В. Будзімер. Случчына (Публикация 5)

В. Будзімер. Случчына (Публикация 5)

04.12.2019

Начало

Публикация 2
Публикация 3
Публикация 4

Старадароскі й Любанскі раёны далучаны да Случчыны з Бабруйшчыны. Гэтыя два раёны па сваей паверхні, характары мясцовасьці, урадлівасьці глебы, гусьціні насельніцтва ды ўкладу ягонага жыцьця зьяўляюцца вельмі падобнымі, але значна адрозьніваюцца ад іншых раёнаў Случчыны.

Старадароскі раён разьмешчаны па абодвых бакох старой шашы, якая йдзе із Слуцку на Бабруйск. Калісьці тут было шмат старых лясоў з балоцістымі мясьцінамі. Сыстэматычнае зьнішчэньне лясных багацьцяў пачалося ў канцы мінулага стагодзьдзя, калі із станцыі Асіпавічы на працягу 40 км была пракладзена чыгунка да старое шашы каля вёскі Старыя Дарогі, а трохі пазьней чыгунка была дацягнутая да станцыі Урэчча. Прыватная фірма Поляка збудавала пры чыгунцы вялізарныя лесапільны і фанерны заводы. Вакол гэтых заводаў на пескаватым бугры сярод балотаў за два кілямэтры ад вёскі і вырасла новае мястэчка Старыя Дарогі. Месца для мястэчка няўдалае. Першае насельніцтва мястэчка складалася з работнікаў па распрацоўцы лесу, служачых канторы і чыгункі, гандляроў і рамесьнікаў. У 1924 г. Старыя Дарогі сталіся раённым цэнтрам. Фанерны завод даўно згарэў, а пільня із-за адсутнасьці сыравіны – закансэрвавалася. Перад другою сусьветнаю вайною за тры км пры шашы ў цудоўных маладых барох на высокім месцы былі разбудаваныя казармы, у якіх разьмясьціліся танкавыя часьці чырвонай арміі.

За дванаццаць кілямэтраў ад Старых Дарог пры чыгуначнай станцыі Вярхуціна экспляатацыю лясоў праводзіла нямецкая фірма Шульц. Тут быў надзвычайна добра абсталяваны лесапільны завод. К часу першае сусьветнае вайны ўсе каштоўныя лясы на вялізарным прасторы былі зьнішчаныя. Спустошаныя прасторы часткава былі распраданыя. Захаваліся лясы толькі ў былых дзяржаўных летнішчах каля вёскі Залужжа. У гэтых лясох да апошняга часу захавалася многа зьвярыны, у тым ліку мядзьведзі й рысі. На ваўкі звычайна пад восень арганізоўваліся аблавы кажны год, бо гэтыя хіжакі прыносілі шмат шкоды сялянам.

Старадароскі раён перасякаюць досыць вялікія рэчкі – Пціч і яе прыток Арэса. Пціч пачынаецца зь Менскага ўзвышша, цячэ па балотах і набірае шмат вады. Пціч перасякае чыгунку за 20 км на поўнач ад Старых Дарог каля станцыі Дараганава. Арэса пачынаецца ў Старадароскім раёне й перасякае старую шашу ў прыгожай мясцовасьці каля вялікай вёскі Горкі. Сярод цудоўных заліўных сенажацяў, поруч якіх цягнуцца хваёвыя бары, спакойна цячэ прыгожая Арэса. Каля станцыі Вярхуціна яна перасякае чыгунку і далей ужо пераходзіць у балоты Любаншчыны. Старадароскі раён наагул багаты вадою. Тут ёсьць яшчэ некалькі менш значных рэчак, якія ўпадаюць у Пціч і Арэсу.

На ўсход ад Слуцку, зусім у баку ад чыгункі, знаходзіцца Любанскі раён. Лясы і балоты, а сярод іх палі ды рэдкія, хоць і вялікія, вёскі: Таль, Асавец, Забалацьце і іншыя. Любанскі раён багаты на тарфяныя балоты. Пасьля трыццатых гадоў тут былі праведзеныя часткава мэльярацыйныя работы па асушцы тарфяных балотаў. Дзеля гэтага было паглыблена й выпраставана ў некаторых мясцох русло Арэсы, каб яна змагла ўвабраць ваду з канаваў і асушаных балотаў. На тарфянікох вельмі добра родзяць каноплі, бульба, буракі, капуста, авёс.

Любань. Вялікая вуліца. Пачатак ХХ ст.Мястэчка Любань, як раённы цэнтар, нічым не выдзяляецца. Тут сялянства акаляючых вёсак збывала або абменьвала лішкі сваіх прадуктаў на патрэбныя ў гаспадарцы тавары. Калі была неабходнасьць набыць для гаспадаркі што-небудзь грунтоўнае, жыхары раёну стараліся патрапіць у Слуцак на кірмаш хурманкаю або ад Урэчча чыгункаю.

У Старадароскім і Любанскім раёнах насельніцтва значна радзейшае, чымся ў цэнтральнай Случчыне. Тут зусім іншыя землі і кірунак сельскае гаспадаркі другі. Жывуць людзі, як жылі іх продкі, і ўсялякія новыя мерапрыемствы пераймаюцца зь вялікай асьцярожнасьцю. Із Старадароскага раёну, зь вялікіх вёсак і неўрадлівых земляў, частка насельніцтва перабралася на багатыя землі Кубані.

Засталіся яшчэ два раёны Случчыны – Нясьвіскі і Клецкі, якія амаль дваццаць гадоў знаходзіліся пры другой дзяржаўнай сыстэме і іншай эканамічнай структуры. Да часу далучэньня гэтай часткі Случчыны да Польшчы Нясьвіж уваходзіў у Слуцкі павет і лічыўся г.зв. заштатным горадам. За часоў польскіх Нясьвіж быў павятовым цэнтрам.

Агульны выгляд Нясьвіжу. Пачатак XX ст.Нясьвіж – адзін із старэйшых гарадоў Беларусі. Ён быў галоўным горадам удзельнага княства яшчэ ў XII ст. У летапісах адзначана, што «ў бітве з татарамі на рацэ Калцы сярод забітых быў і князь Нясьвіскі». Бітва ж на Калцы адбылася ў 1223 г. У канцы XV ст. Нясьвіж дастаўся Пятру і Яну Кішкам, а ў 1513 г. дачка Станіслава Кішкі выйшла замуж за Яна Радзівіла, які атрымаў Нясьвіж у пасагу. Адзін з Радзівілаў, празваны Чорным, быў канцлерам Вялікага Княства Літоўскага. Ён быў вялікім праціўнікам вуніі княства з Польшчаю. У знак пратэсту Мікола Чорны адышоў ад каталіцтва і прыняў кальвінізм. У XVI ст. у Нясьвіжы была заснаваная друкарня, у якой друкаваліся кніжкі на беларускай мове, у тым ліку й катахізыс Сымона Буднага.

Нясьвіж акружаны ўзвышшамі. У цэнтры гораду на пляцы знаходзіцца старасьвецкая гарадзкая ратуша, вакол якой разьмясьціліся крамы й склады. На пляцы даўней знаходзіўся Дамініканскі манастыр, у будынку якога ў 1869 г. была адчыненая настаўніцкая сэмінарыя. За 53 гады свайго існаваньня яна выпусьціла із сваіх сьценаў шмат настаўнікаў. Нягледзячы на тое, што сэмінарыя ставіла за мэту выхаваць расейскіх патрыётаў, аднак пераважная бальшыня яе акончыўшых выявіла сябе шчырымі й адданымі беларускімі патрыётамі. Нясьвіская сэмінарыя бязумоўна мела вялізарны ўплыў на культурнае разьвіцьцё ўсяго насельніцтва Случчыны. Кажны выпуск настаўнікаў складаўся больш чым на палавіну з случчакоў.

Слуцкая вострая брама ў Нясьвіжы. Пачатак ХХ ст.Наводшыбе ад гораду, сярод азёраў, паміж якімі знаходзіўся вялікі прыгожы парк, стаяў замак князёў Радзівілаў. Замак быў пабудаваны ў 1584 г. князем Мікалаем Радзівілам, празваным Сіроткам. Гэты замак захаваўся ўва ўсей прыгажосьці да апошніх часоў. Да другое сусьветнае вайны ў замку знаходзілася шмат гістарычных здабыткаў, вялікая бібліятэка і багаты гістарычны архіў надзвычайнай каштоўнасьці. На вялікі жаль, частка гэтага беларускага багацьця загінула ў часе барбарскага вывазу рэчаў з замку бальшавікамі. Многае таксама загінула і пры немцах.

Дзядзінец Нясьвіскага замку князёў Радзівілаў. Пачатак XX ст.У недалёкай адлегласьці ад Нясьвіжу знаходзіўся маёнтак Радзівілаў Альба. Там ёсьць вялізарны парк зь векавымі дрэвамі, прыгожымі сажалкамі, у якіх разводзіліся карпы. У парку адведзены вялікі прастор для дзікіх козаў. На ўсход ад гораду, за 2–3 км, засталіся разваліны манастыру сьв. Міхала. У даўнейшыя часы восеньню тут адбываўся вялікі кірмаш. У недалёкай адлегласьці ад гэтых руінаў, у надзвычайна прыгожым месцы на ўзвышшы, захаваліся разваліны ад другога каталіцкага манастыру сьв. Крыжа.

Клецкі раён быў арганізаваны ўжо пасьля 1939 г., які быў выдзелены зь Нясьвіскага павету. Паверхня раёну роўная, зь невялікімі ўзгоркамі, а зямля надзвычайна ўрадлівая. Гэта раён чыста сельскагаспадарскі. Аднак зямлі ў уладаньні сялянства было мала. Усё лепшае было занятае вялікімі маёнткамі князя Радзівіла, якіх толькі каля Клецку было чатыры, ня лічачы шматлікіх дробных хвальваркаў. Па ўсім раёне ня толькі ў маёнтках, але і ў вёсках было шмат садоў і гародаў. Разьвіцьцю садоўніцтва й гародніцтва спрыяла добрая глеба і забясьпечаны збыт ураджаю: садавіна й гародніна збываліся ў Клецак на сушылкі, а агуркі закупляліся добра арганізаваным кансэрвавым заводам у маёнтку Радзівіла – Радзівілмонтах. На паўдзённай ускраіне раёну праходзіць старая шаша. Зь Нясьвіжу праз Клецкі раён і далей на Сіняўку ідзе гасьцінец, абсаджаны бярозамі. Чыгунка каля Клецку прайшла ўжо пасьля далучэньня Заходняе Беларусі да БССР. Праз Клецкі раён балоцістымі нізінамі працякае рэчка Лань, якая ўпадае ў Прыпяць.

Былая гарадзкая ратуша Нясьвіжу. Пачатак XX ст.Мястэчка Клецак знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Нясьвіжу. Сам Клецак разьмясьціўся на невялікім узвышшы, з трох бакоў яго акружаюць тарфяністыя нізіны. Ён належыць да старажытных паселішчаў, аб чым сьветчаць сьляды існаваўшых гарадзішчаў і месца, дзе быў замак, абведзены земляным валам. Гарадзішчам і Замчышчам і цяпер называюцца гэныя даўнейшыя земляныя ўмацаваньні. Пад Клецкам князь Міхал Глінскі разьбіў крымскіх татараў, якія дайшлі аж сюды. У вапошнія гады ў Клецку налічвалася да 10 000 насельніцтва, якое складалася зь беларусаў, часткава татараў і жыдоў. Беларусы з татарамі ў бальшыні сваёй мелі зямельныя надзелы, займаліся сельскай гаспадаркай і рамёствамі. Татары таксама славіліся як добрыя гарбары, а гандаль знаходзіўся ў рукох жыдоўскага насельніцтва. Значная частка жыдоў займалася таксама рамесьніцтвам. Былі тут і невялікія ткацка-суконныя хвабрыкі, якія працавалі на мясцовай воўне. Працавала таксама невялікая майстэрня грабянёў і гузікаў, алейня, саматужны завод па сушцы садавіны й гародніны. Для насельніцтва гэтыя прадпрыемствы былі вельмі пажаданымі і выгаднымі. Собсьнікі сыравіны за аплату грашыма або натураю мелі магчымасьць перапрацаваць яе ў прадукт або прадаць майстэрні. Клецак быў бойкім гандлёвым пунктам, дзе адбываліся вялікія кірмашы па панядзелках. На кірмашы прыяжджалі із сваімі вырабамі зь дзерава жыхары Палесься. Прывозілі рознае судзьдзё, дошкі і навет матарыял на будоўлю. Усё гэта збывалася па даступнай цане насельніцтву гэтай бязьлеснай мясцовасьці. А палешукі закуплялі тут хлеб, крупы, пшанічную муку і іншыя сельскагаспадарскія прадукты, у якіх адчувалі патрэбу.

У Клецку былі дзьве прыхадзкія праваслаўныя цэрквы і каталіцкі касьцёл. У 1923 г. была тут адчыненая беларуская гімназія, прычым настаўніцкі пэрсанал быў часткава скарыстаны з зачыненай гімназіі ў Нясьвіжы. Гімназія ўтрымлівалася на прыватныя сродкі і ў 1930 г. польскімі ўладамі была зачыненая. Раней тут існавала чатырохклясовая школа, якая таксама была потым зачыненая. Засталася ў мястэчку толькі сямігадовая польская школа і прыватная жыдоўская прагімназія.

***

Былыя касьцёл і кляштар ордэну сьв. Бэнэдыкта ў Нясьвіжы. Пасьля задушэньня антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гг. - казармы артылерыйскае брыгады. Пачатак XX ст.Случчына! Сваімі невясёлымі думкамі далёка ад цябе давялося яшчэ раз вандраваць па тваіх чароўных прасторах, яшчэ раз успомніць мінулую прыгожасьць тваіх старажытных паселішчаў, з захапленьнем падзівіцца на твае надзвычайна багатыя духовыя каштоўнасьці ды патужыць за адабранымі ад народу радасьцямі жыцьця, перакінуцца думкамі ў вякі сівой старасьвеччыны, калі ты, Случчына, тады ўжо была лепшым прыкладам адвагі, гераізму і ўстойлівасьці. Ты не аддала сваіх прастораў наезным ворагам і не дапусьціла накінуць кайданаў няволі на твой народ. На працягу вякоў ты не схіліла сваей ганарлівай галавы ў зацятых збройных змаганьнях зь ліхімі ворагамі, а адкідала іх ад сьценаў сваіх умацаваньняў.

Не разгубіўся твой народ і тады, калі знатныя магнаты зь нячуваным легкадумствам прамянялі мінулую славу бацькаўшчыны, сваю мову й багатую культуру на біблійную чачавічную поліўку праходзячых прывілеяў. Народ жа меў мужнасьць даваць сабе раду, знайсьці сілы застацца непахісным і захаваць сваё беларускае нацыянальнае аблічча. Ён не паддаўся ўціску і пагрозам, не пагнаўся і за льсьцівымі хітрымі абяцанкамі выгодаў жыцьця і нябесных узнагародаў на тым сьвеце за кошт адмаўленьня ад усяго, чым жыў вякамі.

Дом № 28 на вул. Альбянскай у Нясьвіжы, дзе ў 1921–1923 гг. месьцілася беларуская гімназія. Калі ў 1923/24 навучальным годзе польскімі ўладамі была скасаваная канцэсія на дзейнасьць гімназіі, у гэтай хаце паўлегальна дзейнічала школа. Гусі на здымку невыпадковыя. Яны выконвалі ролю варты: пры набліжэньні чужых пачыналі гагатаць, чым папярэджвалі навучэнцаў ды настаўнікаўЗнаходзячыся на вялікім шляху народаў, хто толькі не таптаў тваіх земляў, не паліў паселішчаў і не забіраў здабыткаў тваей упартай працы? Ад цябе забіралі ўсё і нічога не давалі, дзялілі цябе, не пытаючыся тваей згоды. Аднак духовыя багацьці ты, Случчына, захавала, узбагаціла і загартавала. Таму зусім не выпадкова твой народ з захапленьнем, пераконана і зь сьведамасьцю прыняў Акт 25 Сакавіка як сваю беларускую нацыянальную праўду, як свой бясспрэчны палітычны ідэал. У змаганьні за гэтую нацыянальную праўду ты ў 1920 г. зь дзесяцьцю тысячамі лепшых сыноў тваіх выступіла на збройнае змаганьне зь нязьлічонымі сіламі чырвоных захопнікаў. Сьвятая ідэя 25 Сакавіка была праваднічкай і натхніцелькай герояў-паўстанцаў. Сьцягі паўстанцаў, якімі багаславілі волялюбныя жанчыны Случчыны сваіх сыноў і братоў, клікалі наперад, але цёмная грубая сіла перамагла.

I ўсё ж такі Случчына не зламалася, ня страціла веры ў перамогу і не адмовілася ад змаганьня. За сваю нацыянальную праўду лепшымі прадстаўнікамі беларускага народу было распачатае новае змаганьне з чырвонаю дыктатураю ў нязвычайна складаных і цяжкіх умовах. Нацыянал-дэмакратычныя змагары кіраваліся вялікай ідэяй 25 Сакавіка. Сьмелыя патрыёты, сярод якіх выдатнае месца займалі случчакі, злажылі свае галовы.

Набліжаецца апошні акт змаганьня. Караючы меч гісторыі апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй над крывавым рэжымам. За дыктатарам зваліцца ў нябыцьцё і асуджаная на пагібель ягоная жудасная спадчына. Слаўная гісторыя Беларусі мае шмат бліскучых прыкладаў змаганьня за волю і незалежнасьць. Случчына – гэта толькі прыгожы фрагмэнт на агульным фоне змаганьня. Гэтаму ходу гісторыі не перашкодзяць безадказныя экспэрымэнты прыпадковых адзінак, якія ў собскіх інтарэсах намагаюцца прыпыніць пераможны рух беларусаў да вызваленьня Бацькаўшчыны. Як пасьля кажнай цёмнай і панурай ночы заўсёды наступае ясны й радасны дзень, гэтак і беларуская нацыянальная праўда ўваскрэсьне!



 

**********

 

Стародорожский и Любанский районы присоединили к Слуцкому от Бобруйщины. Эти два района по своей поверхности, характеру местности, плодородию почвы, густоте населения и укладу его жизни являются очень похожими, но значительно отличаются от других районов Случчины.

Стародорожский район расположен по обеим сторонам старого шоссе, которое идёт из Слуцка на Бобруйск. Когда-то здесь было много древних лесов с болотистыми местами. Систематическое уничтожение лесных богатств началось в конце прошлого века, когда от станции Осиповичи была проложена железная дорога протяжённостью 40 км до старого шоссе около деревни Старые Дороги, а немного позже железная дорога была дотянута до станции Уречье. Частная фирма Поляка построила при железной дороге огромные лесопильный и фанерный заводы. Вокруг этих заводов на песчаных холмах среди болот за два километра от деревни и выросло новое местечко Старые Дороги. Место для этого неудачное. Первое население местечка состояло из работников по разработке леса, служащих конторы и железной дороги, торговцев и ремесленников. В 1924 г. Старые Дороги стали районным центром. Фанерный завод давно сгорел, а лесопилка из-за отсутствия сырья – законсервирована. Перед второй мировой войной за три км при шоссе в прекрасном молодом бору на высоком месте были сооружены казармы, в которых расположились танковые части красной армии.

За двенадцать километров от Старых Дорог при железнодорожной станции Верхутино эксплуатацию лесов проводила немецкая фирма Шульц. Здесь был чрезвычайно хорошо оборудованный лесопильный завод. Ко времени первой мировой войны все ценные леса на огромной территории были уничтожены. Опустошённые пространства частично были распроданы. Сохранились леса только в бывших государственных дачах около деревни Залужье. В этих лесах до последнего времени сохранилось много зверей, в том числе медведи и рыси. На волков обычно под осень организовывались облавы каждый год, так как эти хищники приносили много вреда крестьянам.

Стародорожский район пересекают достаточно большие реки – Птичь и её приток Оресса. Птичь начинается с Минской возвышенности, течёт по болотам и набирает много воды. Птичь пересекает железную дорогу в 20 км к северу от Старых Дорог у станции Дараганово. Оресса начинается в Стародорожском районе и пересекает старое шоссе в красивой местности около большой деревни Горки. Среди прекрасных заливных лугов, возле которых тянутся сосновые боры, спокойно течёт пригожая Оресса. Около станции Верхутино она пересекает железную дорогу и дальше уже переходит в болота Любанщины. Стародорожский район вообще богат водой. Здесь есть ещё несколько менее значительных речек, впадающих в Птичь и Орессу.

На восток от Слуцка, совсем в стороне от железной дороги, находится Любанский район. Леса и болота, а среди них поля и редкие, хотя и большие, деревни: Таль, Осовец, Заболотье и другие. Любанский район богат на торфяные болота. После тридцатых годов здесь были проведены частичные мелиорационные работы по осушению торфяных болот. Для этого было углублено и выпрямлено в некоторых местах русло Орессы, чтобы она смогла впитать воду из канав и осушенных болот. На торфяниках очень хорошо растёт конопля, картофель, свёкла, капуста, овёс.

Местечко Любань, как районный центр, ничем не выделяется. Здесь крестьянство окружающих деревень сбывает или обменивает излишки своих продуктов на нужные в хозяйстве товары. Если была необходимость приобрести для хозяйства что-нибудь основательное, жители района старались попасть в Слуцк на ярмарку фурманкой или из Уречья железной дорогой.

В Стародорожском и Любанском районах плотность населения значительно реже, чем в центральной Случчине. Здесь совсем другие земли и направление сельского хозяйства другое. Живут люди, как жили их предки, и всякие новсшества внедряются с большой осторожностью. Из Стародорожского района, из больших деревень и бесплодных земель, часть населения перебралась на богатые земли Кубани.

Остались ещё два района Случчины – Несвижский и Клецкий, которые почти двадцать лет находились при другой государственной системе и иной экономической структуре. Ко времени присоединения этой части Случчины к Польше Несвиж входил в Слуцкий уезд и считался т. н. заштатным городом. В польские времена Несвиж был центром повета.

Несвиж – один из старейших городов Беларуси. Он был главным городом удельного княжества ещё в XII в. В летописях отмечено, что «в битве с татарами на реке Калке среди убитых был и князь Несвижский». Битва же на Калке произошла в 1223 г. В конце XV в. Несвиж достался Петру и Яну Кишкам, а в 1513 г. дочь Станислава Кишки вышла замуж за Яна Радзивилла, который получил Несвиж в приданое. Один из Радзивиллов, прозванный Чёрным, был канцлером Великого княжества Литовского. Он был большим противником унии княжества с Польшей. В знак протеста Николай Чёрный отошёл от католичества и принял кальвинизм. В XVI в. в Несвиже была основана типография, в которой печатались книги на белорусском языке, в том числе и катехизис Симона Будного.

Несвиж окружён возвышенностями. В центре города на площади находится старинная городская ратуша, вокруг которой расположились магазины и склады. На площади в старину находился Доминиканский монастырь, в здании которого в 1869 г. была открыта учительская семинария. За 53 года своего существования она выпустила из своих стен много учителей. Несмотря на то, что семинария ставила целью воспитать российских патриотов, подавляющее большинство её окончивших проявило себя искренними и преданными белорусскими патриотами. Несвижская семинария безусловно имела огромное влияние на культурное развитие всего населения Случчины. Каждый выпуск учителей состоял более чем на половину из случчан.

На краю города, среди озёр, между которыми находился большой красивый парк, стоял замок князей Радзивиллов. Замок был построен в 1584 г. князем Николаем Радзивиллом, прозванным Сироткой. Этот замок сохранился во всей красе до последних времён. До начала войны в замке находилось много исторических достопримечательностей, большая библиотека и богатый исторический архив чрезвычайной ценности. К сожалению, часть этого белорусского богатства погибла во время варварского вывоза имущества из замка большевиками. Многое также погибло и при немцах.

Недалеко от Несвижа находилось имение Радзивиллов Альба. Там есть огромный парк с вековыми деревьями, красивыми прудами, в которых разводились карпы. В парке отведена большая площадь для диких коз. К востоку от города, в 2–3 км, остались развалины монастыря св. Михаила. В прежние времена осенью здесь проходил большой базар. Недалеко от этих развалин, в чрезвычайно красивом месте на возвышенности, сохранились развалины от другого католического монастыря св. Креста.

Клецкий район был организован уже после 1939 года, он был выделен из Несвижского повета. Поверхность района ровная, с небольшими холмами, а земля чрезвычайно плодородная. Это район чисто сельскохозяйственный. Однако земли во владении крестьянства было мало. Всё лучшее было занято большими имениями князя Радзивилла, которых только около Клецка было четыре, не считая многочисленных мелких фольварков. По всему району не только в имениях, но и в деревнях было много садов и огородов. Развитию садоводства и огородничества способствовала хорошая почва и обеспеченный сбыт урожая: фрукты и овощи сбывались в Клецк на сушилки, а огурцы закупались хорошо организованным консервным заводом в имении Радзивилла – Радзивиллимонты. На южной окраине района проходит старое шоссе. Из Несвижа через Клецкий район и далее на Синявку идёт трасса, обсаженная берёзами. Железная дорога около Клецка прошла уже после присоединения Западной Беларуси к БССР. Через Клецкий район болотистыми низменностями протекает речка Лань, впадающая в Припять.

Местечко Клецк находится в 20 км к югу от Несвижа. Сам Клецк расположился на небольшой возвышенности, с трёх сторон его окружают торфянистые низменности. Он принадлежит к древним поселениям, о чём свидетельствуют следы существовавших городищ и место, где был замок, обнесённый земляным валом. Городищем и Замчищем и сейчас называются эти давние земляные укрепления. Под Клецком князь Михаил Глинский разбил крымских татар, которые дошли аж досюда. В последние годы в Клецке насчитывалось до 10 000 населения, состоявшего из белорусов, частично татар и евреев. Белорусы с татарами в большинстве своём имели земельные наделы, занимались сельским хозяйством и ремёслами. Татары славились как хорошие кожевенники, а торговля находился в руках еврейского населения. Значительная часть евреев занималась также ремесленничеством. Были здесь и небольшие ткацко-суконные фабрики, которые работали на местной шерсти. Работала также небольшая мастерская гребней и пуговиц, маслобойня, кустарный завод по сушке фруктов и овощей. Для населения эти предприятия были очень желательными и выгодными. Собственники сырья за оплату деньгами или натурой имели возможность переработать её в продукт или продать мастерской. Клецк был бойким торговым пунктом, где проходили крупные ярмарки по понедельникам. На ярмарки приезжали со своими изделиями из дерева жители Полесья. Привозили разную посуду, доски и даже материалы на стройку. Все это сбывалось по доступной цене населению этой безлесной местности. А полещуки закупали здесь хлеб, крупы, пшеничную муку и другие сельскохозяйственные продукты, в которых испытывали нужду.

В Клецке были две приходские православные церкви и католический костёл. В 1923 г. была здесь открыта белорусская гимназия, причём учительский персонал был частично использован из закрытой гимназии в Несвиже. Гимназия содержалась на частные средства и в 1930 г. польским властями была закрыта. Ранее здесь существовала четырёхклассная школа, которая также была потом закрыта. Осталась в городке только семилетняя польская школа и частная еврейская гимназия.

 

***

 

Случчина! Своими невесёлыми мыслями вдали от тебя пришлось ещё раз путешествовать по твоим волшебным просторам, ещё раз вспомнить прошлую красоту твоих древних поселений, с восхищением взглянуть на все твои чрезвычайно богатые духовные ценности и погоревать об отобранных у народа радостях жизни, перекинуться мыслями о былом величии, когда ты, Случчина, тогда уже была лучшим примером отваги, героизма и стабильности. Ты не отдала своих просторов наехавшим врагам и не позволила накинуть оковы рабства на твой народ. В течение веков ты не склонила своей гордой головы в упорной вооружённой борьбе со злыми врагами, а отбрасывала их от стен своих укреплений.

Не растерялся твой народ и тогда, когда знатные магнаты с необъяснимым легкомыслием променяли прошлую славу отечества, свой язык и богатую культуру на библейскую чечевичную похлёбку временных привилегий. Народ же имел мужество давать себе согласие, найти силы остаться непреклонным и сохранить своё белорусское национальное лицо. Он не поддался давлению и угрозам, не погнался и за льстивыми хитрыми обещаниями благ жизни и небесных наград на том свете за счёт отказа от всего, чем жил веками.

Находясь на большом пути народов, кто только не топтал твоих земель, не жёг поселений и не забирал достижений твоего упорного труда? От тебя забирали всё и ничего не давали, делили тебя, не спрашивая твоего согласия. Однако духовные богатства ты, Случчина, сохранила, обогатила и закалила. Поэтому совсем не случайно твой народ с воодушевлением, убеждённо и с сознанием принял Акт 25 марта как свою белорусскую национальную правду, как свой бесспорный политический идеал. В борьбе за эту национальную правду ты в 1920 году с десятью тысячами лучших твоих сынов выступила на вооружённую борьбу с несметными силами красных захватчиков. Святая идея 25 марта была проводницей и вдохновительницей героев-повстанцев. Флаги повстанцев, которыми благословили свободолюбивые женщины Случчины своих сыновей и братьев, звали вперёд, но тёмная грубая сила победила.

И всё-таки Случчина не сломилась, не утратила веры в победу и не отказалась от борьбы. За свою национальную правду лучшими представителями белорусского народа была начата новая борьба с красной диктатурой в чрезвычайно сложных и трудных условиях. Национал-демократические борцы руководствовались великой идеей 25 марта. Смелые патриоты, среди которых особое место занимали случчане, сложили свои головы.

Приближается последний акт борьбы. Карающий меч истории опускается все ниже и ниже над кровавым режимом. За диктатором упадёт в небытие и обречено на гибель его ужасное наследие. Славная история Беларуси имеет много блестящих примеров борьбы за свободу и независимость. Случчина – это лишь красивый фрагмент на общем фоне борьбы. Этому ходу истории не помешают безответственные эксперименты отдельных личностей, которые в собственных интересах пытаются приостановить победный путь белорусов к освобождению Родины. Как после каждой тёмной и угрюмой ночи всегда наступает ясный и радостный день, так и белорусская национальная правда воскреснет!


Публикация Надежда САВЧЕНКО
«Спадчына» 5/1998, 3/1999

Перевод – Владимир ХВОРОВ