскага педагагічнага інстытута рускай мовы і літаратуры ў Ташкенце. Ён аўтар зборнікаў вершаў і паэм «Чырванеюць вішні», «Рокаты дальняй прыстані», «Мы — маладая гвардыя», даследаваў праблемы крытычнага рэалізму ў французскай літаратуры, сувязі беларускай і ўзбекскай літаратур, перакладаў на беларускую мову паасобныя творы Гётэ, Гейнэ і інш.
   У школе №1 вучыўся савецкі філосаф П. Ф. Пратасеня, які ў 1944—1947 гадах узначальваў Мінскі дзяржаўны педінстытут імя Горкага, а з 1962 года працаваў загадчыкам кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі Беларускага політэхнічнага інстытута. П. Ф. Пратасеня ўдзельнічаў у рабоце XV Сусветнага філасофскага кангрэса ў Варне (1973 г. ). Ён аўтар шматлікіх прац па пытаннях дыялектычнага матэрыялізму і філасофскіх праблемах прыродазнаўства.
   Са сцен школы выйшаў заслужаны ўрач БССР, беларускі савецкі хірург, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны У. Ю. Мірончык (жыве і працуе ў Гродна).
   У 1941 годзе скончыў слуцкую школу С. Е. Савіцкі, прафесар, рэктар Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці.
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 931. Последнее 2019-09-17 03:07:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru