У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

В. Будзімер. Случчына (Публикация 2)

27.11.2019

Начало

ЖЫЦЬЦЁ I ЗВЫЧАІ БЕЛАРУСКАГА СЯЛЯНСТВА СЛУЧЧЫНЫ

Прырода шчодра надзяліла сваімі багацьцямі гэтую частку нашае Бацькаўшчыны. Урадлівыя палі, сакавітыя сенажаці, пладавітыя сады і гароды ды цяпло зь ціхімі дажджамі стварылі ўсе ўмовы для чалавечага жыцьця. Аднак насельніцтва гэтага прыгожага краю не пакладалася толькі на ласку багатай добрай прыроды. Случчакі будавалі сваё жыцьцё ўпартаю працаю, пераймаючы ўсё лепшае, перадавое, прагрэсіўнае, адначасова абапіраючыся на правераныя досьледы, так неабходныя ў разьвіцьці сельскай гаспадаркі, гэтай асновы дабрабыту случчакоў. Случчакі любяць свой край, сваю вёску, дзедаўскія палеткі, ваколіцы. Яны неадменна нацыянальна сьведамыя, устойлівыя ў сваіх перакананьнях і волялюбныя, любяць слаўную мінуўшчыну Беларусі, не паддаюцца націску прыгнятальнікаў, якія на працягу вякоў выкарчоўвалі з народу ўсё нацыянальна-беларускае. Невыпадкова сьвятая ідэя незалежнасьці і самастойнасьці на Случчыне ахвярна абаранялася гадамі із зброяй у руках. Таму тут, як нідзе, захаваліся ўва ўсёй сваёй прыгожасьці і чысьціні родная мова і нацыянальнае аблічча нашага народу. З асаблівай яскравасьцю нацыянальна-беларускае аблічча выяўлялася і захоўвалася ў сьвятах, старажытных абрадах, звычаях, цудоўных легендах, чароўных песьнях, казках. На Случчыне сямейнае жыцьцё сялянскае, праца і адпачынак, і асабліва сьвяты, упрыгожаныя і прасякнутыя цікавымі сымбалічнымі абрадамі, якія пераплятаюцца песьнямі і прымаўкамі.

Дазволім сабе затрымаць увагу на самых яскравых і цікавых праявах народнага жыцьця на Случчыне.

Пачнем з памінальнага дня, які адбываецца ўвосень у лістападзе. У народзе гэты дзень называецца Дзядамі. Гэты дзень звычайна канчаўся сямейнаю вячэраю, якая зьяўляецца прысьвечанай памінкам нябожчыкаў. Вячэра пачыналася агульнай малітвай усёй сям"і, пасьля якой старэйшы векам сьвяточнаю лыжкаю адведваў тры разы мядовай сыты на ўспамін тых, што пакінулі гэты сьвет. Лыжка перадавалася па старшынству ўсім удзельнікам вячэры, і кажны чэрпаў па тры лыжкі сыты. Вячэра праходзіла ціха і ўрачыста, не дапушчалася навет голасных гутарак. Абраднасьць, поўная сымбаляў, успаміны аб адышоўшых у вечнасьць стваралі ў сям"і ўрачыста сумны настрой. Прыгадвалася, як быццам бы дух родзічаў-нябожчыкаў прысутнічае на вячэры. Астаткі вячэры астаўляліся на стале на цэлую ноч для нябожчыкаў.

Да Піліпаўскага посту канчаюцца ўжо амаль усе асеньнія працы. Збожжа знаходзіцца ўжо ў гумнах, жыта і пшаніца-зімка ўжо рунеюць, іржышча зазяблена, бульба і гародніна ў сховішчах, сады абкопаны, а маладыя дрэўцы абвязаны кулявою саломаю або яловымі лапкамі, каб не абгрызалі зайцы і, на выпадак халоднай зімы, ня вымерзьлі. Праўда, дзе-нідзе жанчыны канчалі трапаць і часаць лён. Зь Піліпаўкай у сялянскае жыцьцё прыходзіць больш павольная і значна лягчэйшая праца. У Піліпаўку распачынаюцца вячоркі-пасядзелкі і досьвіткі, на якія па вялікіх хатах зьбіраюцца дзяўчаты і часта жанчыны з прасьніцамі. На дзявочыя вячоркі зьбіраюцца і хлопцы, каб правесьці час у песьнях і жартах.

Мастакі прыгожага слова на пасядзелках расказваюць цікавыя апавяданьні зь мінуўшчыны і сучаснасьці, з надзвычайнымі прыгодамі, з страхамі і абавязкава з удзелам нячыстае сілы. Доўгія вечары праходзяць весела і забаўна. Піліпаўку на Случчыне любяць, яна хоць і посная, але ня бедная ядою і лёгкая працаю. Куды горш у Пятроўку. Апошнія тыдні Піліпаўкі праходзяць у розных меркаваньнях і падрыхтоўках моладзі як найвесялей правесьці і адгуляць надыходзячыя сьвяты. Аб розным штукарстве заняты галовы вясковай моладзі. Апошнім тыдням Піліпаўкі гаспадары коляць укормленых япрукоў, каб сям"я на Каляды была ізь сьвяжынкаю і смачнымі каўбасамі і каб было чым прыняць і пачаставаць сваякоў і добрых суседзяў.

Піліпаўка канчалася ўрачыстаю вячэраю напярэдадні першага дня калядніх сьвятаў. Хоць гэтая вячэра-куцьця была поснаю, аднак паводля звычаю на вячэры павінна быць дванаццаць страваў. На стол пад абрус расьцярушвалася мурожнае сена, куцьця ставілася на покуць у рэшата зь сенам, якая там стаяла аж да Вадохрышча. Куцьця адбывалася ўрачыста і паважна, безь мітусьні і гучнасьці. Першы дзень калядніх сьвятаў да абеду ўсе дарослыя стараліся быць на службе ў царкве, куды зьяжджаўся ўвесь прыход. Любілі случчакі, асабліва моладзь, выяжджаць на Каляды на добрых сытых конях у прыгожай збруі, з шашкамі. Коні запрагаліся ў фарсістыя вазкі самых разнастайных канструкцыяў, якія хоць не заўсёды былі выгоднымі для далёкай язды, але выдзяляліся каляровай ахфарбоўкай ды фантастычна-зухаватым выглядам. Вуліца і двары застаўляліся хурманкамі. Пасьля службы ў царкве звычайна частка людзей разьяжджалася ў свае вёскі, а тыя, што мелі сваякоў, былі запрошаныя ў госьці. Шырокая гасьціннасьць, шчырасьць і вясёласьць панавалі ў хатах за сьвяточным сталом. Смачныя беларускія стравы, мачанка зь сьвежаю каўбасою з добраю чаркаю вясёлага пітва падтрымлівалі й узьнімалі настрой. Абед канчаўся ўжо пры лямпе шумнаю гутаркаю, навет песьняю, пацалункамі, самымі зычлівымі пажаданьнямі, запросінамі гаспадароў у госьці, паклонамі тым, хто ня змог прыехаць.

На першы дзень калядніх сьвятаў моладзь пачынала хадзіць ізь зьвяздою. Наведваньне сялянскай хаты зьвязданосамі яшчэ больш падымала радасны сьвяточны настрой, бо моладзь пяяла адпаведныя сьвяточныя песьні, віншавала гаспадароў з каляднімі сьвятамі з складанымі прыгожымі зычэньнямі. Гаспадары задаволена дзякавалі гэтым жаданым наведвальнікам і падносілі ім каўбасу й кусок сала. Паводля звычаю на Случчыне вечарынкі й ігрышчы з музыкаю, скокамі й песьнямі распачыналіся ўжо толькі на другі дзень сьвятаў. Незабыўны цудоўны шчадрэц з варожбаю аб лёсе, які чакае маладых дзяўчат, з вандраваньнямі па хатах з казачным мядзьведзем, казою, жураўлём. Вандраваньне моладзі з выдумкамі, жартамі, зь песьнямі і музыкай нагадвала вясёлы карнавал. Якіх толькі пацех ня прыдумвалі сьмікалістыя хлопцы. Гэтую жартаўлівую гурбу рады ўсе прыняць, разам з моладзьдзю пацешыцца, успомніць і свае маладыя гады. Пацехі моладзі былі адначасова і вясёлаю забаваю для вясковых дзяцей. Калядняя ялінка ня ўпрыгожвала сялянскіх хатаў і ня радавала сваёй пышнасьцю дзіцячы век. Дзеці аб ёй толькі чулі або бачылі ў школе, якую часам ладзіў дбалы настаўнік для сваіх вучняў. Весела і сытна было на Каляды й старым, і маладым, і малым. Разважлівыя случчакі ўмелі працаваць, умелі і весяліцца.

Мясаед канчаўся масьлянкай. На Случчыне масьлянка ня мела ўсеагульнага шырокага разгулу, як гэты час адзначаўся ў другіх народаў. Масьлены тыдзень складаўся із звычайных будзённых працоўных дзён. Моладзь адзначала масьлянку больш шырокімі вечарынкамі ды ігрышчамі.

Першы тыдзень Вялікага посту на Случчыне адзначаўся рэзкім пераходам да сур"ёзных паводзінаў усяго насельніцтва. Пост накладваў на ўсіх пячатку сухой урачыстасьці і пакорлівасьці высшай сіле. Цяпер адбывалася частае наведваньне царквы і споведзь людзей малодшага веку. Старэйшыя людзі і пабажнейшыя, шчыра прапасьціўшы Вялікі пост, спавядаліся ў бальшыні выпадкаў на апошнім тыдні.

У Вялікі пост вячоркі й досьвіткі не насілі тэй весялосьці, якімі яны былі ў мясаед і навет у Піліпаўку. Не чуваць было на іх вясёлых песьняў. Удзялялася больш усяго ўвагі працы. Гэта быў самы адказны час жаночай работы. Трэба было кончыць пражу лёну і воўны і ставіць кросны, каб ужо да Вербнай кончыць ткацкую працу. Колькі тут было клопатаў, бегатні дзеля выбару ўзораў ды галаваломных выдумак, каб нейкай надзвычайна прыгожай тканінай зьдзівіць суседак і сябровак. Ткацкім мастацтвам у бальшыні займаліся дзяўчаты, рыхтуючы сабе пры дапамозе мацярок пасаг. Ткалася тонкае кужэльнае палатно, абрусы, ручнікі, суконныя і парцяныя коўдры ў многа нітоў з прыгожымі беларускімі арнамэнтамі, якія маюць даўнюю славу. Недарма і сусьветнай славы паясы былі зроблены й удасканалены рукамі случчанак. У той жа час мацяркі сем"яў стараліся наткаць на ніжнюю й верхнюю вопратку для ўсёй сям"і на штодзённы ўжытак. Іх час мастацкага ткацтва ўжо прайшоў. Вытканае ў маладосьці захоўвалася ў куфры і ўжывалася ў сьвяточныя дні або перайшло ўжо ў пасажны куфар дачкі. Клопаты мацярок аб сям"і давалі іншы кірунак у ткацтве, прыходзілася менш думаць аб прыгожасьці ўзораў, а больш аб практычнасьці тканіны. У часы ткацкай ліхаманкі суседкі адна ў ваднэй пазычалі й абменьваліся то бёрдамі, то нітамі, то чаўнакамі і іншымі рэчамі. Дзіўная рэч! Нягледзячы на разьвіццё хвабрычнага ткацтва, ручное ткацтва на Случчыне ня толькі не занепадала, а, наадварот, набывала новыя хвормы высокага майстэрства й цудоўнага хараства. У ручных працах з асаблівай сілай выяўляліся беларускія мастацкія здольнасьці жанчын Случчыны, іхны густ і неабмежаваная творчая фантазія ў стварэньні такіх беларускіх узораў.

Пасьля вясёлых і гучных двутыднёвых сьвятаў, мясаеду і доўгага цяжкага з гледзішча на скупасьць харчаваньня Вялікага посту людзі дачакаліся Вербнай нядзелі, або Вербніцы. К гэтаму сьвяту з асаблівым замілаваньнем рыхтуюцца дзяўчаты. Яшчэ загадзя да Вербніцы нарэзваецца пук вярбы, запраўднай, а не лазы, дубцы якой павінны быць роўныя і выгоністыя. На працягу пэўнага часу вярба стаіць у хаце ў пасудзіне з вадою з разьлікам, каб да Вербніцы дубцы пусьцілі далікатныя зялёненькія лісточкі. Напярэдадні сьвята дзяўчаты ўпрыгожваюць пучок вярбы штучнымі кветкамі з рознакалёрнай паперы. Пры гэтым кветкі так па-майстэрску рабіліся, што іх трудна адрозьніць ад натуральных. У бальшыні выпадкаў к Вербніцы вясеньняе сонца робіць дарогі цяжка праежджымі, таму моладзь сьвяціць вярбу нясе ў царкву зь вёсак пехатою.

Надзвычайны выгляд мае царква ў час самага сьвячэньня вярбы. Поўная царква людзей з высокападнятымі прыгожымі пучкамі вярбы, на якіх гараць сьвечкі. Народ пасярэдзіне царквы расступаецца, каб даць месца сьвятару прайсьці і асьвяціць сьвятою вадою вярбу. Пры выхадзе з царквы знаёмыя адзін аднаго віншуюць зь сьвятам, сьцёбаюць вярбою і прымаўляюць: «Ня я б"ю, вярба б"е, за тыдзень Вялікдзень, будзь здароў, як лёд, на ўвесь год!», а ў іншых мясцох кажуць: «Будзь здароў, як вада, будзь багаты, як зямля!».

Увесь тыдзень ад Вербніцы і да самага Вялікадня праходзіць у клопатах і працы: у хатах усё чысьціцца, прыбіраецца, беліцца, аднаўляецца. Мужчыны папраўляюць і перасыпаюць платы вакол сялібаў, беляць у хатах сьцены й печы, чысьцяць коміны. Старанна сушаць і вяляць каўбасы і шынкі, акурваюць іх пахучымі яловымі і ялаўцовымі лапкамі, каб добра пахлі й смачна выглядалі. Аднак куды больш клопату й адказнасьці ў гэты час жанчыне. Усё вялікоднае павінна быць найлепшай якасьці, найсмачней і ў найпрыгажэйшым выглядзе, каб ня сорамна было перад людзьмі. Купляюцца розныя прыправы, разынкі, шафран, каб пірагі былі жоўтыя. Нягледзячы на клопаты й шматчасовую працу на працягу тыдня, яна ня прыносіла людзям стомленасьці і фізычнага вычарпаньня. Наадварот, адчуваўся нейкі невытлумачальны ўздым. Істота чалавека была перапоўненая чаканьнем нечага надзвычайна вялікага, урачыстага, незямнога, якое прынясе працоўным людзям неапісаную радасьць і духовую асалоду. Такімі пачуцьцямі былі ахоплены ўсе: старыя і маладзейшыя, бедныя і заможныя, шчасьлівыя і стомленыя няўдачамі жыцьця.

Апошнія дні перад Вялікаднем старэйшыя векам адчувалі ціхі духовы сум, навеяны жалобнымі царкоўнымі службамі, якія гэтак прасякнутыя рэлігійным містыцызмам. Усе былі к канцу тыдня прыгатаванымі, каб пад гукі царкоўных званоў апоўначы з суботы на нядзелю на пераможнае «Хрыстос уваскрос!» адказаць шчыра і голасна бязьмежна радасным «Узапраўды ўваскрос!».

Сьвятая Багаслужба канчаецца сьвячэньнем багатых сьвяточна-вялікодных дароў. Случчакі прыносяць іх сьвяціць у каробках і паўвасьмінках, накрытых чыстымі белымі абрусамі. Так ужо вялося з старых часоў, што трэба, каб было ўсё пасьвячаным: дзясятак хварбаваных яек, соль, пару пірагоў, добрая масьляніца масла, пахучы з кменам сьвежы сыр, парасё, шынка ды некалькі скруткаў каўбас. А дома гаспадыня з малымі дзяцьмі чакала прыходу з царквы гаспадара, каб урачыста ўсёю сям"ёю разгавецца. Раньнім раньнем сям"я ў незвычайных абставінах з паднятым настроем, пры слабым блеску сьвечкі, памаліўшыся, разгаўлялася пасьвячаным яечкам, каб далей ужо браць сабе ўсё, што было прыгатавана для вялікага сьвята. Разгаўленьне напаўняе простую сялянскую істоту радаснымі пачуцьцямі. Ад шчырага посту, абмежаванасьці і ўстрыманасьці да жыцьцярадаснай запраўднасьці! Так бывае толькі адзін раз у год – на Вялікдзень. К канцу разгаўленьня першыя праменьні вясеньняга сонца ўрываюцца ў хату і кідаюць сьвятло на шчасьлівую ў гэты час сям"ю.

Пасьля разгаўленьня дарослыя адпачываюць. А дзеці ня могуць уцерпіць, каб ня выбегчы на вуліцу ды не пахваліцца сьвяточным убраньнем, часта першы раз надзетым, ды чырвонымі яечкамі, якімі іх мама надзяліла. Каля трох гадзін дня старэйшыя і асабліва жанчыны з малымі дзяцьмі ідуць у царкву на вячэрню. Прыгожая, не ўтамляючая царкоўная служба з радаснымі, вясёлымі сьпевамі, з хрыстосаваньнем, жаданьнем усім шчасьця і дабра ўтрымлівае сьвяточны настрой, далёкі ад усяго жыцьцёвага. Вялікодны тыдзень у бальшыні саўпадае з уваскрасаючай прыродай, з усёпераможным імкненьнем да жыцьця, да росквіту. Людзі часта паміма волі імкнуцца насустрач адмоладжанай прыродзе. Ім ня хочацца сядзець у хаце, усё жывое на вуліцы, на сонцы, сядзяць на лаўках, прызбах, бярвеньнях, стаяць кучкамі, забаўляюцца біткамі ў яйкі або качаюць іх на паплаўцы к сонцапрыпёку, на лубкох. Аматары незамыславатага спорту «біцца ў біткі» яшчэ загадзя перад Вялікаднем перабяруць не адну капу яек, каб выбраць «мацакоў».

Ціхія вялікодныя вечары ўпрыгожваюцца вясеньнімі сьпевамі кукольнікаў, якія пад вокнамі сялянскіх хатаў славяць уваскросшага Хрыста і віншуюць гаспадароў зь вялікім сьвятам. За гэта механошу кукольнікаў даецца некалькі яек або каўбаса ці кусок шынкі. Такі бястурботны настрой падтрымліваецца ўвесь тыдзень, бо невялікая праца пры даглядзе жывёлы не займае многа часу. Да гэтага трэба дадаць, што ў вялікодныя дні існуе звычай шырокіх наведваньняў сваякоў і суседзяў з пачастункамі і прыязнымі гутаркамі. Жанчыны-маткі абавязаны асабіста адведаць зь пірагамі сваю куму і бабку, якая «прымае» ў сям"і дзяцей. Бабкі-павітухі на вёсцы карыстаюцца вялікай пашанай. Гэтае адведваньне зь пірагамі мае прывабную калярытнасьць, а віншаваньне ізь сьвятам адбываецца паводля асобнага рытуалу. Колькі ласкі, прыхільнасьці і добразычлівасьці з абодвых бакоў выказваецца ў часы гэтых візытаў! У дні вялікодных сьвятаў на Случчыне пануе настрой прыязьні, які не парушаецца ні сваркамі, ні бойкамі. Багацьце і разнастайнасьць вялікоднага стала, уваскрасаючая прырода, агульная гасьціннасьць спрыяюць устанаўленьню добрага настрою і раўнавагі.

Цудоўную паэтычнасьць, хоць і кароткую ў часе, на Случчыне прыносіць людзям сьвята Юр"я зь незабытнаю на ўсё жыцьцё расою. Раса гэтая ня ёсьць звычайнай пагулянкай на сьвежым паветры. На Юр"я, яшчэ перад усходам сонца, гаспадар дому з падросткам сынам, а то і ўнукам, з каробкаю за плячыма, у якую кладуцца яечкі, пасьвячаная соль, лупіна ад пасьвячанага яйка на Вялікдзень, каўбаса, масла, сыр і абавязкава пляшка з выпіўкаю, выходзяць у вабход сваёй ніўкі. Звычайна ж палеткі канчаюцца поплавам, хмызьняком або ўпіраюцца ў ускраіну лесу. Вось жа тут у канцы жытняга палетку адбываецца беларуская Юр"еўская раса. Гаспадары па сваіх межах сходзяцца к канцу палетку і тут, перахрысьціўшыся з малітваю ў сваім жыце, закопваюць лупіну зь вялікоднага яйка, пасьля чаго пры жыце, у зручных месцах, аддаюць даніну звычаю сваіх продкаў. Абавязак не цяжкі, але надзвычайна прыемны. Расу спраўляюць асобнымі групкамі паводля сваяцтва, суседзтва або сяброўскай прыязьні. Зьвярнуўшыся да Бога з просьбаю-малітваю, каб Ён паслаў урадлівы год, зь ціхімі спорнымі дажджамі, каб ахараніў дамашнюю жывёлу ад пошасных хваробаў, ад упадку, ад ліхіх зьвяроў, падзяліўшыся добрымі прыкметамі ўрадлівага году, групкі пачынаюць спраўляць расу. Адбываюцца сумесныя пачастункі ўсім тым, што ёсьць у каробках, а чарка хутка і спрытна перадаецца з рук у рукі, ходзячы кругом паводля сонца. Гэта ня госьці, няма гаспадароў і запрошаных, тут няма і ўгавораў выпіць і закусіць, тут усе роўныя супольнікі расы. Аднак раса на доўгія гадзіны не зацягваецца, гаспадаром трэба сьпяшацца да сям"і, якая іх чакае на агульнае сьнеданьне.

На Юр"я адбываюцца яшчэ афіцыйныя запаскі жывёлы. У гады, цяжкія з кормам, жывёлу выпускаюць на пашу вельмі рана, як толькі крыху зыдзе сьнег, асабліва ў мясцовасьцях зь лясною пашаю. Аднак ужо на Юр"я жывёла перадаецца пад апеку сталага пастуха. Жывёла ўрачыста выганяецца гаспадыняю з хлява, якая трымае ў руцэ дубчык пасьвячанай вярбы з булкаю і яечняю-грыбком. Булка, яечня, пару яек, а то і невялікія грошы аддаюцда пастуху. Гаспадыні з жывёлаю ідуць аж за вёску і потым варочаюцца да дому.

Гучна і весела сьвяткуецца на Случчыне Сёмуха. Адроджаная прырода спраўляе к гэтаму часу перамогу жыцьця над сьмерцю. Каб падчыркнуць сілу й моц адноўленай прыроды, наш народ упрыгожвае свой двор і жыльлё зеленьню: пры ўваходзе ў двор, у хату ставяцца прыгожыя маладыя бярозкі, усярэдзіне хата таксама ўбіраецца зялёнымі веткамі клёну, а зямля пасыпаецца пахучым аерам. На Сёмуху звычайна адбываюцца ў бальшыні вясельлі. На вясельлях ува ўсёй прыгожасьці, разнастайнасьці і цікавасьці адлюстроўваецца багаты ансамбль абрадаў, звычаяў, песьняў, прымавак. На вясельлях ува ўсёй сіле выяўляецца адказная роля свата, ягоная здольнасьць весьці ўвесь рытуал вясельных звычаяў, якія павінны перасыпацца трапнымі і красамоўнымі прымоўкамі. Не апошнюю ролю на вясельлі адыгрывае свацьця. Яна ўвесь час спаборнічае із сватам у красамоўстве ды вясельных прыказках і песьнях. Звычаі і абрады, устаноўленыя вякамі, перамешваюцца зь песьнямі, танцамі і рознымі выдумкамі. Непасрэднасьць, вясёласьць на вясельлі часта цягнецца амаль цэлы тыдзень, асабліва калі яшчэ пачнуцца пярэзвы гасьцей блізкімі сваякамі маладых.

Як бы рэхам мінулых сьвятаў адгукнецца яшчэ летам Купальле. Наш народ на Купальле адзначае магутную сілу сонца на ўсё жывое ў зэніце яго дзейнасьці. Пасьля Купальля яно паварачваецца ўжо на зіму. Таму толькі ў часы самага высокага стаяньня сонца можа расьцьвісьці кветка папараці, якая прынясе тым, што яе знойдуць у Купальскую ноч, надзвычайнае шчасьце. Так кажа легенда. Адначасна Купальле нясе і ціхі сум. З гэтага дня жыватворчая дзейнасьць магутнага сонца пачне памяншацца. Раніцаю яно не сьпяшаецца адведваць грэшную зямлю, а вечарам, наадварот, скарэй пакідае людзей. Так аж да Калядаў.

Зажынкі і дажынкі. Падводзяцца вынікі працы цэлага году на нівах. Узносяцца просьбы да Ўсемагутнага дазволіць унесьці ў рукі плады ды здаровымі ўсёй сям"ёю спажыць дабро. Засеўкамі і адсеўкамі закладваецца грунт на далейшае людзкое існаваньне.

Так жыў, працаваў, адпачываў ды сьвяткаваў на Случчыне беларускі селянін. Такія былі звычаі й парадкі жыцьця, устаноўленыя дзядамі й прадзедамі, таму мілыя й блізкія сялянскай душы. Раптам усё перавярнулася, прывычнае жыцьцё рассыпалася, навязана новая форма жьщьця і працы – калектыўная. Да гэтай нямілай формы беларусы вот ужо скора чвэрць веку ня могуць прывыкнуць, прымірыцца і прыняць яе. Трымаецца яна сілай і тэрорам.

Аднак было б шкоднай памылкай рабіць выснаў, што на Случчыне жылося ўсім вельмі добра, як у шчасьлівай Аркадыі, што існаваўшы лад быў справядлівы. На Случчыне, ды і ўва ўсёй Беларусі, запраўднымі ўладарамі багацьцяў былі абшарнікі. З агульнага ліку 684 209 дзесяцінаў зямлі на Случчыне ім належала 452 222 дзесяціны, або больш 66%. На Случчыне ня было аніводнай вёскі, каб яна ня мела «свайго пана» або і двух. (…) Ад вялікіх барышоў, што прыносіла ім шчодрая слуцкая зямля, ні на культурныя, ні на грамадзкія мэты абшарнікі нічога не давалі. Ці ёсьць хоць адзін выпадак утварэньня грамадзка карыснай установы на сродкі паноў-абшарнікаў? Няма! Праўда, перад першай сусьветнай вайною абшарнік палкоўнік Кірыякаў у сваім маёнтку Гразаўку ўтрымліваў пачатковую школу для сялянаў, пабудаваў прыгожы будынак для сярэдняй школы ў Слуцку і прычыніўся сваімі сродкамі да яе ўтрыманьня. У гонар гэтага дабрадзея і сорам сталым мясцовым абшарнікам трэба адзначыць, што палкоўнік Кірыякаў быў чужым чалавекам, выпадкова стаўшыся абшарнікам на Случчыне.

Калі волялюбныя случчакі ў лістападзе 1920 г. сьцякалі крывёю ў няроўным змаганьні пад лёзунгам на сваіх сьцягох: «Ідзём паміраць, каб жыла Бацькаўшчына!», дзе былі собсьнікі 66% зямлі багатай Случчыны? Там іх ня было. Арганізоўвалі змаганьне, кіравалі ім, пралівалі сваю кроў, гінулі за вольнасьць і незалежнасьць сыны сялянскія: Жаўрыд, Русак, Мяшочак, Лістапад, Дубіна, Сокал-Кутылоўскі, Пракулевіч ды тысячы іншых. Яны сьпяшаліся аддаць свае веды, здольнасьці, энтузіязм і жыцьцё народу, зь якога яны выйшлі.

З таго часу прайшло многа гадоў, змаганьне за вызваленьне ня скончанае, яно вядзецца. Случчакі і надалей у радох змагароў, сіла іх і воля да змаганьня не аслаблі. I на сяньня сярод змагароў няма тых, якія забіралі ўсё і нічога не давалі для Бацькаўшчыны. Жылі й дзеялі яны безаглядна. Недарма яшчэ перад першаю сусьветнаю вайною толькі ў трох банках: Віленскім, Маскоўскім і Дваранскім слуцкія абшарнікі залажылі 387 805 дзесяцін зямлі, або амаль 80% сваіх уладаньняў (Энцыкляпэдыя Эфрона і Бракгаўза). Для беларускае нацыі гэты элемэнт страчаны ўжо даўно.

 

 

В.БУДИМЕР. СЛУЧЧИНА

ЖИЗНЬ B ОБЫЧАИ БЕЛОРУССКОГО КРЕСТЬЯНСТВА СЛУЧЧИНЫ


Природа щедро наделила своими богатствами эту часть нашей Родины. Плодородные поля, сочные луга, плодовитые сады и огороды, тепло с тихими дождями создали все условия для человеческой жизни. Однако население этого пригожего края не надеялось только на ласку богатой доброй природы. Случчане строили свою жизнь упорным трудом, впитывая в себя всё лучшее, передовое, прогрессивное, одновременно опираясь на проверенные исследования, так необходимые в развитии сельского хозяйства, этой основы благосостояния случчан. Случчане любят свой край, свою деревню, дедовские поля, околицы. Они непременно национально сознательны, устойчивы в своих убеждениях и свободолюбивы, любят славное прошлое Беларуси, не поддаются давлению угнетателей, которые на протяжении веков выкорчёвывали из народа все национально-белорусское. Неслучайно святая идея независимости и самостоятельности на Случчине жертвенно защищалась годами с оружием в руках. Поэтому здесь, как нигде, сохранились во всей своей красе и чистоте родной язык, и национальный облик нашего народа. С особой яркостью национально-белорусский облик проявлялся и сохранялся в праздниках, древних обрядах, обычаях, прекрасных легендах, волшебных песнях, сказках. На Случчине семейная жизнь крестьянская, работа и отдых, и особенно праздники, украшены и пропитаны интересными символические обрядами, которые переплетаются песнями и прибаутками.

Позволим себе обратить внимание на самые яркие и интересные проявления народной жизни на Случчине.

Начнём с поминального дня, который происходит осенью в ноябре. В народе этот день называется Дедами. Этот день обычно заканчивался семейным ужином, который является посвящённым поминанию покойных. Ужин начинался общей молитвой всей семьи, после которой старший по возрасту праздничной ложкой отведывал три раза медовой сыты на помин тех, кто покинул этот мир. Ложка передавалась по старшинству всем участникам ужина, и каждый черпал по три ложки сыты. Ужин проходил тихо и торжественно, не допускалось слишком громких разговоров. Обрядность, полная символов, воспоминания об отошедших в вечность создавали в семье торжественный печальный настрой. Считалось, как будто бы дух родственников-покойников присутствует на ужине. Остатки ужина оставлялись на столе на всю ночь для покойников.

К Филипповскому (Рождественскому. – nasledie-sluck.by) посту кончаются уже почти все осенние работы. Зерно находится уже в гумнах, озимые рожь и пшеница уже зеленеют, стерня запахана, картофель и овощи в хранилищах, сады обкопаны, а молодые деревца обвязаны кулевой соломой или еловыми лапками, чтобы не обгладывали зайцы и, на случай холодной зимы, не вымерзли. Правда, кое-где женщины заканчивали трепать и чесать лен. С Филипповкой в крестьянскую жизнь приходит более медленная и значительно более лёгкая работа. В Филипповку начинаются вечёрки-посиделки и вечера до утренней зари, на которые в больших домах собираются девушки и часто женщины с прялками. На девичьи посиделки приходят и ребята, чтобы провести время в песнях и шутках.

Мастера красивого слова на посиделках рассказывают интересные рассказы из прошлого и современности, с неимоверными приключениями, со страхами и обязательно с участием нечистой силы. Долгие вечера проходят весело и забавно. Филипповку на Случчине любят, она хоть и постная, но не бедна едой и лёгкая работой. Куда хуже в Петровку. Последние недели Филипповки проходят в различных предложениях и приготовлениях молодёжи как более весело провести и отыграть предстоящие праздники. Разными проделками заняты головы деревенской молодёжи. Последними неделями Филипповок хозяева колют откормленных кабанов, чтобы семья на Рождество была со свежиной и вкусными колбасами, и чтобы было чем принять и угостить родственников и хороших соседей.

Филипповка кончалась торжественным ужином накануне первого дня рождественских праздников. Хотя этот ужин-кутья был постным, по обычаю на ужине должно быть двенадцать блюд. На стол под скатерть раскладывали суходольное сено, кутья ставилась в углу под образами в решето с сеном, которое там стояло вплоть до Крещения. Кутья проходила торжественно и чинно, без суеты и шума. Первый день рождественских праздников до обеда все взрослые старались быть на службе в церкви, куда съезжался весь приход. Любили случчане, особенно молодёжь, выезжать на Коляды на хороших сытых лошадях в красивой сбруе, с шашками. Лошади запрягались в щегольские коляски самых разнообразных конструкций, которые хотя не всегда были удобными для дальней езды, но выделялись цветовой окраской и фантастически-молодцеватым видом. Улица и дворы заставлялись фурманками. После службы в церкви обычно часть людей разъезжалась в свои деревни, а те, кто имели родственников, приглашались в гости. Широкое гостеприимство, искренность и веселье господствовали в домах за праздничным столом. Вкусные белорусские блюда, мачанка со свежей колбасой с доброй чаркой весёлого питья поддерживали и поднимали настроение. Обед кончался уже при лампе шумной беседой, совместным пением, поцелуями, самыми добрыми пожеланиями, приглашением хозяев в гости, поклонами тем, кто не смог приехать.

На первый день рождественских праздников молодёжь начинала ходить со звездой. Посещение крестьянского дома звездоносцами ещё больше поднимало радостный праздничный настрой, ведь молодёжь пела соответствующие праздничные песни, поздравляла хозяев с рождественскими праздниками со складными красивыми пожеланиями. Хозяева сердечно благодарили за это желанных посетителей и подносили им колбасу и кусок сала. По обычаю, на Случчине вечеринки и игрища с музыкой, плясками и песнями начинались уже только на второй день праздников. Незабываемый прекрасный щедрец с гаданиями о судьбе, которая ждёт молодых девушек, с хождением по домам со сказочным медведем, козой, журавлём. Вояж молодёжи с выдумками, шутками, с песнями и музыкой напоминал весёлый карнавал. Каких только потех не придумывали смекалистые ребята. Эту шутливую гурьбу рады все принять, вместе с молодёжью развлечься, вспомнить и свои молодые годы. Потехи молодёжи были одновременно и весёлой забавой для деревенских детей. Рождественская ёлочка не украшала крестьянских домов и не радовала своей пышностью детство. Дети о ней только слышали или видели в школе, которую иногда устраивал заботливый учитель для своих учеников. Весело и сытно было на Рождество и старым, и молодым, и малым. Разумные случчане умели работать, умели и веселиться.

Мясоед кончался масленицей. На Случчине маслянка не имела всеобщего широкого размаха, как это время отмечалось у других народов. Масленая неделя состояла из обычных будничных рабочих дней. Молодёжь отмечала маслянку более широкими вечеринками и игрищами.

Первая неделя Великого поста на Случчине отмечалась резким переходом к серьёзному поведению всего населения. Пост накладывал на всех печать сухого торжества и покорности высшей силе. Теперь совершалось частое посещение церкви и исповедь людей младшего возраста. Старшие люди и воцерковлённые, честно постившиеся Великий пост, исповедовались в большинстве случаев на последней неделе.

В Великий пост вечёрки и посиделки до утра не носили того веселья, какими они были в мясоед и ранее в Филипповку. Неслышно было на них весёлых песен. Уделялось больше всего внимания работе. Это было самое ответственное время женского труда. Нужно было кончить прясть лён и шерсть и ставить холсты, чтобы уже к Вербному воскресенью кончить ткацкую работу. Сколько здесь было забот, беготни для выбора образцов и головоломных фантазий, чтобы какой-то чрезвычайно красивой тканью удивить соседей и подруг. Ткацким искусством в большинстве занимались девушки, готовя себе при помощи матерей приданое. Ткалось тонкое льняное полотно, скатерти, полотенца, суконные и самодельные одеяла во много нитей с красивыми белорусскими орнаментами, которые имеют давнюю славу. Недаром и мировой славы пояса были сделаны и усовершенствованы руками случчанок. В то же время старшие женщины семьи старались наткать на нижнюю и верхнюю одежду для всей семьи на ежедневный обиход. Их время художественного ткачества уже прошло. Сотканное в молодости хранилось в сундуке и применялось в праздничные дни или переходило уже в сундук приданного дочери. Заботы матерей о семье давали другое направление в ткачестве, приходилось меньше думать о красоте узоров, а больше о практичности ткани. Во времена ткацкой лихорадки соседки одна у другой одалживали и обменивались то бёрдами, то нитками, то челноками и другими вещами. Странное дело! Несмотря на развитие фабричного ткачества, ручное ткачество на Случчине не только не пришло в упадок, а, наоборот, приобретало новые формы высокого мастерства и превосходной красоты. В ручных работах с особой силой проявлялись белорусские художественные способности женщин Случчины, их вкус и неограниченная творческая фантазия в создании таких белорусских узоров.

После весёлых и громких двухнедельных праздников, мясоеда и долгого трудного с точки зрения на скупость питания Великого поста люди дожидались Вербного воскресенья, или Вербницы. К этому празднику с особым умилением готовятся девушки. Ещё заранее до Вербницы срезается пук вербы, настоящей, а не лозы, прутья которой должны быть ровные и высокие. В течение определённого времени верба стоит в доме в сосуде с водой с расчётом, чтобы к Вербнице прутья пустили нежные зелёненькие листочки. Накануне праздника девушки украшают пучок вербы искусственными цветами из разноцветной бумаги. При этом цветы так искусно делались, что их трудно отличить от натуральных. В большинстве случаев к Вербнице весеннее солнце делает дороги труднопроезжими, поэтому молодёжь освящать вербу несёт в церковь из деревень пешком.

Потрясающий вид имеет церковь во время самого освещения вербы. Полная церковь людей с высокоподнятыми красивыми пучками вербы, на которых горят свечи. Народ посередине церкви расступается, чтобы дать место священнику пройти и освятить святою водою вербу. При выходе из церкви знакомые друг друга поздравляют с праздником, хлещут вербой, приговаривая: «Не я бью, верба бьёт, за неделю Пасха, будь здоров, как лёд, на весь год!», А в других местах говорят: «Будь здоров, как вода, будь богат, как земля!».

Вся неделя от Вербницы и до самой Пасхи проходит в заботах и работе: в домах все очищается, убирается, белится, восстанавливается. Мужчины поправляют и пересыпают ограды вокруг селений, белят в домах стены и печи, чистят дымоходы. Тщательно сушат и вялят колбасы и окорока, окуривают их пахучими еловыми и можжевёловыми лапками, чтобы хорошо пахли и вкусно выглядели. Однако куда больше заботы и ответственности в это время женщине. Все пасхальное должно быть лучшего качества, вкуснейшим и в красивейшем виде, чтобы не стыдно было перед людьми. Покупаются различные приправы, изюм, шафран, чтобы пироги были жёлтые. Несмотря на заботы и многочасовую работу в течение недели, она не приносила людям усталости и физического истощения. Наоборот, ощущался какой-то необъяснимый подъем. Существо человека было переполнено ожиданием чего-то чрезвычайно большого, торжественного, неземного, которое принесёт рабочим людям неописанную радость и духовное наслаждение. Такими чувствами были охвачены все: старые и молодые, бедные и богатые, счастливые и уставшие от неудачной жизни.

Последние дни перед Пасхой старшие чувствовали тихую духовную грусть, навеянную траурными церковными службами, которые так проникнуты религиозным мистицизмом. Все были к концу недели готовы, чтобы под звуки церковных колоколов в полночь с субботы на воскресенье на победное «Христос воскрес!» ответить искренне и громко безгранично радостным «Во истину воскрес!».

Святое Богослужение кончается освящением богатых празднично-пасхальных даров. Случчане приносят их освятить в коробах и корзинках, накрытых чистыми белыми скатертями. Так уж велось с давних времён, что нужно, чтобы было все освящено: десяток крашеных яиц, соль, пара пирогов, хорошая масленица масла, пахучий с тмином свежий сыр, поросёнок, ветчина и несколько колец колбас. А дома хозяйка с малыми детьми ждала прихода из церкви хозяина, чтобы торжественно всей семьёй разговеться. Ранним утром семья в необычной обстановке с поднятым настроением, при слабом блеска свечи, помолившись, разговлялась освящённым яичком, чтобы дальше уже брать себе всё, что было приготовлено для большого праздника. Разговенье наполняет простое крестьянское существо радостными чувствами. От всего поста, ограничений и сдержанности к жизнерадостной реальности! Так бывает только один раз в год – на Пасху. К концу разговения первые лучи весеннего солнца врываются в дом и бросают свет на счастливую в это время семью.

После разговения взрослые отдыхают. А дети не могут утерпеть, дабы не выбежать на улицу и не похвастаться праздничной одеждой, часто первый раз одетой, да красными яичками, которыми их мама наделила. Около трёх часов дня старшие и особенно женщины с малыми детьми идут в церковь на вечерню. Красивая, не утомляющая церковная служба с радостными, весёлыми песнями, с христосованьем, желанием всем счастья и добра содержит праздничное настроение, далёкое от всех забот. Пасхальная неделя в большинстве совпадает с воскресающей природой, с всепобеждающим стремлением к жизни, к процветанию. Люди часто помимо воли стремятся навстречу омоложённой природе. Им не хочется сидеть дома, все живое на улице, на солнце, сидят на скамейках, завалинках, брёвнах, стоят кучками, развлекаются битками в яйца или катают их на солнечной лужайке, на лубке. Любители незамысловатого спорта «биться в битки» ещё заранее перед Пасхой перебирают не одну кучу яиц, чтобы выбрать «сильных».

Тихие пасхальные вечера украшаются весенним пением кукольников, которые под окнами крестьянских домов славят воскресшего Христа и поздравляют хозяев с большим праздником. За это механоше кукольников даётся несколько яиц или колбаса или кусок окорока. Такое беспечное настроение поддерживается всю неделю, так как небольшая работа при досмотре животные не занимает много времени. К этому надо добавить, что в пасхальные дни существует обычай широких посещений родственников и соседей с угощениями и дружелюбными разговорами. Женщины-матери обязаны лично проведать с пирогами свою куму и бабку, которая «принимает» в семье детей. Повивальные бабки на селе пользуются большим почётом. Это проведывание с пирогами имеет привлекательную колоритность, а поздравление с праздником проходит согласно отдельному ритуалу. Сколько ласки, любви и доброжелательности с обеих сторон выражается во времена этих визитов! В дни пасхальных праздников на Случчине царит настроение дружбы, которое не нарушается ни ссорами, ни драками. Богатство и разнообразие пасхального стола, возрождающаяся природа, общее гостеприимство способствуют установлению хорошего настроения и равновесия.

Превосходную поэтичность, хотя и кратковременно, на Случчине приносить людям праздник Юрия (вмч. Георгия Победоносца – 6 мая (23 апреля). –nasledie-sluck.by) с незабываемой на всю жизнь росой. Роса эта не с обычной прогулки на свежем воздухе. На Юрия, ещё перед восходом солнца, хозяин дома с подростком сыном, а то и внуком, с корзиной за плечами, в которую кладутся яички, освящённая соль, скорлупа от освящённого яйца на Пасху, колбаса, масло, сыр и обязательно бутылка с выпивкой, выходят на обход своей нивы. Обычно же поля кончаются лугом, кустарником или упираются в окраину леса. Вот здесь в конце ржаного поля проходит белорусская Юрьевская роса. Хозяева по своим межам сходятся к концу нивы и здесь, перекрестившись с молитвой в своей ржи, закапывают скорлупу с пасхального яйца, после чего при рже, в удобных местах, отдают дань обычаю своих предков. Обязанность не тяжёлая, но чрезвычайно приятная. Росу справляют отдельными группками по родству, соседству или дружеской симпатии. Обратившись к Богу с просьбой-молитвой, чтобы Он послал плодородный год, с тихими обильными дождями, чтобы оберегал домашнюю скотину от подстерегающих болезней, от падежа, от злых зверей, поделившись хорошими признаками плодородного года, группки начинают справлять росу. Происходят совместные угощения всем тем, что есть в коробах, а рюмка быстро и ловко передаётся из рук в руки, ходя кругом по солнцу. Это не гости, нет хозяина и приглашённых, здесь нет и уговоров выпить и закусить, здесь все равны союзники росы. Однако роса на долгие часы не затягивается, хозяевам надо спешить к семье, которая их ждёт на общий завтрак.

На Юрия происходят ещё официальные запаски животных. В годы, тяжёлые с кормами, скот выпускают на пастбище очень рано, как только немного уйдёт снег, особенно в местностях с лесными пастбищами. Однако уже на Юрия животное передаётся под опеку взрослого пастуха. Животное торжественно изгоняется хозяйкой из сарая, которая держит в руке прутик освещённой вербы с булкой и яичницей-грибком. Булка, яичница, пара яиц, а то и небольшие деньги отдаются пастуху. Хозяйки с животными идут аж за деревню и потом вращаются к дому.

Громко и весело празднуется на Случчине Троица. Возрождённая природа справляет к этому времени победу жизни над смертью. Чтобы подчеркнуть силу и мощь восстановившейся природы, наш народ украшает свой двор и жилье зеленью: при входе во двор, в дом ставятся красивые молодые берёзки, внутри дом тоже убирается зелёными ветками клёна, а земля посыпается ароматным аиром. На Троицу обычно происходят в большинстве свадьбы. На свадьбах во всей красе, разнообразии и внимании отражается богатый ансамбль обрядов, обычаев, песен, поговорок. На свадьбах во всей силе проявляется ответственная роль свата, его способность вести весь ритуал свадебных обычаев, которые должны пересыпаться меткими и красноречивыми присказками. Не последнюю роль на свадьбе играет сваха. Она постоянно соревнуется со сватом в красноречии и свадебных пословицах и песнях. Обычаи и обряды, установленные веками, смешиваются с песнями, танцами и различными выдумками. Непосредственность, веселье на свадьбе часто тянется почти целую неделю, особенно если ещё начнутся приглашения гостей близкими родственниками молодых.

Как бы эхом прошлых праздников откликнется ещё летом Купалье. Наш народ на Купалье отмечает мощную силу влияния солнца на всё живое в зените его деятельности. После Купалья оно поворачивается уже на зиму. Поэтому только во времена самого высокого стояния солнца может расцвести цветок папоротника, который принесёт тем, кто его найдёт в Купальскую ночь, чрезвычайное счастье. Так говорит легенда. Попутно Купалье несёт и тихую грусть. С этого дня животворящая деятельность могучего солнца начнёт уменьшаться. Утром оно не спешит приходить на грешную землю, а вечером, наоборот, скорее оставляет людей. Так вплоть до Рождества.

Зажинки и дожинки. Подводятся итоги работы целого года на нивах. Возносятся просьбы ко Всемогущему позволить взять в руки плоды и здоровыми всей семьёй употребить добро. Засевками и отсевками закладывается грунт на дальнейшее человеческое существование.

Так жил, работал, отдыхал и праздновал на Случчине белорусский крестьянин. Таковы были обычаи и порядки жизни, установленные дедами и прадедами, потому милые и близкие крестьянской душе. Вдруг всё перевернулось, привычная жизнь рассыпалась, навязана новая форма жизни и работы – коллективная. К этой немилой форме белорусы вот уже скоро четверть века не могут привыкнуть, примириться и принять её. Держится она силой и террором.

Однако было бы вредной ошибкой делать вывод, что на Случчине жилось всем очень хорошо, как в счастливой Аркадии, где существовавший образ был справедлив. На Случчине, да и во всей Беларуси, настоящими владельцами богатств были помещики. Из общего числа 684 209 десятин земли на Случчине им принадлежало 452 222 десятины, или более 66%. На Случчине не было ни одной деревни, чтобы она не имела «своего барина» или и двух. (…) От больших барышей, какие приносила им щедрая слуцкая земля, ни на культурные, ни на общественные цели помещики ничего не давали. Есть ли хоть один случай образования общественно полезного учреждения на средства панов-помещиков? Нет! Правда, перед первой мировой войной помещик полковник Кирияков в своём имении Грозове содержал начальную школу для крестьян, построил красивое здание для средней школы в Слуцке и расходовал свои средства на её содержание. В честь этого благодетеля и в укор местным помещикам надо отметить, что полковник Кирияков был приезжим человеком, случайно став помещиком на Случчине.

Если свободолюбивые случчане в ноябре 1920 г. истекали кровью в неравной борьбе под лозунгом на своих флагах: «Идём умирать, чтобы жила Родина!», где были собственники 66% земли богатой Случчины? Там их не было. Организовывали борьбу, управляли ей, проливали свою кровь, гибли за свободу и независимость сыны крестьянские: Жаврид, Русак, Мешочек, Листопад, Дубина, Сокол-Кутиловский, Прокулевич и тысячи других. Они спешили отдать свои знания, способности, энтузиазм и жизнь народу, из которого они вышли.

С того времени прошло много лет, борьба за освобождение не закончена, оно ведётся. Случчане и далее в рядах борцов, сила их и воля к борьбе не ослабли. И поныне среди борцов нет тех, которые забирали всё и ничего не давали для Отечества. Жили и творили они безоглядно. Недаром ещё перед первой мировой войной только в трёх банках: Вильнюсском, Московском и Дворянском слуцкие помещики заложили 387 805 десятин земли, или почти 80% своих владений (Энциклопедия Ефрона и Брокгауза). Для белорусской нации этот элемент потерян уже давно.


Продолжение следует

Публикация Надежда САВЧЕНКО
«Спадчына» 5/1998, 3/1999


Перевод – Владимир ХВОРОВ
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 220. Последнее 2019-12-07 13:45:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru