Откуда родом Адам Шемеш?

Откуда родом Адам Шемеш?

29.04.2019

Адам Казимирович Шемеш – белорусско-польский живописец, искусствовед.

Многие источники утверждают, что он родился в 1808 году в Слуцком уезде в семье старосты. Учился в Виленской художественной школе при Виленском университете. В 1831 году жил в Минске, где плодотворно занимался живописью. Женился на Паулине Фелинской (1819–1843), сестре Зигмунта Феликса Фелинского (1822–1895), архиепископа Варшавы, причисленного католической церковью к лику святых, дочери известной впоследствии в Польше писательницы Евы Вендорф-Фелинской (1793–1859) и Герарда Фелинского. Молодая семья жила на Бобруйщине.

В 1842 году Адам Шемеш по подозрению в антиправительственной деятельности был выслан в Херсон. Паулина отправляется с ним. Благодаря портрету губернатора Б.И. Пестеля, написанному Шемешом, художника переводят из захолустного Херсона в Саратов. Адамом Шемешом написана перед отъездом икона Матери Божией в херсонском костёле. В Саратове при родах Паулина Фелинская умирает. Приехавшая её мать, Ева Фелинская, уезжает с новорождённым ребёнком Павлом в своё украинское поместье Воютин.

Вернувшись в 1846 году в Минск, Шемеш написал несколько незаурядных портретов, среди которых выделяется портрет его тёщи Евы Фелинской.

Творчество Адама Шемеша связано с художественной жизнью Беларуси, Литвы и Польши. Он остался в истории искусства как живописец-портретист и искусствовед, автор ряда статей по изобразительному искусству. Его перу принадлежит довольно подробный очерк о Виленской школе живописи.

Им написаны «Воспоминания о Дамеле». С ним в своё время советовался Владислав Сырокомля, составляя описание памятников изобразительного искусства Минска.

Портрет Владислава СырокомлиВ Минске он написал портреты Владислава Сырокомли и Станислава Монюшко. Владислав Сырокомля не просто позировал Адаму Шемешу. Писатель и художник были хорошими знакомыми. В краеведческом очерке «Минск» Сырокомля назвал Шемеша «знаменитым художником и добросовестным человеком, свободным от мелочных взглядов, которыми так часто руководствуются творческие люди».

В 1930-е годы портрет Сырокомли находился в Обществе друзей наук в Вильне, откуда попал в Академию наук Литвы, а в 1941 году был передан Литовскому художественному музею, где хранится до сего времени.

Будучи почитателем поэзии Адама Мицкевича, создал иллюстрации к поэме «Конрад Валленрод» и к другим произведениям польского поэта. К нему за советами обращались и уже вполне сложившиеся живописцы – Я. Дамель, В. Ванькович, М. Кулеша и другие.

Умер в 1864 году в Минске.

В Минске именем Адама Шемеша названа улица.

Фото 1910 года «Руины усыпальницы Шемешей в родовом имении Боратичи» на сайте radzima.orgО ранних годах жизни художника известно очень мало. На просторах интернета повторяется одна и та же информация с некоторыми незначительными отличиями, где родиной указан Слуцкий уезд. Вероятно, первоисточником является Википедия. Особое внимание привлекает статья Бориса Крепака, редактора отдела газеты «Культура». Он утверждает, что Адам Казимирович Шемеш родился в состоятельной дворянской семье предводителя Игуменского уезда Минской губернии Казимира Шемеша, который владел имением Барацичы около Игумена (сегодня – г. Червень). В связи с этим ставится под сомнение возможность отнести имя этого художника к случчанам.

В подтверждение сказанному – фото 1910 года «Руины усыпальницы Шемешей в родовом имении Боратичи» на сайте radzima.org. Здесь же указано, что это здание утрачено в 1917 году и сейчас местность относится к Березинскому району Минской области.

Предлагаем ознакомиться с полным текстом этой статьи Бориса Крепака.


Ключ да мастацтва, або Багатае сэрца Адама Шэмеша


Ці бывалі вы ў Мінску на вуліцы Адама Шэмеша ў мікрараёне «Вялікая Сляпянка»? Такое пытанне я задаў некаторым сваім сябрам-мастакам і журналістам. Ніхто пра яе не ведаў. Сёй-той штосьці чуў, але хто такі гэты Шэмеш… Карацей, усе паціскалі плячыма. Я, канешне ж, не бяру пад увагу тых рэдкіх даследчыкаў, якія цікавіліся і цікавяцца айчыннай выяўленчай культурай XIX cт. Што і казаць, вельмі прыемна, калі ў нас з'яўляюцца вуліцы, названыя імёнамі выдатных майстроў пэндзля – нашых землякоў Ф. Рушчыца, В. Ваньковіча, І. Хруцкага, П. Сергіевіча, – але грамадскасць, збольшага, аб гэтых асобах ведае няшмат: пра іх няма шырокай інфармацыі ў СМІ, іхнія творы вельмі рэдка выстаўляюцца, малавата і альбомаў ды кніг пра згаданых мастакоў ды іх сучаснікаў. Скажам, пра Шагала, Орду, таго ж Хруцкага, Драздовіча, Бялыніцкага-Бірулю за апошняе десяцігоддзе сёе-тое зроблена. А што да астатніх напаўзабытых творцаў, якія нарадзіліся ды ўзгадаваны на тэрыторыі Беларусі і якія ўнеслі выдатны ўклад у нацыянальную, а таксама ў сусветную культуру? Ужо не кажу пра тое, што па біяграфіях некаторых з такіх творцаў можна смела ставіць кінастужкі, у тым ліку прыгодніцкія і нават – трылеры. Як гэта рабілі замежныя аўтары фільмаў розных часоў, скажам, пра Рэмбранта, Мадзільяні, Эль Грэка, Караваджа, Ван Гога, Полака, Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Фрыду Кало, Хогарта, Камілу Кладэль…

Такім чынам, Адам Шэмеш. Унікальная асоба: паспяховы жывапісецпартрэтыст, графік, ілюстратар, сцэнограф, мемуарыст, мастацкі крытык. Можа, уласна ў галіне выяўленчага мастацтва ён зрабіў не вельмі шмат, у параўнанні з яго сучаснікамі – Я. Сухадольскім, В. Ваньковічам, С. Заранкам, І. Хруцкім, але для мяне асабліва важнае тое, што для Шэмеша цягам жыцця прыярытэтам было развіццё нацыянальнай школы мастацтва на глебе звароту да сваіх уласных каранёў. У гэтым – «ключ» да разумення яго папулярнасці сярод найбольш перадавой часткі беларускага грамадства ХІХ ст. Ён сябраваў з такімі выдатнымі асобамі, як У. Сыракомля, Ю. Крашэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, М. Залескі, М. Грабоўскі. А ягоныя ўспаміны пра блізкага сябра Яна Дамеля і пра Віленскую школу жывапісу, надрукаваныя на пачатку 40-х гадоў XIX ст. у віленскім альманаху «Athenaeum» (т. I і т. VI), і сёння лічацца каштоўнымі літаратурнымі дакументамі пра сацыяльна-мастацкае жыццё Беларусі таго часу…

Адам Казіміравіч Шэмеш нарадзіўся ў заможнай шляхецкай сям'і маршалка Ігуменскага павета Мінскай губерні Казіміра Шэмеша, які валодаў маёнткам Барацічы каля Ігумена (сёння – Чэрвень). У сваіх успамінах Ева Фялінская, рэвалюцыянерка, цешча мастака, піша, што Адам з'явіўся на свет «у вялікім, нязграбным старым доме з высокім дахам, са сценамі, счарнелымі ад часу, які, аднак, дзякуючы гасціннасці гаспадароў быў заўсёды прыемны і вясёлы». Пра дзяцінства Шэмеша мне нічога не вядома. Мяркую, яно было шчаслівым і бестурботным. Мабыць, цяга да мастацтваў і гуманітарных навук праявілася ў хлопчыка рана, бо ўжо хутка ён апынуўся ў Віленскім універсітэце, дзе ў сярэдзіне 1820-х, зусім маладым, атрымаў, па некаторых звестках, ступень магістра філасофіі. Але даўняе захапленне жывапісам прывяло яго на факультэт прыгожых мастацтваў да прафесара Яна Рустэма, дзе нейкі час, незадоўга да закрыцця ўніверсітэта, ён вучыўся разам з Юзафам Крашэўскім – будучым пісьменнікам, выдаўцом, мастаком, гісторыкам, этнографам, які двойчы ў сваёй біяграфіі зведаў турэмныя «вабноты», у тым ліку – за ўдзел у віленскіх рэвалюцыйных гуртках пачатку 1830-х гадоў, а потым, у 1880-я, знаходзячыся ў Берліне, – за шпіянаж на карысць Францыі супраць Прусіі. Гэты блізкі сябра Шэмеша яшчэ ўнікальны ў тым плане, што яго літаратурная спадчына налічвае… каля 600 тамоў!

Віленскі перыяд жыцця Шэмеша, у адрозненне ад Крашэўскага, складаўся бясхмарна, як кажуць, «без праблем». Хачу прывесці маленькі фрагмент з нарыса «Крышталевіч», напісанага мінскім кнігагандляром і біёграфам С. Манюшкі Аляксандрам Валіцкім. Нарыс быў прысвечаны «віленскаму юродзіваму», «бясшкоднаму блазну», паэту-жабраку і былому студэнту ўніверсітэта Яцэку Крышталевічу, таксама тагачаснаму таварышу Адама Шэмеша: «У той час Адам быў яшчэ багаты, і сэрца, як і кішэню, трымаў для сяброў раскрытым». Вельмі цікавае прызнанне для разумення натуры Шэмеша-студэнта. Сяброўскія вечарыны, вясёлыя папойкі, шумныя начныя пагулянкі па Вільні, татальнае вершаплётцтва былі тыповымі для бамондавай моладзі таго часу. Дакладна такім быў і бурны студэнцкі лёс таго ж нястомнага Яна Дамеля і дзясяткаў іншых маладых людзей, ўто на пачатку XIX ст. шумелі і гаманілі ў калідорах універсітэта.

Але добрае і памятнае юнацтва калісьці заканчваецца. Надыходзіць маладосць, якая для юнакоў кшталту Шэмеша і ягоных універсітэцкіх сучаснікаў – Валенція Ваньковіча, Міхаіла Кулешы, Яна Траяноўскага, Цітуса Бычкоўскага, Казіміра Бахматовіча, Кануція Русецкага, Юліяна Карчэўскага, амаль невядомага сёння Генрыха Жукоўскага – у тую неспакойную, бурлівую пару была з многімі «невядомымі». Для Шэмэша сталасць пачалася ў Мінску, куды ён прыехаў пасля ўніверсітэта ў 1831-м, і дзе амаль бязвыезна пражыў цэлых адзінаццаць гадоў, час ад часу наведваючы бацькоўскую сядзібу ў Барацічах. Аднак гэта, нават па тых «верставых» мерках, не вельмі далёка ад Мінска.

На што ён жыў? Мяркую, на бацькоўскія грошы ды на нязначны заробак на нейкай чыноўніцкай пасадзе. Праўда, былі і перыядычныя замовы на выкананне «хатніх» партрэтаў мінскіх багацеяў і копій ікон для цэркваў. Паслухмяны вучань Рустэма, ён мог рабіць гэта без усякага напружання. Менавіта ў той мінскі час Шэмэш пазнаёміўся з Янам Дамелем і, нягледзячы на тое, што Дамель быў на 28 гадоў старэйшы за яго, моцна пасябраваў з ім. Больш за тое: менавіта Шэмеш упершыню па заслугах ацаніў Дамеля як мастака і чалавека, выдатнага дзеяча культуры на тэрыторыі Беларусі ў сваім нарысе, прысвечаным сябру.

Да новай старонкі жыцця Шэмеша, далёка не такой спакойнай, як было да таго, заставалася ўсяго нічога. Надышоў 1842 год. Ужо не было ў жывых Яна Дамеля і настаўніка Яна Рустэма. Ужо скасавалі дзеянне Статута ВКЛ. Дзесяць гадоў таму быў закрыты Віленскі ўніверсітэт: за ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1830-х…

Новыя падзеі не абмінулі і нашага героя. Па рашэнні царскага суда ён быў высланы ў Херсон (а не ў Харкаў, як піша большасць даследчыкаў). За ім туды выправілася і любімая жонка Паўліна. З якой прычыны ўсё гэта здарылася – дакладна невядома. Біёграфы Шэмеша кажуць: «…За прагрэсіўныя выказванні падвергся рэпрэсіям з боку царскага ўрада»; «…высланы як недабранадзейны грамадзянін…»; «…за ўдзел у нелегальнай дзейнасці…», і г. д. Але канкрэтнага – нічога. Хутчэй за ўсё, гэта было звязана з цеснымі і сардэчнымі ўзаемаадносінамі мастака з гордай і непакорнай сям'ёй Фялінскіх. Цікавы матэрыял пра яе можна прачытаць у нарысе Адама Мальдзіса, які быў надрукаваны ў 2010 г.

Для херсонскага (а не саратаўскага, як можна прачытаць!) касцёла Святых Пія і Мікалая (пазней – Святога Антонія) Шэмеш стварыў ікону Маці Боскай, а яе твар напісаў са сваёй каханай Паўліны. Сёння – гэта касцёл Прасвятога Сэрца Ісуса Хрыста (па вуліцы Суворава, 40). Пасля прабывання ў Херсоне цягам некаторага часу Шэмэшу, якому спрыяў сам губернатар Пестэль, дазволілі пераехаць у Саратаў, дзе пасля сібірскай ссылкі знаходзілася на пасяленні тая самая яго цешча, славутая Ева Фялінская, маці Паўліны.

