У нас на сайте
Ссылки

 

 

Слуцк деловой - портал Капитал-маркет

 

Покупай/Продавай на Capital-Market.by

 

SlutskGorod - информационный сайт Слуцка

 

Услуги по выполнению работ автопогрузчиком Амкодор

 

Продажа, установка, ремонт, замена автомобильных стёкол

 

Краски, эмали, лаки, грунтовки, шпаклёвки для автомобилей

 

Запчасти, расходные материалы и аксессуары для всех популярных марок и моделей автомобилей

 

Ирландское кружево Ольга-Анастасия

 

 

 

Благоустройство захоронений. Гранитные памятники

 

 

 

Военные мемориалы Беларуси

 

 

 

Па старых адрасах (Газета «Слуцкі край», 05.12.2008)

05.02.2013

Паважаныя чытачы! У мінулы раз мы падарожнічалі па вуліцах Канановіча і Корзуна – былых 1-й і 2-й Працоўных. Зараз я прапаную пазнаёміцца з 3-й Працоўнай і 4-й Працоўнай, назвы якіх захаваліся і цяпер.

3-я Працоўная – у ліку самых малых вуліц горада: на ёй усяго некалькі прыватных дамоў. Размяшчаецца яна паміж вуліцамі Віленская і 8-е Сакавіка (як у народзе кажуць, каля «чортавага моста»). Але такой маленькай яна была не заўсёды. На яе долю выпала мноства розных падзей, у выніку якіх суседнія вуліцы перапланаваны – змянялася адпаведна і 3-я Працоўная.

Зазірнём у далёкае мінулае, калі яна была яшчэ Падвальнай. Як і ўсе Падвальныя, такая ж дугападобная, яна пачыналася ад Віленскай і выходзіла на Выгоду (зараз – вуліца М. Багдановіча), перасякала яе ў раёне цяперашняга праектнага інстытута і працягвалася ў 1-м і 2-м завулках Чапаева. Толькі дамоў там не было, іх месцы займалі землі памешчыкаў – сады. Падвальную прадаўжала дарога на луг.

За праектным інстытутам давайце звернем налева і крыху пройдзем уперад па гэтай вузкай дарозе. Справа ад нас будзе дзіцячы сад № 13 (у канцы 1960-х – пачатку 1970-х гадоў тут быў заліўны луг), дзе калісьці хлапчукі гулялі ў футбол. Крыху далей, на левым баку, стаяць два дамы. Іх дасюль старажылы называюць «генеральскімі». Пабудаваны яны былі ў 1945 годзе. У адным з іх жыў начальнік штаба з сям"ёй, у другім – генерал. Калі іх перавялі на новае месца службы, жыхароў у дом засялялі па традыцыі: у «генеральскі» – генерала. Напэўна, таму, што ў гэтым доме быў яшчэ адзін асобны ўваход, які вёў у пакой «пад дахам» – там жыў ад"ютант.

Амаль насупраць, за поплавам, стаяў вялікі фінскі дом, дзе жылі дзве сям"і ваеннаслужачых і размяшчалася камунальна-эксплуатацыйная часць (КЭЧ). Гэтыя землі (і далей – да воінскай часці) належылі ваеннаму ведамству яшчэ з часоў, калі камандзірам дывізіі ў Слуцку быў Г.К. Жукаў (1930-я гады). А да 1917 года гэтымі землямі валодаў памешчык, тут рос дыхтоўны сад (да 1970-х паміж дамамі раслі слуцкія бэры).

У 1949 – пачатку 1950 года на гэтых землях разгарнулася будаўніцтва жылых дамоў для ваеннаслужачых. У 1950–1951 гадах вырас «гарадок» пад чырвонымі чарапічнымі дахамі – адзін з прэстыжных па тым часе жылых раёнаў. Першымі жыхарамі сталі сем"і кадравых афіцэраў, якія прайшлі суровымі дарогамі вайны і працягвалі службу ў Слуцку – Мінаеў, Моргун, Шульман, Гаеўскі, Кастужэвіч. Тут жылі ўдзельнік вайны з Японіяй М.А. Відлога, удзельнік Сталінградскай бітвы П.Г. Каралёў (адна з баявых узнагарод – другі ордэн Чырвонага Сцяга – знайшла яго ўжо ў мірны час). Служылі і жылі тут у розныя перыяды два Героі Савецкага Саюза – І.Д. Рамашкін і К.А. Тамашэўскі. Іван Данілавіч Рамашкін вызначыўся падчас фарсіравання каналаў Тогенцолерн і Закровер, яго мотастралковы батальён паланіў у раёне Берліна сотні варожых салдат і афіцэраў. Казімір Адамавіч Тамашэўскі (па нацыянальнасці – паляк) фарсіраваў раку Шпрэя, захапіў з байцамі плацдарм, што садзейнічала пераправе ўсёй брыгады і выхаду яе на ўсходнюю ўскраіну Берліна. Сам К.А. Тамашэўскі быў цяжка паранены ў абедзве нагі.

Крыху пазней бліжэй да воінскай часці ў 10-м гарадку вялося будаўніцтва жылога квартала – цагляныя дзвюхкватэрныя дамы. У жніўні 1957 года новая вуліца атрымала імя Чапаева, а частка 3-й Працоўнай, дзе жылі сем"і ваеннаслужачых, перайменавана ў 1-ы і 2-гі завулкі Чапаева. Безумоўна, усе ведаюць пра легендарнага героя грамадзянскай вайны Васілія Іванавіча Чапаева. У Чапаеўскай 25-й дывізіі ў гады грамадзянскай вайны змагаліся многія нашы землякі: кулямётчык Нічыпар Мікалаевіч Алешка з вёскі Балотчыцы, байцы Дзмітрый Фёдаравіч Адзярыха з Навабеліч, Аляксандр Дамінікавіч Хацько з Замосця і іншыя.

З вуліцай і завулкамі Чапаева звязаны лёсы выдатных людзей, чые дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі у гэтых мясцінах. Сярод іх – шматразовая чэмпіёнка свету па плаванню і акадэмічным веславанні Алена Макушкіна, доктары тэхнічных навук, прафесары Валерый Казлоў і Мікалай Слюсар, вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар навук Аляксандр Дончанка, ваенны саветнік у Мазамбіку і іншых краінах Афрыкі Вячаслаў Шалда і іншыя.

4-я Працоўная пачынаецца за будынкам цяперашняга маладзёжнага цэнтра паміж вуліцамі Рэвалюцыйная і Вечаркевіча, з якой злучана пешаходным мастком. З непрыкметнай вуліцай у прыватным сектары звязана імя беларускага пісьменніка Яна Скрыгана. У пачатку 1920-х гадоў ён вучыўся ў Слуцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме і жыў на вуліцы Падвальнай (пра гэта пісьменнік успамінаў у сваёй кнізе «Кругі», выдадзенай у 1975 годзе). Але на якой Падвальнай (яны ўжо былі перайменаваны ў Працоўныя)? Гэта заставалася загадкай. І вось, калі я рыхтавала гэты матэрыял, выпадкова сустрэла жыхара горада Леаніда Сямёнавіча Сямёнава.

– Як добра, што мы сустрэліся! – сказаў ён. – Прачытаў пра 1-ю і 2-ю Працоўныя і збіраўся вам патэлефанаваць. У доме маіх бацькоў на вуліцы 4-й Працоўнай, 4, кватараваў пісьменнік Ян Скрыган. У пачатку 1970-х ён прыязджаў у Слуцк, падыходзіў да дома. Доўга стаяў, глядзеў на яго і ўсміхаўся. Старэйшая мая сястра Яўгенія заўважыла Скрыгана, выйшла і спытала, што яго так зацікавіла. Ён назваў сябе і сказаў, што жыў калісьці тут у Сямёнавых. Потым дастаў кнігу, падпісаў яе і падарыў сястры.

Пасля гэтай сустрэчы мне захацелася зноў перачытаць успаміны Яна Скрыгана пра Слуцк, пра Падвальную. Ён пісаў: «Там жа ў Слуцку, на Падвальнай вуліцы, гаспадыня, у якой я стаяў на кватэры, увесну ў кутку свайго саду захацела выкапаць яму, каб схаваць нечыстоты, як гэта заведзена ў гарадскіх гаспадароў. Рыдлёўка наткнулася на нешта непадаткае і зашархацела: пад першым чорным, урадлівым пластом слуцкай зямлі ляжала вуголле – знак далёкіх датла вынішчаных пажарам сядзіб… Вось гісторыя твая, Беларусь. Па землях тваіх праходзілі з агнём і мячом паўночныя рыцары, шведы караля Карла ХІІ, палкі Напалеона; разбуралі і нішчылі цябе свае ж князі ды магнаты, аддаючы твае гарады і сёлы ў пасаг ці… прагульваючы ў карты, а пасля адваёўваючы і дзелячы іх зноў між сабою.
… І я люблю цябе, маці мая. І схіляю галаву перад усімі тваімі папялішчамі. Перад усімі курганамі. Перад магіламі. І тымі старадаўнімі, і ўчарашнімі, што асталіся як памяць найлюцейшага змагання з самай страшнай пачварай – чорнай свастыкай. Гэтыя ахвяры – святыя. Лепшыя людзі твае прынялі смерць, каб жыць нам далей…».


Як моцна напісана, ці не праўда? Падкрэслю, што гэтыя радкі з"явіліся пасля наведвання пісьменнікам вуліцы 4-й Працоўнай у пачатку 1970-х. Пісьменнік нарадзіўся ў 1905 годзе ў вёсцы Труханавічы Капыльскага раёна (былы Слуцкі павет), але ўсё жыццё сваёй радзімай лічыў Случчыну. Вось такая гісторыя вуліц Працоўных і людзей, якія там жылі.

 

В. ВІДЛОГА

 



Назад
Комментариев: 0

Оставьте комментарий :

Имя (требуется)
E-mail (не публикуется) (требуется)
Защитный код:

 
Посещений: 1325. Последнее 2019-10-15 10:24:00
©Наследие слуцкого края
2012 все права защищены

При использовании материалов сайта ссылка на
«Наследие слуцкого края» и авторов обязательна
Слуцкий район, д. Весея, ул. Центральная, 9А
тел./факс (01795) 2-36-20
hvorov@inbox.ru