Рыгор Родчанка "Полымя" - 1965

Рыгор Родчанка "Полымя" - 1965

Зусім нядаўна, пераглядаючы ў вольны час свае архіўныя часопісы, адкрыў для сябе публікацыю пісьменніка, імя якога не раз ужо згадвалася на нашым сайце ў розных артыкулах. Гэта "Маналог настаўніка" Рыгора Родчанкі ў 11 нумары часопіса "Полымя" за 1965 год у раздзеле "Крытыка і літаратуразнаўства". Перачытаўшы твор-разважанне не адзін раз, падумаў: вось быў такі настаўнік, улюблёны ў сваю працу, не раўнадушны, які дасканала ведаў свой прадмет - літаратуру і хацеў дзяліцца сваімі ведамі з вучнямі, хацеў пазнаёміць кожнага з іх не толькі з літаратурнымі творамі, але і з беларускімі аўтарамі, жыццё і творчасць якіх лічыў таксама годнымі ўвагі.

 

Чытаць далей