У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

ДУА «Сярэдняя школа № 10 імя С.Ф. Рубанава»

04.12.2013

Адданыя педагагічнай справе

Школа… Для некага гэта дарога, даўжынёю ў няпростыя 11 гадоў, а для другіх – гэта кароткае і яркае імгненне жыцця. У ім – самая лепшая і непаўторная пара – дзяцінства. Гэта незабыўная старонка ў жыцці многіх случчан звязана з ДУА «Сярэдняя школа № 10 імя С.Ф. Рубанава».

За час існавання школу паспяхова закончылі 4 263 вучні. У яе гісторыю залатымі літарамі ўпісаны імёны 486 медалістаў, з іх 286 – уладальнікі залатых і 200 – сярэбраных медалёў. У год адкрыцця школы ў 13 класных памяшканнях у 1 – 10 класах вучыліся 500 вучняў. Сёння ў школе 35 класаў-камплектаў, займаюцца 817 вучняў (з іх у пачатковай школе – 296 вучняў).

Гісторыя жыцця школы – гэта гісторыя жыцця яе вучняў і настаўнікаў. Далёкі перадваенны 1938 год… 28 лістапада школа гасцінна адчыняе свае дзверы перад першымі вучнямі.

Першым дырэктарам быў Пётр Аляксандравіч Беразоўскі, які ў 1939 годзе быў выбраны сакратаром Клецкага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Другі дырэктар школы – Барыс Аляксандравіч Журавель. Ён кіраваў школай да пачатку Вялікай Айчынная вайны. У час ваеннага ліхалецця ён, як і многія настаўнікі і вучні школы, мужна змагаўся супраць ворага на фронце.

У пераможны 1945 год школу ўзначаліў Фёдар Сямёнавіч Козел. Праз тры гады яе дырэктарам стаў Сяргей Фёдаравіч Рубанаў, які займаў гэту пасаду на працягу 40 гадоў. Сяргей Фёдаравіч – заслужаны настаўнік БССР, быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1968 годзе, адным з першых сярод педагогаў рэспублікі, удастоены высокага звання Герой Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат». З 1988 года школа носіць яго імя.

Шмат пазітыўнага ў работу школы ўнёс Мікалай Уладзіміравіч Каляда, які працаваў дырэктарам з 1987 па 1998 год. Потым установу адукацыі ўзначаліў і кіраваў ёю на працягу 15 гадоў Уладзімір Мікалаевіч Дулін.

З пачатку 2013/2014 навучальнага года кіраўніцтва школай ажыццяўляе Аляксандр Мікалаевіч Шыловіч.

Школа-юбіляр адпавядае ўсім запатрабаванням сучаснага адукацыйнага працэсу, адной з першых успрымае ўсё самае лепшае, перадавое. З 1972 года тут было ўведзена паглыбленае вывучэнне матэматыкі. У 1993 годзе пачалі дзейнічаць профільныя класы. У 1999–2000 навучальным годзе адкрыты ліцэйскія класы з фізіка-матэматычным і эканамічным профілямі навучання, якія праіснавалі да 2010 года.

Зараз школа займае пачэснае месца ў адукацыйнай прасторы Случчыны. Вялікая заслуга ў гэтым тых, хто кіраваў і кіруе ўстановай адукацыі. Сапраўдныя майстры сваёй справы, людзі, адданыя педагаічнай працы, надзеленыя пачуццём такту і павагі, што дае магчымасць стварыць у педагагічным калектыве добразычлівую і творчую атмасферу, – гэта Аляксандр Мікалаевіч Шыловіч, Людміла Анатольеўна Арцёмчык, Тамара Васільеўна Мяцельская, Жанна Віктараўна Белікава, Вольга Леанідаўна Салавей.

Калектыў школы налічвае 112 чалавек, у тым ліку 75 педагогаў. З іх вышэйшую адукацыю маюць 70 чалавек (93 %), 5 педагогаў маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (7 %). Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю мае 31 настаўнік (41 %), першую катэгорыю – 27 настаўнікаў (36 %).

У школе створаны аптымальныя ўмовы для развіцця вучняў: працуюць два камп"ютарныя класы, усталявана інтэрактыўная дошка, наладжана лакальная камп"ютарная сетка, у гэтым вучэбным годзе ўжо набыты пераносны мультымедыйны праектар.

Для бяспекі вучняў у школе ўстаноўлены камеры знешняга і ўнутранага відэаназірання, сістэма кантралюемага доступу ва ўстанову.

Для вучняў 1–11-х класаў амаль па ўсіх вучэбных прадметах праводзяцца факультатыўныя заняткі (97, з іх – 44 у пачатковай школе). Працуе школа выхаднога дня па падрыхтоўцы дзяцей 5-гадовага ўзросту да навучання ў школе (на платнай аснове). З гэтага навучальнага года арганізавана вывучэнне матэматыкі, фізікі, хіміі і біялогіі ў 10-х класах на павышаным узроўні.

Выхаваўчая дзейнасць школы пранізана патрыятызмам, любоўю да роднага горада, краіны, пачуццём павагі да гісторыі і культуры беларускага народа.

У школе працуе сямнаццаць гурткоў па розных кірунках: «Умелыя рукі» (Юлія Барысаўна Салаўёва), «Арлекін» (Жанна Васільеўна Жураўлевіч), «Беларускі народны каляндар» (Алена Уладзіміраўна Гунько), «Юныя краязнаўцы» (Іна Уладзіміраўна Тамай), «Школа бяспекі» (Ларыса Аляксандраўна Ткачук), «Што? Дзе? Калі?» (Вячаслаў Пятроіч Прановіч), «Вакальна-харавы» (Таццяна Аляксандраўна Шавялёва), «Юны артыст» (Руслан Іванавіч Багдашыч) і шмат іншых, што садзейнічае ўсебаковаму развіццю вучняў.

Асноўнай каштоўнасцю школы, безумоўна, з"яўляюцца таленавітыя і цікаўныя вучні. Па выніках папярэдняга навучальнага года 30 лепшых вучняў узнагароджаны дыпломамі як пераможцы раённых алімпіяд па розных прадметах. Трое з поспехам выступілі на абласной алімпіядзе і атрымалі ўзнагароды. Гэта Дзмітрый Шматкоў (дыплом другой ступені па інфарматыцы), Сяргей Сячко (дыплом трэцяй ступені па грамадазнаўству) і Уладзіслаў Лук"янчык (пахвальны водзыў па інфарматыцы). На рэспубліканскай алімпіядзе па інфарматыцы Дзмітрый Шматкоў атрымаў дыплом III ступені.

На базе школы працуе міжшкольны факультатыў «Юны фізік», якім кіруюць настаўнікі Іван Паўлавіч Лазоўскі і Людміла Іванаўна Хворава. На дваццаць першым рэспубліканскім турніры юных фізікаў зборная каманда г. Слуцка, у склад якой увайшлі тры вучні нашай школы (Святлана Берасневіч, Лізавета Савановіч, Вікторыя Чайко), была ўзнагароджана дыпломам трэцяй ступені і каштоўнымі падарункамі. Вышэйназваныя вучні і пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы Дзмітрый Шматкоў атрымліваюць стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

З году ў год вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у інтэлектуальных конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях і алімпіядах. Іх дасягненні адзначаюцца не толькі дыпломамі і пахвальнымі водзывамі, але з"яўляюцца паказчыкамі інтэлектуальнага развіцця і асобаснага росту кожнага вучня, служаць прыкладам для іншых.

У гэтым вялікая заслуга тых, хто працаваў і працуе, вучыўся і вучыцца ў роднай школе. З цеплынёй і павагаю бацькі і вучні ўспамінаюць настаўнікаў – ветэранаў педагагічнай працы: Аўдасёву А.Ф., Барабаш Н.П., Бераснёву Т.П., Вярбіцкую В.М., Горлаву Н.І., Гунько Л.Я., Гурыновіч Л.І., Жукаву А.П., Іванцаву Л.С., Крот Т.І., Кузьмічова К.М., Лаўрыновіч С.С., Лаўрову В.П., Ленскую З.Ф., Мазокіну З.П., Макарэвіча С.І., Мышкавец В.М., Новічаву Р.М., Пшанічную Л.І., Пыцель Н.Г., Салагуб В.Ф., Саладуха Н.А., Сталбавенка Л.Р., Хацько Т.А.

Іх традыцыі працягваюць сапраўдныя майстры сваёй справы, аддданыя настаўніцкай працы, дзецям, высокай місіі выхавання і навучання моладзі. Гэта настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі: Таццяна Анатольеўна Біран, Ларыса Міхайлаўна Барысавец, Наталля Міхайлаўна Бародзіч, Валерый Леанідавіч Варанцоў, Ніна Міхайлаўна Гадунова, Алена Уладзіміраўна Гунько, Ала Мікалаеўна Далгіх, Ірына Мікалаеўна Дубалека, Жанна Васільеўна Жураўлевіч, Іна Сцяпанаўна Іванова, Наталля Мікалаеўна Карповіч, Святлана Паўлаўна Каралюк, Іван Паўлавіч Лазоўскі, Ала Пятроўна Лук"янава, Вячаслаў Пятровіч Прановіч, Аляксандр Мікалаевіч Сячко, Уладзіслаў Уладзіміравіч Сарокін, Людміла Анатольеўна Сарокіна, Ларыса Аляксандраўна Ткачук, Людміла Іванаўна Хворава, Жанна Уладзіміраўна Шыкула, Аляксандр Мікалаевіч Шыловіч.

Сёння ў школе працуюць настаўнікі, якімі ганарыцца не толькі калектыў школы, а і ўся педагагічная суполка Міншчыны: Іван Паўлавіч Лазоўскі, Валерый Леанідавіч Варанцоў, Уладзіслаў Уладзіміравіч Сарокін.

Вучні Івана Паўлавіча Лазоўскага з года ў год становяцца пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па фізіцы і астраноміі. За высокія дасягненні і адданасць педагагічнай працы І.П. Лазоўскаму прысвоена званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь», настаўнік-метадыст, выдатнік адукацыі, ён з"яўляўся дэлегатам І з"езда настаўнікаў Рэспублікі Беларусь.

Прыкладам сучаснага выкладчыка, які ў сваёй працы выкарыстоўвае навейшыя педагагічныя і інфармацыйныя тэхналогіі, займаецца навукова-даследчай дзейнасцю, стварае вучням аптымальныя ўмовы для заняткаў фізічнай культурай, з"яўляецца Валерый Леанідавіч Варанцоў. У 1992 годзе педагог-наватар стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года», мае званне «Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь», «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Добрым і надзейным таварышам і таленавітым педагогам лічаць настаўнікі і вучні Уладзіслава Уладзіміравіча Сарокіна. Кожны яго ўрок становіцца святам прыгажосці, сяброўства і адказнасці. Вучні на ўроках імкнуцца раскрыць сябе з лепшага боку ў спартыўных дасягненнях. Настаўнік будзіць у іх імкненне да перамогі, а ў іх сэрцах – выток радасці.

У.У. Сарокін прызнаны выдатнікам адукацыі, а таксама ён з"яўляецца лаўрэатам I ступені рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года 2006».

ДУА «Сярэдняя школа № 10 імя С.Ф. Рубанава» па праве ганарыцца выпускнікамі, якія ўмацоўваюць аўтарытэт і вядомасць навучальнай установы ў нашай краіне і за яе межамі: член Саюза пісьменнікаў Беларусі Павел Місько, майстры спорту Трафімовіч Я., Пятроўскі М., Наронская І., дактары навук Рубанаў А., Рубанаў У., Жбанкоў А., Когрвасарскі Б., Горлава В., Лазоўская В., Камяк М., Блахін А. і шмат іншых.

Шматлікія выпускнікі школы працуюць на Случчыне і сваёй плённай працай праслаўляюць родную зямлю. Сярод іх – намеснік старшыні райвыканкама Юрый Віктаравіч Бярозка, кіраўнік справамі Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, дырэктар ДУА «Сярэняя школа № 9» Антаніна Дзмітрыеўна Лабанава, дырэктар ДУА «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча» Сяргей Віктаравіч Мяцельскі, дырэктар УА «Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» Сяргей Мікалаевіч Шыловіч і многія іншыя.

Сваёй дзейнасцю педагагічны калектыў школы даказвае, як важна будаваць адукацыйную і выхаваўчую дзейнасць такім чынам, каб садзейнічаць усебаковаму развіццю асобы вучняў з улікам індывідуальных здольнасцей, схільнасцей і адукацыйных запытаў.

Урачыстасці, прысвечаныя 75-годдзю школы, адбудуцца 14 снежня ў школе і гарадскім Доме культуры ў 16 гадзін. Сардэчна запрашаем на наша свята ўсіх, чый лёс звязаны з лёсам школы.

 

Ларыса БАРЫСАВЕЦ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Жанна АЎЧЫННІКАВА, настаўніца рускай мовы і літаратуры
Па матэрыялах газеты «Слуцкі край»




 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 813. Последнее 2018-12-16 08:13:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru