У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Па старых адрасах (Газета «Слуцкі край», 08.05.2008)

07.02.2013

Вуліца Жукава

Выходзіць яна таксама на Капыльскую. Бадай, не кожны ведае, што назва гэтай вуліцы мянялася двойчы.

Першыя пабудовы, а гэта былі прыватныя дамы, з"явіліся на вуліцы ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Мясцовасць тут была моцна забалочаная, зарослая высокімі травамі ды хмызняком. Тым не менш, участкі для будаўніцтва на вуліцы набывалі людзі багатыя. Назву вуліца атрымала па характэрнай прымеце: узнікла на балоце, значыць – Балотная.

Старажылы памятаюць былы будынак туберкулёзнага дыспансэра. У гэтага дома, калісьці вялікага і прыгожага, была свая гісторыя. Пабудаваў яго (ці набыў) Іосіф Карафа-Корбут, дваранін з Плянты Слуцкага павета (зараз Салігорскі раён) для дачкі Ганны. Падарыў ён дом у якасці прыданага, калі яна выходзіла замуж за памешчыка Стэфана Вікенцьевіча Рымашэўскага. Аднак маладыя пажылі ў ім зусім нядоўга. Адразу пасля рэвалюцыі дом у Рымашэўскіх забралі ў дзяржаўную ўласнасць. Сям'і давялося нямала пагараваць без свайго кутка. У 1920-я гады ў іх нарадзілася дачка Эмілія, а ў 1929 годзе памёр Стэфан – галава сямейства. Пахавалі яго ў Балотчыцах, дзе меў ён калісьці 60 дзесяцін зямлі. Праз некаторы час памерла і яго жонка. У Эміліі на памяць пра бацькоў засталося некалькі фотаздымкаў ды якія-ніякія паперы. Сярод іх – цудам уцалелы дакумент на дом маці. Эмілія Стэфанаўна стала хадайнічаць аб кампенсацыі нанесенага ёй урону за дом. I справа вырашылася на яе карысць: дзяржава выплаціла належную суму грошай... Дом ужо знеслі, нішто не нагадвае і пра яго гісторыю.

Пасля 1932 года вуліцу перайменавалі ў вуліцу імя Пакроўскага.

Міхаіл Аляксандравіч Пакроўскі (1868–1932 гады), масквіч, быў у гэты час папулярным гісторыкам, які шырока прапагандаваў працы У.І. Леніна, быў выдавецкім рэдактарам асобных яго кніг. Палітычны і дзяржаўны дзеяч, акадэмік Акадэміі навук СССР, намеснік народнага камісара асветы РСФСР з 1918 года і да апошніх гадоў жыцця, выдаў шмат архіўных дакументаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Расіі. Пасля яго смерці ў многіх гарадах вуліцы называлі і пераймяноўвалі ў яго гонар. З"явілася такая вуліца і ў Слуцку.

Вероятно, здесь допущена ошибка в отчестве Покровского. Во всех источниках указывается Михаил Николаевич Покровский (17 (29) августа 1868 года, Москва — 10 апреля 1932 года, там же) — видный русский историк-марксист, советский политический деятель. Лидер советских историков в 1920-е годы, «глава марксистской исторической школы в СССР». Член РСДРП(б) с апреля 1905 года. Академик Белорусской АН (1928). Академик АН СССР (12.01.1929) — прим. адм. сайта.

Пасляваенную вуліцу Пакроўскага добра памятае Валянціна Канстанцінаўна Бардо, якая жыла там. У той перыяд у пачатку вуліцы былі будынкі канторы сувязі, КДБ, райспажыўсаюза (потым перапланаваны, адрамантаваны і прыстасаваны пад жыллё). На скрыжаванні Пакроўскага і Ленінскай размяшчаліся друкарня і рэдакцыя раённай газеты, якая тады называлася «За сацыялістычную Радзіму». Вялікую тэрыторыю на вуліцы Пакроўскага займалі транспартныя арганізацыі, грузавая база, аўтобусны парк. Там жа былі білетныя касы, адтуль адпраўляліся па маршрутах аўтобусы. Дарэчы, аўтобусны рух адкрыты ў Слуцку з красавіка 1948 года.

У сярэдзіне 1960-х гадоў транспартнікі перайшлі ў новыя памяшканні, пабудаваныя за горадам. I толькі пасля гэтага на вуліцы Пакроўскага разгарнулася будаўніцтва: тут з"явіліся пяціпавярховыя дамы, сярэдняя школа № 7, магазіны.

У 1974 годзе вуліцу Пакроўскага (часта яе называлі Пакроўская) перайменавалі ў вуліцу Жукава ў гонар Маршала Савецкага Саюза, чатыры разы Героя Савецкага Саюза Георгія Канстанцінавіча Жукава. Ён меў непасрэдныя адносіны і да гісторыі нашага горада.

У 1932 годзе ў Слуцк з Ленінградскай ваеннай акругі была перадыслацыравана 4-я кавалерыйская дывізія імя К. Варашылава. З 1933 года да 1937 года яе камандзірам быў Г.К. Жукаў. Адсюль бярэ пачатак яго бліскучая ваенная кар"ера. На працягу свайго жыцця Георгій Канстанцінавіч цёпла ўспамінаў Беларусь, у тым ліку і Слуцк, дзе яго дывізія, ён сам і многія камандзіры, чырвонаармейцы ўзнагароджаны ордэнамі Леніна: «...Дзякуючы намаганням усяго асабовага саставу ў 1935 годзе завершана будаўніцтва: усе часці атрымалі добрыя кватэры, вучэбна-матэрыяльную базу. Значна палепшыўся і конны склад дывізіі... на інспектарскіх аглядах усе часці дывізіі атрымалі высокія ацэнкі, у тым ліку і па самаму цяжкаму віду баявой падрыхтоўкі конніцы – агнявой падрыхтоўцы... Вялікай падзеяй быў прыезд у дывізію Сямёна Міхайлавіча Будзённага... Для ўручэння ордэна Леніна дывізія была сабрана ў конным строі на адным з пляцаў горада...

Ва ўрачыстай цішыні пасля сустрэчнага марша і рапарту С.М. Будзённы падняўся на трыбуну. Па яго знаку пад"язджаю з асістэнтамі, трымаючы баявы сцяг дывізіі. С.М. Будзённы прымацоўвае да яго ордэн Леніна, і мы са сцягам скачам палявым галопам перад строем...».

У САШ № 7 пасля перайменавання вуліцы адкрыты школьны музей Г.К. Жукава, а ў 1990-х гадах у пачатку вуліцы ўстаноўлены помнік. У 2007 годзе помнік дэманціравалі і перавезлі на тэрыторыю воінскай часці, а новы помнік устаноўлены на вуліцы 14-ці Партызан.



 

В. ВІДЛОГА



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1113. Последнее 2019-10-16 08:25:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru