Будынак духоўнага вучылішча

Будынак духоўнага вучылішча

10.07.2019

Вялікае значэнне ў справе адукацыі і асветы праваслаўнага насельніцтва горада з канца XVI ст. мелі Слуцкае праваслаўнае Спаса-Праабражэнскае брацтва і заснаваны ім у 1600 г. Праабражэнскі брацкі манастыр. З пачатку XVII ст. пры манастыры брацтва ўтрымлівала школу для мяшчанскіх дзяцей, дзейнасць якой адзначалася і ў XVIII ст. [1]

У 1728 г. пры гэтым жа манастыры адкрылася праваслаўная духоўная школа для дзяцей духавенства. Хаця можна дапусціць думку, што з'явіцца духоўная школа магла і раней, бо некаторыя крыніцы гавораць не аб адкрыцці, а аб аднаўленні ў 1728 г. дзейнасці пры манастыры «калегіума» для навучання дзяцей духоўнага звання. Існаванне ўстановы праходзіла, верагодна, у не надта спрыяльных умовах, з-за чаго заняткі часам спыняліся. Напрыклад, у некаторых дакументах можна знайсці, што на 1767 г. прыходзіцца чарговае адкрыццё гэтай школы: «Архимандрит Слуцкий Троицкий Павел Волчанский испросил с согласия князя Карла Радзивила у Киевского митрополита Арсения Могилянского разрешения восстановить при Спасском монастыре коллегиум для обучения священнических детей». У 1768 г. тут вучыліся 15 чалавек. Заняткі, якія праводзіліся ў трапезнай манастырскай горніцы, вялі манахі.

У выніку дамовы паміж кіраўніцтвам Расіі і Рэчы Паспалітай аб аднаўленні праваслаўнай епіскапскай кафедры на землях Вялікага Княства Літоўскага і паляпшэння адукацыі праваслаўнага насельніцтва ў сакавіку 1785 г. з'явілася Рашэнне аб заснаванні для праваслаўных у Рэчы Паспалітай семінарыі. Месцам размяшчэння быў выбраны Слуцк. Звязана было гэта з тым, што ў тыя ж часы ў Слуцку стваралася епіскапская кафедра. Заняў кафедру прызначаны на пасаду архімандрыта Слуцкага Троіцкага манастыра епіскап Віктар Садкоўскі, які распачаў працу па арганізацыі Мінскай епархіі. На змену існаваўшай раней духоўнай школе (калегіуму) у 1785 г. прыходзіць «Набожная Слуцкая, праасвяшчэннага Віктара Садкоўскага, семінарыя» [2].

Адкрыццё семінарыі прыйшлося на 15 верасня. З Кіеўскай Акадэміі прыбылі настаўнікі. Нягледзячы на новую назву, спачатку ўстанова па сваёй сутнасці адпавядала двухкласнаму духоўнаму вучылішчу (калегіуму). Мелася два – вышэйшы і ніжэйшы – граматычныя класы. Навучалася 25 выхаванцаў. Да 1790 г. іх колькасць узрасла да 100 чалавек. У ліпені 1790 г. вучылішча было закрыта, але 8 студзеня 1793 г. заняткі аднавіліся. Для арганізацыі дзейнасці семінарыі, верагодна, выкарыстоўвалася база ранейшай духоўнай школы пры Праабражэнскім манастыры. Пазней яна была пераведзена ў Троіцкі манастыр. Гістарычныя крыніцы паказваюць, што з 1792 г. семінарыя дзейнічала ўжо пры манастыры на Трайчанах [3].

Епіскап Віктар СадкоўскіУ адноўленай семінарыі было пяць класаў, але спачатку навучаўся толькі 31 чалавек. З 13 красавіка 1793 г. у сувязі з атрыманнем епархіей назвы «Мінская» такую ж назву атрымала і семінарыя. У 1796 г. слуцкая Мінская семінарыя была рэарганізавана адпаведна статуту іншых рускіх семінарый. Павялічылася колькасць навучэнцаў і настаўнікаў.

З'явіліся два вышэйшыя класы – філасофскі і багаслоўскі.

Падчас акупацыі горада французскімі войскамі ў 1812 г. заняткі спыніліся, у семінарскіх будынках пражывалі салдаты, а яе маёмасці была нанесена вялікая шкода.

Аднавіліся заняткі пасля выгнання акупантаў. З 1813 г. у семінарыі налічвалася восем класаў.

У лістападзе 1816 г. з'явіўся загад імператара Аляксандра І, які патрабаваў рэформы Кіеўскай духоўна-вучэбнай акругі, у склад якой уваходзіла Мінская епархія. У адпаведнасці з ім па прадстаўленні мінскага архіепіскапа 30 мая 1817 г. былі зацверджаны для Мінскай епархіі павятовае і прыходскае вучылішчы. З-за зручнасці мясцовага становішча вучылішчы адкрыліся пры семінарыі. Такім чынам, у Слуцку з гэтага часу дзейнічалі тры духоўныя навучальныя ўстановы: прыходскае вучылішча (два пачатковыя класы), павятовае вучылішча (ніжэйшы і вышэйшы граматычныя класы) і ўласна Мінская праваслаўная семінарыя (з трыма аддзяленнямі – ніжнім, сярэднім і вышэйшым) [4]. Вучылішчы знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад семінарскага праўлення. Сама ж семінарыя была прыпісана да Кіеўскай духоўнай Акадэміі, выпускнікі якой запрашаліся сюды настаўнікамі. Установы карысталіся аднымі і тымі драўлянымі будынкамі, дзе размяшчаліся вучэбныя класы, гаспадарчыя памяшканні, лазарэт. У Троіцкім манастыры для вучэбных мэтаў і бібліятэкі быў выдзелены стары драўляны епіскапскі палац, але асноўныя карпусы знаходзіліся па-за межамі манастыра, на прадмесці. На плане Слуцка, які можна датаваць канцом XVIII – пачаткам XIX стагоддзяў, у Трайчанскім прадмесці паказаны пляц былой прыходскай, а цяпер ужо семінарскай Стэфанаўскай царквы.

Храм і званіца стаяць бліжэй да вуліцы, у глыбіні двара з абодвух бакоў паказаны два будынкі. У адным размяшчалася семінарскае праўленне, другі быў вучэбным корпусам. Раней, верагодна, гэта былі жылы дом прыходскага святара і шпітальны корпус.

Першымі ўласна семінарскімі карпусамі сталі пабудаваныя ў 1798 г. у прадмесці «училищный» дом для класаў і ў 1799 г. «сиротский» дом для пражывання «казённых» вучняў. З дакумента 1822 г. вядома, што драўляныя семінарскія будынкі былі пастаўлены пры самым краі манастырскай брамы, з паўночнага боку [5]. Як бачым, колькасць семінарскіх будынкаў у розныя часы была рознай. «Ідучы ад кляштара да горада па адзінай вуліцы прадмесця, з абодвух бакоў драўляная забудова, сярод якой – будынкі, дзе размяшчаліся бурса, семінарыя і яе ніжэйшыя класы. Выкладчыкі і навучэнцы квартаравалі ў трайчанскіх мяшчанаў» – так пісаў у сваіх мемуарах адзін з тагачасных жыхароў горада [6].

У 1840 г. у сувязі з перамяшчэннем кафедры архіепіскапа ў Мінск туды ж да 1 верасня была пераведзена і семінарыя [7].

А павятовае і прыходскае вучылішчы засталіся.

Тым не менш, для вучылішчаў не хапала вучэбных і жылых памяшканняў, яны былі перапоўнены, таму ў 1840-я гг. частку навучэнцаў (тых, хто вучыўся за казённы кошт) перавялі ў Пінск. У Слуцку засталіся толькі сваекоштныя.

На пачатку 1850-х гг. у выніку чарговай рэформы прыходскага вучылішча не стала. Яно было фактычна аб'яднана з павятовым у якасці ніжэйшага адззялення. Такім чынам, у Слуцку пачало дзейнічаць трохкласнае павятовае духоўнае вучылішча з ніжэйшым, сярэднім і вышэйшым аддзяленнямі [8]. У 1860 г. у ім налічвалася 65 навучэнцаў [9].

На пачатку 1880-х гадоў да вучылішча адносіліся чатыры драўляныя карпусы. Гэта размешчаны на тэррыторыі манастыра стары епіскапскі палац (стаяў сярод саду на беразе Случы), у якім знаходзіліся вучэбныя класы, вучылішчнае праўленне і бібліятэка. У прадмесці знаходзіўся дом з кватэрамі для вучняў, кухняй і сталовай. У другім доме таксама меліся кватэры для вучняў і лазарэт. У трэцім доме жыў наглядчык вучылішча. Памяшканняў не хапала, самі будынкі ўжо былі старымі, у дрэнным стане, ды і знаходзіліся далёка адзін ад аднаго. Таму паўстала пытанне будаўніцтва новага корпуса. Былі разгледжаны прапанаваныя епархіяльным архітэктарам Л. Садоўскім два праекты: драўлянага і мураванага будынкаў, з якіх выбраны быў апошні [10].

У чэрвені 1885 г. для вучылішча па праекце Л. Садоўскага пачалі будаваць мураваны вучэбны корпус [11]. Месца было выбрана побач з манастыром: цераз Трайчанскі ручай, па левым баку вуліцы Трайчанскай (цяпер – Віленская, 45). З мэтай закладкі будынкаў духоўнага вучылішча і новага мураванага Мікалаеўскага сабора ў Слуцк 14 чэрвеня прыбыў епіскап Мінскі і Тураўскі Варлаам. На наступны дзень у прамове пры закладзінах корпуса вучылішча ўладыка адзначыў, што неабходнасць у ім адчувалася даўно.

План першага паверха духоўнага вучылішчаДаволі сціплы, але выразны архітэктурны вобраз будынка вырашаны ў традыцыях позняга класіцызму. Ён «П» – падобны у плане, двухпавярховы, з бакавымі выступамі-рызалітамі на галоўным фасадзе, завершанымі франтонамі. Сярэдзіну галоўнага фасада вылучаў уваходны тамбур і ступенчаты атык (цяпер яго няма). Фасады дэкарыраваны сціпла: карніз, міжпавярховы паясок, на галоўным фасадзе пілястры, аконныя праёмы маюць ліштвы (па другім паверсе – з сандрыкамі). Першапачатковы ўваходны тамбур, як і атык, да нашага часу не захаваліся. Да 1998 г. меўся драўляны, а потым быў узведзены новы мураваны ўваходны тамбур. Унутраная планіроўка будынка калідорная, з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў. У левым крыле размяшчалася актавая зала. Акрамя вучэбных класаў і адміністрацыйных пакояў, тут прадугледжваліся і памяшканні для пражывання настаўнікаў.

У старым драўляным корпусе (былым епіскапскім палацы), што знаходзіўся на тэрыторыі манастыра, было вырашана аставіць вучылішчнае праўленне, бібліятэку і лячэбніцу.

Лепшыя выпускнікі вучылішча мелі магчымасць паступаць у сярэднія і вышэйшыя духоўныя навучальныя ўстановы, некаторыя працягвалі навучанне ў свецкіх.

У 1889 г. Слуцкае духоўнае вучылішча скончыў Уладзімір Тэраўскі (1871–1938), які нарадзіўся ў мястэчку Раманава (цяпер вёска Леніна) у сям'і праваслаўнага святара. Пазней ён стаў этнографам, кампазітарам, хормайстрам, дырыжорам, пачынальнікам беларускай прафесійнай музыкі, стваральнікам першай беларускай нацыянальнай оперы. Ён аўтар неафіцыйнага беларускага гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Тэраўскі быў рэпрэсіраваны ў 1930-я гады, рэабілітаваны ў 1957 г.

Выпускніком вучылішча быў ураджэнец вёскі Загалле на Любаншчыне Аляксандр Крукоўскі (1901 –?), які з 1930 г. быў намеснікам дырэктара інстытута геалогіі АН БССР, а з 1935 г. узначаліў гэту ўстанову.

Яшчэ раней, у 1830-я гады, калі ў Слуцку дзейнічала духоўная Мінская семінарыя, тут вучыўся Іосіф Гашкевіч (1814–1872). Пасля вучобы ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі ён стаў даследчыкам усходніх культур, мовазнаўцам і дыпламатам, першым расійскім консулам у Японіі.

Пасля рэвалюцыі Слуцкае духоўнае вучылішча сваю дзейнасць спыніла. Яго будынак разам з карпусамі Троіцкага манастыра ў 1925 г. прыстасавалі пад казармы пяхотнага палка Чырвонай арміі [12]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіліся казармы спачатку нямецкіх, потым мадзь'ярскіх салдат.

Пасля вызвалення Слуцка, з верасня 1944 г., у будынку размясцілася і распачало працу педагагічнае вучылішча, якое ўзначалілі былы партызан, педагог па адукацыі Сяргей Шаўчук (дырэктар) і афіцэр-адстаўнік франтавік Памфіл Бераснеў (завуч). Вучылішча мела два аддзяленні: трохгадовае дзённае на базе 8 класаў і завочнае. Акрамя таго, на першым паверсе левага крыла размясціліся кінатэатр «Радзіма» і хлебная крама. А другі паверх гэтага крыла да 1961 г. займалі вучэбныя класы СШ № 2.

У 1954 г. педвучылішча перавялі ў Бабруйск, будынак перадалі сельскагаспадарчаму прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу.

З восені 1965 г. частка будынка, а з 1974 г., калі СПТВ перамясцілася ў іншае месца, увесь корпус быў заняты Слуцкім медыцынскім вучылішчам. Першым дырэктарам медвучылішча стаў падпалкоўнік медыцынскай службы Кафар Абаеў (1914–1974). Тут рыхтаваліся работнікі сярэдняга медперсаналу па двух спецыяльнасцях (медсёстры і фельчары), да якіх напрыканцы 1990-х дадаліся яшчэ дзве спецыяльнасці. Цяпер навучальная ўстанова мае статус медыцынскага каледжа, яму перададзены некалькі карпусоў былога вайсковага гарадка, што знаходзяцца побач. Аднак галоўным корпусам застаецца гістарычны будынак колішняга Слуцкага духоўнага вучылішча.

У 1990-я гг. у гістарычным будынку зроблены капітальны рамонт, адноўлены мураваны ўваходны тамбур. Новую колеравую афарбоўку атрымалі фасады. Напярэдадні «Дажынак – 2005» заменены аконныя рамы. Шыфернае пакрыццё заменена на металачарапіцу. Сам будынак, лёс якога звязаны з цікавымі старонкамі гісторыі адукацыі ў Слуцку, знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік архітэктуры і гісторыі.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

Здание духовного училища

Большое значение в деле образования и просвещения православного населения города с конца XVI в. имели Слуцкое православное Спасо-Преображенское братство и основанный им в 1600 г. Преображенский братский монастырь. С начала XVII в. при монастыре братство содержало школу для мещанских детей, деятельность которой отмечалась и в XVIII в. [1]

Панарама вуліцы Трайчанскай з духоўным вучылішчам і манастырскай брамай. Пачатак XX ст.В 1728 г. при этом же монастыре открылась православная духовная школа для детей духовенства. Хотя можно допустить мысль, что появится духовная школа могла и раньше, так как некоторые источники говорят не об открытии, а о восстановлении в 1728 г. деятельности при монастыре «коллегиума» для обучения детей духовного звания. Существование учреждения проходило, вероятно, в не очень благоприятных условиях, из-за чего занятия иногда останавливались. Например, в некоторых документах можно найти, что на 1767 г. приходится очередное открытие этой школы: «Архимандрит Слуцкий Троицкий Павел Волчанский испросил с согласия князя Карла Радзивила у Киевского митрополита Арсения Могилянского разрешения восстановить при Спасском монастыре коллегиум для обучения священнических детей». В 1768 году здесь учились 15 человек. Занятия, которые проводились в трапезной монастырской горницы, вели монахи.

В результате соглашения между руководством России и Речи Посполитой о восстановлении православной епископской кафедры на землях Великого Княжества Литовского и улучшения образования православного населения в марте 1785 г. появилось Решение об учреждении для православных в Речи Посполитой семинарии. Местом расположения был выбран Слуцк. Связано было это с тем, что в те же времена в Слуцке создавалась епископская кафедра. Занял кафедру назначенный на должность архимандрита Слуцкого Троицкого монастыря епископ Виктор Садковский, который начал работу по организации Минской епархии. На смену существовавшей ранее духовной школе (коллегиуму) в 1785 г. приходит «Благочестивая Слуцкая, преосвященного Виктора Садковского, семинария» [2].

Открытие семинарии пришлось на 15 сентября. Из Киевской академии прибыли учителя. Несмотря на новое название, сначала учреждение по своей сути соответствовало двухклассному духовному училищу (коллегиуму). Имелось два – высший и низший – грамматические класса. Обучалось 25 воспитанников. К 1790 г. их количество возросло до 100 человек. В июле 1790 г. училище было закрыто, но 8 января 1793 г. занятия возобновились. Для организации деятельности семинарии, вероятно, использовалась база прежней духовной школы при Преображенском монастыре. Позже она была переведена в Троицкий монастырь. Исторические источники указывают, что с 1792 г. семинария действовала уже при монастыре на Тройчанах [3].

В восстановленной семинарии было пять классов, но сначала обучался только 31 человек. С 13 апреля 1793 г. в связи с получением епархией названия «Минская» такое же название получила и семинария. В 1796 г. слуцкая Минская семинария была реорганизована соответственно статусу других русских семинарий. Увеличилось количество учащихся и учителей. Появились два высших класса – философский и богословский.

Во время оккупации города французскими войсками в 1812 г. занятия прекратились, в семинарских зданиях проживали солдаты, а её имуществу был нанесен большой ущерб.

Возобновились занятия после изгнания оккупантов. С 1813 г. в семинарии насчитывалось восемь классов.

Гравюра «Архиепископский дом в Слуцке» из журнала «Русский паломник» на странице 409 из №26 за 1891 год.В ноябре 1816 г. появился приказ императора Александра I, который требовал реформы Киевского духовно-учебного округа, в состав которого входила Минская епархия. В соответствии с ним по представлению минского архиепископа 30 мая 1817 года были утверждены для Минской епархии уездное и приходское училище. Из-за удобства местного положения училища открылись при семинарии. Таким образом, в Слуцке отныне действовали три духовных учебных заведения: приходское училище (два начальных класса), уездное училище (нижний и высший грамматические классы) и собственно Минская православная семинария (с тремя отделениями – нижним, средним и высшим) [4]. Училище находилось в полной зависимости от семинарского правления. Сама же семинария была приписана к Киевской духовной академии, выпускники которой приглашались сюда учителями. Учреждения пользовались одними и теми же деревянными зданиями, где располагались учебные классы, хозяйственные помещения, лазарет. В Троицком монастыре для учебных целей и библиотеки были выделены старые деревянные епископские хоромы, но основные корпуса находились за пределами монастыря, на предместье. На плане Слуцка, который можно датировать концом XVIII – началом XIX веков, в Свято-Троицком предместье показана площадь бывшей приходской, а сейчас уже семинарской Стэфанавской церкви.

Храм и колокольня стоят ближе к улице, в глубине двора с обеих сторон показаны два здания. В одном располагалось семинарское правление, второе было учебным корпусом. Раньше, вероятно, это были жилой дом приходского священника и больничный корпус.

Первыми собственно семинарскими корпусами стали построенные в 1798 г. в предместье «училищный» дом для классов и в 1799 г. «сиротский» дом для проживания «казённых» учеников. Из документа 1822 г. известно, что деревянные семинарские постройки были поставлены у самого края монастырских ворот, с северной стороны [5]. Как видим, количество семинарских зданий в разные времена было разным. «Идя от монастыря в город по единственной улице предместья, с обеих сторон деревянная застройка, среди которой – здания, где располагались общежитие, семинария и её низшие классы. Преподаватели и учащиеся квартировали у тройчанских мещан», – так писал в своих мемуарах один из тогдашних жителей города [6].

В 1840 г. в связи с перемещением кафедры архиепископа в Минск туда же к 1 сентября была переведена и семинария [7]. А уездное и приходское училища остались.

Тем не менее, для училищ не хватало учебных и жилых помещений, они были переполнены, поэтому в 1840-е гг. часть учащихся (тех, кто учился за казённый счет) перевели в Пинск. В Слуцке остались только те, кто учился за свой счёт.

В начале 1850-х гг. в результате очередной реформы приходского училища не стало. Оно было фактически объединено с уездным в качестве низшего отделения. Таким образом, в Слуцке начало действовать трехклассное уездное духовное училище с более низким, средним и высшим отделениями [8]. В 1860 г. в нём насчитывалось 65 учащихся [9].

В начале 1880-х годов к училищу относились четыре деревянных корпуса. Это расположенный на территории монастыря старые епископские хоромы (стоявшие среди сада на берегу Случи), в которых находились учебные классы, училищное правление и библиотека. В предместье находился дом с квартирами для учеников, кухней и столовой. Во втором доме также имелись квартиры для учеников и лазарет. В третьем доме жил смотритель училища. Помещений не хватало, сами здания уже были старыми, в плохом состоянии, да и находились далеко друг от друга. Поэтому встал вопрос строительства нового корпуса. Были рассмотрены предложенные епархиальным архитектором Л. Садовским два проекта: деревянного и кирпичного зданий, из которых выбран был последний [10].

В июне 1885 г. для училища по проекту Л. Садовского начали строить кирпичный учебный корпус [11]. Место было выбрано рядом с монастырём: через Трайчанский ручей, по левой стороне улицы Трайчанской (сейчас – Виленская, 45). С целью закладки зданий духовного училища и нового каменного Николаевского собора в Слуцк 14 июня прибыл епископ Минский и Туровский Варлаам. На следующий день в речи при закладке корпуса училища владыка отметил, что необходимость в нём ощущалась давно.

Довольно скромный, но выразительный архитектурный образ здания решен в традициях позднего классицизма. Оно «П»-образное в плане, двухэтажное, с боковыми выступами-ризалитами на главном фасаде, завершенными фронтонами. Середину главного фасада выделял входной тамбур и ступенчатый аттик (сейчас его нет). Фасады декорированы скромно: карниз, междуэтажный поясок, на главном фасаде пилястры, оконные проемы имеют наличники (по второму этажу – с сандриками). Первоначальный входной тамбур, как и аттик, до нашего времени не сохранились. К 1998 г. имелся деревянный, а потом был возведен новый кирпичный входной тамбур. Внутренняя планировка здания коридорная, с односторонним расположением помещений. В левом крыле располагался актовый зал. Кроме учебных классов и административных комнат, здесь предусматривались и помещения для проживания учителей.

В старом деревянном корпусе (бывшем епископском дворце), что находился на территории монастыря, было решено оставить училищного правление, библиотеку и лечебницу.

Лучшие выпускники училища имели возможность поступать в средние и высшие духовные учебные заведения, некоторые продолжали обучение в светских.

Кампазітар Уладзімір ТэраўскіВ 1889 г. Слуцкое духовное училище окончил Владимир Теравский (1871–1938), который родился в местечке Романово (ныне деревня Ленино) в семье православного священника. Позже он стал этнографом, композитором, хормейстером, дирижером, зачинателем белорусского профессиональной музыки, создателем первой белорусской национальной оперы. Он автор неофициального белорусского гимна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Теревский был репрессирован в 1930-е годы, реабилитирован в 1957 г.

Выпускником училища был уроженец села Загалье на Любанщине Александр Круковский (1901 –?), Который с 1930 г. являлся заместителем директора института геологии АН БССР, а с 1935 г. возглавил это учреждение.

Еще раньше, в 1830-е годы, когда в Слуцке действовала духовная Минская семинария, здесь учился Иосиф Гашкевич (1814–1872). После учебы в Петербургской духовной академии он стал исследователем восточных культур, языковедом и дипломатом, первым российским консулом в Японии.

Дырэктар педвучылішча Сяргей ШаўчукПосле революции Слуцкое духовное училище свою деятельность прекратило. Его здание вместе с корпусами Троицкого монастыря в 1925 г. приспособили под казармы пехотного полка Красной армии [12]. Во время Великой Отечественной войны здесь находились казармы сначала немецких, потом мадьярских солдат.

После освобождения Слуцка, с сентября 1944 года, в здании расположилось и начало работу педагогическое училище, которое возглавили бывший партизан, педагог по образованию Сергей Шевчук (директор) и офицер-отставник фронтовик Памфил Береснев (завуч). Училище имело два отделения: трехлетнее дневное на базе 8 классов и заочное. Кроме того, на первом этаже левого крыла расположились кинотеатр «Родина» и хлебная лавка. А второй этаж этого крыла до 1961 года занимали учебные классы СШ № 2.

В 1954 г. педучилище перевели в Бобруйск, здание передали сельскохозяйственному профессионально-техническому училищу.

С осени 1965 г. часть здания, а с 1974 г., когда СПТУ переместилось в другое место, весь корпус был занят Слуцким медицинским училищем. Первым директором медучилища стал подполковник медицинской службы Кафар Абаев (1914–1974). Здесь готовились работники среднего медперсонала по двум специальностям (медсестры и фельдшеры), к которым в конце 1990-х добавились еще две специальности. Сейчас учебное заведение имеет статус медицинского колледжа, ему переданы несколько корпусов бывшего военного городка, находящихся рядом. Однако главным корпусом остается историческое здание бывшего Слуцкого духовного училища.

В 1990-е гг. в историческом здании сделан капитальный ремонт, восстановлен кирпичный входной тамбур. Новую цветовую окраску получили фасады. Накануне «Дожинок – 2005» заменены оконные рамы. Шиферное покрытие заменено на металлочерепицу. Само здание, судьба которого связана с интересными страницами истории образования в Слуцке, находится под охраной государства как памятник архитектуры и истории.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
«Слуцк. История города в памятниках архитектуры» (2015 год).

Перевод – Владимир ХВОРОВ

 

1. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с. 129.
2. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн. 1985, с. 28, 131.
Стефан епископ. История Минской духовной семинарии // Вестник Белорусского экзархата. 1990, №3, с. 27–32.
3. Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древнерусский город Слуцк и его святыни. Вильна. 1896, с. 15, 18.
Николай архимандрит. Историко-статистическое описание Минской епархии. СПб. 1864, с. 44, 117.
Слуцкий свято-Троицкий монастырь // Вестник Западной России. С. 219–222.
Товаров А. Памятная книжка Минской епархии. Мн., 1901, с. 22.
4. Валасовіч С.М. Духоўныя праваслаўныя вучылішчы на Беларусі (канец XVIII – 60-я гг. XIX стст.) // Адукацыя і выхаванне. 2002. № 5, с. 7.
5. Николай архимандрит. Историко-статистическое описание…, с. 15.
Грицкевич А.П. Древний город…, с. 131.
Стефан епископ. История Минской духовной семинарии. – // -, с. 27–32.
Глеб игумен (Шульмин). К 200-летию Минской духовной семинарии. // Минские епархиальные ведомости. 1993. № 1–6, часть 2, с. 100.
6. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905. с. 20.
7. Вержбилович М.И. Второй период существования Минской духовной семинарии // Минские епархиальные ведомости. 1896. № 1,2, 3, 8, с. 222–223.
Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древне-русский город Слуцк…, с. 18.
8. Валасовіч С.М. Духоўныя праваслаўныя вучылішчы на Беларусі (канец XVIII – 60-я гг. XIX стст.) // Адукацыя і выхаванне. 2002. № 5, с. 10.
Валасовіч С.М. Слуцкая духоўная семінарыя. Памяць. Слуцкі раён, г. Слуцк. Кн. 1. Мн., 2000, с. 110–112.
9. Грицкевич А.П. Древний город…, с. 131.
10. Акты Слуцкого окружного училищного съезда // Минские епархиальные ведомости. 1883. № 6, с. 164, 165.
11. Акты Слуцкого окружного училищного съезда // Минские епархиальные ведомости. 1885. № 14, 18; 1886. № 3, с. 34–35.
В Слуцке сто лет назад // Преображение. 1995. № 5, с. 16.
12. Будземір. Случчына // Спадчына. 1999. № 3, с. 192.