Анастасія Іванаўна Алелькавіч

Анастасія Іванаўна Алелькавіч

550 гадоў таму нарадзілася княгіня Анастасія Іванаўна Алелькавіч (1473-1524/26), сёння больш вядомая як Анастасія Слуцкая.

Нарадзілася княгіня на тэрыторыі цяперашняй Магілёўшчыны. Паходзіла з роду праваслаўных князёў Мсціслаўскіх, які вёў пачатак, як і слуцкія Алелькавічы, ад вялікага князя Літоўскага Альгерда. Калі б не падзеі, што мелі месца пад час яе княжэння ў Слуцку, і ў якіх па волі лёсу ёй прыйшлося прыняць удзел, хутчэй за ўсё, яна так і засталася б у цяні гісторыі, як і многія іншыя яе сучасніцы.
 

Чытаць далей