У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Педагогі i ix выхаванцы

22.01.2016

Разам з Рысінскім на службе ў князёў Радзівілаў знаходзіўся яго сябар Даніла Набароўскі (1573–1640), паэт і ўрач. Ен быў на некалькі гадоў маладзейшы за Рысінскага. У 1590–1593 гг. вучыўся ў Вітэнбергскім універсітэце, у 1602 г. у Падуі слухаў лекцыі Галілея. Значыць, у Слуцку і Нясвіжы Даніла Набароўскі з"явіўся пазней за Рысінскага – недзе пасля 1602 г.

Ёсць падставы меркаваць, што менавіта з дапамогаю гэтых асветнікаў у 1617 г. у Слуцку з"явіліся выдатныя педагогі Рэйнгальд Адамі і Андрэй Музоній. Першы з іх хутчэй за ўсё паходзіў з Германіі. Яго мог рэкамендаваць на выкладчыцкую пасаду ў Слуцкую кальвінісцкую школу С. Рысінскі, які меў у Германіі шмат знаёмых. Музоній, верагодна, быў з Італіі і сваім з"яўленнем у Слуцку абавязаны Д. Набароўскаму.

Засноўваючы ў 1617 г. у Слуцку кальвінісцкую навучальную ўстанову, Януш Радзівіл, вядома, хацеў, каб у яго школе працавалі лепшыя педагогі. А дзе іх было ўзяць? Ён мог звярнуцца з такім пытаннем да прыдворных паэтаў С. Рысінскага і Д. Набароўскага, адукаванейшых людзей свайго княства, і яны падказалі найбольш падыходзячыя кандидатуры. Адамі і Музонія запрасілі… Так яно, відаць, і было ў сапраўднасці, бо хто ў Слуцку тады лепш за Рысінскага і Набароўскага ведаў Захад?.

Слуцкая ж кальвінісцкая навучальная ўстанова ўжо ў XVII ст. заваявала вядомасць і славу далёка за межамі Беларусі як «Слуцкія Афіны», як «узорная Слуцкая гімназія». I яна змагла зрабіць гэта толькі таму, што каля яе калыскі стаялі выдатныя педагогі свайго часу.

Калі хто з чытачоў зацікавіцца гісторыяй старажытнай навучальнай установы, ён можа прачытаць аб ёй у кнізе I. Глебава «Историческая записка о Слуцкой гимназии 1617–1630–1901 года» (Вільня, 1903 г.) і ў выданні аўтара гэтай кнігі «Старэйшая школа Беларусі» (Мн., 1985).

У 1986 г. у маскоўскім выдавецтве «Педагогика» выйшла «Антология педагогической мысли Белорусской ССР» – кніга своечасовая, патрэбная, але з некаторымі хібамі. На 15-ай старонцы яе читаем: «У школах, якія ўзніклі на грэбні рэфармацыйнай хвалі, выкладанне вялося інакш, чым у традыцыйных сярэдневяковых. Іншым быў сам прынцып навучання, які прадугледжваў адмаўленне ад зубрэння, зварот да прыроды, павагу да асобы вучня, цярпімасць у справах рэлігіі. Агульным для абодвух тыпаў школ (рэфармацыйных і брацкіх. – Р.Р.) было непрыняцце каталіцка-езуіцкіх прынцыпаў выхавання і адукацыі. У гэтых школах знаходзілі прызнанне перадавыя педагагічныя ідэі, у прыватнасці меў месца ўплыў выдатнага чэшскага педагога Я. А. Каменскага.

Уплыў перадавых педагагічных ідэй адчуваецца ў творах Сымона Буднага, Яна Ліцынія Намыслоўскага, педагогаў Слуцкай кальвінісцкай школы».

Сапраўды рэфармацыйныя і брацкія школы працавалі інакш, чым каталіцка-езуіцкія, але ўплыву перадавых ідэй Яна Амоса Каменскага ў пачатковы перыяд свайго існавання яны адчуваць не маглі. Рэфармацыйныя арыянскія школы ўзніклі ў Беларусі ў другой палове XVI – пачатку XVII ст. Ян Ліцыній Намыслоўскі, напрыклад, стаў выкладчыкам у Іўі ў 1585 г. Я. А. Каменскі ж у 1592 г. яшчэ толькі нарадзіўся і, зразумела, ні Сымон Будны, ні Намыслоўскі не маглі адчуць уплыў яго ідэй. Слуцкая кальвінісцкая школа заснавана ў 1617 г., калі Каменскі меў усяго 25 гадоў ад роду і быў яшчэ мала каму вядомым настаўнікам.

