Паздзел 4. Мір або вайна?

Паслы ўвайшлі, ваявода кінуў на іх позірк, нібы хацеў спытаць, але пабаяўся, і моўчкі чакаў, што яны самі скажуць. А князь Януш нават не павярнуўся да іх, ён быў упэўнены, што паслоў або не пусцілі ўнутр, альбо адмовілі ім.

Усе, хто быў у пакоі, акружылі паслоў, на твары кожнага адбівалася цікаўнасць, усе ціха пыталіся:

– Што прыпеслі?

– З чым вярнуліся?

Канцлер ступіў колькі крокаў да ваяводы, хацеў нешта сказаць, але Зяновіч апярэдзіў яго.

– Вось дык неспадзяванка! – усклікнуў ён. – Паны Хадкевічы…

– Не пусцілі вас? – з хваляваннем у голасе спытаў ваявода.

– Зусім наадварот – мы былі ў камяніцы, – казаў далей Зяновіч, – хоць не адразу туды дастукаліся. Да нас выйшаў кашталян разам з сандамірскім ваяводам і барысаўскім старастам. На наша пытанне, ці збіраюцца яны спаўняць дамову, адказалі…

– Што адказалі? – у нецярпенні перапыніў ваявода.

– А тое, што яны чакаюць князя Януша са сватамі, паставяць перад імі князёўну, якая сама, будучы ў поўным розуме, скажа тое, што будзе ёй падказана Богам, ніхто яе не будзе прымушаць і ўгаворваць. Нас саміх хацелі правесці да князёўны, каб яна сказала ўсё гэта перад намі, кашталян запэўніў пас, што і не пытаўся і нават не ведае, якая будзе яе воля.

– Дык чаго ж можна больш жадаць? – прамовіў біскуп Гедройц. – Хай князь Януш ідзе да іх.

Насуплены ваявода маўчаў.

– Ага! Ісці да іх! – выгукнуў князь Януш. – Хіба вы не разумееце, што яны робяць выгляд, нібыта спаўняюць дамову, а самі рыхтуюць нам новы здзек! Яны прымусілі князёўну, каб яна мне адмовіла. Ім толькі гэтага і трэба цяпер: каб я схадзіў спытацца ў яе, а яна пад прымусам адкажа, што не пойдзе за мяне. I тады ўся справа будзе вырашана, гэта ім выгадна, бо перад людзьмі яны будуць выглядаць справядлівымі і сумленнымі. Але я не магу пайсці да іх, ясна ж, што кашталян са сваім пляменнікам у змове супраць мяне, там у іх ужо ўсё зладжана, каб пакрыць мяне ганьбай. Пайсці туды і вярнуцца з адмовай, з ганьбай! Не. гэтага не будзе.

– Вы ж бачыце, – казаў ён далей, – ужо і князёўна з імі! Ужо і яе здолелі ўгаварыць.

– Кашталян ручаўся, – спакойна прамовіў Сапега, – што з князёўнай ён не гаварыў пра гэта, не пытаўся і не ведае, што яна думае.

– Можа, сам кашталян гэтым і не займаўся, – адказаў яму ваявода. – Але ён мог каго-небудзь паслаць, хто здолеў пераканаць слабы жаночы розум. Каб яны не былі ўпэўненымі, што будзе па-іхняму, то зараз нс ставілі б умову, якой рансй не надавалі ніякай увагі.

– Яе здолелі настроіць супраць нас, з яе зрабілі зброю супраць нас! – у адчаі крычаў Януш. – Але не, не, яны самі вінаватыя, дамова нічога не вартая! Князёўна ў іх ва ўладзе, яна скажа тое, што ёй загадалі. Калі яна будзе вольнай, адказ будзе іншы. Перш, чым мы яе распытаем, яе трэба вызваліць.

Ваявода трымаўся такой самай думкі, бо паўтарыў услед за сынам:

– Усё гэта толькі пастка для нас, каб скончыць нічым, ад усяго адрачыся двума словамі князёўны: «Не хачу». Аднак жа так, як яны хочуць, не будзе. Мы не пойдзем пытацца ў яе цяпер, бо кашталян павінен грымаць сваё слова, ніякіх змоў супраць нас ён ладзіць не можа, бо ён са сваімі пляменнікамі даў абяцанне, тут жа мы бачым відавочны падман, відавочную хітрасць.

– Камандуй, сын, – звярнуўся ён да Януша, – каб войска акружала камяніцу, і хай збудзецца воля Божая.

Пасля гэтых слоў, сказаных ваяводам, князь Януш пайшоў да дзвярэй, але яго затрымаў Завіша. А біскуп Гедройц падступіў да ваяводы Радзівіла.

– Княжа! – закрычаў ён. – Адумайся, што ты кажаш, ты ж падаеш сігнал да бітвы, а ці лёгка ў цябе на душы? Ці зможаш ты потым апраўдацца хаця б перад сабой? Адумайся, адмяні загад. Паны Хадкевічы не адмаўляюцца ад сваіх слоў, кашталян ручаецца, што не ведае пра волю і схільнасць князёўны, кліча вас, каб яна сама рассудзіла вас. А вы ў адказ аддаеце загад войску ісці на прыступ. Дзеля ўсяго святога, ваявода, апамятайцеся! Чаго вы хочаце? Жонкі для сына? А ці варта пагражаць усёй краіне жахам грамадзянскай вайны, абы толькі паставіць на сваім? Вы ж тут не чужы, вы самі – сын той краіны, якой пагражаеце. Дык выбірайце ж між дабром для аднаго чалавека і дабром для ўсёй краіны. Ды ці можна хоць на хвіліну сумнявацца ў тым, які тут павінен быць выбар? Усё можна прывесці да ладу. Памірым вас, вы паразумеецеся, дык не спяшайцеся вымаць меч з похваў, каб потым не шкадаваць!

Тут і ўсе іншыя падступіліся да Радзівіла.

– Паслухайцеся таго, у чым вас пераконваюць! – усклікнуў канцлер Сапега. – Будучыня аддасць вам належнае, уся краіна будзе дзякаваць вам, калі вы ўсё зладзіце мірам, у імя Бога забудзецеся на крыўды, не будзеце прагнуць помсты, якая можа ўпасці і на нявінныя галовы.

– У імя ўсёй Літвы заклінаю вас, княжа! – услед за ім падаў голас Дарагастайскі. – Вы хочаце, каб усе ўведалі, што вы – прычына бед і незлічоных ахвяр для краіны, прычым толькі дзеля ўласнай выгоды, а лепш сказаць – з-за адной толькі запальчывасці ў гневе. Князь! Усе ведаюць вас як зусім іншага чалавека. Мы ўсё ўладзім, скончым мірам, адпусціцеся, паслухайцеся таго, што вам кажуць!

Пакуль усе, абступіўшы ваяводу, спрабавалі ўгаварыць яго не пачынаць вайны, князь Януш стаяў у дзвярах, ахоплены гневам, раззлаваны затрымкай, ён прагнуў вайны, на паспяховае завяршэнне якой не спадзяваўся, хацеў толькі наталіць прагу помсты. Аднак ён не мог выйсці і аддаць загад, стаяў і глядзеў на бацькаў твар, на якім адбіваліся супярэчлівыя пачуцці. То загараліся іскры ў вачах і дрыжалі вусны, то ён зноў бляднеў, згасаў, вочы апускаліся долу, князь адкрываў рот, нібы хацеў нешта сказаць, але маўчаў, зноў загараўся гневам і трывогай.

Да Гедройца і Завішаў далучыліся канцлер Сапега, князі Астрожскія, Абрамовіч, пляменнік ваяводы, ягоны швагер Нарушэвіч, Зяновіч, брэсцкі ваявода – усе абступілі князя Радзівіла, прасілі, настойвалі, закліналі, каб ён не аддаваў злавеснага загаду пачаць грамадзянскую вайну, каб стрымаўся, падумаў і адклаў гэтае непапраўнае рашэнне.

– Ваяваць ніколі не позна, – даводзіў Сапега, – але калі ўжо выцягнеш з похваў шаблю, то так проста не схаваеш яе зноў. Калі да жалеза прыліпне кропля братняй крыві, яна будзе заклікаць да помсты, а там – помста за помсту, і не будзе канца калатнечы, сутычкам, войнам.

– Не, не! – выгукнуў ваявода, у якога нарэшце прарэзаўся голас. – Гэтая кроў падзе на іх галовы, я не вінаваты ў ёй, я не прагну яе, я да апошняга ўгаворваў іх, ішоў на прыніжэнне, хацеў згоды, міру.

– Дык пакажыце, што вы засталіся такім, якім былі, – слабым голасам прамовіў біскуп Гедройц. – Не аддавайце гзтую справу сляпому лёсу вайны. Калі да вас падступіць смерць, каля вашага ложка стануць цені забітых браццяў і не дадуць вам спакойна памерці. Ды і за што ваяваць? Дзеля чаго ўся гэтая вайна? Дзеля гонару свайго імя, дзеля жанчыны! Сорам, ганьба! Ці ёсць дзеля чаго заядацца, ліць кроў? Ці ёсць дзеля чаго распачынаць вайну са сваімі браццямі? Увесь свет зверне на нас увагу, на нас будуць паказваць пальцамі. Мы ж акружаны з усіх бакоў ворагамі, і нават каб у нас было ў сто разоў болей зброі і людзей, то і іх не хапіла б для таго, каб даць адпор націску нашых адвечных ворагаў, каб у нас было ў сто разоў болей крыві і жыццяў, мы маглі б лепей распарадзіцца імі, калі б сцяной сталі супраць суседзяў. Дык навошта ж наклікаць ворагаў, якія тут жа скарыстаюць гэтую міжусобіцу? Князь! Дайце сябе ўгаварыць, упрасіць. У імя міру для дзяржавы, у імя яго вялікасці караля, усіх нас, жыхароў княства, у імя вашых продкаў, ніводзін з якіх не праліў ні кроплі братняй крыві, заклінаем цябе, ваявода, перадай гэтую справу найвышэйшаму суддзі!

– Якому? – перапыніў яго князь. – Каралю?

– Богу! Толькі ён – найвышэйшы арбітр! – скончыў біскуп.

– I час, – дадаў Сапега.

Акрамя той буры, якая бушавала ў душы Радзівіла, у яе неўпрыкмет украдаўся страх за наступствы такога неабдуманага кроку. Ваявода не наўтарыў адцадзенага сыну загаду, панура стаяў і маўчаў. Потым упаў у крэсла, апусціў галаву і задумаўся. Цяпер некаторыя загаварылі з князем Янушам, даводзілі яму, пераконвалі, якой нечуванай і недарэчнай справай было б дабівацца жонкі зброяй, калі гэтага можна дамагчыся і бсз праліцця крыві. А ваявода маўчаў, думаў. Януш адышоўся ад дзвярэй, аднак ягоны твар усё яшчэ палаў, сэрца моцна грукала ў грудзях. I пе дзіва: ён жа быў яшчэ зусім маладым, пачуцці бралі верх над розумам.

Праз колькі хвілін усе зноў павярнуліся да ваяводы, які ўсё гэтак жа моўчкі сядзеў, не маючы сіл вымавіць хоць бы слова.

– Ахвяруйце сабой, – прамовіў Гедройц, – а Бог; кароль і краіна будуць удзячнымі вам на гэтым і на тым свеце! Адно ваша слова можа аказацца згубным для ўсёй краіны, можа наклікаць на вашу галаву праклёны і скаргі мноства сем'яў, дык парайцеся з вашым сумленнем, перш чым рашаць.

Ваявода ўстаў і ўзяў Гедройца за руку. Ён быў усхваляваны – і немужчынская сляза, можа, упершыню за некалькі дзесяткаў гадоў, выбліснула з-пад павека.

– Я не скажу гэтага слова, – прамовіў ён, – лепей я саступлю, лепей паддамся, але не вазьму граху на душу. Вы мяне пераканалі. Дзякуй вам! Я не хачу вайны, ва ўсякім выпадку – зараз. Ахвярую сабой, бо я сапраўды паддаўся гневу і запальчывасці з-за абразы, з-за крыўды.

– Распусціць людзей, адправіць на пастой! – загадаў ён сыну.

Князь Януш пастаяў крыху, не ведаючы, канчатковы гэта загад або не, але тут усе падаліся да дзвярэй, і праз колькі хвілін каля дваццаці пасыльных перадалі войску на ўсіх вуліцах загад вяртацца на пастой.

Сенатары дзякавалі князю, ён зноў маўчаў. На ягоным твары адбіліся сляды тых душэўных пакут, якіх каштавала яму ягоная ахвяра. Князь зноў сеў і задумаўся.

Сонца заходзіла, яго апошнія промні блішчалі на вокнах вежаў, на крыжах і шпіцах касцёлаў, калі атрады войска Радзівілаў выступілі з горада, павярнулі назад.

З вежы на камяніцы Хадкевічаў за ўсім гэтым назіраў Ян Караль і не разумеў, што гэта магло б значыць. Спачатку яму здалося, што яны пачынаюць аблогу. Нават калі вуліца апусцела, ён падумаў, ці не заходзіць войска з тылу, каб напасці знянацку. Ен аддаў загад, салдаты занялі свае месцы на сценах. Пачакалі. Але войска Радзівілаў знікла і болей не паказвалася. Сонца села, пачаў насоўвацца змрок, і было ўжо няўсцерп цэлы дзень чакаць у такім напружанні. Ян Караль спусціўся з вежы і пайшоў да кашталяна.

– Нейкія дзівосы творацца, – сказаў ён, уваходзячы. – Войска Радзівілаў адступае, адыходзіць.

– Што б гэта магло значыць? – спытаў Мнішак.

– Відаць, не знайшлі выйсця. Цэлы дзень раіліся, як наступаць, што рабіць з гэткім войскам, а цяпер адступаюць – баяцца нас зачапіць, – патлумачыў Ян Караль.

– Можа, гэта толькі падманнае адступленне, – выказаў здагадку кашталян, – а ноччу, у самую сабачую пару, яны збіраюцца захапіць нас спадцішка.

– Салдаты будуць вартаваць на сценах! – адказаў Ян Караль. – Будзьце спакойнымі, я сваё войска на пастой не адпраўлю.

– А тым часам трэба паслаць каго-небудзь на разведку, – прапанаваў Аляксандр Хадкевіч.

– Адзін пайшоў ужо, – адказаў Ян Караль, – ды нешта ён доўга не вяртаецца. Як толькі войска рушыла назад, я паслаў яго здабыць языка сярод католікаў, якія ў іх шэрагах служаць пад прымусам, а ў душы з намі.

 

 

 

ЗМЕСТ

ТОМ I


Паздзел 1. УСТУП. ЛІТВА I ВІЛЬНЯ Ў 1599 ГОДЗЕ
Паздзел 2. У КАМЯНІЦЫ ЖМУДСКАГА СТАРАСТЫ
Паздзел 3. ЗБАН ВІНА
Паздзел 4. РАДЗІВІЛЫ I ХАДКЕВІЧЫ
Паздзел 5. У КАРДЫНАЛІІ
Паздзел 6. КАШТАЛЯН I КНЯЗЁЎНА
Пасляслоўе

ТОМ 2

Паздзел 1. ВЕСЦІ. НАРАДА ПАД РАТУШАЙ. ВОЙТ У РЭКТАРА
Паздзел 2. ДЭПУТАЦЫЯ МАГІСТРАТА
Паздзел 3. ТАМІЛА
Паздзел 4. КНЯЗЬ ЯНУШ У ПАЛАЦЫ ХАДКЕВІЧАЎ
Паздзел 5. ВОСТРАЯ БРАМА
Паздзел 6. АЙЦЫ ЕЗУІТЫ
Паздзел 7. ПАСЛЫ ЯГО ВЯЛІКАСЦІ КАРАЛЯ
Паздзел 8. ВАЕННЫЯ ПРЫГАТАВАННІ. КНЯЗЁЎНА
Паздзел 9. ЖМУДСКІ СТАРАСТА Ў ВІЛЬНІ

ТОМ 3

Паздзел 1. ПЯТАГА ЛЮТАГА
Паздзел 2. У КАРЧМЕ МАЛЬХЕРА
Паздзед 3. ШОСТАГА ЛЮТАГА
Паздзел 4. МІР АБО ВАЙНА?
Паздзел 5. ЧАКАЛІ ДА ПОЎНАЧЫ
Паздзел 6. ПРАЗ ДЗЕВЯЦЬ ГАДОЎ
Паздзел 7. ЛОЖА СМЕРЦІ
Паздзел 8. СЛУЦКІЯ КНЯЗІ

КАМЕНТАРЫ

Скачать книгу в формате PDF - 1,01 Mb