У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Случчына. Уладары краю. Х-ХІХ стагоддзі.
Случчына. Уладары краю. Х-ХІХ стагоддзі.

Ігар Адамавiч Ціткоўскі

У жыцці любога грамадства вялікая роля належыць таму, хто яго ўзначальвае. Імёнамі выдатных людзей, у ліку якіх найчасцей сустракаем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, часам называюцца цэлыя эпохі. Мы паспрабуем засяродзіць увагу на тых асобах, ад каго ў значнай меры на працягу некалькіх стагоддзяў залежыла жыццё Случчыны.
Слуцкае княства з'явілася ў XII ст. і існавала да канца XVIII ст. Вылучылася яно як удзел Тураўскага княства. У першы перыяд існавання мела шчыльныя кантакты з іншымі ўдзельнымі княствамі Тураўшчыны. У ХІV-XVI ст.ст. знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага, у ХVІІ-ХVІІІ ст.ст. - у складзе Рэчы Паспалітай. Напрыканцы XVIII ст., у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, Случчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
На працягу амаль шасці стагоддзяў улада ў Слуцкім княстве перадавалася ў спадчыну. Гаспадарамі краю спачатку былі князі Ізяславічы, якія вялі свой радавод ад кіеўскіх Рурыкавічаў. Напрыканцы XIV ст. на змену ім прыйшла дынастыя Алелькавічаў, вытокі радаводу якіх ідуць ад вялікага князя Літоўскага Альгерда. На пачатку XVII ст. Случчына становіцца ўладаннем Радзівілаў - спачатку прадстаўнікоў біржанскай галіны роду, потым нясвіжскіх. Спадчынныя правы дазвалялі на кароткі час станавіцца ўладарамі краю Нойбургам, Вітгенштэйнам і Гогенлоэ, якія фактычна з'яўляліся (кожныя ў свой час) жыхарамі іншай краіны. I хаця гістарычны лёс Случчыны неад'емны ад гісторыі іншых беларускіх рэгіёнаў, несумненна, што кожная з правячых дынастый накладвала і свой адбітак на характар сацыяльнага і культурнага жыцця краю.
Прапануемы матэрыял разлічаны на тых, хто звяртаецца да вывучэння гісторыі Случчыны - школьнікаў, студэнтаў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца мінулым роднага краю.

 

Скачать книгу в формате PDF (17 361 Kb)




На золку айчыннай гісторыі тэрыторыя, якая пазней займела назву «Случчына», знаходзілася ў складзе Тураўскага княства. Утварэнне гэтага княства прыпадае на канец X ст., а летапіс звязвае падзею з імем князя Тура (980г.). Аднак цяперашнія даследчыкі не могуць адказаць адназначна, быў такі князь у...



Читать далее

У 988-1015 гг. у Тураве княжыў сын кіеўскага князя Яраполка Святаполк (у хрышчэнні Пётр). Яго маці – грачанка. Нарадзіўся Святаполк калі бацькі жывым ужо не было – той загінуў у міжусобнай барацьбе. На кіеўскім троне сядзеў князь Уладзімір Святаславіч (951-1015). Уладзімір усынавіў Святаполка і ў малым...



Читать далее

Яраслаў Мудры (у хрышчэнні Георгій) – трэці сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра. Спачатку быў намеснікам бацькі ў Ноўгарадзе Вялікім, а ў 1019 г. стаў вялікім князем кіеўскім. Паспяхова вёў барацьбу за падпарадкаванне сабе ўсіх рускіх земляў. Ваяваў супраць свайго пляменніка полацкага князя Брачыслава...



Читать далее

Ізяслаў (у хрышчэнні Дзмітрый) – старэйшы сын Яраслава Мудрага. Яго ў 1052 г. (магчыма, у 1042) Яраслаў Мудры адправіў сваім намеснікам у Тураў. 3 1054 г. Ізяслаў быў ужо вялікім князем кіеўскім, але пакінуў за сабою і Тураўскае княства.
Жонкай Ізяслава стала сястра польскага князя Казіміра I...



Читать далее

Яраполк Ізяславіч (у праваслаўным хрышчэнні Гаўрыіл, у каталіцтве Пётр) у 1073 г. у выніку міжусобіц разам з бацькам і братам Святаполкам Ізяславічам быў выгнаны з Русі.
Дапамогу выгнанцы шукалі ў Польшчы і Германіі. Яраполк ажаніўся там з дачкой мейсенскага маркграфа Атона Кунігундай (Ірынай). Спадзяючыся...



Читать далее

Пасля смерці Яраполка Тураўскім князем стаў яго брат Святаполк Ізяславіч (у хрышчэнні Міхаіл), які перад тым быў князем Наўгародскім. Пасля смерці вялікага князя кіеўскага Усевалада Святаполк Ізяславіч стаў і князем кіеўскім. Разам з сынам Усевалада чарнігаўскім князем Уладзімірам Манамахам умацоўваў Русь. Яны...



Читать далее

Уладзімір (у хрышчэнні Васіль) – сын вялікага князя кіеўскага Усевалада і візантыйскай царэўны Марыі. Па імені дзеда па маці ён атрымаў прозвішча «Манамах».
3 1113 г. Уладзімір стаў вялікім князем кіеўскім. Неаднаразова і паспяхова хадзіў на полаўцаў, якія ў выніку надоўга пакінулі рускія...



Читать далее

Юрый Яраславіч быў унукам князя Святаполка Ізяславіча. Ён захапіў Тураў пасля смерці Юрыя Далгарукага ў 1158 г. Раней Юрый прымаў актыўны ўдзел у княжацкіх усобіцах, быў блізкі да вялікага князя ўладзімірскага Юрыя Далгарукага. Зарэкамендаваў сябе як умелы і ўдачлівы ваеначальнік, разумны і вопытны дыпламат.
...



Читать далее

Праз два гады пасля вяртання Тураўскага княства да Ізяславічаў, калі Тураў трымаў асаду валынскага князя, у 1160 г. Слуцк захапіў адзін з унукаў Уладзіміра Манамаха князь Уладзімір Мсціславіч. Ён стварыў удзельнае Слуцкае княства. Упершыню Слуцк стаў сталіцай самастойнай міні-дзяржавы. Аднак моцным тагачаснае...



Читать далее

У другой палове 1380-х гг. у гістарычнай літаратуры сустракаюцца ўпамінанні пра князя Юрыя Слуцкага. Звестак пра яго жыццё і дзеянні не захавалася. Вядома, што разам з Фёдарам Луцкім, Міхайлам Заслаўскім, Іванам Белзскім, полацкім князем Скіргайлам і іншымі князямі ён быў у свіце вялікага князя літоўскага Ягайлы...



Читать далее

Несумненна, што імя згаданага князя – паменшанае імя Грыгорый. Імя па бацьку можа нам падказаць і імя магчымага папярэдняга ўладара краю – князя Канстанціна, які таксама мог быць і бацькам вышэйзгаданага Юрыя Слуцкага. Аднак з-за таго, што імя па бацьку Юрыя невядома, то яго мы можам прыняць і за сына...



Читать далее

Князь Уладзімір у 1395 г. стаў уладаром Капыльскага і Слуцкага княстваў. Случчынай яму кампенсавалася княства Кіеўскае, якое Уладзімір Альгердавіч раней атрымаў ад свайго бацькі вялікага князя літоўскага Альгерда, а цяпер адабранае новым вялікім князем Вітаўтам. Вітаўт не жадаў эканамічнага і палітычнага...



Читать далее

Пасля смерці князя Уладзіміра гаспадаром Случчыны становіцца яго старэйшы сын Аляксандр. Нарадзіўся Аляксандр Уладзіміравіч у Кіеве, які пасля разгрому літоўскімі войскамі татараў пад Сінімі Водамі (1362) быў далучаны да Вялікага княства Літоўскага, і дзе з тых часоў княжыў яго бацька. Калі Кіеў быў у іх забраны,...



Читать далее

Князь Сімяон пасля таго, як у 1443 г. Аляксандр Уладзіміравіч атрымаў Кіеў і адбыў туды, стаў яго слуцкім намеснікам.
Нарадзіўся князь Сімяон у Слуцку. Хрысціў яго (як засведчана ў летапісу) у замкавай царкве мітрапаліт Фоцій, які быў у той час у нашым краі.
Гэта быў час, калі спрэчкі паміж Літвой і...



Читать далее

Пэўную самастойнасць князь Міхаіл атрымаў у 1443 г., калі яго бацька стаў князем Кіеўскім, а малодшага сына Міхаіла пакінуў сваім намеснікам у Капылі. Пасля смерці бацькі, у 1454 г., калі старэйшы брат Сімяон, атрымаўшы пасаду князя Кіеўскага, адбыў туды, уладаннем Міхаіла становіцца аб'яднанае Капыльска-Слуцкае...



Читать далее

Хаця князь Міхаіл Алелькавіч быў аб'яўлены дзяржаўным злачынцам і пакараны, Случчына засталася за Алелькавічамі. Дасталася яна ў спадчыну сыну Міхаіла князю Сімяону.
Да першай паловы 1490-х гг. Сімяон Міхайлавіч кіраваў гаспадарствам разам са сваёй маці, княгіняй Ганнай. Яго жонкай на пачатку 1490-х гг....



Читать далее

Княгіня Анастасія нарадзілася ў Мсціслаўлі, цяпер гэта горад у Магілёўскай вобласці. Паходзіла з роду праваслаўных князёў Мсціслаўскіх, які вёў свой пачатак, як і Алелькавічы, ад вялікага князя літоўскага Альгерда. Калі б не бурныя падзеі, што мелі месца падчас яе княжання ў Слуцку, і ў якіх па волі лёсу ёй...



Читать далее

Княжычу Юрыю лёсам было наканавана змалку станавіцца і воінам, і ваяводам. Упершыню ворагаў пад сценамі Слуцка будучы князь слуцкі ўбачыў ва ўзросце дзесяці гадоў. А неўзабаве, калі не стала бацькі, прыйшлося па-сапраўднаму адчуць і асабістую адказнасць за край. 3 пятнаццаці гадоў ён актыўна ўдзельнічаў у абароне...



Читать далее

Князем Слуцкім Юрый Юр'евіч стаў ва ўзросце 12 гадоў. А з 1560 г., калі, не пакінуўшы па сабе нашчадкаў, памёр яго малодшы брат Сімяон, меў тытул князя Слуцкага і Капыльскага. Быў князь Юрый адным з багацейшых магнатаў краіны. Акрамя Слуцкага княства, яму належалі шэраг маёнткаў у іншых частках Літвы і на...



Читать далее

Княгіню Кацярыну ў сваім завяшчанні Юрый II назваў добрай жонкай. За ёю слуцкі князь пакінуў некалькі маёнткаў і пэўную суму грошай. Яна ж да паўналецця дзяцей павінна была кіраваць краем.
Жонкай князя слуцкага Кацярына, дачка кракаўскага ваяводы Станіслава Тэнчынскага, стала ва ўзросце 14 гадоў.

Читать далее

Посещений: 1935. Последнее 2019-12-06 12:39:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru