Каментары
На беларускай мове аповесць друкуецца ўпершыню. На польскай упершыню была надрукавана ў 1848 г.
ТОМ 1
* «Адаму Завадскаму» – аўтар прысвяціў гэтую кнігу віленскаму кнігавыдаўцу Адаму Завадскаму.
* Жыгімонт III Ваза – польскі кароль у 1587 – 1632 гг.
* Жыгімонт II Аўгуст – польскі кароль у 1548 – 1572 гг.
* Стэфан Баторый – польскі кароль у 1575 – 1586 гг.
* «…прывічей Жыгімонта III» – выдадзены ў 1588 г. прывілей, які зацвярджаў Статут Вялікага Княства Літоўскага.
* Езуіты – члены каталіцкага манаскага ордэна, створанага ў 1534 г. іспанскім дваранінам Ігнаціем Лаёлам для барацьбы з Рэфармацыяй і ўмацавання каталіцызму. У Польшчы ў 1555 г., у Вялікім Княстве Літоўскім – з 1569 г., задачай ордэна было акаталічванне праваслаўнага насельніцтва. Для дасягнення сваіх мэт езуіты прымянялі самыя розныя, у тым ліку і гвалтоўныя, сродкі. Езуіты карысталіся падтрымкай польскіх каралёў, у тым ліку і Жыгімонта III.
* Рэфарматары – тут: аб'яднанне некаталіцкіх рэлігійных канфесій з мэтай барацьбы супраць экспансіі каталіцкай веры.
* Унія – тут: Брэсцкая царкоўная унія, мэтай якой было паступовае аб'яднанне каталіцкага і праваслаўнага веравызнанняў. Унія была абвешчана на саборы ў Брэсце ў 1596 г. Паводле яе ўмоў, праваслаўная царква падпарадкоўвалася Ватыкану і прымала каталіцкія дагматы, але захоўвала праваслаўную абраднасць. Пад выглядам уніі Ватыкан імкнуўся пашырыць сваю экспансію на праваслаўны Усход, а польскія феадалы з яе дапамогай хацелі замацаваць сваё панаванне на літоўскіх (беларускіх) і рускіх (ўкраінскіх) землях. Крашэўскі ў аповесці праўдзіва паказвае абставіны, звязаныя з прыняццем уніі.
* Евангелісты альбо евангельскія хрысціяне – паслядоўнікі адной з плыняў пратэстантызму.
* Арыяне – паслядоўнікі плыні ў хрысціянстве, якая ўзнікла ў пачаткуIV ст. ва Усходняй Рымскай імперыі.
* Трыбунал – вышэйшая судовая ўстанова ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім. Пасяджэнні Трыбунала праводзіліся ў Вільні.
* Рускі, русіны – тут: частка мясцовага насельніцтва.
* Магдэбургская юрысдыка – адна з форм гарадскога самакіравання ў Вялікім Княстве Літоўскім, калі жыхары пэўных раёнаў горада падпарадкоўваліся не магістрату, а буйным феадалам.
* Cmamym – Статут Вялікага Княства Літоўскага.
* Крыштаф Радзівіл – Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун (1547 – 1603) – у той час быў віленскім ваяводам, вялікім гетманам літоўскім. Прадстаўнік аднаго са старадаўніх літоўскіх (беларускіх) дваранскіх родаў, паводле легенды паходзіў ад святара Лаздзейкі. Ён растлумачыў Гедыміну ягоны сон пра жалезнага ваўка тым, што на месцы палявання трэба заснаваць горад (названы Вільняй). Нашчадкам Лаздзейкі, паводле легенды, было дадзена прозвішча Радзівіл, што расшыфроўвалася як «радзіў Вільню».
У тыя часы, калі распачалася спрэчка з Хадкевічамі, Крыштаф Радзівіл быў кальвіністам, а не праваслаўным, як апісвае Крашэўскі. Аднак ён быў актыўным дзеячам Рэфармацыі, якую падтрымлівалі і праваслаўныя. Кальвінізм – адзін з накірункаў пратэстантызму, заснаваны Ж. Кальвіным у эпоху Рэфармацыі.
* Геранім Хадкевіч – жмудскі (літоўскі) стараста, апякун Соф'і. У барацьбе супраць Радзівілаў удзельнічаў разам з братам Янам Каралем Хадкевічам, адным з выдатнейшых літоўскіх (беларускіх) палкаводцаў. У той час ён быў жамойцкім (літоўскім) старастам, што раўнялася пасадзе ваяводы.
* Нумы – хаціны мясцовых жыхароў.
* Стаўрапігіяльная царква – праваслаўны манастыр, які падначальваецца не епархіяльнаму архірэю, а непасрэдна патрыярху або Святому Сіноду і карыстаецца асаблівымі прывілеямі.
* Чарняцы – тое самае, што і манахі.
* Інфляндскі паход – Інфляндыя (Лівонія) – Паўночная Эстонія. За яе вялася вайна са шведамі.
* «…з кардыналіі» – так у тыя часы жыхары Вільні называлі палац Радзівілаў, таму што там была хатняя малельня. Палац Хадкевічаў называўся кашталяніяй.
* Двухгарнцовы – гарнец – мера аб'ёму, роўная прыблізна 3,2 літра. Такім чынам, у збан Брожака можна было наліць больш за 6 літраў.
* Чакан – тут: самаробная зброя разбойнікаў – булава з шыпамі.
* «Юрый… з роду Алелькавічаў…» – Тут аўтар гістарычна дакладна ўзнаўляе ўсю гісторыю, звязаную з апекай над Соф'яй Алелькавіч, з прычынамі канфлікту.
* Белы тыдзень – першы тыдзень пасля Вялікадня ў каталікоў.
* Дзень Божага Цела – каталіцкае рэлігійнае свята, адзначаецца 22 чэрвеня.
* Элекцыйны сейм – сейм, на якім выбіралі караля.
* «…славуты Леў Сапега» – Леў Сапега (1557 – 1633) – вялікі канцлер літоўскі (беларускі), вядомы дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, прадстаўнік старадаўняга літоўскага (беларускага) дваранскага роду. Адзін з арганізатараў Літоўскага трыбуналу, пад яго кіраўніцтвам скончана складанне Статута Вялікага Княства Літоўскага.
* Аргус – у грэчаскай міфалогіі велікан, які ахоўваў каханку Зеўса Іо. У пераносным сэнсе – пільны ахоўнік.
* Сіротка – князь Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка (1549 – 1616) – віленскі ваявода, кальвініст, у 1567 г. перайшоў у каталіцтва.
* «…хроніка Бельскага…» – Іахім Бельскі (каля 1540 – 1599) – вядомы польскі храніст і пісьменнік, прадоўжыў «Хроніку Польшчы».
* «…хроніка Мацея Стрыйкоўскага…» – Мацей Стрыйкоўскі (1547? – 1586?) – гісторык і паэт. Яго галоўны твор – «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяя Русі».
* «…пропаведзі Скаргі…» – Ксёндз Скарга (1536 – 1612), вядомы рэлігійны і палітычны дзеяч, актыўны прапаведнік Брэсцкай уніі, пачынальнік польскай палемічнай прозы.
* Танзура – выбрытае месца на макаўцы, знак прыналежнасці да каталіцкіх святароў.
* Bannita (лац.) – выгнанец.
ТОМ 2
* Гайдукі – тут: пехацінцы ў войску.
* Рэйтары – від цяжкай кавалерыі ў еўрапейскіх арміях у XVI – XVII стст.
* Інгібіцыя – судовае спыненне справы, забарона чаго-небудзь.
* Малітва Божага анёла – малітва, якая чытаецца раніцой і ўвечары.
* Абраз Вастрабрамскай Маці Божай – ікона Віленскай Маці Божай Вастрабрамскай. Прывезена ў Вільню з Крыма вялікім князем літоўскім Альгердам. У 1431 г. была змешчана ў часоўні над Вострай Брамай. Свята іконы – 14 красавіка. Вастрабрамская ікона карыстаецца асаблівай пашанай у хрысціян-літвінаў (беларусаў), як праваслаўных, так і каталікоў.
* «…да Генрыха». – Маецца на ўвазе Генрых IV, кароль Францыі ў 1562 – 1610 гг.
* Дарагастайскі – Крыштаф Мікалай Дарагастайскі (1562 – 1615) – дзяржаўны дзеяч, аўтар першага ў Рэчы Паспалітай дапаможніка па конегадоўлі «Гіпіка». Кальвініст. Заснаваў у маёнтку Ашмяна Мураваная друкарню.
* «…з дапамогай універсалаў…» – У тагачаснай Польшчы універсаламі называліся дакументы, якія мелі характар маніфеста.
* Зяновіч – Крыштаф Зяновіч (каля 1540 – 1614) – брэсцкі ваявода, паходзіў са шляхсцкага роду Вялікага Княства Літоўскага. Апісаў сварку паміж Радзівіламі і Хадкевічамі ў рукапісным творы на польскай мовс «Трагедыя, або Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага».
* Даліна Іёсафацкая – месца, дзе, па Бібліі, будзе адбывацца Божы суд. «Хай паўстануць народы і сыдуць у даліну Іёсафата; бо там Я сяду, каб судзіць усе народы адусюль» (кніга прарока Іёіля, р. 3, в. 12).
* «…без спецыяльнага дазволу главы каталіцкага касцёла…» – Соф'я Алелькавіч была перакананай прыхільніцай праваслаўя, хацела вянчацца толькі па праваслаўнаму абраду.
* Руцкі Іосіф Вельямін – вядомы літоўскі (беларускі) царкоўны дзеяч, пісьменнік. Першапачаткова быў хрышчоны ў праваслаўі, пазней перайшоў ва уніяцтва. Быў арганізатарам ордэна базыльян на Літве (Беларусі), але гэта адбылося пазней 1600 г. У манахі ён быў пастрыжаны ў 1608 г., архімандрытам Віленскага Троіцкага манастыра стаў у 1608 г. Тут, відаць, аўтар твора арыентаваўся на няправільныя звесткі.
* «…мніх у сутане ордэна Святога Базыля…» – У часы, апісваемыя Крашэўскім, уніяцкі ордэн базыльян яшчэ не распачынаў сваю дзейнасць на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.
* «Гармат і смігловіц…» – Смігловіца – вялікая крапасная гармата з доўгім ствалом.
ТОМ 3
* Бабінец – прыхожая ў касцёле, дзе маліліся жанчыны. Другая назва – крухта.
* Шышак – жалезны, выцягнуты ўгору шлем з навушнікамі і наноснікам.
* Возны – службовая асоба земскіх судоў у Вялікім Княстве Літоўскім.
* Мажджэра – гармата.
* Праваслаўная царква ў Слуцку – Свята-Троіцкая царква, якая існавала з канца XIV ст. У царкве былі пахаваны слуцкія князі. Там першапачаткова пахавалі і княгіню Соф'ю. Царква разбурана ў савецкія часы.
* «Буду… рады расказаць. што ведаю…» – у цэлым тут правільна, але фрагментарна пададзена гісторыя роду Алелькавічаў.
Крашэўскі, Ю.
© 2010–2012 Web варыянт – Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
ЗМЕСТ
ТОМ I
Паздзел 1. УСТУП. ЛІТВА I ВІЛЬНЯ Ў 1599 ГОДЗЕ
Паздзел 2. У КАМЯНІЦЫ ЖМУДСКАГА СТАРАСТЫ
Паздзел 3. ЗБАН ВІНА
Паздзел 4. РАДЗІВІЛЫ I ХАДКЕВІЧЫ
Паздзел 5. У КАРДЫНАЛІІ
Паздзел 6. КАШТАЛЯН I КНЯЗЁЎНА
Пасляслоўе
ТОМ 2
Паздзел 1. ВЕСЦІ. НАРАДА ПАД РАТУШАЙ. ВОЙТ У РЭКТАРА
Паздзел 2. ДЭПУТАЦЫЯ МАГІСТРАТА
Паздзел 3. ТАМІЛА
Паздзел 4. КНЯЗЬ ЯНУШ У ПАЛАЦЫ ХАДКЕВІЧАЎ
Паздзел 5. ВОСТРАЯ БРАМА
Паздзел 6. АЙЦЫ ЕЗУІТЫ
Паздзел 7. ПАСЛЫ ЯГО ВЯЛІКАСЦІ КАРАЛЯ
Паздзел 8. ВАЕННЫЯ ПРЫГАТАВАННІ. КНЯЗЁЎНА
Паздзел 9. ЖМУДСКІ СТАРАСТА Ў ВІЛЬНІ
ТОМ 3
Паздзел 1. ПЯТАГА ЛЮТАГА
Паздзел 2. У КАРЧМЕ МАЛЬХЕРА
Паздзед 3. ШОСТАГА ЛЮТАГА
Паздзел 4. МІР АБО ВАЙНА?
Паздзел 5. ЧАКАЛІ ДА ПОЎНАЧЫ
Паздзел 6. ПРАЗ ДЗЕВЯЦЬ ГАДОЎ
Паздзел 7. ЛОЖА СМЕРЦІ
Паздзел 8. СЛУЦКІЯ КНЯЗІ
Скачать книгу в формате PDF - 1,01 Mb