У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

3. Пратэстантскія храмы

Пратэстанты з"явіліся ў Слуцку ў 1530–40-я гг. Эпохай росквіту пратэстантскай культуры стала XVII ст., калі гаспадарылі ў краі кальвіністы Радзівілы. Мацнейшымі былі абшчыны лютэранаў і кальвіністаў, якія мелі свае храмы.
У ХVІІІ ст. сярод жыхароў горада доля пратэстантскага насельніцтва змяншаецца і напрыканцы яго складае 4,6%, а напрыканцы XIX ст. яны складалі 0,3% (49 чалавек) жыхароў Слуцка. Тэндэнцыя да павелічэння назіраецца ў 1910-20-я гг., але адбываецца гэта за кошт з"яўлення прадстаўнікоў новых напрамкаў пратэстантызму. У іх склад уліваюцца і нешматлікія застаўшыяся слуцкія кальвіністы і лютэране.


Кальвінскі збор
Кальвінскі (рэфармацкі) збор быў заснаваны ў 1617 г. князем Янушам Радзівілам. Пабудавалі яго з дрэва ў Зарэччы па беразе Случы. Можна думаць, што архітэктура яго адпавядала традыцыйнаму выгляду тагачасных пратэстантскіх храмаў і ўяўляла прамавугольны зальны аб"ём пад схільным дахам і вежай-званіцай на галоўным фасадзе. За больш чым двухсотгадовую гісторыю збор не раз цярпеў ад пажараў, рамантаваўся або замест састарэлага ўзводзіўся новы. Часам кальвіністы на адным пляцы мелі ў карыстанні два зборы – і стары і новы.
У 1851 г. было завершана будаўніцтва мураванага рэфармацкага храма. Фасадам ён выходзіў на вуліцу Шырокую (цяпер Камсамольская), стаяў побач з мураваным корпусам кальвінісцкай гімназіі. Уяўляў сабой прамавугольны ў плане аб"ём, пакрыты вальмавым дахам, з алтарнай апсідай і шатровай трох"яруснай вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Вуглы вежы і асноўнага аб"ёма былі апрацаваны пілястрамі. Пілястры члянілі і бакавыя сцены будынка. Парныя, выцягнутыя ўгору, з паўкруглымі завяршэннямі трохлапасцёвыя акопныя праёмы аб"ядноўваліся стрэлападобнымі ліштвамі. Прысутнасць шэрагу разнастылёвых элементаў сведчыць аб эклектычным характары будынка, аднак дамінаванне сярод іх выцягнутых уверх стрэлападобных  формаў надавала кальвінскаму збор"у гатычны выгляд.
У часы Рэчы Паспалітай слуцкі збор уваходзіў у Літоўскую правінцыю, з"яўляўся
кафедралыіым. У XIX ст. стаў цэнтрам Беларускага дыстрыкта і месцам размяшчэння Беларускага суперінтэнданта, які адначасова быў і пастарам Слуцкага збору.
Пасля ўсталявання Савецкай улады збор закрылі. Апошні пастар Курнатоўскі ад"ехаў у эміграцыю. Будынак прыстасавалі пад электрастанцыю. Пад час Айчыннай вайны ў 1943 г. ён быў узарваны. Уцалелую званіцу разбурылі пасля вайны. Месца, дзе стаяў храм, цяпер занята дзіцячай пляцоўкай гімназіі №1.

Лютэранская кірха
Ёсць звесткі, што лютэранская кірха заспавана слуцкім князем Багуславам Радзівілам у 1654 г. Аднак магчыма, што слуцкія лютэране маглі мець свой храм і раней. З крыніц ХVIII-ХIХ стст. вядома, што драўляная кірха стаяла ў Старым горадзе непадалёку ад Падвальнай вуліцы і Капыльскай брамы. Вакол храма мeлася плошча, якую спачатку называлі Саксонскай, а пазней – Лютэранскай. Які мела выгляд кірхадакладна невядома. Хутчэй за ўсё, уяўляла прамавугольны аб"ём пад схільным дахам з вежай на галоўным фасадзе і мела рысы стылю готыкі. Дзейнічаў храм, верагодна, да сярэдзіны XIX ст. У 2-й палове XIX ст. яго ўжо не было. Тым не меньш, Лютэранская плошча на планах горада адзначалася да канца ХІХст. Цяпер месца, дзе стаяла кірха, занята шматпавярховымі жылымі будынкамі за кінатэатрам «Беларусь».

Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў
Звесткі пра першых прадстаўнікоў пратэстантскай баптыстскай плыні ў Слуцку адносяцца да другой паловы 1910-х гг. У 1920 г. ужо існавала абшчына. У выніку аб"яднання ў СССР баптыстаў з евангельскімі хрысціянамі (1944 г.) з"яўляецца Саюз евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Храм евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Слуцку ўзведзены ў 1992 г. Гэта прамавугольны ў плане будынак з чырвонай цэглы, пакрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад вырашаны паўкруглым выступам з уваходным праёмам і нішай з крыжом над ім, а таксама дзвюма арачнымі вокнамі па баках. Над уваходным тамбурам другім ярусам размяшчаецца адкрыты ўнутр балкон. Цэнтральны аб"ём мае зальны характар. Кожная з яго бакавых сцен прарэзана чатырма выцягнутымі ўгору арачнымі аконнымі праёмамі. Да супрацьлеглай ад уваходу ўнутранай сцяны прымыкае ўзвышэнне – амбон. За ёй у два паверхі размяшчаюцца дадатковыя службовыя памяшкапні. Акрамя галоўнага, ёсць два бакавыя ўваходы. У архітэктуры будынка адчуваецца арыентацыя на еўрапейскі раманскі стыль.



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 861. Последнее 2019-09-18 16:06:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru