У нас на сайте
Ссылки

Группа компаний «ТВОЯ СТОЛИЦА»

 

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Учёные

ВУЧОНЫЯ

АБРАМЦАЎ Сямён Сямёнавіч, беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар навук (1982), прафесар (1984). Нарадзіўся ў 1938 г. у в. Вясея. У 1955 г. закончыў Вясейскую сярэднюю школу, паступіў у Віцебскі ветзрынарны інстытут. Закончыў аспірантуру ў 1969 г. З 1989 г. дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны Віцебскага ветэрынарнага інстытута, з 1996 г. першы прарэктар Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

АДЗЯРЫХА Уладзімір Сцяпанавіч, беларускі вучоны-геабатанік, кандыдат біялагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972). Нарадзіўся 15.11.1937 г. у в. Горкі. У 1960 г. закончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1964 г. працуе ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН Беларусі. З"яўляецца адным са стваральнікаў серыі спецыяльных геабатанічных карт расліннасці Беларусі, аўтарам шэрагу навуковых прац па біягеацэналогіі, лесазнаўстве (ахова, аднаўленне і рацыянальнае выкарыстанне лясоў). Аўтар шэрагу навуковых прац.

АСТАПЕНЯ Павел Васільевіч, беларускі гігіеніст, доктар медыцынскіх навук, прафесар (1967), заслужапы дзеяч навукі Беларусі (1971). Нарадзіўся 27.12.1901 г. у в. Маглысоўшчына. У 1927 г. закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, з 1937 г. дырэктар Беларускага санітарнага інстытута. У 1946–1963 гг. дырэктар Беларускага санітарна-гігіенічнага НДІ. У 1968–1973 гг. працуе ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Навуковыя працы прысвечаны вывучэнню воднага кадастру, складанню генеральнай схемы рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў Беларусі. У 1966 г. выдадзена асобнай кніжкай праца «Биологические пруды в практике очистки сточных вод». Узнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі, медалямі. Памёр 13.11.1981 г.

БАНДАРЧЫК Васіль Кірылавіч, беларускі этнограф, член-карэспандэнт АН Беларусі (1972), доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978), заслужаны работнік культуры Беларусі (1980). Нарадзіўся 1.8.1920 г. у в. Кірава. У 1952 г. закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1957 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (у 1969-1976 гг. дырэктар). У манаграфіях «Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст.» (1970), «Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі» (1972) даследуе асноўныя тэндэнцыі, накірункі і навуковыя плыні ў беларускай этнаграфіі.
Вывучае сучасныя культурна-побытавыя працэсы, гісторыю матэрыяльнай і духоўнай культуры, вераванні беларусаў, вуснапаэтычную творчасць. Адзін з аўтараў кнігі «Этнаграфія беларусаў» (1985), у якой разглядаецца этнагенез і этнічная гісторыя беларусаў.

БАРАБАНАЎ Леанід Генадзьевіч, беларускі дэрматавенеролаг, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992). Нарадзіўся 29.9.1950 г. у Слуцку. У 1973 г. закончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1957 г. у Беларускім навукова-даследчым скурна-венерычным інстытуце, з 1988 г. у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. Навуковыя працы па алергічных дэрматозах, дыягностыцы і лячэнні лімфом скуры, рэпрадукцыйнай функцыі ў хворых на ганарэю і новых антыбактэрыяльных прэпаратах для яе лячэння. Выдадзены творы: «Справочник по профессиональным болезням кожи» (Мн., 1981, у сааўтарстве), «Справочник врача общей практики. Т. 2» (Мн., 1995, у сааўтарстве).

БАРТАШЭВІЧ Галіна Аляксандраўна, беларускі фалькларыст, доктар філалагічных навук (1994), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986). Нарадзілася 18.6.1932 г. у Слуцку. У 1956 г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1957–1993 гг. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1993 г. у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (цяпер Акадэмія паслядыпломнай адукацыі), з 1994 г. на пасадзе прафесара кафедры метадаў і зместу выхавання. Даследуе праблемы беларускай фалькларыстыкі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Аўтар кніг «Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору» (1976), «Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя» (1985), «Магічнае слова» (1990), «Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян» (1993) і інш.

БАРЫСАВЕЦ Канстанцін Фёдаравіч, беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1977), прафесар, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1977). Нарадзіўся 11.3.1921 г. у в. Знамя. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 г. закончыў ваенна-медыцынскае вучылішча, у 1953 г. – Маскоўскі пушніна-футравы інстытут. Працаваў у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. У 1962–1989 гг. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі. Асноўны накірунак навуковай дзейнасці – распрацоўка інтэнсіўных метадаў вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі, у тым ліку ўдасканальванне тэхналагічных працэсаў і арганізацыя вытворчасці малака на буйных фермах і комплексах. Падрыхтаваў і апублікаваў болын за 100 навуковых прац. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

БАШУРА Генадзь Сцяпанавіч, вучоны-фармаколаг. Доктар фармацэўтычных навук (1971), прафесар (1977), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны (1992). Нарадзіўся 29.3.1936 г. у в. Некрашы. Вучыўся ў Харкаўскім фармацэўтычным інстытуце (1954-1958) і на завочным фармацэўтычным аддзяленні 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута імя І.М.Сечанава (закончыў у 1959 г.). З 1959 г. працуе ў Дзяржаўным навуковым цэнтры лекавых сродкаў у Харкаве, прайшоў шлях ад лабаранта да загадчыка (з 1968) першай у СССР лабараторыі медыцынскіх аэразолей. У 1978- 1982 гг. па сумяшчальніцтве загадваў кафедрай заводскай тэхналогіі лекаў Харкаўскага фармацэўтычнага інстытута. Арганізаваў практычныя навуковыя школы ў галіне тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў у галіне тэхналогіі дысперсных лекавых формаў - аэразолей, мазей, пастаў, эмульсій, суспензій; у распрацоўцы пытанняў выкарыстання дапаможных рэчываў у тэхналогіі лекавых формаў. Аўтар шматлікіх прац і публікацый, мае 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, пад яго кіраўніцтвам і пры яго кансультацыі абаронены 44 кандыдацкія і 25 доктарскіх дысертацый.

БІГЕЗА Валянціна Мінаўна, кандыдат філалагічных навук (1983). Нарадзілася 11.2.1944 г. у Слуцку. У 1966 г. закончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага, працавала ў бібліятэцы гэтага ж інстытута. З 1977 г. працуе ў Беларускім універсітэце культуры. Займаецца даследаваннем развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, беларускай навучальнай кнігі, пытаннямі сучаснага недзяржаўнага кнігавыдання для дзяцей у Беларусі.

БРАНАВЕЦ Іван Нічыпаравіч, беларускі гастраэнтэролаг і дыетолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар (1984). Нарадзіўся 1.3.1932 г. у пас. Камароўка. Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1959 г. у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў. З 1989 г. галоўны дыетолаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Аўтар навуковых прац па пытаннях кардыялогіі, гастраэнтэралогіі і дыеталогіі.

БРАНАВІЦКІ Аляксандр Юльянавіч, беларускі вучоны ў галіне патафізіялогіі і тэарэтычнай медыцыны, член-карэспандэнт АН БССР (1950), доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1948), заслужаны дзеяч навукі (1971). Нарадзіўся 16.3.1914 г. у в. Танежыцы. У 1936 г. закончыў Ленінградскі медыцынскі інстытут, у 1950–1953 гг. дырэктар Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, у 1953–1959 гг. загадчык аддзялення ўзроставай фізіялогіі Інстытута аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы БССР, з 1958 г. загадчык кафедры патафізіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута. Аўтар звыш 70 навуковых прац. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Памёр 21.7.1975 г.

ВАЛАСОВІЧ Канстанцін Адамавіч, прыродазнавец, геолаг, географ, хімік, заснавальнік чацвярцічнай геалогіі і палеаграфіі Еўрапейскай Поўначы і Якуцкага Запаляр"я. Нарадзіўся 2.6.1869 г. у в. Старчыцы (цяпер в. Знамя). Закончыў Варшаўскі ўніверсітэт. За ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці ў 1894 г. арыштаваны, сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці і ў Варшаўскай цытадэлі, у 1896–1899 гг. адбываў ссылку ў Архангельскай губерні. Там вывучыў чацвярцічныя адклады на Паўночнай Дзвіне, узначальваў дапаможную санную партыю Рускай палярнай экспедыцыі (1900–1902) на Новасібірскія астравы. Пасля гібелі Э.В.Толя прадаўжальнік геалагічных работ Рускай палярнай экспедыцыі. Вывучаў постпліяцэнавыя адклады каля Петразаводска. У 1908–1909 гг. удзельнічаў у геолага-геаграфічных экспедыцыях па Паўночнай Якуціі. Даследаваў геалогію Хараўлахскіх гор нізоўяў Лены. Збярог навуцы шкілет і рэшткі Ляхаўскага маманта, унікальны экспанат Нацыянальнага музея гісторыі і прыроды ў Парыжы. Удзельнічаў у інжынерна-геалагічных даследаваннях для рэканструкцыі Архангельскага марскога порта, працаваў над праблемамі чацвярцічнай геалогіі Паволжа і Кубані. Апублікаваў 16 прац. Яго імем названы мыс на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава Балыпавік у архіпелагу Паўночная Зямля і выкапнёвыя расліны і жывёлы. Памёр 25.9.1919 г.

ВЕЧАР Аляксандр Сцяпанавіч, беларускі біяхімік, акадэмік АН БССР (1966), доктар біялагічных навук (1950), прафесар (1951), член Саюза беларускіх пісьменнікаў, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1975). Нарадзіўся 25.3.1905 г. у в. Машчыцы. У 1923 г. паступіў на першы курс Слуцкага сельгастэхнікума. У 1924–1925 гг. загадчык хаты-чытальні ў в. Паськова Горка Старадарожскага раёна. Пасля заканчэння агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1929) быў залічаны аспірантам Навуковадаследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі БССР. Быў адным з кіраўнікоў Аршанскай філіі «Маладняка», у 1928–1930 гг. узначальваў Мінскую філію БелАПП. У 1930–1931 гг. працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі ў Віцебскай вобл. З 1933 г. загадваў аддзелам у Навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці БССР. У 1937–1959 гг. жыў у Краснадары, працаваў загадчыкам кафедры ў Кубанскім сельскагаспадарчым інстытуце, дацэнтам, загадчыкам кафедры Краснадарскага інстытута харчовай прамысловасці. З 1959 г. загадчык аддзела біяхіміі раслін Інстытута біялогіі, з 1970 г. загадчык лабараторыі біяхіміі і малекулярнай біялогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча АН БССР. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі. Аўтар зборнікаў вершаў «Кола дзён» (1930), «Зварот да слова» (1977), паэмы «Мая гімназія» (1979), навуковых прац па біяхіміі раслін і тэхнічнай біяхіміі «Фізіялогія і біяхімія бульбы» (у сааўтарстве з М.Ганчарыкам, 1979), «Водородные ионы в биосфере» (1986). Памёр 4.4.1985 г. Пахаваны на Ўсходніх могілках.

ГАПАНОВІЧ Віктар Якаўлевіч, беларускі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі, доктар медыцынскіх навук (1970). Нарадзіўся 15.4.1921 г. у в. Сярэднікі. У 1951 г. закончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1970 г. дацэнт кафедры отарыналарынгалогіі гэтага інстытута. Распрацаваў і ўкараніў у практыку новы метад лячэння аўтагеннымі фібрыннымі плеўкамі (біялагічны прэпарат крыві).

ГАЎЗЕ Файфель Ісакавіч, доктар юрыдычных навук (1965). Нарадзіўся 15.4.1897 г. у Слуцку. Закончыў Харкаўскі інстытут народнай гаспадаркі (1921). У 1921–1929 гг. працаваў у Наркамаце юстыцыі і СНК БССР. З 1923 г. выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у Алма-ацінскім і Мінскім юрыдычных інстытутах. У 1966–1978 гг. прафесар у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Даследаваў праблемы грамадзянскага і сямейнага права, гісторыю права БССР, кадыфікацыю права БССР.