Гэта была жанчына ўнікальнага лёсу, якая заслугоўвае таго, каб сказаць пра яе некалькі слоў. Род Евы Фялінскай бярэ пачатак у Сярэднявеччы. Прадзед Евы, віцебскі мешчанін Марэк Лытко, за баявыя заслугі ў Інфляндскай вайне перад дзяржавай ВКЛ атрымаў званне двараніна з адпаведным гербам. Ягоны сын Томаш, у сваю чаргу, займеў некалькі маёнткаў на Палессі. А ўнук Марэка – Герард, луцкі шляхціч, у 1811-м ажаніўся з 18-гадовай дзяўчынай Евай. Яе продкі Вендорфы мелі карані ў старажытнай Германіі, але яшчэ ў XVI ст. перабраліся спачатку на паўднёвы ўсход Польшчы, у горад Сандомеж (Сандамір), а потым цалкам абсталяваліся і асіміляваліся на этнічных беларускіх землях. Ева нарадзіла трох дзяцей: спачатку – дачку Паўліну, потым сыноў Алаіза і Зыгмунта.

Больш за тое: Зыгмунт Фялінскі стаў самым вядомым з гэтай сям'і. У юнацтве марыў стаць матэматыкам, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, наведваў лекцыі ў Сарбоне і Коледжы дэ Франс, дзе раней выкладаў Адам Міцкевіч. Пошукі свайго месца ў жыцці прымусілі яго вярнуцца на радзіму, дзе ён, трошкі правучыўшыся ў духоўнай семінарыі, выехаў у Санкт-Пецярбург і паступіў у Рымска-каталіцкую акадэмію. Бліскуча яе скончыў, і ў 1862 г. – выпадак неймаверны! – Папа Рымскі адразу ж прызначыў яго архіепіскапам Варшаўскім. Але праз год па ўказе Аляксандра II яго адхілілі ад гэтай пасады за маральную падтрымку паўстання 1863-га і саслалі ў Яраслаўль, дзе ён прабыў аж два дзесяцігоддзі. Толькі ў 1883-м яго адпусцілі на волю, і ён з'ехаў у Галіцыю. Астатак жыцця правёў у вёсцы Дзвінячка, дзе праславіўся як сапраўдны абаронца сацыяльных правоў простага люду. Яго пяру належыць цікавая аповесць «Паўліна – дачка Евы Фялінскай» – пра драматычны лёс старэйшай сястры Паўліны, жонкі Адама Шэмеша. 73-гадовы Зыгмунт Шчэнсны Фялінскі памёр у 1895-м, перажыўшы сваю маці на 36 гадоў. У 2010-м быў кананізаваны як святы Папам Рымскім Бенедыктам XVI.

А што да Евы Фялінскай… Яна была пакарана за ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1831 года: актыўна працавала ў віленскім аб'яднанні стваральніка ўплывовага тайнага таварыства «Садружнасць польскага народа» Сымона Канарскага. Больш за тое: Ева асабіста стварыла пры гэтым аб'яднанні філіял «Жаночая суполка» – першую жаночую падпольную арганізацыю на ўсёй беларуска-літоўска-ўкраінскай прасторы. У сярэдзіне 1830-х яе арыштавалі і, разлучыўшы з дзецьмі, адправілі спачатку ў Кіеўскую турму, а потым – у далёкую цюменскую ссылку: у вёску Бярозаў, дзе калісьці разам з сям'ёй мучыліся «птушаня гнязда Пятрова», найсвятлейшы князь Аляксандр Меншыкаў, потым князь Далгарукі, граф Астэрман, дзекабрысты, першыя бальшавікі… Ейнага паплечніка Сымона Канарскага ў лютым 1838 г. расстралялі ў Вільні, іншым жа сябрам па барацьбе з царызмам пашанцавала больш: іх судзілі, жыцця не пазбавілі, а аддалі ў салдаты.

У ссылцы Ева Фялінская шмат займалася літаратурнай дзейнасцю, пісала нарысы пра побыт мясцовых жыхароў – хантаў, мансійцаў, ненцаў. Некаторыя даследчыкі жыцця Шэмеша сцвярджаюць, што ейны рассказ пра няўдалы ўцёк з катаргі беларускага паўстанца Мігурскага, нібыта, пазней, у 1906 г., лёг у аснову апавядання Л. Талстога «За што?«. Гэта не зусім так. Па словах самога Талстога, у аснову гэтага твора быў пакладзены сюжэт рамана С. Максімава «Сібір і катарга», выдадзенага на пачатку 1890-х гадоў, а Максімаў, у сваю чаргу, быў натхнёны апавяданнем Уладзіміра Даля «Ссыльны», напісаным яшчэ ў 1849 г. Ва ўсіх гэтых сюжэтах – трагічны лёс ссыльнага польскага паўстанца Вікенція Мігурскага і яго мужнай жонкі Альбіны. Але гэта іншая гісторыя, якая выходзіць за межы нашага апавядання пра Адама Шэмеша.

