У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

2. Каталіцкія храмы

Гісторыя слуцкіх каталіцкіх храмаў пачынаецца ў ХV ст. з узвядзешія фарнага касцёла. У ХV-ХVІ стст. каталіцкае насельніцтва Слуцка не было шматлікім, а ў XVII ст. яшчэ паменшылася. Тэндэнцыя да павелічэння колькасці прадстаўнікоў каталіцкага веравызнання назіраецца з XVIII ст., у канцы якога яны складаюць 17,4 % жыхароў горада. Напрыканцы ХІХст. у агульнагарадскім складзе насельніцтва католікаў было 6,7%.
За ўзор для ўзвядзення гарадскіх касцёлаў браўся тып заходнееўрапейскай мураванай базілікі, у аснове якой ляжыць прамавугольны ў плане аб"ём. Цікавымі помнікамі з'яўляюцца цэнтрычныя, з пяцікупальным завяршэннем, будынкі езуіцкіх касцёлаў, архітэктура якіх выглядае арыгінальнай не толькі для Слуцка, але і для каталіцкага храмавага дойлідства тагачаснай Рэчы Паспалітай. Гістарычных касцёлаў у горадзе не захавалася. Сёння дзейнічае адзін, узведзены напрыканцы XX ст. касцёл св.Антонія.


Фарны касцёл
Фарны (парафіяльны) касцёл стаяў у Старым горадзе на Падзамчышчы, на пачатку Востраўскай вуліцы (цяпер раён маслабазы па вул. Піянерскай). Узвсдзены ён у 1419 г., у 1439 г. адбылося асвячэнне і пачаліся пабажэнствы. З сярэдзіны XVII ст. пры храме ўтрымліваўся шпіталь, дзейнічалі брацтвы св. Ганны і св. Марыі Магдаліны. Па апісаннях XIX ст., у касцёле было чатыры алтары: галоўны, з выразанай з дрэва фігурай укрыжаванага Хрыста, з правага боку алтар св. Мікалая, з левага – алтары св. Ганны і св. Марыі Магдаліны. Па архітэктуры храм быў падоўжна-восевай кампазіцыі: выцягнуты ў даўжыню прамавугольны аб"ём з пяціграннай алтарнай апсідай і сіметрычна прымыкаючымі да яе дзвюма рызніцамі-сакрысціямі. Усе аб"ёмы пакрываліся агульным гонтавым дахам. Па баках шчыта галоўнага фасада меліся дзве чацвярыковыя вежачкі. Побач стаяла драўляная званіца. Узведзены з дрэва, за час існавання будынак не раз рамантаваўся. Апошні рамонт праводзіўся ў 1838 г. Тады паставілі і новы арган. У касцёле знаходзілася пахаванне слуцкага губернатара К. Клакоцкага, захоўвалася скрынка з сэрцам слуцкага князя Г.Ф. Радзівіла. К сярэдзіне XIX ст. будынак фарнага касцёла моцна састарэў, таму ў 1852 г. яго закрылі, а потым разабралі. На мссцы касцёльных пахаванняў была ўзведзена капліца, якую, па традыцыі, называлі фарнай. Вуліца (былое Падзамчышча), на якой стаяў касцёл, да 20-х гг. XX ст. называлася Фарскай.

Касцёл аўгусцінцаў
Касцёл манахаў-аўгусцінцаў стаяў у Старым горадзе на вуліцы Прозараўскай. Звесткі аб ім даволь сціплыя. Невядома і яго архітэктура. Згадваецца касцёл у гарадскіх інвентарах за 1689 і 1728 гады. Пры ім мелася школа.

Касцёл св. Антонія
Касцёл св. Антонія Падуанскага – храм бернардзінскага кляштара, які знаходзіўся ў Старым горадзе на беразе Случы побач з замкам. Яго пабудавалі з дрэва ў 1734 г. Будынак уяўляў сабою трохнефную базіліку. Вышэйшы сярэдні неф, пакрыты двухсхільным дахам, над алтарнай часткай завяршаўся невялікім купалком сігнатуркай. На галоўным фасадзе цэнтральны ўваход фланкіравалі дзве трох"ярусныя купалыіыя вежы. На левай меўся гадзіннік, да яе ж быў прыбудаваны двухпавярховы кляштарны корпус. У 1812 г. (па іншых звестках у 1815) касцёл быў знішчаны пажарам.
На працягу 1817–1820 гг. замест згарэўшага ўзводзіўся мураваны касцёл св. Антонія. Гэта была бязвежавая базіліка, накрытая двухсхільным дахам з купальнай сігнатуркай і вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад завяршаўся двух"ярусным фігурным франтонам. Сцены, прарэзаныя лучковымі вокнамі, дэкарыраваліся пілястрамі. Унутраная прастора дзялілася васьмю калонамі на тры нефы. Тут размяшчаліся тры алтары: св. Антонія, Найяснейшай Панны і св. Францыска. Левай сцяной з боку алтара храм прымыкаў да мураванага кляштарнага корпуса, дзе меўся пераход з аднаго будынка ў другі.
У 1832 г. кляштар быў закрыты, касцёл ператвораны ў праваслаўную палкавую царкву. Пасля таго, як войскі пакінулі горад, храм не дзейнічаў. А калі не стала драўлянага фарнага касцёла, былы бернардзінскі вярнулі католікам, пры ім размяшчаецца парафія дэкана слуцкага.
Пасля рэвалюцыі храм закрылі. У час Айчыннай вайны ён атрымаў пашкоджанні.
Разбурылі яго ў пачатку 1950-х гг.
Для будаўніцтва сучаснага каталіцкага францысканскага кляштарнага комплексу з касцёлам св.Антонія, якое распачалося ў 1992 г., было выбрана месца на ўсходняй ускраіне, пры ўездзе ў горад з боку Мінска. Узведзены з чырвонай цэглы архітэктурны ансамбль уяўляе пастаўленыя ў адну лінію два трохпавярховыя з мансардным паверхам і скляпеннямі прамавугольныя ў плане кляштарныя карпусы, пакрытыя двухсхільнымі дахамі з размешчаным паміж імі пад простым вуглом будынкам касцёла. Касцёл св. Антонія – прамавугольны ў плане, пакрыты двухсхільным дахам з вальмай над трохгранным алтарным выступам. З боку галоўнага фасаду да ўвахода ў храм, які аформлены адкрытай галерэяй, вядзе шырокі ступенчаты пад"ём з балюстрадай. Другім ярусам над галерэяй размяшчаецца невялікі прамавугольны ў плане аб"ём хораў, фасадную сцяну якога амаль поўнасцю займае арачны аконны праём. Бакавыя сцены прарэзаны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Унутраная прастора храма – зальная. З правага боку ад увахода ў храм узвышаецца магутная чацвярыковая, пакрытая шатром, вежа-званіца, у якой размешчаныя ўверсе праёмы маюць крыжападобную форму. Для вонкавага выгляду ўсяго комплексу характэрны падкрэслены і дакладна вызначаны геаметрызм аб"ёмаў, амаль поўная адсутнасць дэкору (акрамя ступенчатага геаметрычнага арнаментальнага рэльефа на шчыце галоўнага фасада храма, які рытмічна паўтарае лінію схілаў даха). Будаўніцтва слуцкага комплекса Рымска-каталіцкай парафіі імя св. Антонія ў 2000 г. было практычна завершана, у верасні ўстаноўлены арган. 11 кастрычніка 2000 г. адбылося асвячэнне касцёла і распачаліся рэгулярныя богаслужэнні.

Касцёл Святога Духа
Касцёл Святога Духа быў узведзены з дрэва ў 1704 г. манахамі-езуітамі ў сваім кляштары, што знаходзіўся ў Старым горадзе непадалёку ад Востраўскай брамы. Гэта была вялікая, амаль квадратная ў плане, пабудова, да зрэзаных вуглоў якой прымыкалі чатыры квадратныя ў плане вежападобныя ярусныя капліцы. Цэнтральны аб"ём завяршала скляпенне, над ім узвышаўся купал. Яго, а таксама вярхі вуглавых капліц, вянчалі невялікія купалкі на глухіх барабанах. Да пяціграннага алтарнага выступа з абодвух бакоў прылягалі сакрысціі. Уваходны тамбур быў трохгранным, двух"ярусным, завяршаўся франтонам са скульптурай Маці Божай. Крыж цэнтральнага купала падтрымлівала скульптурная фігура анёла. Інтэр"ер упрыгожваў манументальны роспіс і разьба па дрэву. Гэта быў цэнтрычны, з пяццю вярхамі драўляны храм, з рысамі стылю барока.

 

3 канца XVIII ст., пасля скасавання ордэна езуітаў, касцёлам нейкі час карысталіся кальвіністы, але потым ён быў імі пакінуты. У 1819 г. пры касцёле засноўваецца кляштар марыявітак, зноў распачынаюцца набажэнствы. Аднак у 1840 г. кляштар быў закрыты, а касцёл разбураны.

Троіцкі езуіцкі касцёл
Троіцкі касцёл узводзіўся на працягу 1710–15 гг. у Новым гарадзе на тэрыторыі былой сядзібы Г.Клакоцкага, якую той перадаў для езуіцкага кляштара. Выгляд яго мае рысы, агульныя з архітэктурай касцёла св. Духа. Быў прамавугольны ў плане, складзены з драўляных брусоў на цагляным падмурку, са зрэзанымі вугламі, да якіх прылягалі чатыры квадратныя ў плане вежападобныя капліцы. Галоўны аб"ём – аднанефны, перакрыты скляпеннем, завяршаўся прамавугольным, са зрэзанымі вугламі, светлавым барабанам з двух"ярусным купалам. Да трохграннай алтарнай апсіды з абодвух бакоў далучаліся прыдзелы-сакрысціі. Уваходны тамбур завяршаўся вежачкай з драўлянай скульптурай Маці Божай з дзіцем. Галоўным фасадам стаяў да вуліцы Сенатарскай (Шырокай, цяпер – Камсамольская). У храме мелася адзінаццаць алтароў, яго ўпрыгожваў манументальны роспіс. У 1732 г. побач узведзена драўляная званіца. Адзіны архітэктурны ансамбль з храмам складалі калегіўм, флігелі, бурса, гаспадарчыя пабудовы. Касцёл меў рысы стылю барока. Пасля 1773 г., калі езуіцкі ордэн скасавалі, усе кляштарныя будынкі перайшлі ў падпарадкаванне Адукацыйнай камісіі. Тут размясцілася школа. У 1804 г. увесь комплекс разам з Троіцкім касцёлам згарэў. Сёння тэрыторыю, дзе некалі размяшчаўся кляштар, займаюць карпусы гарадской кацельні.
 
Касцёл на могілках
Невялікі драўляны касцёл на каталіцкай частцы гарадскіх могілак быў узведзены ў 1820 годзе. У 1841 г. пад час моцнай буры яго паваліў вецер. Пазней на гэтым месцы паставілі могілкавую капліцу.

Каталіцкія капліцы
У часовай капліцы бернардзінскага кляштара адбываліся набажэнствы з 1660-х гг. да 1734 г., пакуль не быў узведзены касцёл св. Антонія.
З часовай капліцы пачаўся архітэктурны ансамбль езуіцкага кляштара ў Старым горадзе. Дзейнічала капліца з 1696 па 1704 г., пакуль не пабудавалі касцёл Святога Духа.
Шпітальная капліца да сярэдзіны XIX ст. мелася пры каталіцкім шпіталі, што мясціўся непадалёку ад Старога замка і які ўтрымлівала брацтва св. Ганны.
На месцы згарэўшага ў 1804 г. комплекса былога езуіцкага кляштара ў Новым горадзе па вуліцы Шырокай (цяпер Камсамольская) была пабудавана мураваная капліца, якую назвалі студэнцкай. Верагодна, у 1845–50-я гады на каталіцкай частцы гарадскіх могілак замест паваленага бурай драўлянага касцёла была пабудавана невялікая драўляная капліца з назвай «Зняцця з крыжа Збавіцеля».

У сярэдзіне XIX ст. узведзена мураваная капліца на вуліцы Кладбішчанскай (цяпер вул. 14 Партызан). Гэта быў выцягнуты па вертыкалі квадратны ў плане аб"ём на высокім фундаменце з прыступкамі, пакрыты невысокім шатром. Аконныя праёмы двух бакавых сцен і ўваходны праём мелі выгляд стрэльчатых арак. У глухой тарцовай сцяне мелася крыжападобная ніша са скульптурнай выявай укрыжаванага Хрыста.
Вуглы звонку дэкарыраваліся рустоўкай.

Спалучэнне элементаў і прыёмаў дэкору, уласцівых як класіцызму, так і готыцы, сведчыць аб эклектычным характары архітэктуры будынка, але выразнае дамінаванне апошніх дазваляе аднесці яе архітэктуру да напрамку неаготыка. Была капліца разбурана ў пачатку 1980-х гадоў.
У 1850-х гадах над пахаваннямі, што былі ў касцёле ў стылі класіцызм была пабудавана мемарыялыіая драўляная капліца, якую таксама назмвалі фарнай. Гэта быў прамавугольны ў плане будынак, пастаўлены на падмурку з прыступкамі, пакрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад займаў чатырохкалонны порцік з трохвугольным франтонам, над якім узвышаўся невялікі купалок з крыжом. Існавала фарная капліца да 1939 г.



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1555. Последнее 2018-11-19 05:52:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru