У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Благавешчанская (Дабравешчанская) царква

29.06.2017

Храм Троіцкага манастыра

Старадаўняя царква Благавешчання (Дабравешчання) Святой Дзевы з"яўлялася адным з храмаў Троіцкага манастыра. Дакладны час пабудовы яе невядомы.

Пра яе існаванне да татарскіх нападаў, што адбыліся на пачатку XVI ст., сведчаць звесткі архімандрыта Іосіфа Солтана за 1494 г., дзе яна ўпамінаецца як царква Прачыстай Багародзіцы. У 1648 г. Слуцк трымаў казацкую аблогу, а ў 1655 г. горад двойчы брала ў аблогу рускае войска. Трайчанскае прадмесце ў той перыяд было моцна разбурана, атрымаў разбурэнні і Троіцкі манастыр. Напрыклад, вядома, што пацярпеў і мураваны Троіцкі сабор. Хутчэй за ўсё, была разбурана і драўляная Благавешчанская царква, а аднавілі яе пасля сканчэння вайны. У апісанні манастыра за 1678 г. пра яе гаворыцца: «…прыгожай архітэктуры, пафарбаваная».

Стаяла непадалёку ад уваходнай брамы. Была драўлянай, завяршалася адным купалам [1]. Згадваецца яна як цёплая манастырская царква. Мелася ў ёй многа кніг і начыння.

Пасля пабудовы ў канцы XVIII ст. у Троіцкім манастыры новага драўлянага дома для архімандрыта, дзе адзін з пакояў быў адведзены для заснаванай там цёплай Увядзенскай царквы, неабходнасць у старой цёплай царкве адпала. У такім выпадку зразумела, чаму ў дакументах аб манастыры, што адносяцца да ХІХ ст., Благавешчанская царква ўжо не ўпамінаецца, або прыводзіцца як тая, што была раней [2].

Калі прыняць да ўвагі ўскосныя звесткі некаторых тагачасных дакументаў, то можна прыйсці да высновы, што царкву перанеслі з мужчынскага Троіцкага ў Ільінскі жаночы манастыр і на новым месцы ёй далі імя святога Іаана Залатавуста.

У Ільінскім манастыры

Мясцовыя жыхары яшчэ доўга помнілі, адкуль у Ільінскі манастыр трапіла гэта царква. Нездарма ў апісанні Ільінскага манастыра за 1795 г. разам з саборным храмам прыводзіцца троіцкая царква Іаана Залатавуста, што, несумненна, гаворыць аб паходжанні апошняй з Троіцкага манастыра [3]. А ў апісанні гэтага манастыра за 1809 г. цёплая царква нават згадваецца пад сваёй першапачатковай назвай, як Благавешчанская [4]. Складальнікі дакументаў помнілі яе пад старой назвай і дзе яна знаходзілася раней, а гэта азначае, што і часу пасля перамяшчэння і перайменавання прайшло не надта многа.

На новае месца царква была перанесена, верагодна, з усёй сваёй даўнейшай маёмасцю і іканастасам. Па ўспамінах, была аздоблена старадаўнімі абразамі, пісанымі ў візантыйскім стылі, меліся на іх таксама срэбныя шаты [5].

У дакуменце 1852 г. Іаана-Залатавустаўская (былая Благавешчанская) прыводзіцца ўжо як «устроенная в связи с жилыми зданиями». Відавочна, што да царквы былі прыбудаваны некалькі келляў, таму ў халодную пару года з іх у царкву можна было трапіць, не выходзячы на вуліцу. Аднак выгляд гэтай старой царквы ўжо быў непрывабны [6].

Перамяшчэнне на Замкавую горку

Пасля скасавання жаночага Ільінскага манастыра цёплую ІаанаЗалатавустаўскую (былую троіцкую Благавешчанскую) царкву ў 1856 г. перанеслі на Замкавую горку. Там у якасці цёплай прыпісанай да гарадскога сабора яна прастаяла да 1861 г., а потым была разабрана з-за старасці [7].

Новая Благавешчанская царква

У Троіцкім манастыры ў 1856–67 гг. замест драўляных келляў быў узведзены двухпавярховы мураваны корпус, у якім сярод іншых памяшканняў размясцілі і нанова заснаваную цёплую царкву Благавешчання Святой Дзевы [8]. У яе рызніцы захоўваліся многія манастырскія каштоўнасці, тут жа знаходзілася некалькі жывапісных партрэтаў князёў слуцкіх Алелькевічаў і Радзівілаў. Сюды з Троіцкага мураванага сабора перанеслі саркафаг з мошчамі блажэннай княгіні Сафіі Слуцкай [9].

На працягу 1930–50 гадоў будынкі закрытага Троіцкага манастыра, на тэрыторыі якога размясціўся вайсковы гарадок, разбураліся. Тады не стала і гэтай Благавешчанскай царквы.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ



 

 

Благовещенская (Добровещенская) церковь

Храм Троицкого монастыря

Старинная церковь Благовещения (Добровещения) Святой Девы являлась одним из храмов Троицкого монастыря. Точное время постройки её неизвестно.

О её существовании до татарских набегов, произошедших в начале XVI в., свидетельствуют данные архимандрита Иосифа Солтана за 1494 года, где она упоминается как церковь Пречистой Богородицы. В 1648 г. Слуцк держал казацкую осаду, а в 1655 году город дважды брала в осаду русская армия. Свято-Троицкое предместье в тот период было сильно разрушено, получил разрушения и Троицкий монастырь. Например, известно, что пострадал и каменный Троицкий собор. Скорее всего, была разрушена и деревянная Благовещенская церковь, а восстановили её после окончания войны. В описании монастыря за 1678 г. о ней говорится: «…красивой архитектуры, покрашенная».

Стояла неподалёку от входных ворот. Была деревянной, завершалась одним куполом [1]. Упоминается она как тёплая монастырская церковь. Имелось в ней много книг и утвари.

После постройки в конце XVIII в. в Троицком монастыре нового деревянного дома для архимандрита, где одна из комнат была отведена для основанной там тёплой Введенской церкви, необходимость в старой тёплой церкви отпала. В таком случае понятно, почему в документах о монастыре, относящимся к XIX в., Благовещенская церковь уже не упоминается, или приводится как та, что была раньше [2].

Если принять во внимание косвенные сведения некоторых документов того времени, то можно прийти к выводу, что церковь перенесли из мужского Троицкого в Ильинский женский монастырь и на новом месте ей дали имя святого Иоанна Златоуста.

В Ильинском монастыре


Местные жители ещё долго помнили, откуда в Ильинский монастырь попала эта церковь. Недаром в описании Ильинского монастыря за 1795 г. вместе с соборным храмом приводится Троицкая церковь Иоанна Златоуста, что, несомненно, говорит о происхождении последней из Троицкого монастыря [3]. А в описании этого монастыря за 1809 г. тёплая церковь даже упоминается под своим первоначальным названием, как Благовещенская [4]. Составители документов помнили её под старым названием и где она находилась раньше, а это означает, что и времени после перемещения и переименования прошло не слишком много.

На новое место церковь была перенесена, вероятно, со всем своим старинным имуществом и иконостасом. По воспоминаниям, он был украшен старинными иконами, писаными в византийском стиле, имелись у них также серебряные ризы [5].

В документе 1852 г. Иоанно-Златоустовская (бывшая Благовещенская) церковь приводится уже как «устроенная в связи с жилыми зданиями». Очевидно, что к церкви были пристроены несколько келий, поэтому в холодное время года из них в церковь можно было попасть, не выходя на улицу. Однако вид этой старой церкви был уже неприглядный [6].

Перемещение на Замковую гору

После упразднения женского Ильинского монастыря тёплую Иоанно-Златоустовскую (бывшую Троицкую Благовещенскую) церковь в 1856 г. перенесли на Замковую гору. Там в качестве тёплой приписанная к городскому собору она простояла до 1861 г., а потом была разобрана из-за старости [7].

Новая Благовещенская церковь

В Троицком монастыре в 1856–67 гг. вместо деревянных келий был возведён двухэтажный каменный корпус, в котором среди прочих помещений разместили и заново основанную тёплую церковь Благовещения Святой Девы [8]. В её ризнице хранились многие монастырские ценности, тут же находилось несколько живописных портретов князей слуцких Олельковичей и Радзивиллов. Сюда из Троицкого каменного собора перенесли саркофаг с мощами блаженной княгини Софии Слуцкой. [9]

В течение 1930–50 годов здания закрытого Троицкого монастыря, на территории которого разместился военный городок, разрушались. Тогда не стало и этой Благовещенской церкви.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ


 

 

1. Тройчанский архив. Сб. Минская старина. Вып. 4. Мн., 1913, № 177.

2. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879.

Историческое описание о Слуцком Свято-Троицком… (и др.) монастырях. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 1311, с. 34.

3. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879.

4. Ведомость о количестве церквей Слуцкого Ильинского монастыря. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 1851, с. 117.

5. B.J.K. Wspomnienia o Slucku. Gniezno. 1905. с. 22.

6. Рапорт о состоянии Слуцкого Ильинского монастыря 1852 г. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 22169.

7. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879.

8. Серно-Соловьевич Ф.Ф. Древнерусский город Слуцк и его святыни. Вильна. 1896, с. 36.

Слуцкий Свято-Троицкий монастырь. Вестник Западной России. 1865. № 8, с. 219–222.

9. Снитко А. Описание рукописей и старопечатных книг в Слуцком Тройчанском монастыре.

Каламайска-Сайд М. Партрэты і помнікі старадаўнасці князёў Алелькавічаў у Слуцку… Варшава., 1996 с. 34–37.
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 848. Последнее 2020-08-06 23:37:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by