У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Па старых адрасах (Газета «Слуцкі край», 12.06.2009)

21.05.2013

Кожнае стагоддзе занатоўвае ў летапіс нашага горада гістарычныя падзеі, звязаныя з яго жыццём, адначасова ўносіць і карэктывы ў знешні выгляд і планіроўку.

Цэнтральная частка Слуцка – самая старажытная. І хаця за сівой заслонай часу многае застаецца схаваным і таямнічым, усё ж можна разгледзець рысы старажытных вуліц. Невялікія, бессістэмна раскіданыя паселішчы паступова складаліся ў вузкія вулачкі, з якіх ствараліся вуліцы. Але праходзілі войны, палалі пажары, «змятаючы» на сваім шляху цэлыя кварталы. І ўжо не на гэтым месцы, а дзесьці побач зноў падымаліся збудаванні, мяняліся назвы вуліц. І цяпер цяжка дакладна сказаць, дзе была тая ці іншая вуліца.

Так, у Інвентары XVII стагоддзя ўпамінаецца вуліца Мыльніцкая, або – Мыльня. Яна была невялікай – 28 двароў – і ішла ад замкаў з моста міма Яўрэйскай і даходзіла да вала. Жылі тут мылавары – вытворцы мыла. Яны былі нядрэннымі майстрамі, гэтай справай займаліся цэлымі сем"ямі, перадавалі вопыт з пакалення ў пакаленне. Саматужнікі-мылавары ў Слуцку былі да 20-х гадоў XX стагоддзя. Калі сталі з"яўляцца арцелі, мылавары таксама аб"ядналіся. Аднак справы ў іх пагоршыліся: па раду прычын якасць мыла стала горшай, на яго зменшыўся попыт. Да канца 40-х гадоў XX стагоддзя арцель была закрыта.

У гэтым жа Інвентары апісваецца і вуліца Яўрэйская, забудова якой была вельмі шчыльнай: у 1683 годзе налічвалася тут 94 двары. З часам пабудоў на ёй станавілася больш, з"явілася школа, да XIX стагоддзя вуліца стала называцца Школьнай. Некаторыя лічаць, што ў 1950-х гадах гэта вуліца перайменавана ў вуліцу імя Парыжскай Камуны. Але гэта меркаванне памылковае, бо ў пераліку вуліц, якія ўваходзілі ў склад выбарчай акругі ў 1948 годзе, адсутнічаюць і Школьная, і Парыжскай Камуны. У гады Вялікай Айчыннай вайны Школьная знаходзілася на тэрыторыі гета, практычна ўся яна была спалена. А вуліца Парыжскай Камуны стала забудоўвацца толькі ў пачатку 1950-х гадоў. У ліку першых будынкаў – інтэрнат (цяпер адміністрацыйны будынак КУП «Слуцкгандаль»), цэхі арцелі «Чырвоная Зорка», старшынёй праўлення якой быў Зунін. У 1957 годзе гэта быў ужо харчовы камбінат, у эксплуатацыю здадзены яшчэ адзін цэх – макаронны. У тыя дні раённая газета «За сацыялістычную Радзіму» пісала: «У прасторным памяшканні ўстаноўлены тры прэсы. З дапамогай транспарцёраў паступае мука, падведзена вада. Пад вялікім ціскам з матрыц прэсаў выходзіць паўфабрыкат… Каля ста рабочых і інжынернатэхнічных работнікаў працуе тут. Цэх выпускае ў суткі па 7–8 тон вермішэлі, лапшы і іншых макаронных вырабаў». Так пачынала сваю біяграфію макаронная фабрыка, якая амаль на працягу другой паловы XX стагоддзя набірала вытворчыя «абароты», будавала новыя карпусы, а ў пачатку XXI стагоддзя па многіх прычынах прыйшла да заняпаду.

У 1960-х гадах на гэтай вуліцы пабудаваны рэстаран «Зара», жылыя дамы. Новую вуліцу назвалі ў памяць аб органе ўлады ў Парыжы ў час першай у гісторыі народнай рэвалюцыі 1871 года: у 1951 годзе грамадскасць якраз адзначыла 80-годдзе Парыжскай Камуны.

Амаль паралельна былой вуліцы Школьнай, бліжэй да Бычка, праходзіла вуліца Бычковая. Адно з першых упамінанняў пра яе адносіцца да XVII стагоддзя. У Інвентары гэтага перыяду ўказваецца, што ад рынка ўздоўж ракі, «над Бычком», былі прыватныя пабудовы, налічваўся 61 двор. Вуліцу Бычковую і школьную апісвае ў сваіх мемуарах і вядомы ў ЗША доктар тэалогіі, элініст і перакладчык Ян Дзям"янавіч Пятроўскі, які нарадзіўся ў Слуцку ў 1905 годзе і жыў у доме № 44 на гэтай вуліцы. Па яго ўспамінах, вуліца была невялікай, жылі на ёй яўрэі і беларусы. Маклер Зуся Залман добра ведаў гандлёвае жыццё горада, з яго дапамогай можна было купіць усё, што толькі магчыма ў Слуцку. Музыкант Антэр з напарнікам ездзілі па вёсках і ігралі на вяселлях, часам бралі з сабой папугая – той выцягваў шчаслівыя білецікі і карты з адказамі на пытанні. Жыў і бязногі інвалід руска-японскай вайны Андрэй, а таксама стары шавец Якаў, якога ведалі ўсе ў горадзе. Каля яго дома расло вялізнае дрэва. Калісьці зрабіўшы ў ім прагаліну, Якаў зацягнуў і паклаў туды барану. На ёй звілі гняздо і пасяліліся буслы. Гэта прыцягвала дзетвару не толькі Бычковай вуліцы, але і суседніх: яны гадзінамі назіралі за птушкамі. Якаў любіў размаўляць з рабятамі, расказваў ім казкі, паказваў лялькі, тлумачыў, што такое тэатр і батлейка. А аднойчы сабраў вялікі натоўп дзяцей, павёў іх на суседнюю вуліцу, дзе ў яго быў яшчэ адзін дом і ў ім – батлейка з заслонай, кулісамі на ўзвышанасці (сцэне), невялікай глядзельнай залай. У доме ніхто не жыў, тут у куфрах захоўваліся батлеечныя персанажы: лялькі вяльмож, каралёў, святых і іншых у багатым адзенні з пазалотай. Як успамінаў Я.Д. Пятроўскі, стары Якаў быў носьбітам батлеечнага мастацтва і вельмі перажываў і непакоіўся, каб яно не знікла, знайшло працяг у новым пакаленні. Ёсць падставы меркаваць, што такі чалавек знайшоўся: стрыечны брат бацькі нашага земляка, беларускага пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча Язэпа Дылы – Нічыпар. Нічыпар Дыла вядомы як апошні слуцкі батлеечнік. Разам з ім выступала і яго дачка Наталля. У савецкі перыяд яна перадала лялькі бацькі ў Дзяржаўны музей БССР (гэта вядома з успамінаў Я. Дылы).

Па ўспамінах Я.Д. Пятроўскага, паўночная частка вуліцы Бычковай даходзіла да перпендыкулярнай ёй Падвальнай. За Падвальнай былі вялікія лугі і палі, за якімі – вёска Лучнікі. За Бычковай, на другім беразе Бычка, была яшчэ адна, маленькая вуліца – Шкляная. У 1919 годзе Пятроўскія паехалі жыць у Вільню, а потым – у Амерыку.

Падзеі, якія адбываліся ў жыцці горада, не паўплывалі на назву вуліцы Бычковай. Яна захоўвалася да 60-х гадоў XX стагоддзя. Толькі вось у гады Вялікай Айчыннай вайны вуліца выгарала, уцалела большменш яе паўночная частка. Пасля вайны на ёй пабудавалі двухпавярховы інтэрнат і жылыя дамы. Вуліца перайменавана ў Рэспубліканскую.

А вуліцу Шкляную перайменавалі значна раней – у канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя яна стала называцца Піянерскай – у гонар малодшага пакалення савецкіх людзей – піянерыі. Са Шкляной на Бычковую можна было трапіць, перайшоўшы Бычок па кладачцы з двух бярвенняў. На месцы цяперашняга старога будынка гасцініцы перпендыкулярна вуліцы Леніна праходзіла невялікая вуліца (яна вяла на Шкляную), якая ў 1920-х гадах насіла назву Мопраўскай (МОПР – международная организация помощи борцам революции). Арганізацыя створана на аснове 4-га кангрэса Камінтэрна ў канцы 1922 года па прапанове бальшавікоў у мэтах абароны працоўных ад белага тэрору і дапамогі яго ахвярам: аказвала матэрыяльную, юрыдычную і маральную падтрымку палітзняволеным, палітэмігрантам, іх сем"ям, сем"ям загінуўшых рэвалюцыянераў, незалежна ад партыйнай прыналежнасці. Да 1932 года ў склад арганізацыі ўваходзілі 14 мільёнаў чалавек, з іх 9,7 мільёна прадстаўлялі СССР. У Слуцку таксама дзейнічаў раённы камітэт МАПР. Да 1938 года яго сакратаром была Ганна Лаўрэнцьеўна Самусевіч (раней яна ўзначальвала радыёвяшчанне і гарадскую бібліятэку, з 1938 года працавала суддзёй). У 1937 годзе кіраўніцтва МАПР пераведзена з Масквы ў Парыж, а з пачаткам Другой сусветнай вайны спыніла сваю дзейнасць.

На вуліцы Мопраўскай знаходзіліся прыватныя дамы. У гады Вялікай Айчыннай вайны многія з іх згарэлі. Пра гэтую вуліцу ў 1980-я гады мне расказала жыхарка Слуцка Любоў Іосіфаўна Гурская (1910–1990 гады) – урач, кандыдат медыцынскіх навук. У 1961 годзе ў пачатку Мопраўскай пабудавана гасцініца на 100 месцаў. На першым паверсе ў правым крыле размясцілася чытальная зала бібліятэкі. У выніку новых забудоў адбылася перапланіроўка гэтага раёна – вуліца Мопраўская знікла. Прыкладна ў той жа час знікла яшчэ адна невялікая вуліца – Леккерта. Знаходзілася яна таксама ў цэнтральнай частцы горада, а яе назва звязана з падзеямі эканамічнага характару. У 1896 годзе нейкі купец Леккерт купіў у графа К. Чапскага піваварны завод «Багемія», які знаходзіўся ў Мінску. Асаблівага росквіту завод у гэтым перыядзе не меў. Калі ўладальнікам стаў Леккерт, якасць піва значна палепшылася, і яно стала карыстацца попытам. У хуткім часе на Усерасійскай прамысловай і мастацкай выстаўцы прадукцыя завода была адзначана пахвальнай граматай. Пасля гэтага попыт яшчэ больш павялічыўся, Леккерт пачаў адкрываць у гарадах Мінскай губерні склады са сваёй прадукцыяй. Некалькі такіх складоў, а таксама ларкоў па продажу піва з"явіліся і ў Слуцку, што і дало назву вуліцы – Леккерта. Піва прадавалася ў фірменных высокіх бутэльках з надпісам «Леккертъ». У фондах Слуцкага краязнаўчага музея яны захоўваюцца і цяпер. Меркаванні старажылаў наконт размяшчэння гэтай вуліцы разыходзяцца, але хутчэй за ўсё яна знаходзілася ў раёне Школішча.

 

Валянціна ВІДЛОГА
 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1249. Последнее 2019-10-17 01:29:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru