У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Мастакі Случчыны
Мастакі Случчыны

Ігар Адамавiч Ціткоўскі

Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук А.П.Грыцкевіч
кандыдат мастацтвазнаўства Б.А.Лазука

Прапануемы даведнік разлічаны на тых, хто цікавіцца гісторыяй мастацкай культуры рэгіёна. Чытач тут знойдзе інфармацыю пра мастакоў, чый лёс або творчасць звязаны са Случчынай - краем, які да XVIII ст. называўся Слуцкім княствам, у XIX ст. - Слуцкім паветам, у XX ст. - Слуцкім раёнам. Невялікія асобныя артыкулы ў сукупнасці ствараюць своеасаблівы аповед пра выяўленчае мастацтва, зроблены ў плоскасці гісторыі Слуцка.
Як вядома, вызначэнне нацыянальных, а тым больш рэгіянальных межаў у мастацтве нярэдка выклікае пытанні, якія не заўсёды могуць быць вырашаны адназначна. Таму ёсць неабходнасць звярнуць увагу на прынцып адбору творцаў, якія ўвайшлі ў прапануемы пералік «Мастакоў Случчыны».
У першую чаргу ў кнізе прыводзяцца звесткі пра мастакоў, чыё паходжанне і творчасць звязаны з нашым краем, і пра мастакоў - ураджэнцаў іншых месцаў, але чыя творчасць праходзіла на Случчыне. Таксама звяртаецца ўвага на землякоў, чыя творчасць праходзіла па-за межамі нашага края. Не абмінуты ўвагай і не мясцовыя мастакі (пераважна даўнейшыя), у творчасці якіх тэма Случчыны прысутнічала эпізадычна, але іх творы цяпер з"яўляюцца крыніцай вывучэння гісторыі і культуры нашага краю.
Артыкулы адрозніваюцца між сабой па аб"ёму, па форме падачы і характару зместа. Больш увагі аддаецца мастакам, чыя творчасць найлепшым чынам характэрызуе мясцовае мастацкае жыццё. На аб"ём артыкулаў, у першую чаргу пра мастакоў XVII і XVIII стст., паўплывала колькасць інфармацыі, што захавалася да нашага часу. Прыводзімы пералік мастакоў не прэтэндуе на вычарпальнасць. Адносна даўнейшых часоў гэта залежыць ад ступені вывучанасці або захаванасці гістарычных дакументаў, якія могуць несці інфармацыю па тэме, што нас цікавіць. Адносна мастакоў XX ст. магчымы і моманты суб"ектыўнасці з боку аўтара.
Напрыканцы прыкладаецца спіс літаратуры, якая можа быць выкарыстана пры неабходнасці пашырыць веды або нешта ўдакладніць. Прыводзяцца як грунтоўныя навуковыя даследаванні, артыкулы з энцыклапедый і каталогаў, так і матэрыялы рэспубліканскай і мясцовай газетна-журнальнай перыёдыкі. Аўтар такім чынам ставіў задачу паралельна паказаць асвятленне падзей мастацкага жыцця ў раённым і рэгіянальным друку. Артыкулы пра мастакоў таксама завяршаюць спісы літаратуры, дзе кожная крыніца падаецца ў выглядзе лічбы і адпавядае лічбе ў агульным пераліку літаратуры.
З-за незахаванасці звестак пра многіх старажытных мастакоў па раздзелах да XVI ст. зроблены толькі кароткія агульныя агляды культурнага жыцця Случчыны. З падобных агульных аглядаў пачынаюцца і раздзелы па наступных стагоддзях, пасля чаго даюцца звесткі пра мастакоў тых часоў.
Адзначым, што вядомыя даследчыкам найранейшыя помнікі выяўленчай дзейнасці чалавека ў нашым краі (напрыклад, гравіраваныя выявы фігурак чалавека на касцяных вырабах, знойдзеных у Любанскім раёне) адносяцца да перыяду сярэдняга каменнага века (мезаліта). Таму гісторыю выяўленчага мастацтва края варта разглядаць з першых часоў рассялення тут чалавека. Аднак мы для экскурса па гісторыі мастацтва Случчыны возьмем пачатак летапіснай гісторыі горада, які прыпадае на 1116 г.

Аўтар выказвае ўдзячнасць грамадскаму аб"яднанню «Рэгіянальны асветніцкі цэнтр «Вытокі» і рэдакцыі штотыднёвай рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур"ер», а таксама краязнаўчаму аддзелу Слуцкай гарадской бібліятэкі і Слуцкаму краязнаўчаму музею за дапамогу ў падрыхтоўцы і выданні даведніка «Мастакі Случчыны».
© Ціткоўскі І.А., 2006

 

Скачать книгу в формате PDF (28,3 Mb) 




XII стагоддзе
Слуцк у 2-й палове XII ст. стаў сталіцай удзельнага княства, якое вылучылася з княства Тураўскага. Яго ўладарамі былі князі Ізяславічы-нашчадкі тураўскага князя Юрыя Яраславіча (праўнука старэйшага сына кіеўскага князя Яраслава Мудрага-Ізяслава). Культурнае, царкоўнае і...



Читать далее

XVIII стагоддзе
Буйнымзаказчыкам твораў мастацтва ў гэты час заставалася праваслаўная царква. Паволі больш істотным станавіўся і ўплыў на культурнае жыццё каталіцкай царквы. У гарадскім інвентары за 1728 г. можна знайсці звесткі пра дзесяць слуцкіх мастакоў, што сведчыць пра даволі развітае...



Читать далее

ХІХ стагоддзе
Значэнне Слуцка як эканамічнага і культурнага цэнтра на працягу XIX ст. змяншалася. Колішняя сталіца ўдзельнага княства стала адным са шматлікіх павятовых цэнтраў Расійскай імперыі. Горад паступова ператвараўся ў патрыярхапьную глыбінку. Узмацняўся ўплыў расійскай культуры. Як...



Читать далее

ХХ стагоддзе

Іканапіс
Высокай якасцю творчасць іканапісцаў, якія працавалі на пачатку XX ст. не адрознівалася. Ім канкурэнцыю стваралі вырабы іканапісных майстэрняў, што дзейнічалі ў буйных гарадах (напрыклад у Мінску), а таксама абразы, друкаваныя...



Читать далее

23.12.2015

Зубчанінаў Аляксандр Іванавіч (?–?) – рускі мастак-графік другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, майстар рэпрадукцыйнай гравюры. Працаваў у тэхніцы тарцовай гравюры на дрэве. Адзін з лепшых вучняў...



Читать далее

24.12.2015

На Случчыне з такім імям і прозвішчам вядомы мастак-іканапісец. Захаваліся звесткі, што ў 1838–39 гадах ён зрабіў залачэнне і серабрэнне іканастаса пабудаванай у 1822 годзе ў мястэчку Раманава Слуцкага павета (цяпер вёска Леніна Слуцкага раёна) драўлянай Мікалаеўскай царквы, а...



Читать далее

15.02.2016

У мінулым годзе з вялікім поспехам быў ажыццёўлены міжнародны праект, прысвечаны 1020-годдзю Хрышчэння Русі «Праваслаўны іканапіс Расіі, Украіны, Беларусі». Выстаўка абразоў, арганізаваная ў межах гэтага праекта, дэманстравалася ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у Нацыянальным...



Читать далее

19.03.2019

Вільгельм Катарбінскі (30.11.1849–04.09.1921) – жывапісец, чыя творчая спадчына ў пэўнай меры належыць Польшчы, Расіі і Украіне.

Нарадзіўся ў мястэчку Небароў непадалёку ад Варшавы. Вучыўся ў Варшаўскай мастацкай школе (1867–1871), у акадэміі мастацтваў...



Читать далее
Посещений: 1604. Последнее 2019-12-16 03:46:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru