У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Па старых адрасах (Газета «Слуцкі край», 06.01.2011)

18.07.2013

Працягваем вандроўку па вуліцах горада.

У мінулай вандроўцы мы даведаліся пра гісторыю вуліцы Талстога (Юр"еўскай) і яе завулкаў. Працягваем падарожжа і ідзём на вуліцы Чырвоную і Іванаўскую. Амаль паралельна вуліцы Лацкова ідзе вуліца Пліева – былая Чырвоная.

У старажытнарускіх гарадах Чырвонай называлі цэнтральную вуліцу. Але гэта вуліца ніколі не была галоўнай. Тым не менш, згодна з планам Слуцка XVII стагоддзя можна адзначыць, што ў Новым горадзе па сваёй працягласці яна была другой пасля Новамейскай, перасякала яе і выходзіла на абодва канцы Падвальнай, па ёй можна было трапіць да цытадэлі. Доўгі час яна насіла сваё імя – ажно да 1979 года! У сувязі са святкаваннем 35-годдзя вызвалення Слуцка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вуліцу перайменавалі ў гонар генерала арміі Ісы Аляксандравіча Пліева – на здымку (1903–1979 гг.), двойчы Героя Савецкага Саюза, камандуючага конна-механізаванай групай, якая ў 1944 годзе рухалася ў авангардзе ў слуцкім напрамку. 30 чэрвеня ў выніку баёў Слуцк і Слуцкі раён вызвалены войскамі гэтай групы.

Равесніца вуліцы Пліева – суседняя вуліца імя Розы Люксембург (былая Іванаўская). Першапачатковую назву яна атрымала ад царквы Святога Іаанна Прадцечы, якая размяшчалася на гэтай вуліцы. Тэрыторыя царквы і асобныя яе збудаванні блізка падступалі да Новамейскіх варот, праз якія ішоў выезд у горад. Храм упамінаецца ў дакументальных крыніцах XVI–XIX стагоддзяў. Драўляная царква праіснавала да 1842 года. А потым яе разабралі і не аднавілі. Хутчэй за ўсё, прычынай усяму паслужыў пажар.

У канцы XIX стагоддзя ў адным з дамоў на Іванаўскай пасяліўся беларускі пісьменнік-дэмакрат, удзельнік паўстання 1863 года Альгерд Абуховіч (1840–1898 гг.). Ён здымаў жыллё ў старэнькай жанчыны па прозвішчы Федаровіч. У хуткім часе ў патанаючы ў кустах бэзу домік сталі заходзіць маладыя людзі. Сярод іх былі Аляксандр Ярэміч (пасля стаў вядомым хірургам), Іван Чудоўскі, Пётр Карповіч, Аляксандр Піярэль і іншыя. У садзе накрывалі столік, бабуля гаспадарнічала каля самавара, а прысутныя вялі доўгія размовы пра літаратуру, палітыку, спрачаліся і смяяліся… Тут Абуховіч і напісаў свае «Мемуары» – празаічны твор біяграфічнага характару. Пра гэты твор вядомы літаратуразнаўца А. Мальдзіс пісаў: «…мемуары Абуховіча напісаны яркай сакавітай мовай… Яны стаяць ля вытокаў мастацкай прозы».

У друку Абуховіч падпісваўся граф Бандзінэлі. Як псеўданім ён выкарыстаў дзявочае прозвішча сваёй бабулі, графіні з Італіі. На жаль, літаратурная спадчына пісьменніка дрэнна захавалася. А. Абуховіч памёр у Слуцку і пахаваны на гарадскіх могілках на вуліцы 14-ці Партызан. Яго асабістая бібліятэка рукапісы дасталіся Казіміру Аколаву, які паехаў у Варшаву і ўсё забраў з сабою. Але старажылы вуліцы Іванаўскай расказвалі калісьці, што пасля смерці бабулі Федаровіч у яе на гарышчы дома было шмат старой літаратуры, якая разышлася па руках. Магчыма, гэта была частка бібліятэкі пісьменніка. У горадзе ёсць вуліца, названая ў гонар А. Абуховіча. Знаходзіцца яна ў раёне катэджнай забудовы злева ад вуліцы М. Багдановіча.

Аднак вернемся на вуліцу Іванаўскую. У 1919 годзе яна стала называцца вуліцай Карповіча. Хто ж такі Карповіч? Пётр Уладзіміравіч Карповіч (1874–1917 гг.) – ураджэнец горада Гомеля, рэвалюцыянер. Закончыў слуцкую гімназію, падчас вучобы пазнаёміўся з А. Абуховічам. Здольны малады чалавек паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт, потым – у Юр"еўскі (г. Тарту), Берлінскі… Але адусюль яго выключалі за ўдзел у студэнцкім руху, распаўсюджанне марксісцкай літаратуры. У Берліне ён зблізіўся з эсэрамі. У 1901 годзе ў знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсій студэнцтва смяротна параніў міністра асветы Мікалая Паўлавіча Багалепава. Карповіча прыгаварылі да 20 гадоў катаргі. Ён уцёк з Сібіры за мяжу і рыхтаваў забойства Мікалая II, але справа правалілася. У 1917 годзе на параходзе з Англіі вяртаўся ў Расію. У Паўночным моры судна тарпедавала германская лодка. Пётр Карповіч загінуў. У памяць пра яго ў Гомелі названа вуліца, а ў Слуцку – перайменавана. Аднак у нашым горадзе гэта назва не замацавалася. Жыхары працягвалі называць яе па-ранейшаму – Іванаўская. Прыкладна ў канцы 20-х – 30-х гадоў XX стагоддзя яе перайменавалі ў гонар Розы Люксембург (1871–1919 гг.) – дзяячкі нямецкага, польскага і міжнароднага рабочага руху, адной са стваральніц Саюза Спартака і Камуністычнай партыі Германіі. У пасляваенны перыяд вуліца перасекла вуліцу М. Багдановіча і прадоўжылася да вуліцы 8 Сакавіка.

 

Валянціна ВІДЛОГА
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 997. Последнее 2019-10-17 11:33:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru