У нас на сайте
Новое на сайте
Ссылки

Группа компаний «ТВОЯ СТОЛИЦА»

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Царква узвіжання крыжа

13.11.2017

Манастырскі храм

Дакладны час з"яўлення царквы з такім найменаваннем невядомы. У рэестры Слуцкага Ільінскага манастыра, зробленага ў 1602 г. (на польскай мове), разам з царквой прарока Ільі прыводзіцца і апісанне cerkwi godnemu Podniesieniu Błagoslawennemu y swętemu Krstu Bożemu. Унутранае ўбранства храмаў характарызуецца падрабязна, але іх архітэктурныя асаблівасці не адзначаны. Тым не менш, з апісання можна прыйсці да высновы, што Крыжаўзвіжанская царква была невялікая, складалася з асноўнага аб"ёму, алтарнай часткі і бабінца (трапезнай). Несумненна, што з"яўлялася яна цёплай (зімовай) манастырскай царквой. У ёй меліся пісаныя фарбамі абразы, у тым ліку «на золаце». Двух"ярусны іканастас з царскай, паўночнай і паўднёвай брамамі ў першым ярусе змяшчаў абразы Багародзіцы, Збавіцеля, святога Дзімітрыя, Узвіжання Крыжа. Другі ярус ствараў невялікі Дэісус з трыма фігурамі, размешчаны над царскай брамай [1]. Апісаная царква магла быць узведзена ў ХѴІ ст., калі манастырская забудова аднаўлялася пасля разбурэнняў, выкліканых татарскімі нападамі. Магчыма, што цёплая царква з такой назвай магла быць у манастыры і раней, з часу заснавання абіцелі.

Прыходскі храм

У матэрыялах, што адносяцца да 1633 г., Крыжаўзвіжанская царква ўжо згадваецца як «стаячая ў месцы Слуцкім за Вялікім мастом» [2]. Пры ёй меўся настаяцель, таму зразумела, што яна была ў той час прыходскаю. Відавочна, што цяпер месцам размяшчэння яе быў пляц у Зарэччы непадалёку ад Навамейскай гандлёвай плошчы.

Вялікім называўся мост на Случы, які з боку старамесцкай гандлёвай плошчы злучаў Стары горад з Новым. Цяпер Вялікаму масту адпавядае мост па вуліцы Максіма Багдановіча.

У Зарэччы магла быць узведзена новая царква з такой назвай. Але, хутчэй за ўсё, што ў сувязі з неабходнасцю арганізацыі там новага прыходу на левы бераг Случы перанеслі Крыжаўзвіжанскую царкву з Ільінскага манастыра. На карысць такога меркавання сведчыць далейшая гісторыя храма: напрыканцы ХѴІІІ ст. ён зноў аказаўся ў Ільінскім манастыры (верагодна, на працягу стагоддзяў манастыр захоўваў правы на гэты будынак).

Перанос Крыжаўзвіжанскай царквы з манастыра ў Новы горад мог адбыцца ў 1610-я гады. Як раз у 1611 г. мелася рэарганізацыя манастыра, з мужчынскага ён стаў жаночым. У сувязі з чым магло мець месца і новае будаўніцтва, у тым ліку і ўзвядзенне новай цёплай царквы, а для старой Крыжаўзвіжанскай знайсціся прымяненне ў іншым месце. Вяртанне ж царквы ў манастыр выклікалі адваротныя працэсы, што назіраліся на працягу ХѴІІІ ст., калі некаторыя храмы пазбаўляліся сваіх прыходаў. У манастыры, магчыма, яна павінна была замяніць адзін з састарэўшых храмаў.

Тут адзначым, што ў горадзе пераносы драўляных храмаў з аднаго месца на другое ў сувязі з пэўнымі абставінамі адбываліся нярэдка і справа гэта наўрадці выклікала вялікія складанасці.

Верагодна, што на пляцы «за Вялікім мастом» царква знаходзілася не доўга, магчыма, да другой паловы ХѴІІ ст. У сярэдзіне ХѴІІ ст. тэрыторыю Новага горада абнеслі абарончым валам, ўскраіны сталі абароненымі, а свабоднай тэрыторыі там мелася больш, чым у цэнтры. Хутчэй за ўсё, ў гэтым можна бачыць прычыну перамяшчэння царквы. Размясцілі яе ў Новым горадзе пры Іванаўскай вуліцы [3]. Падцвярджаюць тое і планы Слуцка, выкананыя ў канцы ХѴІІІ ст., на якіх у Новым горадзе непадалёку ад Навамейскай брамы паказаны чатыры праваслаўныя храмы на агульным пляцы паміж Іванаўскай і Падвальнай вуліцамі. Такім чынам, з упэўненасцю можна гаварыць, што ў другой палове ХѴІІ – ХѴІІІ стагоддзях Крыжаўзвіжанская царква ўваходзіла ў комплекс з некалькіх драўляных храмаў, які знаходзіўся пры ўездзе ў горад з поўдня.

У сувязі са змяншэннем на працягу ХѴІІІ ст. колькасці жыхароў горада, з-за чаго царкоўныя прыходы станавіліся малалікімі, некаторыя малапрыходныя цэрквы пазбаўляліся самастойнасці. У іх ліку аказалася і Крыжаўзвіжанская. У 1794 г. царква была скасавана, яе фундуш перадалі Ільінскаму манастыру, а прыход прыпісалі да Юр"еўскай царквы [4].

Напрыканцы ХѴІІІ ст. гэта драўляная царква ўжо зноў знаходзілася на тэрыторыі Ільінскага манастыра, аднак там лічылася асобнай [5]. Гэта перамяшчэнне, а таксама перадача царкоўнага фундуша манастыру, дастаткова сведчаць, што гісторыя слуцкай Крыжаўзвіжанскай царквы вядзе пачатак з Ільінскага манастыра і на працягу многіх гадоў манастыр захоўваў правы на яе фундуш і будынак.

Саборны храм

На гэтым, аднак, падарожжа Крыжаўзвіжанскай царквы па гарадской прасторы не скончылася. Пасля таго, як у ліпені 1811 г. згарэў Мікалаеўскі сабор, Крыжаўзвіжанскую царкву з Ільінскага манастыра перанеслі на Замкавую горку [6]. У ёй размясцілі часткі іканастаса і іншыя прадметы, што захаваліся пасля пажару сабора.

На працягу пяці гадоў Крыжаўзвіжанская царква дзейнічала ў якасці гарадскога саборнага храма. Будынак яе быў ужо дужа старым, таму ў 1816 г. на горцы пачалося будаўніцтва новага Успенска-Мікалаеўскага сабора, а Крыжаўзвіжанскую царкву разабралі.

За час існавання і ў сувязі з пераносамі маглі адбывацца не толькі рамонты, але перабудова і нават будаўніцтва новага храма замест састарэлага. Які мела выгляд царква ў апошнія гады існавання, звестак не захавалася.

 

Ігар ЦІТКОЎСКІ

 

Церковь воздвижения креста

Монастырский храм


Точное время появления церкви с таким наименованием неизвестно. В реестре Слуцкого Ильинского монастыря, сделанном в 1602 году (на польском языке), вместе с церковью пророка Ильи приводится и описание cerkwi godnemu Podniesieniu Błagoslawennemu y swętemu Krstu Bożemu. Внутреннее убранство храмов характеризуется подробно, но их архитектурные особенности опущены. Тем не менее, из описания можно прийти к выводу, что Крестовоздвиженская церковь была небольшая, состояла из основного объёма, алтарной части и притвора (трапезной). Несомненно, что являлась она тёплой (зимней) монастырской церковью. В ней имелись писанные красками иконы, в том числе «на золоте». Двухъярусный иконостас с царскими, северными и южными воротами в первом ярусе представлял иконы Богородицы, Спасителя, святого Димитрия, Воздвижения Креста. Второй ярус создавал небольшой Деисус с тремя фигурами, расположенными над царскими воротами [1]. Описанная церковь могла быть возведена в ХѴІ в., когда монастырская застройка восстанавливалась после разрушений, вызванных татарскими нападениями. Возможно, что тёплая церковь с таким названием могла быть в монастыре и раньше, со времени основания обители.

Приходской храм

В материалах, относящихся к 1633 г. Крестовоздвиженская церковь уже упоминается как «стоящая в месте Слуцком за Большим мостом» [2]. При ней имелся настоятель, поэтому понятно, что она была в то время приходской. Очевидно, что теперь местом размещения её была площадь в Заречье неподалёку от Новомейской торговой площади.

Большим назывался мост на Случи, который со стороны староместской торговой площади соединял Старый город с Новым. Сегодня Большому мосту соответствует мост по улице Максима Богдановича.

В Заречье могла быть возведена новая церковь с таким названием. Но, скорее всего, что в связи с необходимостью организации там нового прихода, на левый берег Случи перенесли Крестовоздвиженскую церковь из Ильинского монастыря. В пользу такого мнения свидетельствует дальнейшая история храма: в конце ХѴІІІ в. он снова оказался в Ильинском монастыре (вероятно, на протяжении веков монастырь сохранял права на это здание).

Перенос Крестовоздвиженской церкви из монастыря в Новый город мог произойти в 1610-е годы. Как раз в 1611 г. наблюдалась реорганизация монастыря, из мужского он стал женским. В связи с чем могло иметь место и новое строительство, в том числе и возведение новой тёплой церкви, а для старой Крестовоздвиженской найтись применение в другом месте. Возвращение же церкви в монастырь вызвали обратные процессы, что наблюдались в течение ХѴІІІ в., когда некоторые храмы лишались своих приходов. В монастыре, возможно, она должна была заменить один из устаревшие храмов.

Здесь отметим, что в городе переносы деревянных храмов с одного места на другое, в связи с определёнными обстоятельствами, происходили нередко, и дело это вряд ли вызывало большие трудности.

Вероятно, что на площади «за Большим мостом» церковь находилась не долго, возможно, до второй половины ХѴІІ в. В середине ХѴІІ в. территорию Нового города обнесли оборонительным валом, окраины стали защищёнными, а свободной территории там имелось больше, чем в центре. Скорее всего, в этом можно видеть причину перемещения церкви. Разместили её в Новом городе при Ивановской улице [3]. Подтверждают это и планы Слуцка, выполненные в конце ХѴІІІ в., на которых в Новом городе неподалёку от Новомейских ворот показаны четыре православных храма на общей площади между Ивановской и Подвальной улицами. Таким образом, с уверенностью можно говорить, что во второй половине ХѴІІ–ХѴІІІ веках Крестовоздвиженская церковь входила в комплекс из нескольких деревянных храмов, который находился при въезде в город с юга.

В связи с уменьшением в течение ХѴІІІ в. количества жителей города, из-за чего церковные приходы становились малочисленными, некоторые малоприходные церкви лишались самостоятельности. В их числе оказалась и Крестовоздвиженская. В 1794 г. церковь была упразднена, её фундуш передали Ильинскому монастырю, а приход приписали к Юрьевской церкви [4].

В конце ХѴІІІ в. эта деревянная церковь уже снова находилась на территории Ильинского монастыря, однако там считалась отдельной [5]. Это перемещение, а также передача церковного имущества монастырю, ясно свидетельствуют, что история слуцкой Крестовоздвиженской церкви ведёт начало с Ильинского монастыря и в течение многих лет монастырь сохранял права на её имущество и здание.

Соборный храм

На этом, однако, путешествия Крестовоздвиженской церкви по городскому пространству не закончились. После того, как в июле 1811 г. сгорел Николаевский собор, Крестовоздвиженская церковь из Ильинского монастыря перенесли на Замковую гору [6]. В ней разместили части иконостаса и другие предметы, сохранившиеся после пожара собора.

В течение пяти лет Крестовоздвиженская церковь действовала в качестве городского соборного храма. Здание её было уж очень старым, поэтому в 1816 г. на горке началось строительство нового Успенского-Николаевского собора, а Крестовоздвиженскую церковь разобрали.

За время существования и в связи с переносами могли происходить не только ремонты, но перестройка и даже сооружение нового храма вместо устаревшего. Какой имела вид церковь в последние годы существования, сведений не сохранилось.

 

Игорь ТИТКОВСКИЙ
Перевод – Владимир ХВОРОВ

На заставке – двусторонняя выносная икона Воздвижения Креста Господня. Написана в XVI веке в Новгороде.

 

1. Regestr spisania Cerkwi Sgo Proroka Jli, cerkwi godnemu Podniesieniu Błagoslawennemu y swętemu Krstu Bożemu w monasteru Ilinskim zbudowanym w miascie Słuckim… (1602). Архіўны матэрыял са збору Юрыя Піскуна.

Піскун Ю.А. Слуцкія цэрквы XVII стагоддзя паводле архіўных крыніц. Зборнік «Верныя веры бацькоў». Мн. 1213, с. 66.

2. Тройчанский архив. Сб. Минская старина, вып. 4. Мн., 1913, № 49.

3. Rafal Degiel. Protestantci i prawoslawni. Patronat wyznaniowy Radziwillow birzanskich nad Cerkwia prawoslawna w ksiestwe Sluckim w XVII w. Warszawa, 2000, с. 139.

4. Описание церквей и приходов Минской епархии. Мн. 1879.

Дело об упразднении малоприходных церквей в г. Слуцке. НГАБ ф. 299, воп. 2, спр. 85.

Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн. 1903, с. 156.

5. Дело с ведомостями о состоянии церквей… 1793. НГАБ ф. 136, воп. 1, спр. 344, с. 9.

Ф.Ф. Серно-Соловьевич. Древнерусский город Слуцк и его святыни. Вильно. 1896, с. 6.

6. Дело о строительстве каменной Успенско-Николаевской церкви в г. Слуцке. 1816. НГАБ, ф. 136, воп. 1 спр. 3977.

Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн., 1903, с. 155.

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 68. Последнее 2017-11-23 10:05:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru