У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць
Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць

Ігар Адамавiч Ціткоўскі

 

«Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць» прысвечаны гісторыі храмавага дойлідства горада. У кожным артыкуле прыводзіцца інфармацыя пра асобны храм. Артыкулы размешчаны ў храналагічным парадку. У адным артыкуле могуць давацца звесткі пра некалькі храмаў, калі яны вядомы пад адной і той жа назвай, але і ў такім выпадку інфармацыя падаецца адпаведна храналогіі. Матэрыялы падрыхтаваны на аснове вывучэння сучаснай літаратуры па гісторыі і архітэктуры Беларусі, выкарыстаны таксама дарэвалюцыйныя выданні, архіўныя матэрыялы і ўспаміны старажылаў. Асаблівую ўдзячнасць аўтар выказвае жыхаркам Слуцка Ларысе Аляксандраўне Лук'янцавай і Тамары Цімафееўне Пірожнікавай, чые звесткі выкарыстаны пры падрыхтоўцы асобных тэм.

З"яўленне першых храмаў у Слуцку можна аднесці да ХІІ–ХІІІ стст. Аднак да XV ст. звестак пра горад захавалася мала. У большай ступені карціна гарадскога жыцця праяўляецца з XVI ст., калі Слуцк пачаў адбудоўвацца пасля нападаў крымскіх татар. Галоўным будаўнічым матэрыялам было дрэва. Асаблівасці развіцця нашага рэгіёна прыводзяць да з"яўлення адметнасцяў культуры Случчыны. У межах арэалу Палескага драўлянага дойлідства складваецца Слуцкая рэгіянальная архітэктурная школа, росквіт якой прыхо'дзіцца на ХVІІ–ХVІІІ стст. У выніку злучэння традыцый мясцовага будаўнічага мастацтва з панаваўшай тады эстэтыкай барока і кананічнымі царкоўнымі патрабаваннямі з"яўляюцца храмы, многія з якіх можна аднесці да лепшых узораў храмавага дойлідства краіны.
Пераважная большасць слуцкіх храмаў – праваслаўныя цэрквы. Пазней і ў меншай колькасці з"яўляюцца каталіцкія касцёлы і пратэстанцкія храмы. Акрамя хрысціянскага населыііцтва асобную этнаканфесіянальную групу складалі яўрэі. I хаця іўдзейскія сінагогі (дамы агульнага сходу) не з"яўляюцца ў адпаведнасці з гэтым веравучэннем храмамі, яны, тым не менш, як культавыя збудаванні і архітэктура якіх мела пэўныя асаблівасці, вылучаны ў асобны раздзел.
Тэрыторыя старажытнага Слуцка да XIX ст. была невялікай, і шматлікія храмы, пры ўзвядзенні якіх прымяняліся лепшыя дасягненні будаўнічага мастацтва, стваралі важнейшыя архітэктурныя акцэнты ў забудове асобных гарадскіх раёнаў, надавалі запамінальны жывапісны сілуэт агульнай панараме горада.

 

 Скачать в формате PDF (5,20 Mb)




Асноўным будаўнічым элементам (модулем), памеры якога ў значнай меры вызначалі характар і прапорцыі як самога будынка, так і яго частак, было бервяно. Шырока выкарыстоўвалася бервяно апрацаванае – брус, а таксама дошкі, гонта. Сярод драўляных цэркваў сустракаем пабудовы 2-зрубныя (асноўны і алтарны...



Читать далее

Гісторыя слуцкіх каталіцкіх храмаў пачынаецца ў ХV ст. з узвядзешія фарнага касцёла. У ХV-ХVІ стст. каталіцкае насельніцтва Слуцка не было шматлікім, а ў XVII ст. яшчэ паменшылася. Тэндэнцыя да павелічэння колькасці прадстаўнікоў каталіцкага веравызнання назіраецца з XVIII ст., у канцы якога яны складаюць...



Читать далее

Пратэстанты з"явіліся ў Слуцку ў 1530–40-я гг. Эпохай росквіту пратэстантскай культуры стала XVII ст., калі гаспадарылі ў краі кальвіністы Радзівілы. Мацнейшымі былі абшчыны лютэранаў і кальвіністаў, якія мелі свае храмы.
У ХVІІІ ст. сярод жыхароў горада доля пратэстантскага насельніцтва...



Читать далее

Яўрэйская абшчына ў горадзе існуе, верагодна, з сярэдзіны XVІ ст. Першыя ўпамінанні пра яе ў гістарычнай літаратуры адносяцца да апошняй чвэрці ХVІ ст. Доўгі час была яна нешматлікай і даволі беднай. У XVIII ст. знаходзілася ў значнай фінансавай залежнасці ад нясвіжскіх і слуцкіх езуітаў. З 2-й паловы...



Читать далее
Посещений: 2095. Последнее 2018-12-16 12:11:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru