Ансамбль Ільінскага манастыра

Ансамбль Ільінскага манастыра


10.01.2017

Звестак пра заснаванне і ранні перыяд дзейнасці Слуцкага Ільінскага манастыра не захавалася. У гістарычнай літаратуры звычайна прыводзіцца, што ў 1515 г. ён ужо існаваў, але пра яго ранейшую гісторыю і пачатак было невядома з-за незахаванасці дакументаў [1]. Верагоднай прычынай таму магло стаць спусташэнне манастыра падчас аднаго з нападаў на наш край крымскіх татар, што адбываліся на пачатку ХVІ ст. [2]

Час заснавання гэтай абіцелі, тым не менш, вызначыць можна. Звернемся, напрыклад, да архіўных матэрыялаў Троіцкага манастыра, у якіх упамінаюцца фундушы на Ільінскі манастыр слуцкіх князёў Алелькавічаў. Гэта два старыя прывілеі князя Сімяона, фундуш князя Юрыя Сімяонавіча, чатыры фундушы князя Юрыя Юр"евіча [3]. Калі з прыведзеных імёнаў пабудаваць радаводны ланцуг, то за першага князя можна прыняць Сімяона ІІ Міхайлавіча (1460–1505)    унука заснавальніка роду князёў Алелькавічаў Аляксандра Уладзіміравіча Алелькі, а іншых – за яго нашчадкаў [4]. Сімяон Міхайлаваіч стаў слуцкім князем у 1481 г. Калі згаданыя старыя прывілеі ўзяць за пачатковыя, то і верагодным пачаткам манастыра трэба лічыць перыяд ад пачатку княжання Сімяона Міхайлавіча Алелькавіча да татарскіх нападаў – гэта значыць, апошняе дваццацігоддзе XV ст.

Аднак заснавальнікам манастыра мы можам назваць і князя Сімяона І Аляксандравіча Алелькавіча (1420–1470). «Выпісь граматы князя Юрыя Сімяонавіча Слуцкага намеснікам пра отпуск манастыру (Ільінскаму – І.Ц.) жыта ў адпаведнасці запісу яго продка князя Сімяона Аляксандравіча» сведчыць на карысць такой думкі [5]. Сімяон Аляксандравіч – старэйшы сын князя слуцкага і капыльскага Аляксандра Уладзіміравіча Алелькі. Апошні ў 1443 г. стаў таксама князем кіеўскім і адбыў туды, а сваімі намеснікамі пакінуў у Слуцку старэйшага сына Сімяона, а ў Капылі – малодшага Міхаіла. Пасля смерці бацькі, з 1454 г., Сімяон Аляксандравіч сам стаў князем кіеўскім, а Слуцк і Капыль дасталіся яго брату Міхаілу Аляксандравічу.

Звесткамі пра існаванне Ільінскага манастыра ў ХV ст. карыстаўся даследчык Пампей Бацюшкаў, ён таксама звязвае гэты перыяд з князем Сімяонам Аляксандравічам [6]. Пра прывілей гэтага князя Ільінскаму манастыру згадвае і рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архімандрыт Мікалай у сваім гістарычным даследаванні Мінскай епархіі [7]. Такім чынам, з большай доляй упэўненасці можна сказаць, што Ільінскі манастыр мог быць заснаваны ў перыяд з 1443 па 1454 г., калі Случчынай кіраваў князь Сімяон І Аляксандравіч. У Слуцку ён быў намеснікам свайго бацькі, які княжыў у Кіеве, аднак заставаўся і князем слуцкім. Таму несумненна, што без згоды, а магчыма і ініцыятывы, самога Аляксандра Алелькі заснаванне манастыра не абышлося.

Архімандрыт Мікалай прыводзіць імя першага настаяцеля ігумена Кіпрыана, у якасці апякункі манастыра называе жонку Алелькі княгіню Анастасію.

Знаходзіўся Ільінскі манастыр у пэўнай аддаленасці ад горада, на правым баку дарогі, што ішла ад дзядзінца ўздоўж Случы на захад.

Як сведчаць даследаванні гісторыкаў, актыўнае пашырэнне слуцкага пасада на поўнач і захад ад дзядзінца, калі жылая забудова перайшла на заходні бераг прытока Случы рэчкі Бычок, пачалося з канца ХV ст. [8] Паволі Слуцк разрастаўся, жылая забудова набліжалася да манастыра, і ў XVI ст. ён ужо быў у межах горада. У ХVII-ХVIII стст. з поўначы і ўсходу яго акружалі мяшчанскія сядзібы, з захаду ўзвышаўся земляны абарончы вал, які ад манастырскай тэрыторыі аддзяляла вуліца Падвальная. З паўднёвага боку праходзіла вуліца, што вяла ад Віленскай брамы да цэнтра. У розныя часы яна мела назвы: вуліца Ільінская або Віленская [9].

Ільінскі манастыр на плане Слуцка канца ХVІІІ ст.Заснаваны ўладарамі краю манастыр з"яўляўся княжацкім, а ў духоўных справах падпарадкоўваўся архімандрыту Слуцкага Троіцкага манастыра. Да 1611 г. ён быў мужчынскім, пазней стаў жаночым [10].

У манастыры з даўніх часоў было 2 царквы: летняя і зімняя. Пра гэта сведчаць матэрыялы ХVІІ ст. [11] Галоўным манастырскім храмам была царква святога прарока Ільі. Можна меркаваць, што ў першай палове ХVІ ст., пасля татарскіх нападаў, калі манастыр быў разрабаваны і разбураны, яе прыйшлося адбудоўваць нанава.

Уяўленне пра Ільінскую царкву можна зрабіць па складзеным у 1602 г. рэестры (апісанні) маёмасці Слуцкага Ільінскага манастыра. Алтарную частку храма ад асноўнага аб"ёма аддзяляў трох"ярусны іканастас. У першым (намесным) ярусе побач з царскай брамай размяшчаўся абраз святога прарока Ільі, маляваны на золаце. З правага боку гэтага ж яруса знаходзіліся цудатворныя абразы святых Мікалая і Ільі, маляваныя на чырвоным полі. У ліку абразоў, што знаходзіліся паміж царскай і паўночнай брамай, прыводзіцца выява святой Сафіі, зробленая на рэльефным разным залачоным фоне. Над гэтымі абразамі размяшчаліся невялікія абразы святочнага рада. Трэцім ярусам згадваецца Дэісус з выявамі дванаццаці фігур, маляваных на чырвоным полі з залачонымі вянцамі, да якіх дадавалася ікона з выявамі святых Ільі і Мікалая. Завяршаў іканастас размаляваны фарбамі крыж [12]. Стваральнік рэестра ўважліва пералічвае і апісвае царкоўны посуд, кнігі, абразы. Архітэктурныя асаблівасці храма засталіся па-за яго ўвагай. Тым не менш, яруснасць іканастаса сведчыць, што і храм быў высокі, магчыма, яго асноўная частка складалася з некалькіх ярусаў.

Апошнія ўпамінанні ў дакументах пра Ільінскую царкву адносяцца да першай паловы ХVІІІ ст. (1723, 1748) [13].

З канца ХVІІІ і ў ХІХ стст. галоўная манастырская царква ўжо прыводзіцца пад іншай назвай, як Уваходаіерусалімская (1795, 1800, 1825). Яе з"яўленне на змену старажытнай Ільінскай, хутчэй за ўсё, прыпадае на сярэдзіну ХVІІІ ст. Дакладных звестак пра прычыны перайменавання, як і пра час пабудовы новай манастырскай царквы, не знойдзена. Але трэба прыняць да ўвагі наступнае. З даўнейшых часоў прастол у гонар Увахода Хрыстовага ў Іерусалім меўся ў прыдзеле замкавага Успенскага сабора [14]. У 1745 г. сабор згарэў і працяглы час не аднаўляўся. На гэты перыяд яго галоўны прастол Успення Багародзіцы быў перанесены ў Спаса-Праабражэнскі манастыр і размешчаны ў асобным прыдзеле Праабражэнскай царквы. Несумненна, што і Уваходаіерусалімскі прастол з"явіўся ў Ільінскім манастыры пасля згаданага пажару. Магчыма, што да таго часу ў манастыры якраз была пабудавана новая царква, галоўны прастол якой і асвяцілі ў гонар Увахода ў Іерусалім Ісуса Хрыста. Дарэчы, можна выказаць меркаванне, што Уваходаіерусалімскі прастол мог часова знаходзіцца ў Ільінскім манастыры і раней, у перыяд з канца 1660-х па 1673 г., калі Замкавая царква таксама адбудоўвалася пасля пажару.

Будынак новага манастырскага храма адзначаўся сучаснікамі як вялікі. Узведзены з чэсаных драўляных брусоў, ён меў крыжова-цэнтрычную кампазіцыю і завяршаўся адным купалам. Прастол святога Ільі-прарока размясціўся ў правым прыдзеле, а ў левым – прастол у гонар святога Іаана Багаслова. А ў дакументах манастыр разам з ранейшай назвай сталі называць і Спаса-Ільінскім.

У канцы ХVIII ст. гэта царква патрабавала рамонту, які і быў зроблены. Таму ў дакуменце за 1800 г. яна адзначаецца як «…вновь исправленная, большая» [15].

У 1825 г. пры ігуменні Ксеніі Каханоўскай разглядалася справа аб асвячэнні «новой церкви», сярэдні прастол якой быў, як і ў папярэдняй, у гонар Увахода ў Іерусалім [16]. Калі прыняць да ўвагі, што драўляныя будынкі, якія не шкодзіў пажар, стаялі больш за сотню гадоў, то ў згаданым выпадку мог быць вялікі рамонт старога храма. Аднак, магчыма, тады завяршылася і будаўніцтва новай царквы замест старой. У тым жа 1825 г. скончыліся і работы над новым храмавым іканастасам, над якім працаваў мастак Адам Тарасевіч. Іканастас, у адпаведнасці з колькасцю прастолаў, складаўся з трох частак, меў трое царскіх варот, быў трох"ярусным, з 58 іконамі рознай велічыні. Афарбоўку меў цёмна-малінавую, а карнізы, пілястры, разьбу і рамы – пазалочаныя [17].

Пра архітэктуру храма ў гэты перыяд дакладных звестак не захавалася. Аднак выснову пра яго знешні выгляд, які наўрад-ці мог змяніцца кардынальна, можна зрабіць з апісання, зробленага ўжо пасля таго, як з манастыра яго перанеслі ў сяло Заўшыцы: царква мела выгляд прадаўгаватага крыжа, пасярэдзіне завяршалася адным адкрытым (з вокнамі) купалам, яшчэ два купалкі на глухіх барабанах мясціліся над алтаром і прытворам. Было двое ўваходных дзвярэй. Пакрыты жалезам дах быў пафарбаваны ў зялёны колер [18].

Вышэй згадвалася, што ў манастыры разам з галоўнай (саборнай) царквой мелася другая, цёплая (або зімовая) царква. У рэестры 1602 г. яна прыводзіцца як Крыжаўзвіжанская. Царква складалася з асноўнай часткі, алтарнай і бабінца (трапезнай). Іканастас меў два ярусы. У першым ярусе былі царская, паўночная і паўднёвая брамы. Другі ярус утвараў невялікі Дэісус з выявамі трох фігур. У алтары, асноўнай частцы і трапезнай меліся абразы, пісаныя фарбамі як на чырвоным фоне, так і на «золаце малярскім» [19].

За час існавання манастыра ў ім мелася некалькі будынкаў цёплай царквы, што прыходзілі на змену адна адной. З канца ХVШ ст. побач з Уваходаіерусалімскай стаяла драўляная цёплая царква Іаана Залатавуста. Звернем увагу на тое, што ў дакуменце за 1795 г. яна называецца «троіцкай», а ў матэрыялах за 1809 г. – «цёплай Благавешчанскай». Такія «агаворкі», верагодна, зроблены тымі, хто ведаў гэту царкву з даўнейшых часоў, калі яна яшчэ знаходзілася ў Троіцкім манастыры і там называлася Благавешчанскай [20].

У Троіцкім манастыры напрыканцы ХVІІІ ст. узвялі новы драўляны епіскапскі палац, у адным з памяшканняў якога заснавалі цёплую Увядзенскую царкву. З гэтай нагоды больш старажытную цёплую Благавешчанскую, неабходнасць у якой адпала, перанеслі ў Ільінскі манастыр, дзе асвяцілі пад імем Іаана Залатавуста. Па памерах яна была меншай за Уваходаіерусалімскую і завяршалася адным купалам. Яе іканастас меў старадаўнія абразы, напісаныя ў візантыйскім стылі і ўпрыгожаныя сярэбранымі шатамі [21].

Уваход у манастыр быў з боку вуліцы Падвальнай, насупраць бастыённага выступа (на месцы таго бастыёна цяпер стаіць будынак гарадской Дзіцячай музычнай школы). Абедзве царквы (цёплая Іаанаўская стаяла злева ад саборнай і бліжэй да Віленскай вуліцы) галоўнымі фасадамі былі скіраваны да ўваходнай брамы, над якой другім ярусам узвышалася шатровая званіца з пяццю невялікімі званамі рознай велічыні.

Паміж храмамі і брамай размяшчаўся выцягнуты ўпоперак манастырскі корпус – трынаццаць келляў пад адным дахам [22]. Таксама меліся тры келлі, што стаялі асобна, кухонная хата, камора, хата для варыва, павеці. Тэрыторыю акружала драўляная агароджа. У 1820–30-я гг. з"явіліся келлі, прыбудаваныя да цёплай царквы, таму зімою на службу з іх можна было трапіць, не выходзячы на вуліцу.

З канца ХVІІІ ст. да 1811 г. у манастыры, як згадвалася вышэй, знаходзілася яшчэ адна царква – Крыжаўзвіжанская, але лічылася асобнай. Перад тым яна была самастойнай і размяшчалася ў Новым горадзе. У 1793 г. разам з прыходам была прыпісана да Юр"еўскай царквы [23]. Крыху пазней, у 1811 г., яе будынак перанеслі з манастыра на Замкавую горку.

Ільінскі манастыр быў даволі багаты. У ХVІІІ ст. мелася шмат рознага сярэбранага начыння і ўпрыгожванняў, адзення, пэўная колькасць кніг, у тым ліку рукапісных. Існаваў манастыр за кошт атрыманых у розныя часы фундушоў.

Пасля далучэння краю да Расійскай імперыі Слуцкі Ільінскі разам з Мінскім Петрапаўлаўскім сталі першымі ў Мінскай губерніі манастырамі, узятымі на дзяржаўнае забеспячэнне. Да 1800 г. Ільінскі манастыр увялі ў штат і прысвоілі яму 2-гі клас [24]. У 1820–30-я гг. тут было 12–15 манашак, на выхаванні ўтрымліваліся дзяўчаты-сіроты.

З часам у жыцці манастыра пачалі назірацца крызісныя з"явы. У 1840-я гг. зменшылася колькасць манашак. Пасля канчатковага перамяшчэння ў 1840 г. са Слуцка ў Мінск архіепіскапскай кафедры і епархіяльнага кіраўніцтва са скасаванага Мінскага ўніяцкага манастыра ў Слуцкі Ільінскі былі прысланы манашкі-уніяткі, якія жылі тут да сваёй смерці [25]. У 1844 г. яго пазбавілі самастойнасці і прыпісалі да Мядзельскага жаночага манастыра [26]. З 1846 г. манашак і паслушніц з-за недахопу сродкаў для існавання ўжо не было. З гэтага часу манастыр лічыўся пазаштатным.

У 1852 г. у горадзе размясціўся полк уланаў, і Уваходаіерусалімская царква на нейкі час стала іх палкавым храмам [27].

Як сведчаць апісанні сярэдзіны ХІХ ст., манастырскія будынкі тады знаходзіліся ў дрэнным стане. У большай царкве, узведзенай без каменнага падмурка, ніжнія вянцы падгнілі і нахіліўся купал. Меншая цёплая царква была ўжо старой і не мела ніякай прыгажосці. Рамонту таксама патрабавалі жылыя будынкі, надбрамная званіца і плот.

Указам Св. Сінода 31 снежня 1854 г. Слуцкі жаночы Ільінскі манастыр быў закрыты [28]. Яго рухомую маёмасць перадалі Пінскаму Варварынскаму жаночаму манастыру, а манастырская тэрыторыя і будынкі перайшлі ў карыстанне прычту гарадскога Мікалаеўскага сабора [29].

У 1856 г. з манастыра на Замкавую (Саборную) горку перанеслі царкву Іаана Златавуста (былую троіцкую Благавешчанскую). На новым месцы яна, як цёплая, прыпісаная да сабора, прастаяла да 1861 г., а потым была разабрана з-за старасці. Замест яе на Замкавай горцы была ўзведзена новая прыпісная цёплая Богаяўленская царква, для якой быў узяты трох"ярусны іканастас з манастырскай Уваходаіерусалімскай царквы. Сама Уваходаіерусалімская царква была перанесена ў сяло Заўшыцы (цяпер вёска ў Салігорскім раёне) [30]. На новым месцы храм прастаяў да 1881 г., потым быў разабраны ў сувязі з будаўніцтвам новай Заўшыцкай драўлянай Успенскай царквы [31]. Іншыя манастырскія будынкі, што засталіся, таксама паступова знікалі, і у канцы ХІХ ст. ад іх ужо не заставалася і слядоў. На месцы манастыра стаяў толькі памятны крыж [32]. На пачатку ХХ ст. яго замяніла памятная драўляная капліца [33].

Цяпер    тэрыторыя, дзе некалі размяшчаўся Слуцкі Ільінскі манастыр, занята будынкамі дзіцячых спартыўнай, мастацкай і музычнай школ.

 

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ


 

 

Ансамбль Ильинского монастыря

Храмы Ільінскага манастыра ў канцы ХVІІІ ст. Графічная рэканструкцыяСведений об основании и раннем периоде деятельности Слуцкого Ильинского монастыря не сохранилось. В исторической литературе обычно пишут, что в 1515 году он уже существовал, но о его прежней истории и создании не было неизвестно из-за не сохранившихся документов [1]. Вероятной причиной тому могло стать разорение монастыря во время одного из нападений на наш край крымских татар, которые совершались в начале XVI в. [2]

Время основания этой обители, тем не менее, определить можно. Обратимся, например, к архивным материалам Троицкого монастыря, в которых упоминаются пожертвования на Ильинский монастырь слуцких князей Олельковичей. Это два старых привилея князя Симеона, фундуш князя Юрия Симеоновича, четыре пожертвования князя Юрия Юрьевича [3]. Если из приведённых имён построить родословную цепь, то за первого князя можно принять Симеона II Михайловича (1460–1505) внука основателя рода князей Олельковичей Александра Владимировича Олельки, а других – за его потомков [4]. Симеон Михайлович стал слуцким князем в 1481 г. Коль упомянутые старые привилеи взять за исходные, то и вероятным основанием монастыря нужно считать период от начала княжения Симеона Михайловича Олельковича до татарских нападений – то есть, последнее двадцатилетие XV в.

Однако основателем монастыря мы можем назвать и князя Симеона I Александровича Олельковича (1420–1470). «Выпісь граматы князя Юрыя Сімяонавіча Слуцкага намеснікам пра отпуск манастыру (Ильинскому. – И.Т.) жыта ў адпаведнасці запісу яго продка князя Сімяона Аляксандравіча» свидетельствует в пользу такого мнения [5]. Симеон Александрович – старший сын князя Слуцкого и копыльского Александра Владимировича Олельки. Последний в 1443 году стал также князем киевским и отбыл туда, а своими заместителями оставил в Слуцке старшего сына Симеона, а в Копыле – младшего Михаила. После смерти отца, с 1454 года, Симеон Александрович сам стал князем киевским, а Слуцк и Копыль достались его брату Михаилу Александровичу.

Сведениями о существовании Ильинского монастыря в XV в. пользовался исследователь Помпей Батюшков, он также связывает этот период с князем Симеоном Александровичем [6]. О привилее этого князя Ильинскому монастырю упоминает и ректор Минской духовной семинарии архимандрит Николай в своём историческом исследовании Минской епархии [7]. Таким образом, с большой долей уверенности можно сказать, что Ильинский монастырь мог быть основан в период с 1443 по 1454 гг., когда Случчиной владел князь Симеон I Александрович. В Слуцке он был наместником своего отца, который княжил в Киеве, однако оставался и князем слуцким. Поэтому несомненно, что без согласия, а возможно и инициативы, самого Александра Олельки основание монастыря не обошлось.

Архимандрит Николай приводит имя первого настоятеля игумена Киприана, в качестве покровительницы монастыря называет жену Олельки княгиню Анастасию.

Находился Ильинский монастырь в относительной удалённости от города, на правой стороне дороги, что шла от детинца вдоль Случи на запад.

Как свидетельствуют исследования историков, активное расширение слуцкого посада на север и запад от детинца, когда жилая застройка перешла на западный берег притока Случи речки Бычок, началось с конца XV в. [8] Неторопливо Слуцк разрастался, жилая застройка приближалась к монастырю, и в XVI в. он уже был в пределах города. В ХVII–ХVIII вв. с севера и востока его окружали мещанские усадьбы, с запада возвышался земляной оборонительный вал, от монастырской территории отделяла улица Подвальная. С южной стороны проходила улица, ведущая от Виленских ворот к центру. В разные времена она имела названия: улица Ильинская или Виленская [9].

Основанный владельцами края монастырь являлся княжеским, а в духовных делах подчинялся архимандриту Слуцкого Троицкого монастыря. До 1611 года он был мужским, позже стал женским [10].

В монастыре с давних времён было 2 церкви: летняя и зимняя. Об этом свидетельствуют материалы XVII в. [11] Главным монастырским храмом была церковь святого пророка Ильи. Можно предположить, что в первой половине XVI в., после татарских налётов, когда монастырь был разграблен и разрушен, её пришлось отстраивать заново.

Представление о Ильинской церкви можно сделать по составленному в 1602 г. реестру (описанию) имущества Слуцкого Ильинского монастыря. Алтарную часть храма от основного объёма отделял трёхъярусный иконостас. В первом (местном) ярусе рядом с царскими вратами располагалась икона святого пророка Ильи, писанная на золоте. С правой стороны этого же яруса находились чудотворные иконы святых Николая и Ильи, писанные на красном поле. В числе икон, находившихся между царскими и северными воротами, приводится изображение святой Софии, сделанное на рельефном резном золочёном фоне. Над этими иконами располагались небольшие иконы праздничного ряда. Третьим ярусом упоминается Деисус с изображением двенадцати фигур, писанных на красном поле с золотистыми венцами, к которым добавлялась икона с изображениями святых Ильи и Николая. Завершал иконостас, раскрашенный красками крест [12]. Создатель реестра внимательно перечисляет и описывает церковные сосуды, книги, иконы. Архитектурные особенности храма остались вне его внимания. Тем не менее, количество ярусов иконостаса свидетельствует, что и храм был высок, возможно, его основная часть состояла из нескольких ярусов (этажей. – В.Х.).

Последние упоминания в документах о Ильинской церкви относятся к первой половине XVIII в. (1723, 1748) [13].

С конца XVIII и в XIX вв. главная монастырская церковь уже приводится под другим названием, как Входо-Иерусалимская (1795, 1800, 1825). Её появление на смену древней Ильинской, скорее всего, приходится на середину XVIII в. Точных сведений о причинах переименования, как и о времени постройки новой монастырской церкви, не найдено. Но надо принять во внимание следующее. С прежних времён престол в честь Входа Господня в Иерусалим имелся в приделе замкового Успенского собора [14]. В 1745 году собор сгорел и длительное время не восстанавливался. На этот период его главный престол Успения Богородицы был перенесён в Спасо-Преображенский монастырь и расположен в отдельном приделе Преображенской церкви. Несомненно, что и Входо-Иерусалимский престол появился в Ильинском монастыре после упомянутого пожара. Возможно, что к тому времени в монастыре как раз была построена новая церковь, главный престол которой и освятили в честь Входа в Иерусалим Иисуса Христа. Кстати, можно предположить, что Входо-Иерусалимский престол мог временно находится в Ильинской обители и раньше, в период с конца 1660-х по 1673 гг., когда Замковая церковь также отстраивалась после пожара.

Строение нового монастырского храма отмечалось современниками как большое. Возведено из тёсанных деревянных брусьев, оно имело крестово-центрическую композицию и завершалось одним куполом. Престол святого Ильи-пророка расположился в правом приделе, а в левом – престол в честь святого Иоанна Богослова. А в документах монастырь вместе с прежним названием стали называть и Спасо-Ильинским.

В конце ХVIII в. эта церковь потребовала ремонта, который и был сделан. Поэтому в документе за 1800 г. она отмечается как «…вновь исправленная, большая» [15].

В 1825 г. при игуменье Ксении Кохановской рассматривалось дело об освящении «новой церкви», средний престол которой был, как и в предыдущей, в честь Входа в Иерусалим [16]. Если принять во внимание то, что деревянные здания, которые не повредил пожар, стояли более сотни лет, то в указанном случае мог быть большой ремонт старого храма. Однако, возможно, тогда завершилось и строительство новой церкви вместо старой. В том же 1825 г. закончились работы и над новым храмовом иконостасом, над которым работал художник Адам Тарасевич. Иконостас, в соответствии с количеством престолов, состоял из трёх частей, имел трое царских ворот, был трёхъярусный, с 58 иконами различной величины. Окраску имел тёмно-малиновую, а карнизы, пилястры, резьбу и рамы – позолоченные [17].

Об архитектуре храма в этот период точных сведений не сохранилось. Однако вывод о его внешнем виде, который вряд ли мог измениться кардинально, можно сделать из описания, сделанного уже после того, как из монастыря его перенесли в село Завщицы (ныне деревня в Солигорском районе): церковь имела вид продолговатого креста, посередине завершалась одним открытым (с окнами) куполом, ещё два куполка на глухих барабанах помещались над алтарём и притвором. Было двое входных дверей. Покрытая железом крыша была окрашена в зелёный цвет [18].

Выше упоминалось, что в монастыре вместе с главной (соборной) церковью имелась другая, тёплая (или зимняя) церковь. В реестре 1602 г. она приводится как Крестовоздвиженская. Церковь состояла из основной части, алтарной и притвора (трапезной). Иконостас имел два яруса. В первом ярусе были царские, северные и южные ворота. Второй ярус образовывал небольшой Деисус с изображениями трёх фигур. В алтаре, основной части и трапезной имелись иконы, писанные красками как на красном фоне, так и на «золоте малярском» [19].

За время существования монастыря в нём имелось несколько зданий тёплой церкви, которые приходили на смену друг другу. С конца ХVIII в. рядом с Входо-Иерусалимской стояла деревянная тёплая церковь Иоанна Златоуста. Обратим внимание на то, что в документе за 1795 г. она называется «Троицкой», а в материалах за 1809 г. – «тёплой Благовещенской». Такие «оговорки», вероятно, сделаны теми, кто знал эту церковь с прежних времён, когда она ещё находилась в Троицком монастыре и там называлась Благовещенской [20].

В Троицком монастыре в конце XVIII в. возвели новый деревянный епископский дворец, в одном из помещений которого основали тёплую Введенскую церковь. По этому поводу более древнюю тёплую Благовещенскую, необходимость в которой отпала, перенесли в Ильинский монастырь, где освятили под именем Иоанна Златоуста. По размерам она была меньше Входо-Иерусалимской и завершалась одним куполом. Её иконостас имел старинные иконы, написанные в византийском стиле и украшенные серебряной сенью [21].

Вход в монастырь был со стороны улицы Подвальной, напротив бастионного выступа (на месте этого бастиона сейчас стоит здание городской Детской музыкальной школы). Обе церкви (тёплая Иоановская стояла слева от соборной и ближе к Виленской улице) главными фасадами были направлены к входным воротам, над которыми вторым ярусом возвышалась шатровая колокольня с пятью небольшими колоколами разной величины.

Месца размяшчэння манастыра па вуліцы Віленскай. Сучасны выглядМежду храмами и воротами располагался вытянутый поперёк монастырский корпус – тринадцать келий под одной крышей [22]. Также имелись три кельи, стоявших отдельно, кухонный дом, кладовая, дом для стряпни, сараи. Территорию окружала деревянная ограда. В 1820–30-е гг. появились кельи, пристроенные к тёплой церкви, поэтому зимой на службу из них можно было попасть, не выходя на улицу.

С конца XVIII в. до 1811 г. в монастыре, как упоминалось выше, находилась ещё одна церковь – Крестовоздвиженская, но считалась отдельной. До этого она была самостоятельной и располагалась в Новом городе. В 1793 г. вместе с приходом была приписана к Юрьевской церкви [23]. Чуть позже, в 1811 г. её здание перенесли из монастыря на Замковую горку.

Ильинский монастырь был довольно богат. В XVIII в. имелось много разной серебряной утвари и украшений, одежды, некоторое количество книг, в том числе рукописных. Существовал монастырь за счёт полученных в разные времена пожертвований.

После присоединения края к Российской империи Слуцкий Ильинский вместе с Минским Петропавловским стали первыми в Минской губернии монастырями, взятыми на государственное обеспечение. К 1800 г. Ильинский монастырь ввели в штат и присвоили ему 2-й класс [24]. В 1820–30-е гг. здесь было 12–15 монахинь, на воспитании содержались девушки-сироты.

Со временем в жизни монастыря начали наблюдаться кризисные явления. В 1840-е гг. уменьшилось количество монахинь. После окончательного перемещения в 1840 г. из Слуцка в Минск архиепископской кафедры и епархиального руководства из упразднённого Минского униатского монастыря в Слуцкий Ильинский были присланы монашки-униатки, которые жили здесь до своей смерти [25]. В 1844 году его лишили самостоятельности и приписали к Мядельскому женскому монастырю [26]. С 1846 г. монахинь и послушниц из-за недостатка средств к существованию уже не было. Отныне монастырь считался внештатным.

В 1852 г. в городе расположился полк улан, и Входо-Иерусалимская церковь на время стала их полковым храмом [27].

Как свидетельствуют описания середины XIX в., монастырские здания тогда находились в плохом состоянии. В большей церкви, возведённой без каменного фундамента, нижние венцы подгнили и купол наклонился. Меньшая тёплая церковь была уже старой и не имела никакой красоты. Ремонта также требовали жилые здания, надвратная колокольня и забор.

Указом Св. Синода 31 декабря 1854 г. Слуцкий женский Ильинский монастырь был закрыт [28]. Его движимое имущество передали Пинскому Варваринскому женскому монастырю, а монастырская территория и здания перешли в пользование причту городского Николаевского собора [29].

В 1856 г. из монастыря на Замковую (Соборную) горку перенесли церковь Иоанна Златоуста (бывшую Троицкую Благовещенскую). На новом месте она, как тёплая, приписанная к собору, простояла до 1861 г., а потом была разобрана из-за ветхости. Вместо неё на Замковой горе была возведена новая приписная тёплая Богоявленская церковь, для которой был взят трёхъярусный иконостас из монастырской Входо-Иерусалимской церкви. Сама Входо-Иерусалимская церковь была перенесена в село Завщицы [30]. На новом месте храм простоял до 1881 года, потом был разобран в связи со строительством новой Завщицкой деревянной Успенской церкви [31]. Другие оставшиеся монастырские здания тоже постепенно исчезли, и в конце XIX в. от них уже не осталось и следов. На месте монастыря стоял лишь памятный крест [32]. В начале ХХ в. его заменила памятная деревянная часовня [33].

В настоящее время территория, где некогда располагался Слуцкий Ильинский монастырь, занято зданиями детских спортивной, художественной и музыкальной школ.

 

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ

Перевод – Владимир ХВОРОВ


На заставке – фрагмент гранитной плиты на памятнике Св. Софии Слуцкой по рисунку И.Титковского.

 

 

Литература

1. Историческое описание монастырей Минской епархии. 1800. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 1311, с. 31.
Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн. 1990, с. 81.
Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879.
2. Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985, с.
Канановіч У.І. Случчына і напады крымскіх татар. Зб. Случчына. Мінуўшчына і сучаснасць. Слуцк.
1995, с. 53.
3. Тройчанский архив. Сб. Минская старина. Вып.№ 4, Мн., 1913, № 379.
4. Казлоўскі П.Р. Алелькавічы. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. №1, Мн., 1993, с. 101.
Нарбут. Олельковичи. Генеология князей ВКЛ XVI–XVIII вв. М. 1991, с. 76–77.
5. Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии…, № 136. Мн., 1848.
6. Батюшков П. Белоруссия и Литва (Исторические судьбы Северо-Западного края. СПб. 1890).
7. Николай архимандрит. Историко-статистическое описание Минской епархии. СПб. 1864, с. 118
8. Грыцкевіч А.П. Слуцк. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. Т. № 5, Мн., 1987, с. 67.
9. Планы г. Слуцка. НГАБ ф.295, воп. 1, спр. 2877, 2878.
10. Историческое описание монастырей…, с. 31.
11. Rafal Degiel. Protestantci i prawoslawni. Patronat wyznaniowy Radziwillow birzanskich nad Cerkwia
prawoslawna w ksiestwe Sluckim w XVII w. Warszawa 2000, с. 138.
Regestr spisania Cerkwi Sgo Proroka Jli, cerkwi godnemu Podniesieniu Błagoslawennemu y swętemu Krstu
Bożemu w monasteru Ilinskim zbudowanym w miascie Słuckim… (1602). Архіўны матэрыял са збору
Юрыя Піскуна.
12. Піскун Ю.А. Слуцкія цэрквы 17 стагоддзя па архіўных крыніцах. Верныя веры бацькоў. Зборнік
матэрыялаў царкоўна-навуковай канферэнцыі. Мн., 1213, с. 66.
Regestr spisania Cerkwi Sgo Proroka Jli, cerkwi godnemu Podniesieniu Błagoslawennemu y swętemu Krstu
Bożemu w monasteru Ilinskim zbudowanym w miascie Słuckim… (1602). Архіўны матэрыял са збору
Юрыя Піскуна.
13. Серно-Соловьевич. Древнерусский город Слуцк и его святыни. Вильна, 1896, с. 7.
Тройчанский архив. Сб. Минская старина, вып.№ 4, Мн., 1913, № 187.
14. Тройчанский архив. СБ. Минская старина, вып .№ 4, Мн., 1913, № 187.
15. Историческое описание о Слуцком Ильинском девичьем монастыре, состоящем во 2 классе. Сб.
Историческое описание монастырей Минской епархии. 1800. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 1311, с. 31.
16. Дело об освящении церкви Слуцкого Спасо-Ильинского монастыря после постройки. 1825. НГАБ ф.
136, воп. 1, спр. 6777.
17. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3, Мн., 1879.
18. Памятная книжка Минской епархии. Мн., 1901.
19. Піскун Ю.А. Слуцкія цэрквы 17 стагоддзя па архіўных крыніцах. Верныя веры бацькоў. Зборнік
матэрыялаў царкоўна-навуковай канферэнцыі. Мн., 1213, с. 66.
20. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3, Мн., 1879.
Ведомость о количестве церквей Слуцкого Ильинского монастыря. 1809. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр.
1851, с. 117.
21. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905. с. 22–23.
22. Николай архимандрит. Историко-статистическое описание Минской епархии. СПб. 1864, с. 118.
Планы г. Слуцка. НГАБ ф. 295, воп. 1, спр. 2877, 2878.
23. Дело с ведомостями о состоянии церквей…,1793 г. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 344, с. 9.
Описание церквей и приходов…
Дело об упразднении малоприходских церквей в Слуцке. НГАБ ф. 299, воп. 2, спр. 85.
24. Покровский И.М. Русские епархии в XVI–XIX вв., их состав, открытие и пределы. Казань, 1913, т. 2,
с. 772.
Историческое описание монастырей…, 1800, с.31.
25. B.J.K. Wspomnienia o Slucku. Gniezno. 1905. с. 22–23.
Покровский И.М. Русские епархии …, с. 749.
26. Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн. 1903, с.153.
27. B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. 1905. с. 22.
28. Дело об упразднении Слуцкого Ильинского монастыря. НГАБ ф.136, воп.1, спр.21509.
Рапорт о состоянии Слуцкого Ильинского монастыря. 1852. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 22169.
29. Николай архимандрит. Историко-статистическое описание… с. 117.
30. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3, Мн. 1879.
Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн. 1903, с. 155.
B.J.K. Wspomnienia o Siucku. Gniezno. с. 22.
31. Памятная книжка Минской епархии. Мн., 1901.
32. Серно-Соловьевич. Древне-русский город Слуцк и его святыни. Вильна. 1898, с. 6.
Товаров А. Историко-статистическая…, с. 153
33. Глебов И.А. Город Слуцк. Исторический очерк. Вильна. 1904. С. 74.