Паздзед 3. Шостага лютага

Назаўтра яшчэ не развіднела, а па ўсім горадзе ўжо запаліліся агні, пачаўся нязвыклы рух, усё гэта азначала нешта незвычайнае. Тут і там па вуліцах ішлі вялікія атрады салдат, быў чутны грукат молата, гэта недзе спешна зачынялі вароты. У дамах, што стаялі паблізу ад верагодных ваенных дзеянняў, былі нават пазабіваны верхнія і ніжнія вокны, у больш аддаленых яны былі толькі знутры закладзены дошкамі. З камяніц, што стаялі паблізу дома Хадкевічаў, некаторыя жыхары нават выселіліся, пакінулі іх пустымі. Усё было падрыхтавана да штурму і баёў у горадзе.

Калі развіднела, вуліцы аказаліся зусім пустыя. Усё маўчала, ніхто не выходзіў з дамоў, ніхто не падаваў ніякіх прыкмет жыцця, толькі ў касцёлах і цэрквах, як штодня, азваліся званы, але на гэты раз яны дарэмна заклікалі да малітвы. Дзверы касцёлаў стаялі адчыненыя, але ніхто не прыходзіў, лаўкі пуставалі, і ксяндзы адпраўлялі імшу дзядам толькі з-пад бабінца*.

Што рабілася ўнутры дамоў і камяніц, цяжка апісаць; ноч прайшла без сну, дзень наступаў у страху і трывозе. Жыхары выглядалі праз шчыліны закладзеных дошкамі вокнаў, каб убачыць, што робіцца на вуліцах, прыслухоўваліся, ці не чутно нечага такога, што сведчыла б пра пачатак вайны. Але ад самага рання было ціха, нічога надзвычайнага не дзеялася, толькі а дзевятай гадзіне, рана для гэтай пары, войска Радзівілаў з тупатам уступіла ў горад, заняло Сенатарскую і Святадухаўскую вуліцы, невялікі пляц перад царквой Багародзіцы, а таксама каля касцёла Святога Яна і пад замкам. Тупат нязвыкла гучаў у глыбокай цішыні, ён палохаў гараджан.

– Ну, усё, зараз пачнецца бітва! Ужо ідуць войскі Радзівіла! Ужо ідуць, ужо акружаюць камяніцу, – палохаліся жыхары.

Смялейшыя асцярожна выйшлі разведаць і пацвердзілі здагадкі. Войска ўжо стаяла ў горадзе.

А тым часам пасланцы ад караля спяшаліся да ваяводы. Біскуп Гедройц вырашыў не адступацца і лепей ахвяраваць у гэты дзень сваёй галавой, чым дазволіць узяцца за зброю. Стары ксёндз паклікаў абодвух Завішаў і разам з імі прыйшоў у кардыналію. Тут яны засталі вялікую раду, якая думала не пра захаванне міру, а пра тое, як лаўчэй падступіцца да нападу і штурму. Кожны прапаноўваў сваё, кожны разумеў гэтую справу па-свойму, але ўсе парады і прапановы здаваліся ваяводу непрыдатнымі. Ен хацеў адным махам напасці, разбіць, знішчыць, паланіць, перамаг-чы і ўвечары ўжо справіць вяселле. I ўсе цяпер дарэмна намагаліся давесці яму, што гэта немагчыма.

– З такім войскам, як наша, ды не змесці гэтую жменьку! – бушаваў ён.

– Ім дужа зручна абараняцца, а нам цяжка нападаць, – тлумачыў яму Дарагастайскі. – Што вы, вашамосць, тут зробіце, калі нават палова войска не змесціцца пад камяніцай, а для штурму і ўвогуле месца няма. Толькі нейкая тысяча зможа там падступіцца да сцен. А што там рабіць кавалерыі? З ёй добра развінуцца ў полі, а тут яна не пройдзе, на сцены не ўскараскаецца, няма каго ёй страляць і секчы.

– Першым чынам трэба высадзіць вароты! – выгукнуў ваявода.

– Вароты ахоўваюцца гарматамі, – заўважыў нехта. – Каля кожных штук па пяць. Мы не падступімся да іх, многіх загубім. Яны пачнуць зверху з гармат, а як падыдзем бліжэй, то і зусім змятуць з ружжаў.

– А што, калі пачаць штурм з боку царквы, яны там больш за ўсё слабыя, – прапанаваў князь.

– З царкоўнага двара? – удакладніў Збарынскі. – Святары сказалі, што на дзядзінец яны нас не пусцяць, таму што як толькі з таго боку пачнуць страляць з гармат, то абавязкова пашкодзяць царкву, а яна пад апекай канфедэрацыі, вашамосць, напэўна, не захоча, каб яе знішчылі. Дах яе толькі нядаўна пакрылі гонтай, ледзь што – адразу пажар.

Князь Канстанцін Астрожскі, кіеўскі ваявода, пацвердзіў:

– Мніхі прыходзілі ўжо з гэтым да мяне, прасілі saecuritatem – недатыкальнасці – для дома Божага. I я паабяцаў, калі, не дай бог, дойдзе да вайны, то буду старацца, каб царкву ні ў якім выпадку не пашкодзілі. I гэта будзе справядліва, бо ў цэркваў і так столькі адабралі, а тут яшчэ і мы наробім шкоды. Я аддаў загад ротмістрам, каб царкву збераглі.

– Мабыць, Хадкевічы ведалі гэта, таму і не ставілі там гармат! – зазначыў ваявода. – Да чаго ж разумныя! Тады, вашамосць, дайце параду, з чаго пачаць.

– Калі мы збіраемся пачынаць, – падаў голас вайскавод князя Астрожскага, – то трэба паспрабаваць узяць штурмам вароты з боку вуліцы Савіч. Так, мы страцім многа людзей, не без таго, можа, іх там паляжа дужа многа, але к вечару вароты ўзяць можна. Можа, калі яны ўбачаць, што мы ўзялі вароты, то выйдуць біцца з намі, а тады, калі бой завяжацца ў двары, нашы сілы зраўняюцца.

– Яны не выйдуць, бо пабаяцца, каб мы іх не акружылі, – прамовіў Збарымскі. – Жмудскі стараста не дасца так лёгка. Яны толькі дарэмна страцілі б многа людзей, бо мы з нашай сілай хутка адсеклі б іх і ўзялі ў «мяшок».

– Дык што вашамосць парадзіць? – спытаў у Збарымскага ваявода.

– Калі ўжо дойдзе да справы, – адказаў Збарымскі, – то трэба ісці на прыступ з усіх бакоў адначасна – і на вароты, і на ўсе сцены.

– Толькі загубім людзей, а нічога не зробім, – прамовіў нехта. – Усю сілу ў адно месца…

– А што ж, калі не толькі ўсімі сіламі ніяк не пойдзеш, а нават частку ў адным месцы не змясціць. Цесна, войску няма дзе развінуцца, будуць душыць адзін аднаго, у гэткай гламаздзе свой свайго не пазнае. А стоўпімся вось гэтак, і яны лёгка пераб'юць нас – дадуць некалькі стрэлаў, і мы ўсе паляжам, як снапы.

– А можа, усё ж парашым на тым, што пачнём атаку з боку царквы? – пасля хвіліны маўчання загаварыў адзін з вайскаводаў. – Там у іх самы слабы бок, яны кінуцца абараняцца туды, а ў гэты час другі атрад авалодае варотамі з боку вуліцы Савіч.

– Вы думаеце, што ў іх так мала людзей, што яны пабягуць абараняцца з боку царквы і нікога не пакінуць каля варот? Салдат у іх хапае, аж занадта, для абароны ўсяго дома.

Усе змоўклі. А потым зноў пасыпаліся розныя прапановы, але ні адна не давала пэўнасці ў тым, што камяніца будзе ўзята без вялікай страты людзей і доўгага бою. Ваявода губляў цярпенне, за размовамі ішоў час, сонца паднімалася ўсё вышэй, а яшчэ нічога не было вырашана. Войскі ў гэты час стаялі вялікай грамадой, чакалі загаду, ды яго ўсё не было і не было.

А ў камяніцы Хадкевічаў, здавалася, усё вымерла – панавала глыбокае маўчанне. Вароты былі зачыненыя, веснічкі закладзеныя, вокны пазабіваныя. На сценах зрэдзь часу паказвалася галава ў шышаку* або ў шлеме і тут жа знікшіа. Знутры не было чуваць ні бразгату зброі, ні конскага тупату. Ніхто не выходзіў у горад, і з горада ніхто не заходзіў унутр.

Але, нягледзячы на такую цішыню і маўклівасць, усё было ў гатоўнасці: салдаты стаялі на сценах, зброя зараджана, запалены кнаты для гармат. Сам Ян Караль у бліскучай іспанскай кірасе, па-мастацку аздобленай, пазалочанай, пахаджваў туды-сюды, аглядаў пазіцыі, праверыў паробленыя спераду заслоны, паглядзеў, ці добра пастаўлены гарматы. З высокай вежы, збудаванай на рагу камяніцы, ён мог добра разгледзець падцягнутыя да яе войскі Радзівіла, якія займалі ладную прастору вакол. Разгледзеў і моўчкі спусціўся ўніз.

Пан Барб'е і Томаш Дамброва пасміхаліся:

– Вялікае, мабыць, замяшанне зараз у кардыналіі, бо не ведаюць, адкуль пачаць. Цвёрды ім дастаўся арэшак! Заклапочаны жмудскі стараста нічога не адказаў на гэта, ён не звяртаў увап на француза, які крок у крок ступаў услед за ім і зазіраў у вочы.

Ён абышоў дварышча. яшчэ раз акінуў вокам сваіх людзей, што рыхтаваліся да бою; іх было поўна ўсюды, усе былі ўзброеныя, кожны нёс меч або цягнуў нейкі ваенны рыштунак, прыпасы.

Потым ён падаўся да брата і кашталяна, якія, як і ён, былі ў даспехах, пры шаблях, сядзелі і чакалі пачатку бітвы, сігналу брацца за зброю. Толькі сандамірскі ваявода як пасрэднік быў няўзброены, спакойпы і нс выглядаў гатовым да блізкага бою. Наморшчыўшы лоб, ён сядзеў воддаль ад іншых. абапёршыся на вялікую кнігу.

А князёўна? О! Для яе гэта быў жахлівы дзень. У жалобным строі яна ад самага рання стаяла на каленях перад абразом Маці Божай і малілася. Яе вочы пачырванелі ад слёз, яна ледзьве магла разгледзець ікону і лампаду пад ёй, заламваючы рукі, выпусціла малітоўнік, і ён упаў на падлогу. Яна хацела маліцца і далей, але ўжо не мела сіл, сто разоў пачынала і сто разоў бегла да акна, як толькі чула бразгат зброі, нейкі шум, глядзела, прыслухоўвалася, вяргалася. зноў укленчвала, зноў пачынала малітву, і зноў яе перапыняў грукат зброі.

Такі быў для яе. беднай сіраты, гэты дзень, пятнаццатая гадавіна з той хвіліны, калі яна прыйшла на свет.

Яе малітвы і жахлівае чаканне на нейкі момант перапынілі кашталян з ягонымі абодвума братамі – яны з'явіліся, холадна павіталіся з ёй і тут жа выйшлі. Князёўна зноў засталася адна перад іконай Маці Божай, зноў заламвала рукі і плакала. Гадзіны ішлі адна за адной, як стагоддзі, хвіліны цягнуліся бясконца, а над усім былі чаканне, няпэўнасць, страх. І ніхто не прыйшоў суцешыць яе, ніхто не абнадзеіў, ніхто нават не падзяляў яе трывогу і страх. З ёй маліліся яе служанкі, часам праз прыадчыненыя дзверы асцярожна зазірала пані Влодская.

А тым часам на радзе ў палацы Радзівілаў таксама ішлі гадзіны, заставалася нейкая рэшта кароткага зімовага дня, а шгурм усё не пачынаўся, войскі не зрушыліся з месца, не наступалі. З вяршыні вежы некалькі разоў паглядаў Ян Караль і кожны раз бачыў іх на тых жа месцах.

– Што б гэта азначала? – пыталіся ў палацы Хадкевічаў.

– Што б гэта азначала? – шапталіся па горадзе.

– Будуць мірыцца, – пачыналі прадказваць тыя, хто заўжды спяшаецца вылезці ўперад са здагадкамі, апераджаючы падзеі.

Што ж было на самай справе? На радзе ніяк не маглі вызначыць, якім спосабам браць камяніцу, недаступную па сваім размяшчэнні ў цесным горадзе. Дарэмна ваявода націскаў, абураўся і прыспешваў. У марных спрэчках губляўся час. Біскуп скарыстаў зручную хвіліну і нагадаў, што, можа, увогуле не варта пачынаць вайны, не спытаўшы хаця б для праформы ў паноў Хадкевічаў, ці не задаволяць яны зробленыя раней дамовы. Яму хацелася выйграць час, ён бачыў, што рада не можа прыйсці да згоды, сутыкнуўшыся з цяжкасцямі ў самым пачатку вайны, абмеркаванне зацягваецца, урэшце можа скончыцда нічым і давядзецца разыходзіцца.

Ваявода падтрымаў біскупа і папрасіў некалькі прыдворных, каб яны схадзілі да Хадкевічаў і спыталі, ці выдадуць яны князёўну за князя Януша ў той дзень, які быў вызначаны даўняй дамовай. У гэтае пасольства ўвайшлі Крыштаф Зяновіч, Леў Сапега, львоўскі пісар Сташэўскі і Красіцкі.

Яны выйшлі з кардыналіі і пайшлі наўпрост да брамкі на Замкавай вуліцы, пан Сташэўскі пастукаўся. Але ўнутры панавала маўчанне, ахоўнікі паспяшаліся да жмудскага старасты з весткай, што з кардыналіі прыйшлі паслы і просяцца ўвайсці. Яны стукаліся яшчэ і яшчэ, чакалі досыць доўга, нарэшце стараста выйшаў, брамка адчынілася, краты і ланцугі разгарадзілі. Пакуль займаліся гэтым, да варот падышлі таксама віленскі кашталян, пан Аляксандр Хадкевіч і сандамірскі ваявода. Ян Караль пасля таго, як загадаў адчыніць, пакінуў дзядзьку і вярнуўся ў дом. Паслы ўвайшлі праз браму, холадна прывіталіся, віленскі кашталян павёў іх направа да невялікага памяшкання, напаўсхаванага ў зямлі, з адным невялікім акенцам і прыступкамі, што вялі ўніз. Паслоў правялі сюды, каб яны не хадзілі праз дварышча і не бачылі таго, што было зроблена для абароны.

– Мы не можам правесці вас далей, – сказаў кашталян, – таму прабачце, што прымаем вас так, але гэта не наша віна.

Пан Зяновіч і Леў Сапега моўчкі згадзіліся з ім. Потым канцлер загаварыў:

– Нас паслаў сюды князь-ваявода, які хоча яшчэ раз даведацца ад вас, пане кашталян, ці будзеце вы прытрымлівацца дадзенага слова і ранейшай дамовы. Ці хочаце вы выдаць князёўну сёння ж, зараз, за князя Януша?

– У гэтым – сэнс нашага пасольства, і мы чакаем вашага адказу, – дадаў Зяновіч.

– Адказ наш той самы, як і раней, – адразу ж пачаў тлумачыць кашталян. – Нядаўна мы вам, пане канцлер, гаварылі і сёння яшчэ раз паўтараем: час пакажа, хто і як трымаецца дамоўленасцей. Мы ад сваіх не адступаемся, чакаем князя Януша са сватамі. Паставім перад ім князёўну, здаровую целам і духам, без усялякага прымусу да шлюбу, хай яна сама скажа, ці па сэрцы ёй князь Януш. Вось так, мы трымаемся дамоў і распісак. А што да мяне, – дадаў ён, – шчыра скажу вашым мосцям, што я зусім не ведаю, нават не здагадваюся, што можа адказаць князёўна, бо я не пытаўся ў яе пра гэта.

Паслы здзіўлена пераглянуліся, яны чакалі зусім іншага адказу. Не ведалі яны, аб чым цяпер яшчэ гаварыць, чаго яшчэ дамагацца, кашталян на ўсё даў адказ.

– Паколькі я з'яўляюся апекуном, – дадаў ён, – і маю над ёй уладу, я мог бы прымусіць князёўну, але я не хачу гэтага рабіць, не хачу ёй нічога раіць, каб не браць грэх на душу, хай яна сама вызначыць сваю будучыню. Калі вы, панове ваявода і канцлер, хочаце, то схадзіце самі да князёўны і спытайцеся ў яе, што яна скажа пра князя Януша і шлюб.

– Нас паслалі не да князёўны, – прамовіў канцлер, – а толькі да вас, таму нам хопіць таго, што вы сказалі, з гэтым мы і паспяшаемся да князя-ваяводы. Яны перакінуліся яшчэ парай слоў, развіталіся і выйшлі, з цікавасцю пазіраючы на перапоўненую салдатамі камяніцу.

– Што вы пра ўсё гэта думаеце? – спытаў Зяновіч у канцлера, калі яны выйшлі на вуліцу. – Што азначае такі адказ?

– Тое, што князёўна абавязкова адмовіць свайму нарачонаму, – ціха адказаў канцлер. – Іначай я нічога не разумею. Хіба магчыма так лёгка прыйсці да згоды?

З гэтымі словамі яны ўвайшлі ў кардыналію, дзе іх з нецярплівасцю чакалі.

 

 

 

ЗМЕСТ

ТОМ I


Паздзел 1. УСТУП. ЛІТВА I ВІЛЬНЯ Ў 1599 ГОДЗЕ
Паздзел 2. У КАМЯНІЦЫ ЖМУДСКАГА СТАРАСТЫ
Паздзел 3. ЗБАН ВІНА
Паздзел 4. РАДЗІВІЛЫ I ХАДКЕВІЧЫ
Паздзел 5. У КАРДЫНАЛІІ
Паздзел 6. КАШТАЛЯН I КНЯЗЁЎНА
Пасляслоўе

ТОМ 2

Паздзел 1. ВЕСЦІ. НАРАДА ПАД РАТУШАЙ. ВОЙТ У РЭКТАРА
Паздзел 2. ДЭПУТАЦЫЯ МАГІСТРАТА
Паздзел 3. ТАМІЛА
Паздзел 4. КНЯЗЬ ЯНУШ У ПАЛАЦЫ ХАДКЕВІЧАЎ
Паздзел 5. ВОСТРАЯ БРАМА
Паздзел 6. АЙЦЫ ЕЗУІТЫ
Паздзел 7. ПАСЛЫ ЯГО ВЯЛІКАСЦІ КАРАЛЯ
Паздзел 8. ВАЕННЫЯ ПРЫГАТАВАННІ. КНЯЗЁЎНА
Паздзел 9. ЖМУДСКІ СТАРАСТА Ў ВІЛЬНІ

ТОМ 3

Паздзел 1. ПЯТАГА ЛЮТАГА
Паздзел 2. У КАРЧМЕ МАЛЬХЕРА
Паздзед 3. ШОСТАГА ЛЮТАГА
Паздзел 4. МІР АБО ВАЙНА?
Паздзел 5. ЧАКАЛІ ДА ПОЎНАЧЫ
Паздзел 6. ПРАЗ ДЗЕВЯЦЬ ГАДОЎ
Паздзел 7. ЛОЖА СМЕРЦІ
Паздзел 8. СЛУЦКІЯ КНЯЗІ

КАМЕНТАРЫ

Скачать книгу в формате PDF - 1,01 Mb