Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць

Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць

Ігар Адамавiч Ціткоўскі

 

«Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць» прысвечаны гісторыі храмавага дойлідства горада. У кожным артыкуле прыводзіцца інфармацыя пра асобны храм. Артыкулы размешчаны ў храналагічным парадку. У адным артыкуле могуць давацца звесткі пра некалькі храмаў, калі яны вядомы пад адной і той жа назвай, але і ў такім выпадку інфармацыя падаецца адпаведна храналогіі. Матэрыялы падрыхтаваны на аснове вывучэння сучаснай літаратуры па гісторыі і архітэктуры Беларусі, выкарыстаны таксама дарэвалюцыйныя выданні, архіўныя матэрыялы і ўспаміны старажылаў. Асаблівую ўдзячнасць аўтар выказвае жыхаркам Слуцка Ларысе Аляксандраўне Лук'янцавай і Тамары Цімафееўне Пірожнікавай, чые звесткі выкарыстаны пры падрыхтоўцы асобных тэм.

З"яўленне першых храмаў у Слуцку можна аднесці да ХІІ–ХІІІ стст. Аднак да XV ст. звестак пра горад захавалася мала. У большай ступені карціна гарадскога жыцця праяўляецца з XVI ст., калі Слуцк пачаў адбудоўвацца пасля нападаў крымскіх татар. Галоўным будаўнічым матэрыялам было дрэва. Асаблівасці развіцця нашага рэгіёна прыводзяць да з"яўлення адметнасцяў культуры Случчыны. У межах арэалу Палескага драўлянага дойлідства складваецца Слуцкая рэгіянальная архітэктурная школа, росквіт якой прыхо'дзіцца на ХVІІ–ХVІІІ стст. У выніку злучэння традыцый мясцовага будаўнічага мастацтва з панаваўшай тады эстэтыкай барока і кананічнымі царкоўнымі патрабаваннямі з"яўляюцца храмы, многія з якіх можна аднесці да лепшых узораў храмавага дойлідства краіны.
Пераважная большасць слуцкіх храмаў – праваслаўныя цэрквы. Пазней і ў меншай колькасці з"яўляюцца каталіцкія касцёлы і пратэстанцкія храмы. Акрамя хрысціянскага населыііцтва асобную этнаканфесіянальную групу складалі яўрэі. I хаця іўдзейскія сінагогі (дамы агульнага сходу) не з"яўляюцца ў адпаведнасці з гэтым веравучэннем храмамі, яны, тым не менш, як культавыя збудаванні і архітэктура якіх мела пэўныя асаблівасці, вылучаны ў асобны раздзел.
Тэрыторыя старажытнага Слуцка да XIX ст. была невялікай, і шматлікія храмы, пры ўзвядзенні якіх прымяняліся лепшыя дасягненні будаўнічага мастацтва, стваралі важнейшыя архітэктурныя акцэнты ў забудове асобных гарадскіх раёнаў, надавалі запамінальны жывапісны сілуэт агульнай панараме горада.

 

 Скачать в формате PDF (5,20 Mb)

 

 

 

 

1. Праваслаўныя храмы

 

2. Кяталіцкія храмы

 

3. Пратэстантскія храмы

 

4. Iудзейскія сінагогі