У нас на сайте
Ссылки

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Зубчанінаў Аляксандр Іванавіч

23.12.2015

Зубчанінаў Аляксандр Іванавіч (?–?) – рускі мастак-графік другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, майстар рэпрадукцыйнай гравюры. Працаваў у тэхніцы тарцовай гравюры на дрэве. Адзін з лепшых вучняў мастака-графіка акадэміка Л.А. Серакова, у пецярбургскай майстэрні якога працаваў напрыканцы 1860-х гадоў.

Аўтар ўласных графічных кампазіцый, аднак пераважная большасць работ зроблены як рэпрадукцыі з жывапісных або графічных арыгіналаў іншых мастакоў, а таксама па фотаздымках з натуры.

Супрацоўнічаў з пецярбургскімі выданнямі. Для часопіса «Север» гравіраваў ілюстрацыі з натурных фотаздымкаў, для штотыднёвага часопіса «Всемирная иллюстрация» зрабіў серыю гравюр «Сялянскі быт» па малюнках мастака П. Каверзнева.

Ці не самай значнай стала праца над ілюстрацыямі да двух тамоў «Художественной энцыклопедии» Фёдара Булгакава, якія выйшлі з друку ў 1886–87 гады. Для іх было зраблена (выразана) больш за тысячу гравюр.

Аўтар 122-х гравюр для кнігі «Стары Пецярбург» (СПб, 1889) М.І. Пыляева; рабіў іллюстрацыі да літаратурных твораў.

У 1888 годзе ў Пецярбурзе пад кіраўніцтвам гісторыка і выдаўца Пампея Бацюшкава выйшла гістарычнае даследаванне «Волынь. Исторические судьбы Юго-Западного края».

Праз два гады пад яго кіраўніцтвам выдадзена кніга «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края» (СПб, 1890).

«Партрэт князя Аляксандра Уладзіміравіча Алелькі». Ксілаграфія («Портрет князя Александра Владимировича Олельки». Ксилография), 1888Для работы над навукова-літаратурнай часткай выданняў быў запрошаны гісторык, прафесар Кіеўскай духоўнай Акадэміі М.І. Пятроў, прымалі ўдзел так-сама прафесар той жа акадэміі І.І. Малышэўскі і гісторык М.І. Гарадзецкі. Ілюстратарамі былі пецярбургскія мастакі-графікі, у тым ліку Зубчанінаў. Удзельнічалі шэраг іншых спецыялістаў. Для збору матэрыялаў для ілюстрацый у заходнія губерніі Расійскай імперыі (Украіна, Беларусь, Літва) накіраваліся фатографы, якія рабілі здымкі гістарычных мясцін (храмы, манастыры, палацы), рэліквій, партрэты вядомых дзеячоў.

Для першага выдання ў тэхніцы гравюра на дрэве (ксілаграфія) Зубчанінаў зрабіў партрэт кіеўскага і слуцкага князя Аляксандра Уладзіміравіча Алелькі. Размешчана ілюстрацыя на 137-й старонцы кнігі. Там-жа знойдзем зробленыя мастаком партрэты князя Януша Астрожскага (с. 147) і генерала Міхаіла Крэчэтнікава (с. 233).

«Партрэт князя Юрыя ІІІ ЮрУ кнізе «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края», на старонцы 213 змешчаны гравіраваны Зубчанінавым партрэт слуцкага князя Юрыя ІІІ Юр"евіча Алелькавіча. Партрэты слуцкіх князёў з'яўляюцца рэпрадукцыямі фрагментаў жывапіснага «Партрэта чатырох князёў Слуцкіх» канца ХVІ ст., які на той час знаходзіўся ў Слуцкім Троіцкім манастыры. У апошняй кнізе, сярод твораў іншых мастакоў, можна знайсці яшчэ работы Зубчанінава. Напрыклад, партрэт гетмана літоўскага Грыгорыя Хадкевіча (с. 187), уніяцкіх мітрапалітаў Іосіфа Вельямін-Руцкага (с. 209), Льва Кішкі (с. 261) і Іасона Юнаша-Смагаржэўскага (с. 317), шляхціча Багдана Сцеткевіча (с. 221). На старонках 353 і 359 бачым гравіраваныя Зубчанінавым інтэр'еры Віленскай публічнай бібліятэкі: чытальную залу і музей старажытнасцяў. А на старонцы 217 знаходзіцца выява інтэр"ера слуцкага манастырскага Троіцкага сабора з саркафагам княгіні Сафіі Алелькавіч-Радзівіл. У адрозненне ад папярэдніх работ, якія маюць подпіс – прозвішча гравёра цалкам, тут у вуглу мастак аставіў толькі ініцыялы «А.З.».

«Слуцкі Троіцкі манастыр». Ксілаграфія («Слуцкий Троицкий монастырь». Ксилография), 1896Можна зрабіць выснову, што шэраг зробленых тады ў слуцкім манастыры фотаздымкаў леглі ў аснову гравіраваных работ, якія выкарыстаны ў якасці ілюстрацый для кнігі Ф. Серна-Салаўевіча «Древне-русский город Слуцк и его святыни» (Вільна, 1896). Гэта «Від Слуцкага Троіцкага манастыра», вядомы ўжо нам «Від інтэр"ера манастырскага Троіцкага сабора з саркафагам княгіні Сафіі Алелькавіч», «Слуцкае Евангелле, пацір і посах Юрыя Алелькавіча», «Інтэр"ер манастырскай Благавешчанскай царквы». Некаторыя гравюры не маюць подпісаў, аднак манера выканання іх сведчыць аб прыналежнасці аднаму аўтару – Зубчанінаву.

Зробленыя ў манастыры здымкі (магчыма не ўсе, а іх частка), па якіх рабіліся гравюры, цяпер захоўваюцца ў аддзяленні рукапісаў бібліятэкі Вільнюсскага ўніверсітэта. Хутчэй за ўсё, што такія здымкі можна адшукаць ў архівах або бібліятэках Санкт-Пецярбурга.

Адзначым, што развіццё паліграфічнай справы дазволіла з часам у якасці ілюстрацый выкарыстоўваць самі фотаздымкі. Напрыклад фотаздымак, з якога Зубчанінавым была зробленая графічная выява «Від Слуцкага Троіцкага манастыра» у ліку іншых ілюстрацый прыводзіцца ў выдадзенай у 1909 годзе ў Пецярбурзе кнізе «Православные русские обители: полное иллюстрированное описание всех православных русских монастырей в Российской империи и на Афоне».

Слуцкія помнікі архітэктуры і творы мастацтва, якія згадваліся вышэй (акрамя Слуцкага Евангелля), да нашага часу не захаваліся. Таму зробленыя ў свой час з іх фотаздымкі, як і графічныя выявы пецярбургскага мастака Аляксандра Зубчанінава, для нас маюць гістарычную і мастацкую каштоўнасць, яны ілюстрыруюць асобныя, важныя для нас, старонкі гісторыі і культуры нашага краю.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

 

Зубчанинов Александр Иванович

«Від інтэрЗубчанинов Александр Иванович – русский художник-график второй половины XIX – начала XX веков, мастер репродуктивной гравюры. Дата рождения и смерти, к сожалению, не известны. Работал в технике торцовой гравюры на дереве. Один из лучших учеников художника-графика академика Л.А. Серякова, в петербургской мастерской которого работал в конце 1860-х годов.

Автор собственных графических композиций, однако подавляющее большинство работ сделаны как репродукции с живописных или графических оригиналов других художников, а также по фотографиям с натуры.

«Вясковая гімнастыка». Гравюра А.І. Зубчанінава па малюнку П. Каверзнева («Деревенская гимнастика». Гравюра А.И. Зубчанинова по рисунку П. Коверзнева), 1875Сотрудничал с петербургскими изданиями. Для журнала «Север» гравировал иллюстрации с натурных фотографий, для еженедельного журнала «Всемирная иллюстрация» сделал серию гравюр «Крестьянский быт» по рисункам художника П. Каверзнева.

Едва ли не самой значительной стала работа над иллюстрациями к двум томам «Художественной энциклопедии» Фёдора Булгакова, вышедшим из печати в 1886–87 годы. Для них было произведено (вырезано) более тысячи гравюр.

Автор 122-х гравюр для книги «Старый Петербург» (СПб, 1889) М.И. Пыляева; делал иллюстрации к литературным произведениям.

В 1888 году в Петербурге под руководством историка и издателя Помпея Батюшкова вышло историческое исследование «Волынь. Исторические судьбы Юго-Западного края».

Партрэт чатырох князёў Слуцкіх, 16 ст. Фотаздымак Ю. Смалінскага (Портрет четырех князей Слуцких, 16 в. Фотография Ю. Смолинского), 1904 г.Через два года под его руководством издана книга «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края» (СПб, 1890).

Для работы над научно-литературной частью изданий был приглашён историк, профессор Киевской духовной Академии М.И. Петров, принимали участие так же профессор той же академии И.И. Малышевский и историк М.И. Городецкий. Иллюстраторами были петербургские художники-графики, в том числе Зубчанинов. Участвовал ряд других специалистов. Для сбора материалов для иллюстраций в западные губернии Российской империи (Украина, Беларусь, Литва) направились фотографы, которые делали снимки исторических мест (храмы, монастыри, дворцы), реликвий, портреты известных деятелей.

«ІнтэрДля первого издания в технике гравюры на дереве (ксилография) Зубчанинов сделал портрет киевского и слуцкого князя Александра Владимировича Олельки. Расположена иллюстрация на 137-й странице книги. Там же найдём сделанные художником портреты князя Януша Острожского (с. 147) и генерала Михаила Кречетникова (с. 233).

В книге «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края», на странице 213 помещён гравированный Зубчаниновым портрет Слуцкого князя Юрия III Юрьевича Олельковича. Портреты слуцких князей являются репродукциями фрагментов живописного «Портрета четырёх князей Слуцких» конца XVI в., который на тот момент находился в Слуцком Троицком монастыре. В последней книге, среди произведений других художников, можно найти ещё работы Зубчанинова. Например, портрет гетмана литовского Григория Ходкевича (с. 187), униатских митрополитов Иосифа Вельямин-Руцкого (с. 209), Льва Кишки (с. 261) и Иасона Юноша-Смогоржевского (с. 317), шляхтича Богдана Стеткевича (с. 221). На страницах 353 и 359 видим гравированные Зубчаниновым интерьеры Виленской публичной библиотеки: читальный зал и музей древностей. А на странице 217 находится изображение интерьера Слуцкого монастырского Троицкого собора с саркофагом княгини Софии Олелькович-Радзивилл. В отличие от предыдущих работ, имеющих подпись – фамилия гравёра полностью, здесь в углу художник оставил только инициалы «А.З.».

«Вид Слуцкого Троицкого монастыря» в книге «Православные русские обители: полное иллюстрированное описание всех православных русских монастырей в Российской империи и на Афоне»Можно сделать вывод, что ряд сделанных тогда в слуцком монастыре фотографий легли в основу гравированных работ, которые использованы в качестве иллюстраций для книги Ф. Серно-Соловьевича «Древне-русский город Слуцк и его святыни» (Вильно, 1896). Это «Вид Слуцкого Троицкого монастыря», известный уже нам «Вид интерьера монастырского Троицкого собора с саркофагом княгини Софии Олелькович», «Слуцкое Евангелие, потир и жезл Юрия Олельковича», «Интерьер монастырской Благовещенской церкви». Некоторые гравюры не имеют подписей, однако манера исполнения их свидетельствует о принадлежности одному автору – Зубчанинову.

Сделанные в монастыре съёмки (возможно, не все, а их часть), по которым делались гравюры, сейчас хранятся в отделении рукописей библиотеки Вильнюсского университета. Скорее всего, такие снимки можно отыскать в архивах или библиотеках Санкт-Петербурга.

Отметим, что развитие полиграфического дела позволило со временем в качестве иллюстраций использовать сами фотографии. Например, фотография, с которой Зубчаниновым было сделано графическое изображение «Вид Слуцкого Троицкого монастыря» в числе других иллюстраций приводится в изданной в 1909 году в Петербурге книге «Православные русские обители: полное иллюстрированное описание всех православных русских монастырей в Российской империи и на Афоне».

Слуцкие памятники архитектуры и произведения искусства, которые упоминались выше (кроме Слуцкого Евангелия), до нашего времени не сохранились. Поэтому сделанные в своё время их фотографии, как и графические изображения петербургского художника Александра Зубчанинова, для нас имеют историческую и художественную ценность, они иллюстрируют отдельные, важные для нас, страницы истории и культуры нашего края.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

Перевод – Владимир ХВОРОВ

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1684. Последнее 2020-10-24 06:16:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by