Потым Еве Фялінскай усё ж дазволілі выехаць у Саратаў. Вось сюды з Херсона і прыбыў ссыльны Адам Шэмеш разам з цяжарнай жонкай Паўлінай, хаця ейная маці, шкадуючы здароўе дачкі, спачатку была катэгарычна супраць падобнай паездкі. Чым тут займаўся Шэмеш? У асноўным, літаратурнай і мастацкай творчасцю. У сваіх нарысах аналізаваў сучаснае культурнае жыццё радзімы. Па словах Вінцэнта Смакоўскага, Шэмеш «лёгка валодаў пяром, прыносячы мастацтву большую карысць як крытык». Многія публіцыстычныя матэрыялы ён пасылаў з Саратава ў віленскія часопісы і газеты. Але не толькі «лёгка валодаў пяром»: шмат працаваў як жывапісец-партрэтыст, пісаў гістарычныя кампазіцыі.

Але тут здарылася вялікае гора: у 1843 г., нарадзіўшы Адаму першынца, Паўліна Фялінская-Шэмеш памерла. Што да яе маці, дык яна пасля пахавання дачкі, узяўшы з сабой маленькага ўнука, вярнулася ў Вільню, дзе друкавала свае «Дзённікі», «Успаміны» і аповесці (напрыканцы 1850-х гадоў выйшла 5 тамоў). А пайшла з жыцця ў 1859-м, на Украіне, у родавым маёнтку Ваюцін, што пад Луцкам…

Такім чынам, у 1846 г. Адам Шэмеш – зноў у Мінску…

Менавіта ў «мінскі» перыяд раскрыўся не толькі літаратурны талент Шэмеша, але і ягоны дар бліскучага партрэтыста. Гэтаму садзейнічала і сяброўства з Людвігам Уладзіславам Кандратовічам, шырока вядомым пад псеўданімам «Уладзіслаў Сыракомля». І калі Ян Дамель быў нашмат старэйшы за Шэмеша, то Сыракомля – на 15 гадоў маладзейшы за нашага героя. Гэта значыць, сур'ёзная розніца ва ўзросце ў сяброўскіх адносінах для Шэмеша не мела значэння, бо, паўтару словы А. Валіцкага, ён «сэрца трымаў для сяброў раскрытым». Калі адбылося знаёмства Шэмеша з Сыракомлем, юны паэт быў ужо аўтарам знакамітага верша (дакладней – «народнай гутаркі») «Паштальён», які ён напісаў паводле пачутай у Міры гісторыі трагічнага кахання маладога фурмана. У рускім, вельмі акуратным, перакладзе з польскай мовы Леаніда Трэфалева верш Сыракомлі стаў адной з найпапулярных народных песень – «Ямшчык». Толькі, дадам, і сёння большасць расійскіх крыніц сцвярджае, што гэта – «старадаўняя ямшчыцкая песня на словы Трэфалева», без згадкі пра сапраўднага аўтара…

Думаю, іх сяброўства паўстала на аснове маральнага і творчага стаўлення абодвух да лёсу Радзімы, да яе культурнай і гістарычнай спадчыны. І Шэмеш з вялікім задавальненнем дапамагаў Сыракомлю ў працы над нарысам «Мінск». Паэт не так часта бываў у Мінску, але рэгулярна атрымліваў адтуль неабходныя яму матэрыялы, у тым ліку – і ад Шэмеша. Так, апошні даслаў яму з аказіяй «Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам», падрыхтаванае Часовай камісіяй па зборы старажытных дакументаў.

Тагачасны 25-тысячны Мінск для Шэмеша і Вільня, дзе, у асноўным, жыў Сыракомля, былі больш чым проста выдатныя гістарычныя месцы. Абодва творцы марылі, каб менавіта Мінск, пасля драматычнай ліквідацыі адзінага ў краі Віленскага ўніверсітэта, стаў па-сапраўднаму духоўным цэнтрам рэгіёна, дзе можна было б рэалізаваць праграму будучага росквіту нацыянальнага мастацтва і літаратуры, «паколькі тут збіраецца даволі значнае грамадства», і жылі такія выдатныя аматары-мецэнаты, як Юрый Кабылінскі, стваральнік вялікага прыватнага музея. Адам Шэмеш піша: «…У нас ёсць прыгожыя азёры, зялёныя даліны, вялікія лясы, чароўныя мясціны і над Нёманам, і ў Інфлянтах, і ля Трокаў, і ў Падоліі; вясковы люд у маляўнічых і разнастайных народных уборах; ёсць гісторыя, поўная ўзвышаных і надзвычай прыгожых эпізодаў, здольных захапіць мастака…». А вось некаторыя віленчукі папракалі Сыракомлю ў тым, што ён у нейкім сэнсе аддае перавагу Мінску перад Вільняй. На гэта паэт адказаў: «Мінск я люблю як сталіцу правінцыі, дзе нарадзіўся, Вільню – як сталіцу майго краю. Не ўмею адрозніваць адной любові ад другой. Зрэшты, палеміка пра тое, хто больш любіць край, да дрэнных вынікаў прывесці не можа…»

І тут я хачу згадаць словы этнографа, журналіста, літаратара, аднаго з першых бытапісцаў Мінска сярэдзіны XIX ст. Паўла Шпілеўскага: «Мінск пры сённяшняй сваёй упарадкаванасці і абноўленым выглядзе пасля пажару 1835 года можа быць названы сталіцай Беларусі. Ён больш вялікі і больш фарсісты, чым Магілёў ды Віцебск… Распасцёрты на гарах і стромах, Мінск амаль з усіх трактаў уяўляе цудоўны від». І ў той жа час, Шэмеш вельмі крытычна выказваецца пра нялёгкае жыццё мастакоў Мінска: «Якая сіла волі, якая закаханасць у мастацтва патрабаваліся, каб застацца верным сваёй справе, прадоўжыць самаўдасканальвацца ў такім антыэстэтычным, празаічным месцы, якім, з-за абыякавасці жыхароў да любой працы душы, да якой бы там ні было прыгажосці, з-за недахопу неабходнай мастаку дапамогі, з'яўляецца Мінск!.»

Паводле слоў Міхала Грабоўскага, Шэмеш распрацоўваў ідэю ўласнага праекта. Ён марыў «адкрыць пастаянную выстаўку карцін пад апекай аднаго або некалькіх аматараў мастацтва, дзе кожны мог бы бясплатна альбо за невялікі кошт бачыць работы жывапісцаў нашага краю, і каб пра гэтыя выстаўкі з'яўляліся справаздачы ў альманаху «Аthenaeum»…

Што і казаць, актыўнасці і нястрымнай энергіі Шэмешу было не займаць. Недарма ў «імправізацыі» Уладзіслава Сыракомлі «У коле знаёмых у Мінску» Шэмеш прыгаданы як «адзін з самых высакародных людзей». Дадзеныя словы з поўным правам можна аднесці і да самога Сыракомлі, пра што вельмі красамоўна сведчыць яго поўны ўзнёсласці партрэт пэндзля ягонага сябра. Гэты партрэт паэта «на пленэры» цалкам увасабляе пункт гледжання Шэмеша на сутнасць гуманістычных ідэалаў чалавека сярэдзіны XIX ст. Здаецца, твор – традыцыйны паводле класічнай кампазіцыі і колеру. Згадваюцца пластычныя ўзоры італьянскага Адраджэння і некаторыя іншыя эпохі. Але ў Шэмеша вобраз Сыракомлі ахутаны такім прыўзнята-рамантычным флёрам, што мімаволі праводзіш паралелі з бліскучай партрэтнай творчасцю яго сучасніка Брулова, а таксама Трапініна.

Што ў Шэмеша? Простая кампазіцыя, умоўнае асвятленне, пэндзаль няспешна праходзіць усю паверхню палатна, са стараннасцю вымалёўваючы складкі тканіны на цёмна-сіняй вопратцы, белую манішку, чорны бант пад каўнерыкам на шыі, счэпленыя пальцы рук паэта… Фон – фрагмент сцяны цаглянага замка, рамантычнае неба з сонечным прасветам скрозь аблокі і з правага боку – крона зялёнага дрэва. Погляд паэта – горды, пранізлівы, упэўнены. Па вялікім рахунку, гэта жывапісны помнік Творчасці.

Мабыць, трэба трошкі распавесці і пра самога Сыракомлю, чалавека вялікага таленту і складанага лёсу, які пражыў усяго 38 гадоў, тым больш, што ён быў адным з самых блізкіх сяброў і паплечнікаў Адама Шэмеша. Нарадзіўся паэт у вёсцы Смольгава Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер – Любанскі раён). У юнацтве вучыўся ў дамініканскіх школах Нясвіжа і Навагрудка, працаваў у Нясвіжскай канцылярыі ў Радзівілаў, быў арандатарам фальварка Залучча пад Стоўбцамі, дзе шмат і плённа працаваў. А ўвосень 1852 г. пераехаў з жонкай Паўлінай (цёзкай жонкі Шэмеша!) у арандаваны фальварак Барэйкаўшчына, што пад Вільняй. Але, на вялікі жаль, у рэшце рэшт сваё жыццё спаліў у алкаголі. Гэта ніхто з біёграфаў паэта не ўзгадвае, але ж куды падзецца ад сумнага факта… Гарэлка аслабіла арганізм, і розныя хваробы пастаянна даймалі паэта, асабліва – сухоты. І ўсё ж у 1861 г. ён, незалежны па сваіх поглядах, за ўдзел у варшаўскай дэманстрацыі супраць рэпрэсій з боку самаўладдзя трапіў на месяц у віленскую турму, а потым – «пад хатні арышт» (пад нагляд жандармаў) – у Барэйкаўшчыну.

Аднак, нягледзячы на душэўныя і фізічныя пакуты, Сыракомля пісаў незвычайныя вершы. Пра «Паштальёна» я ўжо казаў. Сярод іншых твораў паэта – вершаваны цыкл «Мелодыі з вар'яцкага дома», паэмы «Янка-далакоп», «Маргер» (паводле яе была створана аднайменная опера К. Горскага), п'еса «Хатка ў лесе», мноства лірычных апавяданняў («гавенды»), вершы рэзка сацыяльнай, антыцарскай накіраванасці («Гетманская начоўка», «Улас», «Мазурка», «Вызваленне сялян»), пераклады з лацінскай мовы сярэднявечных паэтаў, гісторыка-краязнаўчыя працы «Манаграфія ракі Нёман», «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» і «Нёман ад вытокаў да вусця», а таксама колькі грунтоўных водгукаў пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Пісаў Сыракомля па-польску, але два вершы напісаў і на беларускай мове: «Добрыя весці» і «Ужо птушкі пяюць усюды». Марыў выдаць кнігу беларускамоўных вершаў. Не паспеў… Але практычна ўся літаратурная дзейнасць «вясковага лірніка» Сыракомлі звязана з Беларусю, чым ён і быў духоўна блізкі Шэмешу.

У «Энцыклапедычным слоўніку» Бракгаўза і Эфрона пра Сыракомлю сказана: «Кожнаму твору Кандратовіч аддаваў частку самога сябе і пасля працэсу творчасці быў нервова ўзбуджаны, пакутаваў нясцерпна. Ён жыў, як сапраўдны паэт, бестурботна, не клапаціўся пра заўтрашні дзень, шмат зарабляў і вечна бедаваў. У апошнія гады пакутаваў і душэўна, і цялесна, часткова – з прычыны няўстрыманага жыцця». А вось словы рускага пісьменніка Мікалая Ляскова «З аднаго падарожнага дзённіка», які пабываў у Вільні пад час шматлюднага пахавання паэта: «Сыракомлю ведаюць не толькі ў Літве ды Польшчы, але і наогул ва ўсіх славянскіх землях, і дзе яго ведалі, там яго любілі за яго сімпатычны талент і няўхільна шчыры кірунак. Ён ніколі не шукаў нічыіх міласцей, і вельмі мала клапаціўся, ці, лепш сказаць, зусім не клапаціўся пра сваю рэпутацыю. Ён не валодаў мастацтвам маскіравацца, і не ўмеў хаваць сваіх слабасцей, якія, зрэшты, не прыносілі ніякай шкоды нікому, акрамя самога нябожчыка, што шмат пакутаваў у сваім жыцці… У яго было вельмі многа агульнага ў характары і натуры з нябожчыкам Тарасам Рыгоравічам Шаўчэнкам, але становішча ягонае ў Вільні было значна цяжэйшае за становішча Шаўчэнкі ў Пецярбургу».

Невядома, ці прымаў які-небудзь удзел наш герой у няшчасным лёсе свайго сябра, але хочацца думаць, што – так, бо Шэмеш, на маю думку, не мог не прыехаць да сябра ў Вільню, куды Сыракомлю на пачатку 1862-га з-за хваробы дазволілі вярнуцца з Барэйкаўшчыны. Хаця яму заставалася жыць усяго два гады…

Але вернемся трошкі назад. Скажу, што Шэмеш паспяхова супрацоўнічаў і з пісьменнікам В. Дуніным-Марцінкевічам, і з кампазітарам С. Манюшкам, стварыў дэкарацыі для першай пастаноўкі іхняй оперы «Сялянка», прэм'ера якой адбылася ў лютым 1852 года ў Мінскім гарадскім тэатры. Пісаў шмат партрэтаў, у тым ліку – Станіслава Манюшкі, Евы Фялінскай, Тэклі Янушкевіч… У сваёй кнізе «Жывапіс Беларусі. XIX – пачатак XX ст.» (Мінск, 1974 г.) Леанід Дробаў рэпрадуктуе шэмешаўскі пакаленны «Партрэт Ігнація Янушкевіча». Але, на мой погляд, на ім выяўлена іншая асоба. Як я высветліў, у славутым родзе Янушкевічаў было тры сыны Тэклі Янушкевіч (Сакалоўскай), дарэчы, унучкі сястры Тадэвуша Касцюшкі – Ганны: Адольф, Яўстафій і Рамуальд. Усе яны – практычна равеснікі Шэмеша, і ўсе так ці інакш прымалі актыўны ўдзел у паўстанні 1831 г.

А што да згаданага Ігнація Янушкевіча, дык – так, быў такі, але ён, зусім яшчэ ў юным узросце, скончыў Першую Віленскую гімназію ў 1869-м, калі Шэмеша ўжо пяць гадоў як не было ў жывых. Такім чынам, на партрэце адлюстраваны іншы чалавек, магчыма, хтосьці з сыноў Тэклі Янушкевіч, але – дакладна не Адольф, дагератып якога я бачыў. З іншага боку, Яўстафій і Рамуальд былі на пачатку 1830-х афіцэрамі, а на партрэце – спакойны і сабраны персанаж у чорнай цывільнай вопратцы. Хаця потым, пасля складаных жыццёвых метамарфоз, усе тры браты адышлі ад ваенных спраў… Адольф, напрыклад, амаль чвэрць веку правёў у сібірскай ссылцы і вярнуўся паміраць на радзіму толькі ў 1856 г. Дарэчы, ён з'явіўся прататыпам аднаго з герояў 3-й часткі паэмы А. Міцкевіча «Дзяды». Яўстафій эмігрыраваў у Францыю і стаў там вядомым кнігавыдаўцом, які выпусціў творы А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, З. Красінскага, двухтомнік «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў». Па натуры Яўстафій быў чалавекам рамантычнага складу, і гэтым быў падобны на Шэмеша. Магчыма, менавіта ён адлюстраваны на партрэце…

Уласна кажучы, рамантычная ідэалізацыя народнага духу і гістарычнага мінулага ў Шэмеша былі звязаны з надзеямі на рэлігійнае адраджэнне краіны, пра што ён і пісаў у сваіх эсэ пра Яна Дамеля і Віленскую школу мастацтваў. Таксама неаднойчы крытыкаваў сваіх сучаснікаў-мастакоў за страту «чыстасардэчнай рэлігійнасці». І вельмі не любіў «празаізму» ў мастацкай творчасці. Таму Шэмеш глыбока захапляўся рамантычнай паэзіяй духоўна блізкага яму Адама Міцкевіча, выканаўшы незахаваныя да сёння два або тры палотны па матывах «Пана Тадэвуша» і жывапісныя ілюстрацыі да «Конрада Валенрода». Ёсць звесткі, што ён яшчэ ў пачатку 1840-х гадоў напісаў дзве карціны з сюжэтамі часоў Яна ІІІ Сабескага. Але праграма адраджэння нацыянальнай культуры, на маю думку, усё ж была асноватворчай у гэты перыяд жыцця Шэмеша. У чым яе сутнасць? Прафесар Варшаўскай Акадэміі мастацтваў Марцін Залескі (а не Антон Залескі, як пішуць даследчыкі, не звяртаючы ўвагу, што Антону Залескаму ў год смерці Шэмеша было… шэсць гадоў) у некралогу назваў Адама Шэмеша «літоўскім Авербекам». У чымсьці ён меў рацыю, калі параўнаў нашага земляка з вядучым нямецкім жывапісцам, графікам і ілюстратарам так званай назарэйскай школы ў Рыме Ёганам Фрыдрыхам Авербекам, які вяртаў у еўрапейскае мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя рэлігійны дух, наследуючы ўзоры жывапісу Рафаэля, мастакоў кватрачэнта – італьянскай культуры XV ст. – і нямецкага Адраджэння.

Шэмеш, як і Авербек, быў своеасаблівым тэосафам-тэолагам, які бачыў у рэлігійным аспекце творчасці залог маральна-этычнага, эстэтычнага і прафесійнага прагрэсу. Карацей кажучы, лічыў, што адраджэнню нацыянальнай культуры павінна служыць абуджэнне цікавасці мастакоў і літаратараў да гістарычнай спадчыны народа, да яго старажытных каранёў, да знакавых, патрыятычна-павучальных падзей мінуўшчыны. Мне здаецца, гэтая шэмешаўская канцэпцыя вельмі блізкая і да маральных, эстэтычных і культурных патрэб дзён сённяшніх…

 

Владимир ХВОРОВ