Усё, відаць, якраз наадварот: не Сымон Будны, не Ян Ліцыній Намыслоўскі і не слуцкія педагогі адчувалі на сабе ўплыў Яна Амоса Каменскага, а сам Каменскі знаходзіўся пад уплывам іх перадавых ідэй.

У пачатку XX ст. нямецкі даследчык Д. Дальтон знайшоў у Лешна, дзе некалі працаваў Каменскі, у архіве яго запіс. У ім высока ацэньваўся аўтарытэт слуцкіх педагогаў. Але Дальтону не ўдалося адшукаць статут Слуцкай школы і дапаможнікі для вучняў, створаныя ў Слуцку, і ў яго, такім чынам, не было матэрыялаў, якія ён мог бы параўнаць з творамі славутага чэшскага педагога. Статут Слуцкай школы, выдадзены ў 1628 г., толькі ў наш час адшукаў у Ленінградзе Я. I. Парэцкі, а дапаможнік па рыторыцы для слуцкіх гімназістаў знайшла ў Кракаве Ю. I. Прэнская. З гэтых дакументаў відаць, што слуцкія педагогі кіраваліся ў сваёй дзейнасці многімі ідэямі, якія пазней развіў Каменскі.

Настаўнікі Андрэй Дабжанскі, Андрэй Музоній, Рэйнгальд Адамі і іншыя заснавальнікі Слуцкай школы – аўтары статута і дапаможнікаў – былі педагогамі еўрапейскага ўзроўню. Па дапаможніку па рыторыцы, створаным Рэйнгальдам Адамі, пазней вучыўся Ламаносаў. На жаль, статут і «Кампендыум па рыторыцы» (кароткі дапаможнік) на беларускую мову ўсё яшчэ не перакладзены. Фрагменты з іх змешчаны ў «Антологии педагогической мысли Белорусской ССР». Даўно пара пазнаёміць беларускага чытача з гэтымі нацыянальнымі каштоўнасцямі.

Цікавы факт: каб заахвоціць вучняў лепш і глыбей ведаць лацінскую мову, якая тады з"яўлялася мовай навукі, на працягу 250 гадоў у Слуцкай школе за дадатковае вывучэнне лацінскіх тэкстаў вучні атрымлівалі піва. Гімназіст за дзень мог зарабіць дзве шклянкі.

У 1625 г. у Любчы быў выдадзены зборнік вершаў на лацінскай мове, якія напісалі навучэнцы Слуцкай школы. На жаль, пакуль што ніводны з гэтых твораў на беларускую мову не перакладаўся.

Не будзем тут пералічваць усіх выхаванцаў Слуцкай гімназіі, якія потым сталі шырока вядомымі. Назавём толькі некалькі імён былых вучняў гэтай школы. Іх павінен ведаць кожны адукаваны чалавек.

Ілья Капіевіч (каля 1651–1714). Асветнік, кнігавыдавец, паэт. Удасканаліў кірыліцу.

Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі) (1784–1825). Пачынальнік беларускай, польскай, рускай і ўкраінскай археалогіі.

Вітольд Карлавіч Цяраскі (1849–1925) скончыў Слуцкую гімназію з сярэбраным медалём. Выдатны спецыяліст у галіне астрафотаметрыі, член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук, дырэктар абсерваторыі Маскоўскага універсітэта. Ён вымераў зорную велічыню Сонца і вызначыў ніжнюю мяжу яго тэмпературы.

Сымон Арыевіч Козберг (1903–1965) – канструктар рухавікоў апошняй ступені ракеты-носьбіта, якая вынесла Юрыя Гагарына ў космас. У дні, калі С. А. Козберг трагічна загінуў у аўтакатастрофе, адзін амерыканскі часопіс адзначыў: «Са смерцю Козберга Расія страціла другога Цыялкоўскага». Імем Козберга названы адзін з кратэраў на адваротным баку Месяца.

Сярод выпускнікоў Слуцкай гімназіі варта ўспомніць заснавальніка першай у Расіі клінікі па хваробах скуры Генрыха Кулакоўскага (гады жыцця невядомы), пісьменнікаў Адама Плуга (1823–1903), Альгерда Абуховіча (1840–1898), Язэпа Дылу (1880–1973), выдатнага адваката К.А. Петрусевіча (1872–1949), акадэміка жывапісу К.I. Карсаліна (1809–1872).

Зразумела, былі сярод выпускнікоў і рэакцыянеры тыпу Сухазанета, міністра абароны Расіі першай паловы XIX ст. Але сухазанетаў былі адзінкі, а выдатных вучоных, пісьменнікаў, мастакоў, палкаводцаў, якія выйшлі са сцен Слуцкай школы, – дзесяткі.

 

 

Педагоги и иx воспитанники

Ян Амос КоменскийВместе с Рысинским на службе у князей Радзивиллов находился его друг Даниил Наборовский (1573–1640), поэт и врач. Он был на несколько лет моложе Рысинского. В 1590–1593 гг. учился в Виттенбергском университете, в 1602 г. в Падуе слушал лекции Галилея. Значит, в Слуцке и Несвиже Данила Наборовский появился позднее Рысинского – где-то после 1602 г.

Есть основания полагать, что именно с помощью этих просветителей в 1617 г. в Слуцке появились замечательные педагоги Рейнгальд Адами и Андрей Музоний. Первый из них скорее всего происходил из Германии. Его мог рекомендовать на преподавательскую должность в Слуцкую кальвинистскую школу С. Рысинский, имевший в Германии много знакомых. Музоний, вероятно, был из Италии и своим появлением в Слуцке обязан Д. Наборовскому.

Основывая в 1617 г. в Слуцке кальвинистское учебное заведение, Януш Радзивилл, конечно, хотел, чтобы в его школе работали лучшие педагоги. А где их взять? Он мог обратиться с таким вопросом к придворным поэтам С. Рысинскому и Д. Наборовскому, образованнейшим людям своего княжества, и они подсказали наиболее подходящие кандидатуры. Адами и Музония пригласили… Так оно, видимо, и было в действительности, ибо кто в Слуцке тогда лучше Рысинского и Наборовского знал Запад?.

Слуцкое же кальвинистское учебное заведение уже в XVII в. завоевало известность и славу далеко за межами Беларуси как «Слуцкие Афины», как «образцовая Слуцкая гимназия». И она смогла сделать это только потому, что у её колыбели стояли выдающиеся педагоги своего времени.

Если кто из читателей заинтересуется историей древнего учебного заведения, он может прочитать о ней в книге И. Глебова «Историческая записка о Слуцкий гимназии 1617–1630–1901 года» (Вильно, 1903 г.) и в издании автора этой книги «Старейшая школа Беларуси» (Мн., 1985).

В 1986 г. в московском издательстве «Педагогика» вышла «Антология педагогической мысли Белорусской ССР» – книга своевременная, нужная, но с некоторыми нюансами. На 15-ой странице её читаем: «В школах, которые возникли на гребне реформационной волны, преподавание велось иначе, чем в традиционных средневековых. Другим был сам принцип обучения, который предусматривал отказ от зубрёжки, обращение к природе, уважение к личности ученика, терпимость в делах религии. Общим для обоих типов школ (реформаторских и братских. – Р.Р.) было непринятие католическо-иезуитских принципов воспитания и образования. В этих школах находили признание передовые педагогические идеи, в частности имело место влияние выдающегося чешского педагога Я.А. Коменского.

Влияние передовых педагогических идей ощущается в произведениях Симона Будного, Яна Лициния Намысловского, педагогов Слуцкой кальвинистской школы».

Действительно реформаторские и братские школы работали иначе, чем католическо-иезуитские, но влияния передовых идей Яна Амоса Коменского в начальный период своего существования они чувствовать не могли. Реформаторские арианские школы возникли в Беларуси во второй половине XVI – начале XVII в. Ян Лициний Намысловский, например, стал преподавателем в Ивье в 1585 году. Я.А. Коменский же в 1592 г. ещё только родился и, разумеется, ни Симон Будный, ни Намысловский не могли ощутить влияния его идей. Слуцкая кальвинистская школа основана в 1617 г., когда Коменскому было всего 25 лет от роду и он был ещё мало кому известным учителем.

Все, видимо, как раз наоборот: не Симон Будный, не Ян Лициний Намысловский и не слуцкие педагоги чувствовали на себе влияние Яна Амоса Коменского, а сам Коменский находился под влиянием их передовых идей.

В начале XX в. немецкий исследователь Д. Дальтон нашёл в Лешно, где когда-то работал Коменский, в архиве его запись. В ней высоко оценивался авторитет слуцких педагогов. Но Дальтону не удалось отыскать статут Слуцкой школы и пособия для учащихся, созданные в Слуцке, и у него, таким образом, не было материалов, которые он мог бы сравнить с произведениями знаменитого чешского педагога. Устав Слуцкой школы, изданный в 1628 г., только в наше время нашёл в Ленинграде Я.И. Порецкий, а пособие по риторике для слуцких гимназистов нашла в Кракове Ю.И. Пренская. Из этих документов видно, что слуцкие педагоги руководствовались в своей деятельности многими идеями, которые позже развил Коменский.

Учителя Андрей Дабжанский, Андрей Музоний, Рейнгальд Адами и другие основатели Слуцкой школы – авторы устава и пособий – были педагогами европейского уровня. По пособию по риторике, созданному Рейнгальдом Адами, позже учился Ломоносов. К сожалению, статус и «Компендиум по риторике» (краткое пособие) на белорусский язык все ещё не переведены. Фрагменты из них помещены в «Антологии педагогической мысли Белорусской ССР». Давно пора познакомить белорусского читателя с этими национальными ценностями.

Интересный факт: чтобы побудить учеников лучше и глубже знать латинский язык, который тогда являлся языком науки, на протяжении 250 лет в Слуцкой школе за дополнительное изучение латинских текстов ученики получали пиво. Гимназист за день мог заработать два стакана.

В 1625 г. в Любче был издан сборник стихов на латинском языке, которые написали учащиеся Слуцкой школы. К сожалению, пока что ни одно из этих произведений на белорусский язык не переводилось.

Не будем здесь перечислять всех воспитанников Слуцкой гимназии, которые потом стали широко известными. Назовём лишь несколько имён бывших учеников этой школы. Их должен знать каждый образованный человек.

Илья Копиевич (около 1651–1714). Просветитель, книгоиздатель, поэт. Усовершенствовал кириллицу.

Зориан Яковлевич Доленга-Ходаковский (Адам Черноцкий) (1784–1825). Родоначальник белорусской, польской, русской и украинской археологии.

Витольд Карлович Цераский (1849–1925) окончил Слуцкую гимназию с серебряной медалью. Выдающийся специалист в области астрофотометрии, член-корреспондент Петербургской Академии наук, директор обсерватории Московского университета. Он измерил звёздную величину Солнца и определил нижнюю границу его температуры.

Семён Ариевич Косберг (1903–1965) – конструктор двигателей последней ступени ракеты-носителя, которая вывела Юрия Гагарина в космос. В дни, когда С.А. Косберг трагически погиб в автокатастрофе, один американский журнал отметил: «Со смертью Косберга Россия потеряла второго Циолковского». Именем Косберга назван один из кратеров на обратной стороне Луны.

Среди выпускников Слуцкой гимназии стоит вспомнить основателя первой в России клиники по болезням кожи Генриха Кулаковского (годы жизни неизвестны), писателей Адама Плуга (1823–1903), Ольгерда Обуховича (1840–1898), Иосифа Дылу (1880–1973), выдающегося адвоката К.А. Петрусевича (1872–1949), академика живописи К.И. Карсалина (1809–1872).

Разумеется, были среди выпускников и реакционеры типа Сухозанета, министра обороны России первой половины XIX в. Но сухозанетов были единицы, а выдающихся учёных, писателей, художников, полководцев, вышедших из стен Слуцкой школы, – десятки.

 

ЗМЕСТ (СОДЕРДАНИЕ)

З глыбінь стагоддзяў (Из глубин веков)

Літаратура і культура Случчыны XII–XV стст. (Литература и культура Случчины XII–XV вв.)

Слуцкія летапісы XVI ст. (Слуцкие летописи XVI в.)

У часы Рэфармацыі (Во времена Реформации)


Ад Алелькавічаў да Радзівілаў (От Олельковичей к Радзивиллам)

Саламон Рысінскі (Соломон Рысинский)

Педагогі і іх выхаванцы (Педагоги и их воспитанники)

Слуцкі «дыярыуш» (Слуцкий «диариуш»)

Прадаўжаючы справу Скарыны (Продолжая дело Скорины)

Дзімітрый Растоўскі (Димитрий Ростовский)

Мемуары Яна Цадроўскага (Мемуары Яна Цедровского)

Ян Андрэй Белабоцкі (Белаблоцкі) (Ян Андрей Белобоцкий (Белоблоцкий))

Ілья Капіевіч (Илья Копиевич)

Напярэдадні асветніцтва (Накануне просвещения)

Эмануіл (Міхаіл) Казачынскі ў Слуцку (Эммануил (Михаил) Козачинский в Слуцке)

Пад апекай Мельпамены і Тэрпсіхоры (Под опекой Мельпомены и Терпсихоры)

На закаце Рэчы Паспалітай (На закате Речи Посполитой)




В начало
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1586. Последнее 2018-11-19 04:22:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru