У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

 Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

  

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Па старых адрасах (Газета «Слуцкі край», 30.03.2002)

18.02.2013

Сёлкі
Гэта колісь быў фальварак, які знаходзіўся на выгане за агародамі жыхароў вуліцы Капыльскай, у канцы вуліцы Манахава (цяпер 3-ці і 4-ы завулкі Урыцкага). Назва Сёлкі ўтварылася ад слова «селішча», што азначае зямельны ўчастак, заняты будынкамі і садамі. У літаратурных крыніцах звесткі аб гэтым фальварку сустракаюцца ў XVIII ст. У гэты час ён належаў князю Радзівілу. Вядома, што ў 1773 г. упраўляючы фабрыкай слуцкіх паясоў Ян Маджарскі (справы ў яго ішлі вельмі добра, бо паясы карысталіся вялікім попытам) пазычыў князю Каралю-Кошку Радзівілу 30 тысяч злотых пад заклад фальварка Сёлкі. Князь быў павінен Яну за паясы, узятыя ў яго ў розныя тэрміны ў крэдыт. Таксама ёсць звесткі, што хтосьці з мужчын, пражываючых у фальварку, быў ткачом на фабрыцы. На жаль, прозвішча засталося невядомым. Як дзеянні з фальваркам развіваліся далей – невядома, але ў XIX ст. Сёлкі належалі багатаму шляхцічу, поварам у якога быў Пятрок Шалюта. З часам непадалёку ён пабудаваў хату, дзе і жыў з сям"ёй. Так узнік хутар Сёлкі. Пазней на хутары жылі сын Шалюты Антон і яго сыны Аляксандр і Канстанцін. У 30-я гады пачалі пасяляцца сюды і сем"і іншых слуцакоў. Паселішча доўгі час захоўвала сваю старую назву Сёлкі. Да сённяшняга часу захаваўся адзін з будынкаў старога фальварка – гэта памяшканне аднаго са складоў ветзабеспячэння. Дзве дачкі Аляксандра Шалюты – Вольга і Раіса, якія і цяпер жывуць на старой сядзібе, памятаюць прыгожыя кветнікі, алеі бэзу, што былі разбіты вакол фальварка. Шкада, што з часам уся гэтая прыгажосць прыйшла ў заняпад.

Крывасёлкі
Таксама адзін са старых кварталаў горада. I ёсць падставы меркаваць, што гэта назва ўтварылася ад назвы Сёлкі. Крывасёлкі пачалі забудоўвацца пазней Сёлак, а паколькі хаты будаваліся без асобага плану, то вуліцы былі крывыя, што знайшло адлюстраванне ў назве. А знаходзіўся гэты квартал у межах сучаснай тэрыторыі ад вуліцы М. Багдановіча, акрэсленай вуліцамі 8 Сакавіка і Пліева. Крывасёлкі з вуліцай Віленскай злучаў масток праз раку. Называлі яго Чортаў мост, бо вакол былі вялікія зараслі хмызняку і высокіх бапотных траў. У гэтым цёмным і бязлюдным месцы чыніліся разбоі і грабяжы. Таму позна ўвечары людзі баяліся тут хадзіць. Назва «чортаў» мост засталася і цяпер у народзе.

Выгода
Раён вуліцы М. Багдановіча, прыкладна ад вуліцы Талстога, уключаючы сучасныя тэрыторыі бальнічнага і 10-га гарадка. У беларускім тлумачальным слоўніку выгода – гэта ўсё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца. I сапраўды гэта было так. Колісь старажылы – вядомая ў Слуцку ўрач Л.І. Гурская і мая цётка Марыля ўспаміналі, што жыхарам Выгоды зайздросцілі, бо вельмі ж добрымі былі глебы, зусім побач – рака, паабапал якой квітнелі лугі. Непадалёку знаходзіліся базарная плошча, крамы, аптэка, цэрквы, гімназія і іншыя ўстановы. Большая частка зямель на Выгодзе належала памешчыкам. У раёне сучасных завулкаў Чапаева яшчэ ў 70-я гады можна было ўбачыць старыя дрэвы груш «слуцкая бэра» – рэшткі былых садоў.

Ямпаль
У літаратурных крыніцах пачатку XX ст. сустракаюцца звесткі пра фальварак Янапаль, які знаходзіўся зусім побач з горадам. З іх вядома, што ў фальварку пражываў 21 чалавек. Ёсць усе падставы для меркавання, што гэта – Ямпаль, магчыма, з часам назва крыху змянілася: Янапаль – Ямпаль – словы сугучныя, а магчыма, была дапушчана ў нейкім выпадку памылка. Але ж сёння старажылы, ды і не толькі, ведаюць, дзе знаходзіцца гэты адзін са старых раёнаў горада. Пасля рэвалюцыі замест фальварка з"явіўся хутар. Вядома, што жыхарамі яго ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны былі Габы, Жукавы, Федарковы, Гарбуновы, Кулыгіны, Надзея Салавей, Соф"я Каплан, Мікалай Белы. Людзі жылі дружна, а калі пачалася вайна, многія з жыхароў падтрымлівалі сувязь з партызанамі. Збіралі вінтоўкі, патроны, накіроўвалі да партызан акружэнцаў і ваеннапалонных, якім удавалася ўцячы з лагера. Хаты асобных пераўтварыліся ў месцы сустрэчы партызан з членамі слуцкага падполля. Многія мужчыны з Ямпаля падаліся да партызан. Пасля гэтага хутар усё часцей і часцей пачалі наведваць паліцаі. Ліпеньскай ноччу 1943 г. ворагі акружылі Ямпаль і нікога не выпусцілі. Усіх жыхароў пагрузілі на машыну і адвезлі ў слуцкую турму. Здзекаваліся, а потым усіх расстралялі. Было іх каля дваццаці чалавек. Падрабязней пра ямпальскіх патрыётаў можна прачытаць у першым томе кнігі «Памяць».

Непадалёку ад Слуцка, у адной вярсце, знаходзіліся маёнткі: Пупарава – належаў памешчыку Пупараву (у пачатку XX ст. там жылі 22 чалавекі; гэта непадалёку ад сучаснай тэрыторыі завода «Модуль»), Горкі – належаў памешчыку Гаховічу, жылі 7 чалавек (раён былога маслазавода). Маёнтак і «Горкі» знаходзіўся на ўзвышшы, на горцы, – адсюль і яго назва.

Трэба адзначыць, што ўскраіны патаналі ў зеляніне садоў і бэзу.

Шаноўны чытач! Мы пазнаёміліся з назвамі старых кварталаў горада, крышку з іх гісторыяй. Але што ж уяўляў сабой Слуцк у пачатку XIX ст.? Намаляваць яго аблічча, а разам з тым зрабіць вандроўку па яго вуліцах паспрабуем у наступны раз.

 

В. ВІДЛОГА,
дырэктар краязнаўчага музея



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1450. Последнее 2020-08-08 04:36:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
boikoauto@tut.by