ГАЎРЫЛАВЕЦ Клара Усеваладаўна, беларускі вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук, прафесар (1989). Нарадзілася 18.11.1935 г. у Слуцку. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). У 1986–1991 гг. працавала ў Мінскім педагагічным інстытуце. Аўтар прац па праблемах гуманізацыі і гуманітарызацыі педагагічнага працэсу, гісторыі педагогікі, філасофіі адукацыі, маральнага выхавання, у тым ліку манаграфіі «Выхаванне чалавечнасці» (1985).

ГЕРАСІМОВІЧ Аляксандр Ніканоравіч, беларускі вучоны ў галіне тэарэтычнай электратэхнікі, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1995). Нарадзіўся 26.3.1939 г. у в. Танежыцы. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1961). З 1970 г. у Беларускай політэхнічнай акадэміі. Аўтар навуковых прац па краявых задачах тэхнічнай электрадынамікі. Распрацаваў метады разліку электрамагнітных характарыстык токавядучых частак і правадніковых канструкцый электраўстановак, што забяспечваюць іх эфектыўнае праектаванне.

ГЛАДКІ Аляксандр Пятровіч, вучоны-гістолаг, доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1959). Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Раманава (цяпер Леніна). У 1931 г. закончыў Слуцкае педвучылішча, у 1934–1939 гг. вучыўся ў Ленінградскім універсітэце. Удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. З 1959 г. загадчык кафедры гісталогіі Калінінскага медыцынскага інстытута, прарэктар па вучэбна-навуковай рабоце. Аўтар звыш 40 навуковых прац, у тым ліку «О развитии и реактивности гладкой мышечной ткани» (1951), «Гистогенез чувствительных нервных окончаний стенки тонкой кишки», «Реактивные изменения нервных элементов тонкого кишечника при повреждении» (1961).

ГОРЫН Генадзь Сцяпанавіч, доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1990). Нарадзіўся 7.9.1938 г. у Слуцку. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1961). У 1964–1984 гг. працуе ў Цэнтральным НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1988 г. у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце. Навуковыя працы па абгрунтаванні цягава-энергетычных параметраў мабільных энергетычных сродкаў для сельскагаспадарчай вытворчасці.

ГРУЗІНСКІ Віктар Уладзіміравіч, беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1980). Нарадзіўся 21.8.1933 г. у Слуцку. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). З 1957 г. працуе ў Інстытуце фізікі АН БССР, з 1983 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, па фізіцы газавых лазераў і лазераў на складаных арганічных злучэннях. Памёр 7.7.1997 г.

ГУРСКАЯ Любоў Іосіфаўна, кандыдат медыцынскіх навук (1960). Нарадзілася ў 1910 г. у Слуцку. У 1934 г. закончыла Мінскі медыцынскі інстытут. Працавала ўрачом-тэрапеўтам Слуцкай райбальніцы, выкладала на курсах медсясцёр. У 1937 г. завочна закончыла Маскоўскі інстытут замежных моў, курсы перакладчыкаў. У 1956–1958 гг. загадчыца паліклінікі, у 1962–1982 гг. выкладчыца Слуцкага медвучылішча і адначасова ўрач тэрапеўтычнага аддзялення бальніцы. У 1958–1983 гг. старшыня навуковага таварыства ўрачоў Слуцкага раёна. Аўтар шэрагу навуковых прац. Памерла ў 1990 г.

ГУТКОЎСКІ Мікалай Макаравіч, беларускі юрыст і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 2.8.1886 г. у в. Забелы. У 1907–1908 гг. настаўнічаў у мястэчку Багушэвічы Мінскай губерні. У Варшаве арганізаваў і ўзначаліў Беларускае студэнцкае зямляцтва. У 1911 г. разам з А.К.Сержпутоўскім у навуковай камандзіроўцы ў Нагорным Дагестане. У 1912 г. закончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1-ю сусветную вайну юрысконсульт штаба войскаў Румынскага фронту. У 1917–1918 гг. арганізатар Беларускага нацыянальнага бюро пры штабе фронту ў Ясах. У лістападзе 1918 г. – чэрвені 1919 г. адзін з кіраўнікоў Бярдзянскага бежанскага камітэта. У 1921 г. як бежанец рээвакуіраваны ў Мінск, працаваў вучоным сакратаром Акадэмцэнтра, кіраўніком спраў, юрысконсультам Наркамасветы БССР, адначасова з 1922 г. навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924–1925 гг. супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР, у апараце ЦВК СССР, пазней кансультант Камісіі заканадаўчых праектаў пры СНК БССР. Вывучаў крыніцы заканадаўства БССР, праблемы яго сістэматызацыі, функцыянальныя асаблівасці цэнтральных органаў улады і кіравання. Удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку XX ст. У 1930 г. арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Расстраляны 8.2.1938 г. Рэабілітаваны пасмяротна. Аўтар шэрагу навуковых прац.

ДАСАЕВА Таццяна Мікалаеўна, літаратуразнавец, крытык, кандыдат філалагічных навук (1989). Нарадзілася 27.7.1951 г. у в. Старцавічы (цяпер Знамя). У 1973 г. закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Мінскім раёне. У 1977 г. закончыла аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі і працуе ў гэтым інстытуце старшым навуковым супрацоўнікам. Аўтар манаграфій «Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага» і «Пошукі героя: З вопыту беларускай прозы 20-х гадоў».

ДУБРОЎШЧЫК Вольга Ільінічна, беларускі вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар. Нарадзілася 27.3.1944 г. у в. Вялікая Сліва. Закончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут (1972), дзе і працуе. Аўтар навуковых прац па пытаннях лячэння тромбааблітэрыруючых хвароб, рэканструкцыйна-аднаўленчай страўнікавай хірургіі і метадах зніжэння аперацыйнага стрэсу.

ЖАЎРЬІД Эдвард Антонавіч, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1988 г. Нарадзіўся 8.10.1939 г. у Слуцку. Закончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). З 1964 г. працуе ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1966 г. – у Беларускім НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (з 1978 г. загадчык аддзялення хіміяпрамянёвай тэрапіі). Аўтар навуковых прац па камбінаваным лячэнні злаякасных пухлін з выкарыстаннем гіпертэрміі і гіперглікеміі, мадыфікацыі хімія- і радыеадчувальнасці злаякасных пухлін з дапамогай фізіка-хімічных уздзеянняў, фотадынамічнай тэрапіі, пошуку і апрабацыі новых супрацьпухлінных прэпаратаў.

ЖУК Іван Васільевіч, беларускі вучоны ў галіне машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1996). Нарадзіўся 18.3.1954 г. у в. Паўстынь. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1976). З 1976 г. у Інстытуце надзейнасці машын АН Беларусі. Аўтар навуковых прац па праектаванні, вырабе і павышэнні даўгавечнасці зубчастых перадач і перадатачных механізмаў на іх аснове. Распрацаваў тэарэтычныя асновы вырабу і разліку геаметрыі зубчастых колаў нестандартнага зыходнага контуру.

ЗАБЕЛА Яўген Пятровіч, беларускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі, доктар тэхнічных навук (1992). Нарадзіўся 12.01.1940 г. у в. Мерашыно. Закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1961). З 1965 г. працуе ў Беларускім філіяле Энергетычнага НДІ (з 1992 г. Беларускі навукова-даследчы цеплаэнергетычны інстытут). Аўтар навуковых прац па надзейнасці энергазабеспячэння, стварэнні і ўкараненні шматканальных і шматузроўневых сістэм энергаўліку і кіравання энергаспажываннем.

ЗАБРОДСКІ Эдуард Андрэевіч, беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар (1995). Нарадзіўся 25.8.1939 г. у в. Рубеж. У 1966 г. закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1967 г. у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1991 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, з 1993 г. у Беларускім універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Даследуе гісторыю рабочага класа, яго ролю ў развіцці навукова-тэхнічнага прагрэсу, займаецца тэмай беларускага замежжа.

ІВАШКЕВІЧ Януш, гісторык, прафесар. Нарадзіўся 16.2.1879 г. у маёнтку Гольчыцы. Вучыўся ў гімназіях Слуцка і Смаленска. У 1904 г. закончыў Варшаўскі ўніверсітэт. У 1902 г. у маёнтку Малева (цяпер Нясвіжскі раён) выявіў архіў Мацея Радзівіла. З 1906 г. па 1918 г. выкладаў у Варшаве ў польскіх прыватных школах, на настаўніцкіх курсах і ва ўніверсітэце. У 1918 г. працаваў у Міністэрстве юстыцыі, а таксама ў Міністэрстве рэлігійных веравызнанняў і асветы Полынчы. У 1918–1930 гг. архівіст і захавальнік у Галоўным архіве старажытных актаў, адначасова ў 1922–1925 гг. выкладаў гісторыю ў Віленскім універсітэце і школе палітычных навук у Варшаве. З 1930 г. прафесар Віленскага ўніверсітэта. У 1939 г. пасля закрыцця літоўскімі ўладамі ўніверсітэта ўдзельнічаў у тайным універсітэцкім навучанні. Вывучаў галоўным чынам палітычную гісторыю Полынчы, Беларусі і Літвы, грамадскія рухі, архівістыку. Даследаваў матэрыялы шляхецкіх архіваў Беларусі, многія з якіх не захаваліся да нашага часу. Галоўная праца – «Літва ў 1812 г.» (Варшава, 1912). Выдаў мемуары І.Лялевеля, І.Клімашэўскага, Э.Вайніловіча, Ю.Нямцэвіча. Пакінуў рукапісныя мемуары за 1899–1927 гг. Расстраляны фашыстамі 6.8.1944 г. у Варшаве.

КАБУШКІН Мікалай Іванавіч, беларускі эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар (1993). Нарадзіўся 13.12.1946 г. у в. Сярагі. Закончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1967). З 1973 г. у Беларускім эканамічным універсітэце, з 1997 г. дырэктар Вышэйшай школы турызму Беларускага эканамічнага ўніверсітэта. Даследуе праблемы кіравання працоўнымі працэсамі. Аўтар падрычнікаў для ВНУ па асновах менеджменту.

КАРОЛЬ Міхаіл Іосіфавіч, кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся ў 1896 г. у в.     Лядна. У 1918 г. чырвонагвардзеец слуцкага атрада. У грамадзянскую вайну змагаўся на Туркестанскім фронце. У Вялікую Айчынную вайну камісар асобнага кулямётна-артылерыйскага батальёна. Працаваў у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Памёр у 1970 г.

КАСЦЮКЕВІЧ Мікалай Ігнатавіч, беларускі вучоны ў галіне лясной метэаралогіі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар (1962). Нарадзіўся 9.5.1904 г. у в. Варкавічы. У 1928 г. закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1947–1956 гг. працаваў у Інстытуце лесу АН БССР. З 1957 г. дацэнт кафедры метэаралогіі і кліматалогіі Беларускага лесатэхнічнага інстытута, з 1963 г. загадчык кафедры. Асноўныя працы па гідралагічнай ролі лясоў Палесся. Памёр 9.12.1978 г.

КІТУНОВІЧ Фёдар Рыгоравіч, педагог, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995), кандыдат педагагічных навук (1954), прафесар (1978). Заслужаны настаўнік Беларусі (1982). Нарадзіўся 16.4.1917 г. у в. Агароднікі. У 1932 г. закончыў сямігодку ў Слуцку, потым Слуцкі педагагічны тэхнікум. У 1932–1938 гг. настаўнічаў на Гомельшчыне. У 1938 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, закончыў у 1947 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 г. працуе ў Мінскім педагагічным інстытуце (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт). Аўтар навуковых прац у галіне выкарыстання тэхнічных сродкаў навучання, ЭВМ і праграміраванага навучання пры выкладанні фізікі і электратэхнікі, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для школ і ВНУ. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна» і інш.

КЛЕБАНОВІЧ Васіль Фёдаравіч, беларускі вучоны ў галіне глебазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1976 г. Нарадзіўся 7.1.1929 г. у в. Грэск. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1958 г. працуе ў Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі.

КЛІМЯНКОЎ Сцяпан Сцяпанавіч, беларускі вучоны ў галіне парашковай металургіі, доктар тэхнічных навук, прафесар (1992). Нарадзіўся 23.4.1945 г. у в. Вялікая Сліва. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1967), дзе працаваў з 1971 г. З 1974 г. у Віцебскім тэхналагічным універсітэце. Аўтар навуковых прац па шнэкавым прасаванні парашкоў. Распрацаваў тэхналогіі і абсталяванне для фармавання даўгамерных вырабаў з металапарашкоў.

КОБЕЦ Ларыса Ўладзіміраўна, беларускі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1991). Нарадзілася 7.4.1939 г. у в. Сярагі. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961). З 1972 г. у НДІ прыкладных фізічных праблем пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Аўтар навуковых прац па вывучэнні заканамернасцей комплексаўтварэння ў растворах і даследаванні комплексаў металаў з ацыда- і нейтральнымі кісларода- і азотазмяшчальнымі лігандамі.

КОСБЕРГ Сямён Арыевіч, канструктар, спецыяліст у галіне авіяцыйных і ракетных рухавікоў, доктар тэхнічных навук (1959), лаўрэат Ленінскай прэміі 1960 г., Герой Сацыялістычнай Працы (1961). Нарадзіўся 14.10.1903 г. у Слуцку. Закончыў Слуцкую гімназію, потым камерцыйнае вучылішча, Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1931). Працаваў у буйнейшых праектных установах авіяцыйнай прамысловасці. З 1940 г. намеснік галоўнага канструктара завода і начальнік канструктарскага бюро № 2. З 1941 г. галоўны канструктар канструктарскага бюро. Унёс вялікі ўклад у стварэнне авіяцыйных рухавікоў для знішчальнікаў ЛА-5, ЛА-7 і іншых самалётаў ваеннага часу. У 1946–1965 гг. пад яго кіраўніцтвам створана серыя вадкасных ракетных рухавікоў, якія былі ўстаноўлены на апошніх ступенях ракет-носьбітаў, што выводзілі ў космас пілатуемыя касмічныя караблі, штучныя спадарожнікі Зямлі і аўтаматычныя міжпланетныя станцыі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», медалямі. 3.1.1965 г. загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца і вуліца ў Слуцку.

КОЎЧУР Сяргей Рыгоравіч, беларускі вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі, доктар тэхнічных навук, прафесар (1990). Нарадзіўся 7.7.1934 г. у в. Прыдзіркі. Закончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1958). З 1970 г. у Віцебскім тэхналагічным універсітэце. Навуковыя працы па хіміі і тэхналогіі сілікатаў і прамысловай экалогіі. Адзін з аўтараў «Англа-рускага слоўніка па хіміі і тэхналогіі сілікатаў» (1986).

ЛАЗАРУК Міхаіл Арсеньевіч, беларускі літаратуразнавец, педагог, акадэмік АПН СССР (1982), акадэмік НАН Беларусі (1995), член Расійскай акадэміі адукацыі (1995), доктар філалагічных навук, прафесар (1971). Нарадзіўся 5.7.1926 г. у в. Ушаловічы. Закончыў Мінскі педагагічны інстытут (1951). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 г. працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце (з 1971 г. прарэктар), дырэктарам НДІ педагогікі (1978–1989). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Выступае ў друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1949 г. Аўтар даследаванняў і манаграфій, навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для філалагічных факультэтаў ВНУ і сярэдняй школы, у тым ліку: «Пімен Панчанка» (1959), «Станаўленне беларускай паэмы» (1968), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (1970), «Часу непадуладныя» (1981), «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» (1983), «Навучанне і выхаванне творчасцю: Педагагічныя роздумы і пошукі» (1994) і інш.

ЛЕМЕШ Уладзімір Піліпавіч, беларускі вучоны ў галіне заатэхніі, доктар сельскагаспадарчых навук (1952), прафесар (1954), заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Нарадзіўся 22.3.1908 г. у в. Падлессе. У 1929 г. закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Дэкан зоатэхнічнага факультэта (1933–1938), намеснік дырэктара па навучальнай і навуковай рабоце (1938–1944), рэктар (1944–1968) Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Узнагароджаны З ордэнамі, медалямі. Памёр 14.8.1975 г.

ЛЕСНІКОВІЧ Анатоль Іванавіч, беларускі вучоны, член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994), акадэмік НАН Беларусі (1996), доктар хімічных навук (1987), прафесар (1989). Нарадзіўся 3.4.1941 г. у в. Рачкавічы. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1965), дзе і працаваў. З 1978 г. у НДІ фізіка-хімічных праблем пры БДУ. З 1996 г. першы намеснік старшыні Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Беларусі. Навуковыя працы па вывучэнні энерганасычаных і высокадысперсных рэчываў і матэрыялаў на іх аснове. Распрацаваў метад рашэння адваротнай задачы неізатэрмічнай кінетыкі для простых і некаторых складаных рэакцый, кандэнсаваных рэчываў. Даследаваў з"яву вадкаполымнага гарэння і механізм тэрмахімічнага раскладання тэтразолу і яго вытворных. Выявіў размерны эфект у рэгуляванні скорасці гарэння каталізатарамі і інгібітарамі гарэння. Атрымаў новыя рэгулятары гарэння для розных гаручых сістэм, новыя матэрыялы на аснове ультрадысперсных металаў і аксідаў.

ЛУЦЭВІЧ Леанід Міхайлавіч, беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1993), прафесар. Нарадзіўся 29.2.1944 г. у в. Працавічы. Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1969). З 1976 г. у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце (у 1994–1999 гг. загадчык кафедры). Навуковыя працы па марфалогіі сельскагаспадарчых жывёл, ветэрынарнай медыцыне.

ЛУШЧЫЦКІ Іван Мікалаевіч, беларускі філосаф, член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар філасофскіх навук (1952), прафесар (1953), заслужаны дзеяч навукі БССР (1971). Нарадзіўся 20.1.1907 г. у в. Агароднікі. У 1930 г. закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру АН БССР. Быў старшым навуковым супрацоўнікам і вучоным сакратаром Інстытута філасофіі і права АН БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946–1953 гг. вучоны сакратар прэзідыўма АН БССР, намеснік дырэктара, загадчык сектара гісторыі філасофіі Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1946–1948 гг. загадчык кафедры марксізму-ленінізму Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага. З 1953 г. загадчык кафедры гісторыі філасофіі, логікі і навуковага атэізму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1964–1972 гг. член праўлення таварыства «Веды». Аўтар прац па гісторыі філасофіі, сацыялогіі і грамадскапалітычнай думкі, гістарычным матэрыялізме і навуковым атэізме. Узнагароджаны ордэнамі, медалямі. Памёр 9.9.1973 г.

ЛЯЎКОВІЧ Алег Аляксандравіч, кандыдат эканамічных навук (1981). Нарадзіўся 21.2.1947 г. у Слуцку. Закончыў СШ № 10 Слуцка, Кіеўскі аўтадарожны інстытут (1970). Працаваў у Беларускім навукова-даследчым тэхналагічным інстытуце аўтамабільнага транспарту, з 1971 г. у Беларускім політэхнічным інстытуце, дацэнт кафедры. З 1998 г. загадчык кафедры менеджменту Беларускай політэхнічнай акадэміі. Падрыхтаваў і апублікаваў звыш 200 навуковых прац, у тым ліку 12 вучэбных дапаможнікаў і манаграфій.

МОХАРТ Вячаслаў Андрэевіч, беларускі вучоны ў галіне ўралогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар (1969), заслужаны дзеяч навукі БССР (1982). Нарадзіўся 28.3.1924 г. у в. Шулякі. У 1941 г. закончыў Грэскую сярэднюю школу. З 1944 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1953 г. закончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1969 г. галоўны уролаг Міністэрства аховы здароўя БССР і адначасова (з 1971) загадчык кафедры ўралогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Распрацаваў прынцыпова новы навуковы падыход у лячэнні нейрагеннага мачавога пузыра, прапанаваў новую арыгінальную аперацыю-ілевезікапексію, за якую на ВДНГ СССР удастоены сярэбранага медаля (1973). Аўтар звыш 200 навуковых прац, прысвечаных праблемам уралогіі і нефралогіі, апублікаваных у айчынных і замежных выданнях.

МУРАШКА Анцінея Рыгораўна, беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1971 г. Нарадзілася 15.10.1924 г. у в. Кірава. У 1948 г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1950 г. супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР, з 1963 г. дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Даследчык беларускай дыялекталогіі, пытанняў узаемадзеяння беларускай мовы са славянскімі і неславянскімі мовамі. Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнагаатласа беларускаймовы» (ч. 1–2, 1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Сучаснай рускай мовы» (ч. 1–2, 1981).

МЯЦЕЛЬСКАЯ Еўдакія Сцяпанаўна, беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук. Нарадзілася 24.11.1928 г. у в. Грэск. У 1952 г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе працуе з 1955 г. Даследуе пытанні дыялекталогіі, гісторыі мовы, сучаснай беларускай мовы. З 1961 г. – дацэнт. Аўтар (з Я.М.Камароўскім) «Слоўніка беларускай народнай фразеалогіі» (1972), навуковых дапаможнікаў «Беларуская мова» (1974), «Беларуская дыялекталогія. Хрэстаматыя», «Беларуская дыялекталогія» (з Э.Д.Блінавай, 1969, 2-евыд., 1980).

МЯЦЕЛЬСКІ Васіль Уладзіміравіч, доктар сельскагаспадарчых навук (1966), прафесар кафедры аграхіміі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1932). Нарадзіўся ў 1901 г. у в. Грэск. Актыўны ўдзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919–1920 гг. У 1925 г. закончыў Мінскі політэхнічны інстытут, працаваў навуковым супрацоўнікам, з 1928 г. па 1930 г. асістэнт пры кафедры агранамічнай хіміі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1930 г. дацэнт, загадчык гэтай кафедры. У 1933 г. рэпрэсіраваны і высланы ў Сібір. Рэабілітаваны ў 1956 г. Працаваў на Кемераўскай сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. Падрыхтаваў і выдаў 12 кніг і брашур, надрукаваў каля 30 навуковых артыкулаў. Сярод яго работ «Інтэнсіфікацыя земляробства ў Кемераўскай вобласці», «Бульба» (1965) і інш. З 1965 г. жыў у г. Шчэрбінка Маскоўскай вобласці.

ПЛАТОНАЎ Расціслаў Пятровіч, беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (1982), прафесар (1984). Нарадзіўся 15.4.1930 г. у Слуцку. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1955). Працаваў першым сакратаром Клецкага райкома камсамола, загадчыкам кафедры Мінскага інстытута замежных моў, у 1973–1980 гг. сакратаром Мінскага абкома КПБ, у 1980–1991 гг. дырэктарам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, з 1992 г. навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. Даследуе праблемы дзяржаўнага будаўніцтва, гісторыю ідыолага-палітычнай барацьбы на Беларусі ў 1920–1930-я гады, барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

ПРАТАСЕНЯ Пётр Фёдаравіч, беларускі філосаф, прафесар (1975). Нарадзіўся ў 1910 г. у в. Баслаўцы. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931). З 1934 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам АН БССР, у ВНУ Мінска, дацэнт, з 1938 г. у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў намеснікам дырэктара Мінскага педагагічнага інстытута, загадчыкам кафедры філасофіі Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1975 г. прафесар кафедры філасофіі АН БССР. Надрукаваў звыш 60 навуковых прац. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Памёр 5.6.1987 г.

ПЯТРОЎСКІ Павел Якаўлевіч, беларускі вучоны-геабатанік, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1963), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. Нарадзіўся ў 1924 г. у в. Кулікі. Закончыў Вясейскую СШ. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскім атрадзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на фронце. У 1959 г. закончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут, працаваў навуковым супрацоўнікам аддзела геабатанікі ў АН БССР. З 1969 г. працаваў у Цэнтральным батанічным садзе АН БССР вучоным сакратаром.

ПЯТРОЎСКІ Ян Дзям"янавіч, элініст, перакладчык, выдавец, доктар тэалогіі. Нарадзіўся 20.1.1905 г. у Слуцку. Закончыў курсы імя П.Скаргі ў Вільні (1929), аднагадовую тэалагічную біблейскую школу ў мястэчку Кларысаў (пад Варшавай, 1930). Пасля працаваў пастырам у Варшаве і Дзярэчыне. Выдаваў часопіс «Светач Хрыстовае навукі». У 1939 г. у ліку бежанцаў апынуўся ў Вільні. У 1941 г. на падставе рашэння Віленскай савецкагерманскай камісіі быў накіраваны ў Берлін, дзе займаўся лінгвістычнай працай. У 1945 г. пераехаў з сям"ёй у Аўстрыю. З 1953 г. жыве ў ЗША, дзе заснаваў Беларускі дабрачынны адукацыйны фонд. Апрача беларускай і рускай моў, добра валодае польскай, старажытнагрэчаскай, нямецкай, англійскай, украінскай, чэшскай, лацінскай. Аўтар «Ангельска-беларускага слоўніка», «Грэцка-беларускага слоўніка». Пераклаў на беларускую мову «Выбраныя дыялогі Платона».

РАЗЕНГАЎЗ Давід Яфімавіч, вучоны ў галіне ларынгалогіі, кандыдат медыцынскіх навук (1939). Нарадзіўся ў 1898 г. у Слуцку. У 1923 г. закончыў Харкаўскі ўніверсітэт. Працаваў у адной з клінік Харкава, старшым навуковым супрацоўнікам Харкаўскага навукова-даследчага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны на 2-м Украінскім фронце, начальнік аддзялення вуха, горла і носа палявога шпіталя. Пасля вайны дацэнт, у 1958–1967 гг. загадчык кафедры Харкаўскага ўніверсітэта. Аўтар 83 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам атрымалі развіццё слухаўзнаўленчыя аперацыі. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Памёр у 1981 г.

РУБАНАЎ Аляксандр Сяргеевіч, вучоны-фізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996 г., членкарэспандэнт з 1989 г.), доктар фізікаматэматычных навук (1976), прафесар, лаўрэат Дзяржаўных прэмій БССР 1976 г. і СССР 1982 г., заслужаны дзеяч навукі (1999). Нарадзіўся 12.9.1936 г. у Слуцку. Закончыў СШ № 10 Слуцка, у 1958 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1958–1978 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер лабараторыі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі Акадэміі навук Беларусі, з 1978 г. загадчык Лабараторыі аптычнай галаграфіі гэтага інстытута. Адначасова з 1996 г. старшыня савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. Даследаванні ў галіне оптыкі і лазернай фізікі. Распрацаваў фізічныя асновы дынамічнай галаграфіі і оптыкі фазавага спалучэння, эфектыўныя метады пераўтварэння прасторавай структуры лазерных пучкоў, апрацоўкі аптычнай інфармацыі, вызначэння ўласцівасці рэчыва, узбуджэння гіпергуку. Разлічыў інфрачырвонае свячэнне паветра пры ўваходжанні галаўных частак ракет у шчыльныя слаі атмасферы. Аўтар звыш 260 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 35 вынаходніцтваў. Узнагароджаны медалямі.

РУБАНАЎ Уладзімір Сяргеевіч, беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1976). Нарадзіўся 5.9.1938 г. у Слуцку. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). З 1961 г. у Інстытуце фізікі АН Беларусі. Навуковыя працы па оптыцы і лазернай фізіцы. Прапанаваў і даследаваў некалькі новых тыпаў лазерных гіраскопаў і акселерометраў. Прадказаў і ўпершыню даказаў існаванне з"явы палярызацыйнай і палярызацыйна-частотнай неўзаемнасці. Даследаваў уплыў палярызацыі святла на асаблівасці ўзнікнення жывой матэрыі ў Сусвеце. Памёр 5.12.1990 г.

САВІЦКІ Сцяпан Еўдакімавіч, беларускі вучоны-хімік, кандыдат хімічных навук (1954), прафесар (1988). Нарадзіўся 3.6.1923 г. у в. Вялікая Сліва. У гады Вялікай Айчыннай вайны сувязны партызанскага атрада, на фронце. Пасля вайны працаваў у Слуцкім райземаддзеле. У 1946 г. паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, вучыўся ў аспірантуры. З 1954 г. выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1960 г. загадчык кафедры агульнай хіміі Беларускага інстытута народнай гаспадаркі. З 1965 г. рэктар Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці. З 1988 г. прафесар кафедры хіміі. Выдаў звыш 70 навуковых прац па фізічнай хіміі, тэхналогіі шкла і сілікатаў. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», бронзавым медалём ВДНГ. Памёр 11.8.1996 г.

СЕРЖПУТОЎСКІ Аляксандр Казіміравіч, беларускі этнограф і фалькларыст. Нарадзіўся 21.6.1864 г. у в. Бялевічы. Закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1884), Пецярбургскі археалагічны інстытут (1904). Працаваў настаўнікам народных вучылішчаў у Мазырскім і Слуцкім паветах (1884–1893), у мінскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка і Мінскім паштоватэлеграфным ведамстве (1893–1896), на паштамце ў Пецярбургу (1896–1906), у этнаграфічным аддзеле Рускага музея ў Ленінградзе (1906–1930). Сабраў на Беларусі багаты этнаграфічны і фальклорны матэрыял. У этнаграфічным нарысе «Беларусы-палешукі» апісаў побыт, заняткі і вераванні сялян Мазырскага і Слуцкага паветаў. Аўтар даследаванняў «Земляробчыя прылады Беларускага Палесся» (1910), «Бортніцтвана Беларусі» (1914). Выдаў зборнікі «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911), «Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета» (1926), «Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў» (1930). Вывучаў дыялекты беларускай мовы [«Граматычны нарыс беларускай гаворкі вёскі Чудзіна Слуцкага павета Мінскай губерні» (1911)]. Памёр 5.3.1940 г.

ТРУХАН (ТОЎСЦІК) Таццяна Лукінічна, кандыдат педагагічных навук. Нарадзілася 22.4.1921 г. у Слуцку. Закончыла СШ № 5 Слуцка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1950). Працавала ў Слуцкім педвучылішчы, Бабруйскім настаўніцкім, Віцебскім і Мінскім педагагічных інстытутах. Аўтар звыш 40 навуковых прац, у тым ліку вучэбных дапаможнікаў.

ФІЛIПОВІЧ Арцём Мікітавіч, вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб, членкарэспандэнт АМН СССР (1960), доктар медыцынскіх навук, прафесар (1951). Нарадзіўся 6.4.1901 г. у в. Еўлічы ў сялянскай сям"і. У 1926 г. закончыў Ленінградскі медыцынскі інстытут, потым працаваў у Барысаве, Мінску, Валагодскай вобласці. Быў загадчыкам кафедраў інфекцыйных хвароб Іжэўскага і Мінскага медыцынскіх інстытутаў. Аўтар навуковых прац па пытаннях клінікі, дыягностыкі, лячэння вострага сезоннага менінгіту, бруцэлёзу і іншых інфекцыйных хвароб. Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі. Памёр 28.12.1961 г.

ФЯДЗЮШЫН Анатоль Уладзіміравіч, вучоны ў галіне заалогіі, паразіталогіі і паляўніцтвазнаўства, прафесар (1927), доктар біялагічных навук (1938). Нарадзіўся 11.5.1891 г. у Слуцку. У 1913 г. закончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1921–1933 гг. загадчык кафедры заалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова чытаў курс па навуковых асновах паляўніцтвазнаўства ў Беларускім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі і ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1933 г. загадчык кафедры заалогіі і дарвінізму Омскага сельскагаспадарчага інстытута. Асноўныя працы па арніталогіі, пытаннях зберажэння і памнажэння рэсурсаў фаўны паляўнічых жывёл. Паводле праекта вучонага ў 1925 г. створаны першы ў СССР бабровы запаведнік на р. Бярэзіна. Сярод выдадзеных твораў «Дынаміка і геаграфічнае распаўсюджванне паляўнічай фаўны БССР» (1929), «Рачны бабёр, яго жыццё, гісторыя і вопыт па размнажэнні» (1935), «Птушкі Беларусі» (1967). Узнагароджаны ордэнам Леніна. Памёр 10.3.1972 г.

ШУБА Павел Паўлавіч, беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1972), прафесар (1973), заслужаны дзеяч навукі БССР (1982). Нарадзіўся 15.1.1926 г. у в. Танежыцы. У 1951 г. закончыў Мінскі педагагічны інстытут. З 1955 г. у Інстытуце мовазнаўства АН БССР, з 1961 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1974 г. загадчык кафедры. Аўтар болын як 300 навуковых прац, самыя значныя з якіх прысвечаны беларускай мове, яе граматыцы і словаўтварэнню: «Прыслоўе ў беларускай мове» (1962), «Уводзіны ў граматыку беларускай мовы» (1969), «Лекцыі па беларускай марфалогіі» (1975), «Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія» (1987). Адзін са складальнікаў «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Тлумачальнага слоўніка рускай мовы» (1975), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў 5 тамах (1977–1984), «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (1990). Памёр у 2000 г.

ШУЛЯКОЎСКІ Яўхім Герцавіч, гістарыёграф, археограф, краязнаўца, кандыдат гістарычных навук (1940). Нарадзіўся 11.1.1907 г. у Слуцку. У 1926 г. закончыў настаўніцкія курсы. Настаўнік, загадчык аддзела народнай асветы ў Старобіне. У 1928 г. накіраваны на вучобу ў гістарычны аддзел педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1937 г. у аспірантуры Ленінградскага ўніверсітэта. У 1940–1941 гг. дацэнт кафедры гісторыі СССР, дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта Свярдлоўскага ўніверсітэта. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1946–1982 гг. у Варонежскім універсітэце, загадчык кафедры гісторыі СССР, дэкан гісторыка-філалагічнага факультэта. Па яго ініцыятыве для студэнтаў быў уведзены курс гісторыі Варонежскага краю. Аўтар каля 50 навуковых прац і дакументальных публікацый. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга (двойчы), Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі. Жыў у Варонежы. Памёр 27.2.1984 г.

ШЫЛОВІЧ Міхаіл Кузьміч, кандыдат тэхнічных навук (1937). Нарадзіўся ў 1900 г. у в. Варкавічы. Удзельнік барацьбы з польскімі акупантамі на Случчыне ў 1919 –1920 гг., Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у малочнай прамысловасці. Жыў у Маскве. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

ШЭЙНМАН Міхаіл Маркавіч, доктар гістарычных навук. Нарадзіўся ў 1902 г. у Слуцку. Закончыў гімназію і ў 1919 г. быў адным са стваральнікаў камсамольскай арганізацыі ў Слуцку. Дэлегат I Усебеларускага з"езда камсамола. У 1922 г. быў накіраваны на вучобу ў Маскву ў Камуністычны ўніверсітэт імя Я.М.Свярдлова. Пасля заканчэння працаваў на рэдактарскай і выкладчыцкай рабоце ў Чырвонай арміі, у Інстытуце філасофіі АН СССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенны перыяд займаўся даследаваннем шэрагу праблем гісторыі сучаснага стану папства, каталіцызму, клерыкалізму. Аўтар манаграфій па гісторыі Ватыкана. Жыве ў Маскве.

ЯНОВІЧ Леанід Аляксандравіч, вучоны ў галіне матэматыкі, доктар фізікаматэматычных навук (1987), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), прафесар (1992). Нарадзіўся 4.3.1934 г. у в. Кажушкі. Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1957). У 1957–1967 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер, у 1967–1996 гг. загадчык лабараторыі, з 1996 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя даследаванні ў галіне набліжаных метадаў аналізу і вылічальнай матэматыкі. Прэмія НАН Беларусі 1993 г. за распрацоўку набліжаных метадаў функцыянальнага інтэгравання. Аўтар звыш 80 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1976), медалямі.

ЯРЭМІЧ Аляксандр Парфір"евіч, вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук. Нарадзіўся ў канцы першай палавіны XIX ст. у Слуцку. Закончыў Слуцкую гімназію (быў у ліку моладзі, якая гуртавалася вакол пісьменніка-дэмакрата А.Абуховіча), медыцынскі факультэт адной з вышэйшых устаноў Пецярбурга. Дырэктар Елісееўскай бальніцы (Пецярбург). Цікавіўся беларускай літаратурай, за асабістыя сродкі выдаў зборнік Я.Купалы «Шляхам жыцця». Перад Кастрычніцкай рэвалюцыяй пераехаў у Томск. Памёр у 1923 г.

 

Подготовлено по материалам
книги 2 «Память. Слуцкий район. Слуцк»


 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 6609. Последнее 2017-12-16 17:26:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 55-8-66
hvorov@inbox.ru